Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
I заўсёды была j ёсьць плойма людзей, шго на беларусах вазілі і хочуць вазіць камяні аж да скажэйьня Сьвету. I — будаваць ня Храмы, а крушні.
Я буду галасаваць за кандыдатуру Паэьняка, таму што ён — будаўнік Храма і разбуральнік крушняў. ён будаваў Храм, калі пісаў пра свой родны Менск, калі адстойваў ягоную старажытную частку — ВерхнІ горад, калі са, сьлязьм) спавядаўся перад кінакамэрай/^^фатагра'ф^ бр8слаўскіх рыбакоў I жанчын, калі раскопваў Курапаты, калі прамаўляў белымі вершамі...
R буду галасаваць за Пазьняка, бо ён мне ня хлусіў. Я аддам свой грамадзянскі голас, бо гэты шанц мне далі ягоныя выбаршчыкі, якія чатыры гады таму выбралі Пазьняка, а не кагрнебудзь іншага. I гэта не было іхнаю памылкаю.
Пазьняк — пасьлядоўны палітык, чыя ласьлядоўнасьць здольная цэмэнтаваць перакананасьць аслабленай нацьіі ў св^ёй сіле ды волі перад армадаю. цяжкасьцяў, якімі наспалохалі і будуць палохаць зламысьнікі.
Я буду галасаваць за ПазьнякапалЬыка I за Зянонапаэта.
Я адмятаю словы няўдзячнай глухаты суайчыньнікаў;—хто . кажа, што ён, маўляў, не кіраваў заводам Кірава і ня ведае эканомікі. Гэта альбо сьвядомасьць людзейрэптыліяў, альбо дэмагогія прысьпешнікаў прэм'ера. Маючы глыбокі інтэлект (а гэта несумненная якасьць Пазьняка) I ўладу прззыдэнта, абраньнік выканае сваю функцыю з бліскучым посьпехам. Інакш бы ён не будаваў Храм, калі наўкола «будаваліся» крушні. *■
Зянон Пазьняк жыве ў падсьвядомасьці кожнага беларуса. Нячыстая сіла адгарадзіла яго ад людзей вонкаваю абалонкаю, празь якую ягоная сутнасьць прабівалася і прабіааецца зь цяжкасьцю, пераадольваючы неймаверныя бар'еры жорсткай хлусьні, чалавечага страху, людзкіх сумненьняў, хіжай лухты і бязглузьдзіцы зацятых няверцаў. Аднак я сустракаў шмат людзей — не на Пляцы Незалежнасьці ў Менску, a ў» ціхіх куточках Беларусі, хто разгледзеў у Пазьняку Сумленьне і Праўду такога ж беларуса, як сам.
Мой зямляк, лерадавы камбайнэр
пяцігодак, пэнсіянэр Сяргей Платун аднойчы сказаў фразу, выключна годную адмысловага перадвыбарчага плякату. ён сказаў: «Лепш Пазьняк, чым НІКОЛІ!». У гэтым — ягоны выбар f апошняя надзея. Значыць, народ ня ўмёр, ня страціў розум і досьціп. I ня страціў пачуцьця справядлівай удзячнасьці да выказьніка сваіх жа памкненьняў.
Я буду галасаваць за Зянона Пазьняка, бо ён гаворыць пра каштоўнасьці,
якія Кебічу і К° ня сьніліся ад нараджэньня. Прыкладам. Пазьняк ска
заў (21 сакавіка ля помніка Янку Купалу, цьпую па памяці); «Мы на сваёй зямлі, мы ейныя гаспадары, у нас вялікая гісторыя, мы — вольны народі». Экспромг, якіх сотні. Казаў, як думаў. Кебіч альбо Грыб так ня скажуць. Яны скажуць, што беларускі народ ня 'мажа праіснаваць оезь вяліхага ўсходняга суседа. ёсьць розьніца?
Я буду галасаваць за Пазьняка, бо прагну іншае дзяржавы. Дзяржавы зь іншаю мэнтальнасьцяй, іншаю палгтыкай, іншымі кашгоўнасьцямі — разумнай, годнай, міратворнай. Адказнасьць за такую дзяржаву ітакую палітыку ляжа на прэзыдэнта ў маім варьіянце. Упэўнены, гэта надасьць яму не адно вагі, а найперш — той жа адказнасьці, якой ня зьведаў яшчэ шаноўны Зянон Станіслававіч. Дык дай жа Бог яму зьведаць яе j паслужыць дабром свайму народу.
Калі ж мой абраньнік ня спраўдзіць надзеяў, дзеля якіх я і шэрагі маіх аднадумцаў зробяць рашучы выбар, я бязь лішніх ваганьняў і з той жа рашучасьцо стану ў шэраг апазыцьіі да яго як прэзыдэнта. Аднак я буду галасаваць за Пазьняка менавіта таму, што ў гэтыя «прагнозы» ня веру, a будучыню Беларусі зьвязваю зь ягоным імем.
Лелд Пазьняк, чым ніколі!
В^л^Р^^ЬрОс^^К, Я(Ш^^Л<6, 26 Kfa^KArZrp^fK$t І^Г.
Д31. („Свабода”, 1994, 26 красавіка).
261
“Мужчына павінен змаеацца за Бацькаўшчыну...”
Паважаныя 'ўдзельнікі другой сусветнай вайны, сардэчна віншую вас з 50мі ўгодкамі заканчэння ваенных дзеянняў на тэрыторыі БеларусіІ У гэтыя дні вітаю вас і віншую з найвялікіпай узнагародай — Жыццём, якое дараваў вам Гасподзь, у той час як іншыя палеглі і нават непахаваныя.
3 гэтымі памятнымі ўгбдхамі' супала маё пяцідзесяцігодДзе. Раздумленні над пражытым паўвекам вяртаюць мой позірк і ўяўленні ў тыя далёкія часы, што вызначылі наш народны 1 мой асабісты лёс. 3 1939 па 1945 год чатыры чалавекі з маёй сям’і забрала вайна. У кастрьгчніку 1939 г. чырвоныя камунафашысты НКУС схапілі і забілі майго дзеда Яна Пазьняка толькі за тое, што ён любіў Беларусь і верыў у Бога. Маіх двух родных дзядзькоў і бацьку забілі ўжо гітлераўскія фаіпысты на франтах той страшнай вайны. Вечны спакой іх дупіам і душам усіх палеглых за мір, за вольную Бацькаўшчыну і свабодны народ.
Калі гітлераўскія фашысты і савецкія камуністы развязалі самую крывавую ў гісторыі чалавецтва вайну, беларускі народ, як і шмат іншых народаў, трапіў нібы паміж молатам і накавальняй — знішчэнне нявінных людзей ішло з абодвух бакоў. Наш беларускі ахвярны народ панёс мільённыя страты, гэтак жа, як сербы, яўрэі, палякі — найбольш ахвярныя народы другой сусветнай вайны. Гэтыя ахвяры прынесеныя недарэмна. Мы не можам
пра іх забыць. Перамога ў вайне кавалася ўсімі краінамі ан> тыгітлераўскай кааліцыі, усімі народамі, і ніхто, як гэта некалі спрабавалі рабіць савецкія камуністы, не мае права прыватызаваць усю перамогу, не можа прысвоіць чужую кроў, заглушыць пустазвоннымі крыкамі вечнае маўчанне тых, хто загінуў на фронце і ўжо не жыве. Палеглыя і забітыя — выіпэй.
Мужчына павінен змагацца за Бацькаўшчыну, калі ёй пагражае небяспека. Інакш ён не чалавек. Тое, што Бацькаўшчына ў нас ёсць — гэта вынік змагання і вашага пакалення, тых беларусаў, што ваявалі пад Мінскам і Сталінградам, пад Варшавай і МонтэКасыно, у беларускай партызанцы і польскай арміі Андэрса, у Чырвонай Арміі і ў англійскіх узороеных сілах.
Сёння Беларусь жыве і будзе жыць. Над намі зноў лунае наш святы свабодны белчырвонабелы сцяг, той самы, які немцы не любілі з часоў Грунвалвда і які не дазвалялі гітлераўцы, які ненавідзелі ба льшавікі з часоў акупацыі Беларускай Народнай Рэспублікі і які сімвалізуе нашу нацыю, дзяржаву, гісторыю і свабоду. За гэтыя вялікія каштоўнасці трэба было змагацца і можна было аддаць жыццё.
3 пяцідзесяцігоддзем вызвалення нашай Беларусі ад дзеянняў вайны! Жыве БеларусьІ
Зянон ПАЗЬНЯК, старшыня Беларускага народнага фронту, народны дэпутат Беларусі.
Д32. („Народная Гаппт", 1994,1 ліпеня).
262
Заява ganymamay апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце
Мінула 110 дзён з дня заступлення А.Р.Лукашэнкі на пасаду Прэзідэнта Беларусі і чатыры месяцы пасля яго выбрання. Гэта дастатковы час, каб закласці асновы, падмурак рэформаў, прыпыніць разбуральныя працэсы ў эканоміцы і палітыцы і пачаць ства; ральную працу па будаўніцтву і ўмацаванні дзяржавы. Аднак гэтага не адбылося. Калі зараз задаць пыганне, што ж палепшылася ў нашым жыцці за чатыры месяцы, то відавочна, што не палепшылася нічога. Наадварот, пагоршылася.
Дзе барацьба з карупцыяй? Каго судзілі, пасадзілі, вывелі на чыстую ваду, пакаралі за карупцыю? Нікога.Да^ сталося ўсё старое кіраўнінтва. тыя ж Лпбдзі ва ўрадзе І 'ва ўсіх структурах ^лады^йшторШйі^нЖЕ^ у свойскіх дачыненнях з вайсковай дзяржаўнай маёмасцю, вернуты на пасаду.
Дзе абяцанае зніжэнне цэн?
Дзе абяцанае спыненне інфляцыі?
Дзе абяцаны залуск вытворчасці, заводаў, разгрузка затавараных скла'доў прадпрыемстваў і г.д.?
Нічога гэтага няма і быць не магло, бо спадар А.Р.Лукашэнка і кан’юнктуршчыкі, якія яго падтрымліваюць, не ведаюць, як выканаць свае папулісцкія абяцанні, не разумеюць, як вывесці эканоміку з крызісу і не імкнуцца праводзіць дзяржаўную палітыку, заснаваную на нацыянальных інтарэсах. Дррбная наменклатура, што ўсплыла пасля прэзідэнцкіх выбараў^раздм з АТЛукгшіЭНКамТЛіб^нал^ нон, і ўёеТякТранён, пакаіцлася ў яму. Вось іўсё штукарства, зробленаё’на сляпым даверы выбаршчыкаў, якія выступілі супраць мафіёзнакарумпіраванан палітыкі Саўміна і яго кіраўніка.
3 10 ліпеня 1994 года па канец верасня кошт мінімальнага харчовага кошыка жыхара Беларусі павялічыўся ў тры разы, мінімальная зарплата ў доларавым эквіваленце паменшылася больш чым удвая, хуткасць росту цэн на асноўныя спажывецкія тавары перагнала рост заработнай платы ў 14 разоў (такога яшчэ ніколі не было), інфляцыя перавышае ўжо 50 працэнтау у месяц. Непрафесійныя аднабокія дзеянні па павышэнні цэн на гарэлку і
асноўныя прадукты харчавання яшчэ больш раскруцілі інфляцыю. Павярхоўны, няўважлівы падыход да дэ намінацыі разліковага рубля прывёў да рэальнага павышэння цэн на большасць тавараў і да зніжэння сумы грашовых укладаў насельніцтва ў ашчадных банках. Праграма періпачарговых мер, прапанаваная Прэзідэнтам (якая, дарэчьГ, не мае нічога агульнага зперадвыбарньімі абяцашіяміА.Р.Лукашэнкі) і адобраная большасцю Вярхоўнага Савета два месяцы назад, не дзейнічае J не можа мець станоўчых вынікаў з прычыны сваёй супярэчлівасці і дрэннай распрацаванасці, разліку на бюракратычныя метады. Шматмільярдная крэдытная эмісія, прынятая нядаўна Вярхоўным Саветам, да канца 1994 года яшчэ больш павялічыць інфляцыю і рост цэн на асноўныя прадукты харчавання і паслугі (камунальныя, квартплата і г.д.).
Удзеяннях Прэзідэнта вызначыліся тэндэнцыТда аўтарытарызму. Людзі" пазбаўлены магчымасці выбіраць кіраўнікоў выканаўчай улады, а ў вёсках — мець свае прадстаўнічыя органы. Імкненне стварыць ідзіную неабмежаваную бюракратычную вертыкаль прэзідэнцкай улады прывядзе да яшчэ болыйага росквіту карупцыі.
Сумбурныя дзеянні і выказванні, якія зыходзяць зараз ад кіраўніка краіны і яго адміністрацыі, вядуць у глухі тупік беларускую эканоміку і ўсё грамадства, штурхаюць людзей да жабрацтва, што стварае рэальную пагрозу існаванню нашай дзяржавы і на^ діыянальнай уласнасці. Бо відавочна, што, каб захаваць сваю часовую ўладу, Прэзідэнт і яго акружэнне паспрабуюць разлічынца за даўгі агульнанацьь янальнай маёмасцю (напрыклад, пад пагрозай Мазырскі і Наваполацкі нафтаперагонныя заводы, перапрацоўчьц прадпрыемствы, нафтаправоды, інфраструктура і г.д.).
.Мьі, дэпутаты Вярхоўнага Савета, што ўваходзяць у апазіцыю Беларускага народнага фронту, уіічьім сваім абавязкам папярэдзіць пра гэта наша
263
грамадства і заклікаем разам шукаць выхад з пагрозлівага становішча стварэннем і падтрымкай нацыянальнай дэмакратычнай альтэрнатывы разбуральнай папул^цкай палітыцьі. Гэтая альтэрнатыва можа быць рэалізавана