Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Зусім не хачу крыўдзіць Станіслава Станіслававіча, але з усялякага вопыту мы павінны рабіць высновы. Станіслаў Станіслававіч заўсёды сцьвярджаў, што ў Старшыні ВС не хапае канстытуцыйных паўнамоцтваў, каб ажыцьцявіць дэмакратычныя пераўтварэньні ў краіне. Магчыма. Але найвышэйшая дзяржаўная пасада
гэтага дастаткова, каб кансалідаваць дэмакратычны рух, надаць аўтарытэт гэтаму руху ў грамадзтве. Ды Станіслаў Станіслававіч хацеў быць лагодным для ўсіх. Пачалавечы абсалютна зразумелае жаданьне. Магчыма, на бытавым узроўні, на ўзроўні ўзаемаадносінаў паміж жыхарамі лесьвічнай пляцоўкі гэта найбольш аптымальны варыянт паводзінаў. Ды толькі Станіслаў Станіслававіч хацеў быць для ўсіх прыемным там, дзе заўсёды жорстка паўстае праблема выбару у палітыцы. I для ініцыятараў рэфэрэндума і для яго праціўнікаў. У выніку сыграў на карысць праціўнікаў. I для дэмакратаў і для камуністаў. А паспрыяў адраджэньню партыі камуністаў. I для прыхільнікаў нэўтралітэту і для прыхільнікаў Дамовы аб калектыўнай бясьпецы з Расеяй. Урэшце рэшт, падпісаў гэтую Дамову.
Такая „лагоднасць” не ішла на карысць ні дзяржаве, ні дэмакратычнаму руху. Але Шушкевіч добры. Ён лагодны. А Пазьняк дрэнны. Бо ён прынцыповы і пасьлядоўны. На дзіва алягічнае ўспрыманьне паводзінаў.
Прычым паказальна, што такая своеасаблівая рэакцыя на прапановы пра ўласную валюту, максімальную незалежнасьць ад суседзяў і г.д, была б немагчымай дзенебудзь у Чэхіі альбо Вэнгрыі. У здаровым грамадзтве ўсё гэта успрымаецца абсалютна спакойна.
Чую зьедлівае пытаньне „Дык вам што зноў з народам не пашанцавала?” He пашанцавала народу. He пашанцавала ўсім нам. Хвароба была настолькі глыбокай, што вынікі яшчэ доўга будуць нагадваць пра сябе. Але кожны ведае, што лячэньне будзе марным ці нават шкодным пры памылковым дыягназе. Вядома і тое, што найбольш шанцаў на добры вынік тады, калі той, хто ставіў дыягназ, мае магчымасьць выбраць спосаб і сродак лячэньня.
Ня кожнаму прыемна выслухоўваць дыягназ але ці варта дакараць за яго лекара?
Сяргей НАВУМЧЬІК
Надрукавана: „ Звязда”, 1994, 12 красавіка
ЭКАНАМІЧНАЯ ПРАГРАМА КАНДЫДАТА Ў ПРЭЗЫДЭНТЫ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА (1994 Е)
I. Якую „спадчыну” атрымае 3. Пазьняк ад ураду В. Кебіча?
II. Прычыны крызісу эканомікі
III. Чаму Беларусі патрэбен рынак?
IV. Галоўныя прынцыпы рэформы
V. Унутраная эканамічная палітыка
VI. Зямельная рэформа
VII. Аграрная палітыка
VIII. Зьнешнеэканамічная палітыка
I. ЯКУЮ „СПАДЧЫНУ” АТРЫМАЕ
3. ПАЗЬНЯК АД УРАДУ В. КЕБІЧА?
Урад Кебіча атрымаў ад Вярхоўнага Савета ўсе неабходныя паўнамоцтвы для ажыцьцяўленьня рыначных рэформаў, стабілізацыі і росту эканомікі краіны. Прайшло чатыры гады.
За гэты час:
• вытворчасьць зьнізілася больш чым на 50%;
• інфляцыя перавысіла 50% у месяц;
257
• знешняя запазычанасьць вырасла да паўтара мільярда даляраў і штогод павялічваецца яшчэ на мільярд;
• цэны на асноўныя спажывецкія тавары вырасьлі ў 3000 разоў;
• за мяжой жабрацтва апынуліся 7 з 10 жыхароў Беларусі.
Згублена самае каштоўнае час. 19911992 гады былі найбольш спрыяльнымі для рэфармаваньня нацыянальнай эканомікі. Тады было магчыма правесьці глыбокую структурную перабудову эканомікі нашай краіны са значна меншымі стратамі, стварыць новыя працоўныя месцы, вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю і забясьпечыць высокі дабрабыт насельніцтва Беларусі.
Урад ня толькі не пачаў рэфармаваньня эканомікі ў гэтым кірунку, але ён нават ня мае дакладнага ўяўленьня, як гэта рабіць.
II. ПРЫЧЫНЫ КРЫЗІСУ ЭКАНОМІКІ
1. Сьвядомае нежаданьне Ўрада праводзіць незалежную эканамічную палітыку, адсутнасьць у большасьці Вярхоўнага Савета палітычнай волі, каб вызначыць кірунак развіцьця краіны.
2. Парушэнне базавых эканамічных дачыненьняў уласнасьці. Эканоміка заставалася нярынкавай, а ў яе спрабавалі ўвесці рынкавыя мэханізмы і паказчыкі. Гэта прывяло да страты кіравальнасьці і анархіі ў вытворчасці, да парушэння адносінаў меры працы і спажываньня, вынікам чаго сталі спэкуляцыя, спад вытворчасьці, інфляцыя.
3. Пасьлядоўнае разбурэньне грашовай і крэдытнафінансавай сістэмы.
4. Зьнешнеэканамічная палітыка, накіраваная супраць уласнага (унутранага) вытворцы, асабліва супраць нашых сялян.
5. Захаваньне татальнай дзяржаўнай уласнасьці як у прамысловасці, так і, фактычна, у сельскай гаспадарцы.
6. Адсутнасць мэтаў і праграмы пераводу народнай гаспадаркі на іншыя прынцыпы, на іншы спосаб вытворчасьці, заснаваны на свабоднай рыначнай эканоміцы.
III. ЧАМУ БЕААРУСІ ПАТРЭБЕН РЫНАК?
Як сьведчыць вопыт разьвіцьця ўсіх перадавых краінаў сьвету, няма іншых тэхналёгіяў у эканоміцы, іншых механізмаў, акрамя рынку, каб дакладна інфармаваць, ці патрэбна камусьці вырабленая прадукцыя, і аб’ектыўна інфармаваць пра эфэктыўнасьць працы прадпрыемстваў.
IV. ГААОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ РЭФОРМЫ
Канстытуцыйнасць. У адпаведнасці з артыкулам 1 Канстытуцыі "... Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыцьцяўляе ўнутраную і зьнешнюю палітыку.
Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забясьпечвае законнасьць і правапарадак”.
Рэфармаваньне беларускай эканомікі будзе адпавядаць патрабаваньням Канстытуцыі і жыцьцёвым інтарэсам нашага народа.
Для гэтага неабходна прысутнасць усіх чыньнікаў, што вызначаюць дзяржаўнасьць Рэспублікі Беларусь: мяжы, мытні, сваёй валюты і банкаўскай сістэмы з цэнтральным эмісійным банкам, магчымасьці абараняць дзяржаўны суверэнітэт (нацыянальнага войска).
Непарушнасьць прынцыпаў недатыкальнасьці ўласнасьці і захаваньня права ўласнасьці. Кожны павінен быць упэўнены, што сумленна набытае ніхто і ніколі ў яго не адбярэ.
Раздзяленьне для дзяржаўнага сэктара функцыяў улады і ўласнасьці (уладныя функцыі перадаюцца акцыянерным холдынгавым кампаніям і канцэрнам, а маёмасныя Міністэрству па кіраваньню дзяржаўнай маёмасьцю; уласнасьць на зямлю вызначаецца ў адпаведнасьці з законам аб зямлі).
Заканадаўчае фармаваньне рыначных дачыненьняў пры роўнасьці ўсіх формаў уласнасьці, якімі забясьпечваюцца:
а) свабода эканамічнай і гаспадарчай дзейнасьці фізічным і гаспадарчым асобам;
б) свабода спажываньня суб’ектам на рынку;
в) стварэньне ўмоваў для забесыіячэньня канкурэнцыі.
Стварэньне прыватнага (недзяржаўнага) сэктара эканомікі Беларусі шляхам правядзеньня раздзяржаўленьня і прыватызацыі, дзяржаўная палітыка падтрымкі прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Прыняцьце ўзроўню ваенных расходаў ня больш чым за 6 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту.
Дзяржаўная палітыка рэструктурызацыі эканомікі краіны і выбарачнай падтрымкі асобных прадпрыемстваў і галінаў вытворчасьці, якія маюць рэальныя шанцы выхаду на сусьветны рынак з канкурэнтназдольнай прадукцыяй.
Правядзенне валютнай рэформы і заканадаўчае замацаваньне грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь у якасьці адзінага плацёжнага сродку.
Фармаваньне падатковай сістэмы, накіраванай на падтрымку вытворчасьці, правядзеньне актыўнай інвестыцыйнай палітыкі і павелічэньне амартызацыйных адлічэньняў.
Актыўная і адрасная сацыяльная палітыка, накіраваная на падтрымку неабароненых пластоў насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў.
Гарантаванае пагашэньне запазычанасьці дзяржавы перад грамадзянамі за кошт сродкаў ад прыватызацыі дзяржаўнай уласнасьці, а таксама за кошт нерухомасьці.
Ажыццяўленьне новай бюджэтнай палітыкі, у аснове якой:
а) фармаваньне бюджэту зьнізу, з узроўню мясцовага самакіраваньня;
б) атрыманьне даходаў ад дзяржаўнай уласнасьці;
в) адмова ад датацыяў вытворцам пры адначасовай падтрымцы малазабясьпечаных грамадзянаў;
г) скарачэньне выдаткаў на ўтрыманьне дзяржаўнага апарату;
д) выдзяленьне дастатковых сродкаў для забесьпячэньня правапарадку, абароны жыцьця і здароўя грамадзянаў, гарантыі права ўласнасьці і абароны самой уласнасьці фізічных і юрыдычных асобаў;
ж) фінансаваньне адраджэньня культуры, разьвіцьця навукі, адукацыі, аховы здароўя,
з) фінансаваньне праграмаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і стварэньня сістэмы экалягічнай бясьпекі.
V. УНУТРАНАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ ПААІТЫКА
Унутраная эканамічная палітыка будзе ствараць умовы для стабілізацыі эканомікі і дасягненьня дабрабыту грамадзтва. Сродак дасягненьня гэтых мэтаў пераход эканомікі Беларусі да рыначных дачыненьняў. Асаблівая ўвага будзе накіравана на развіцьцё недзяржаўнага сэктара эканомікі, на падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу.
Адбудзецца хуткі пераход на свабодную куплю і продаж усіх тавараў і рэсурсаў. Гэта ключавая ўмова правядзеньня рэформаў, якая забясьпечвае эканамічны парадак і дае вытворцам сапраўдныя
258
веды аб патрэбах грамадзтва ў канкрэтных таварах, рэсурсах і працоўнай сіле. Без пераходу да поўнай самастойнасьці прадпрыемстваў у гаспадарчай дзейнасьці на аснове атрыманьня максімальнай выгады ўсе астатнія пытаньні сацыяльная абарона, прыватызацыя, харчовыя пытаньні, канвэрсія і інш. ня могуць быць вырашаныя.
Свабодны гандаль будуецца на гандлёвых зьдзелках, і інструмэнтам яго абслугоўваньня зьяўляюцца грошы. Таму будзе прынята грашовакрэдытная палітыка, якая разам зь і іншымі мерамі панізіць узровень інфляцыі да 23 працэнтаў у месяц. Дзеля гэтага будзе праведзена грашовая рэформа, якая ўключае стварэньне мытнай тэрыторыі, набыцьцё валютных рэзэрваў, падрыхтоўку адпаведнай фінансавай інфраструктуры, вырашэньне тэхнічных пытанняў эмісіі наяўных грошай, падрыхтоўку нарматыўнай базы. На першым этапе статус нацыянальнай валюты будзе нададзены разьліковым білетам Нацыянальнага банка.
Галоўным сродкам забесьпячэньня „здаровых” грошай будзе перавод усіх прадпрыемстваў, незалежна ад формаў уласнасьці, на камэрцыйныя прынцыпы дзейнасьці. Таксама ўводзіцца ў дзеяньне закон аб банкруцтве з усімі патрэбнымі механізмамі яго рэалізацыі. Іншыя неабходныя захады:
Заканадаўчае афармленьне дзяржаўнага доўгу, працэдураў яго фармаваньня і крыніц пагашэньня, Рэалізацыя механізмаў эмісіі і размяшчэньня дзяржаўных і муніцыпальных каштоўных папераў, у тым ліку і кароткатэрміновых.
Аднясеньне на дзяржаўны доўг кампэнсацый укладаў насельніцтва, жыльлёвабудаўнічых каапэратываў, часткова пэнсійнага фонду.