• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    У 19131915 гадах у Вільні ён, сумесна зь Ядзьвігіным Ш. (Антонам Лявіцкім), А. Бычкоўскім і Б. Пачопкам прымае ўдзел у выданьні папулярнай у тыя часы беларускай каталіцкай газэты „Беларус”, супрацоўнічае ў рэдакцыі.
    У траўні 1917 года ў Петраградзе беларускімі каталікамі была створана „Хрысьціянская Дэмакратычная злучнасьць” (ХДЗ). Пачынае выходзіць яе газэта „Крыніца”. 3 1921 года беларускія хрысьціянскія дэмакраты дзейнічалі толькі ў За
    ходняй Беларусі. На працягу першай паловы 20х гадоў беларуская хрысьціянская партыя моцна палітызавалася, ставіць парграмныя палажэньні аб незалежнасьці Беларусі, аб дэмакратычных свабодах, аб надзяленьні беззямельных і малазямельных беларускіх сялянаў зямлёй бяз выкупу за кошт абшарнікаў і дзяржавы, выступае за беларускую школу і асьвету, за беларускую мову ў цэрквах і касьцёлах, за сацыяльныя гарантыі для народа і г.д., пратэстуе супраць афіцыйнай палітыкі палянізацыі Беларусі.
    У 1922 годзе беларускія хрысьціянскія дэмакраты пад час выбараў у Сэйм і Сэнат, ня гледзячы на ідэйныя разыходжаньні з леварадыкальнымі і экстрэмісцкарэвалюцыйнымі групоўкамі здолелі арганізаваць разам зь імі адзіны беларускі блёк, а пасьля выбараў згрупавалі ў Сэйме Беларускі пасольскі клюб, які адстойваў інтарэсы беларускага народа (перш за ўсё, сялянаў).
    На працягу 20х гадоў беларуская хадэцыя, якая выявіла сябе як нацыянальнапалітычная сіла цэнтрысцкай (сярэдняй) пазыцыі (незалежнасьць шляхам палітыкі і рэфэрмаў), выцерпела шмат рэпрэсіяў і нападак з боку ўлады. Некалькі разоў зачынялася „Крыніца” (потым пачала выходзіць пад назвай „Беларуская крыніца”). Была зьмененая і назва партыі.
    Усе гэтыя гады Ян Пазьняк удзельнічаў у хрысьціянскім палітычным руху на Беларусі. 3 15 сакавіка 1928 года ён становіцца галоўным рэдактарам „Беларускай крыніцы”. На зьезьдзе Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі (назва з 1926 года), які адбыўся ў Вільні ў 1928 годзе, Ян Пазьняк быў выбраны сакратаром Прэзыдыюма Цэнтральнага Камітэту БХД. У 1931 годзе, на апошнім легальным зьезьдзе БХД, яго зноў выбіраюць сакратаром Прэзыдыюма ЦК БХД. 3 гэтага часу Ян Пазьняк быў сталым лідэрам БХД і нязьменным галоўным рэдактарам „Беларускай крыніцы”.
    Гэта быў цяжкі пэрыяд у палітычным жыцьці Заходняй Беларусі. Польская шавіністычная рэакцыя, якая ўмацавалася ў пэрыяд дыктатуры Пілсудзкага, паставіла мэту палянізаваць беларусаў і зьнішчыць іх як народ. Галоўнымі сродкамі палянізацыі Беларусі сталі польскі касьцёл, польская школа, эканамічная дэскрымінацыя і польскае асадніцтва. Ня дзіўна, што рэлігійнаасьветніцкая і эканамічная незалежніцкая палітыка БХД апынулася ўпоперак горла польскім дзяржаўным шавіністам. Архібіскуп Віленскі Р. Ялбжыкоўскі зьвярнуўся ў 1928 годзе зь біскупскім лістом да каталікоў, дзе анафемстваваў у адрас БХД, абвінавачваў яе ў рэлігійнай індэферэнтнасьці і „ бальшавізме”, забараняў вернікам падтрымліваць БХД, чытаць і распаўсюджваць „Беларускую крыніцу”. Паліцыя пастаянна канфіскоўвала газэту, пошта сабатавала яе дастаўку падпісчыкам, зьнішчаліся нумары, распачыналіся судовыя справы і г.д. 3 другога боку, сталіністы зь нелегальнай КПЗБ называлі беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў „сацыялфашыстамі”.
    12
    Фразэалёгія добра вядомая ў даваеннай савецкай палітыцы, даносах і літаратуры.
    Вядома ж, ня мелі рацыі ні тыя, ні гэтыя. 3 нагоды ярлычных ацэнак дзейнасьці БХД крайнімі правымі польскімі шавіністамі і левымі савецкімі, працытую рэзапюііыю №6 „ Аб беларускім жыцьці пад Саветамі”, прынятую на зьезьдзе БХД у Вільні 13 сьнежня 1931 года:
    Зьезд БХД рашуча пратэстуе:
    а) супроць зьнішчэньня беларускага народа і культурнага жыцьця ў Савецкай Беларусі;
    в) супроць рэлігійнага ўціску, які там праводзіцца;
    с)	супроць увязьненьня лепшых культурных беларускіх дзеячоў і высылкі іх за межы Савецкай Беларусі;
    d)	супроць загадкавага забойства прэзыдэнта Акадэміі Навук праф. У. Ігнатоўскага;
    е)	супроць прымусовага зьнішчэньня адвечнага гаспадарчага ладу ва ўсходняй Беларусі і ўводжаньня калектывізацыі сілаю і гвалтам.
    Разам з гэтым Зьезд пратэстуе супроць усялякіх спробаў з боку міжнароднага фашызму і камунізму да ўзброенай інтэрвэнцыі, уважаючы яе за пачатак новых падзеяў, новай няволі і новых няшчасьцяў для Беларускага народу. Зьезд БХД трымаецца таго прынііыпу, што будучыню Беларускага народу ня зможа і не павінен вырашаць ані камунізм, ані фашызм, ані капіталізм, а толькі сам Беларускі народ”. („ Беларуская крыніца”, Вільня,1931 г., 17 сьнежня, №41)
    Тут зьдзіўляе нас ня столькі сучаснасьць пазыцыі і дакладнасьць ацэнак тых працэсаў, што разгортваліся ў пачатку 30х гадоў у БССР, колькі палітычная яснасьць мысьленьня і прадбачлівае вызначэньне злавеснай ролі, якую могуць адыграць фашызм і камунізм у лёсе народаў, у жыцьці Эўропы. А гэта ж гаварылася за 10 гадоў да 2й Сусьветнай вайны. Гітлер яшчэ не прыйшоў да ўлады. Сталін толькі пачаў фармаваць свой рэжым. Пра будучы альянс камуністаў з фашыстамі ніхто не здагадваўся, не маглі ўявіць. Тым часам БХД выразна ўсьведамляла небясьпеку і прадбачыла змову супраць народаў. Ня дзіўна, што на беларускую хадэцыю сыпаліся ўдары зьлева і справа.
    Псторыя шматпакутнай хрысьціянскай Эўропы сьведчыць, што, калі справа датычыцца сутнасьці грамадзкіх зьяваў і лёсу народаў, найбольш правільны прагноз і дакладнае вызначэньне дае Касьцёл. Яму гэта дадзена з прычыны духоўнасьці, гуманістычнай маралі і асэнсаваньня вечнасьці Быцьця.
    Да сярэдзіны 30х гадоў яшчэ больш узмацнела рэакцыя ў Польшчы. У 1934 годзе зьменена Канстытуцыя, скасаваны яе дэмакратычныя палажэньні, прыняты новы недэмакратычны закон пра выбары. У гэтых варунках беларускія арганізацыі байкатавалі выбары 1935 году ў польскі Сэйм. Каб забараніць дэмакратычныя свабоды і супрацьстаяць фашызацыі польскай дзяржавы, усе дэмакратычныя і гуманістычныя сілы краю пачалі аб’ядноўвацца на заходні ўзор у адзіны народны фронт, каб кансалідаваць свае сілы.
    Да гэтага часу БХД і сумежныя зь ёй арганізацыі засталіся, практычна, адзінай легальнай беларускай грамадзкапалітычнай сілай у Заходняй Беларусі. Лявіца была загнана ў падпольле альбо разгромлена, правіца далучылася да рэакцыі. Паўстала пытаньне аб рэарганізацыі БХД, стварэньня фронту ўсіх яшчэ існуючых беларускіх арганізацыяў супраць рэакцыі. 19 студзеня 1936 года Прэзыдыюм БХД склікаў у Вільні Раду актывістаў і прыхільнікаў руху. Аднак, ня гледзячы на легальнасьць сходу, у залю ўварвалася паліцыя і не дала магчымасьці працаваць. Сход Рады адбыўся праз тыдзень. На ім былі прыняты новыя Статут і Праграма, зацьверджаны новыя прынцыпы арганізацыі, якая была перайменавана ў Беларускае Народнае Аб’яднаньне (БНА). Старшынёй Прэзыдыюма БНА (прэзыдэнтам) быў выбраны рэдактар „Беларускай крыніцы” Ян Пазьняк.
    Праграма БНА уключала ўсе асноўныя палажэньні БХД, але была больш шырокай і радыкальнай. Асноўнай мэтай было стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы ў этнічных межах. Дзяржаўны лад яе павінен быў грунтавацца на роўнасьці і грамадзкай справядлівасьці без эксплуатацыі і прыгнёту, без дыктатуры. Сцьвярджаліся дэмакратычныя прынцыпы і роўнасьць між народамі, свабода сумленьня, асуджалася выкарыстаньне рэлігіі ў палітычных мэтах, падтрымлівалася вывучэньне рэлігіі ў школах, вяртаньне да беларускай мовы ў цэрквах і касьцёлах, разьвіцьцё беларускай культуры і г.д. Паводле БНА, зямля павінна бьша застацца ў прыватным карыстаньні, але дапускаліся калектыўныя гаспадаркі. Для абшарнікаў уводзілася „працоўная норма” зямлі. Усё, што вышэй „нормы”, трэба было аддаць беззямельным і малазямельным сялянам бяз выкупу і якойнебудзь кампэнсацыі памешчыкам з боку дзяржавы. Праграма адзначала, што зямля і прыродныя багацьці Беларусі зьяўляюцца прыроджанай уласнасьцю беларускага народа.
    Ідэю агульнага фронту БНА спраўджала даволі пасьлядоўна. Фактычна, усе легальныя беларускія арганізацыі і вы
    6. Група беларускай моладзіў Вільні з жонкай Яна Пазьняка (у сярздіне). Зьлева напр.: Мар’ян Пяцюкевіч, Марыя Пазьнячыха, Язэп Малецкі. Стаяць: (?), Б. Кляпацкі, Віка Пазьнячанка (сястра Яна Пазьняка).
    7. Працаўнікірздакцыі „ Беларускай Крыніцы "ў Вільні: Зьлева напр.: Яззп Найдзюк, Уладзіслаў Тарасевіч, Мар’ян Пяцюкевіч, Ян Пазьняк (рздактар).
    13
    8. Ян Пазьняк, ягоная жонка Марыя і малодшая дачка Галіна ў рэдакцыі „ Беларускай Крыніцы”. Вільня, сярэдзіна 1930хгг.
    тывістаў. Перад вайной у канцлягеры КартузБяроза апынуліся шмат якія вядомыя дзеячы БХДБНА: Вячаслаў Багдановіч, рэдактар „ Калосься ” Ян Шутовіч, Яззп Найдзюк, Альфонс Шутовіч, Язэп Шнаркееіч, паэт Уладзіслаў Паўлюкоўскі і інш.
    А потым... потым прышлі танкі „вызваліцеляў”. Новыя гаспадары на нашай змардаванай санацыйнымі ўладамі зямлі пачалі шалёны сатанінскі танец сьмерці. Былі зачыненыя ўсе беларускія выданьні і арганізацыі, якія не пасьпелі разграміць палякі. Пачалі вывозіць усіх палясоўшчыкаў, „кулакоў”, пачалося паляваньне на беларускую інтэлігенцыю. Зь Вільні людзей везьлі вагонамі, нібы быдла. Ніхто ня ведаў, куды, ніхто іх болей ня бачыў ня чуў, што зь імі сталася.
    У кастрычніку 1939 года ў Вільні быў чарговы „хапун”. Забралі Яна Пазьняка. У вагон  і разам з „ нацноналфашнстамн”, ненавндев
    даньні былі пад яго ўплывам, у тым ліку Беларускі Інстытут гаспадаркі і культуры (БІГІК), Таварыства беларускай школы (ТБШ) і інш. Ня гледзячы на ідэйныя разыходжаньні, БНА нават неафіцыйна супрацоўнічала з падпольнай КПЗБ у некаторых галінах працы (школьніцтва, гаспадарка і інш.).
    Аднак і націск польскай рэакцыі павялічваўся з кожным днём. Палякі паставілі задачу расправіцца з БНА, чаго б гэта ні каштавала.
    За 1936 год „Беларуская крыніца” канфіскоўвалася 11 pasoy адзін раз была зачыненая судом. Над яе рэдактарам Янам Пазьняком ад пачатку 1936 года вісела 35 судовых справаў. У лістападзе гэтага ж году паліцыя зрабіла вобыск у памяшканьні БНА, потым вобыскі на кватэрах Яна Пазьняка, Адама Станкевіча, Адольфа Клімовіча і іншых лідэраў Аб’яднаньня. 4га сьнежня забаранілі дзейнасьць ТБШ і БІПК. Стала зразумела, што ўлады хутка „загрызуць” „Беларускую крыніцу” і яе рэдактара. Ян Пазьняк вымушаны быў адмовіцца ад рэдагаваньня газэты. Аднак гэта ня выратавала яе. У красавіку 1937 года „ Беларуская крыніца” была зачынена.