• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Зянон Пазьняк:  Я перад выйсьцем, здаецца, сказаў яшчэ аблічальную прамову для пераканаўчасьці. Відаць не пашкодзіла, бо калі выходзілі, з боку артадоксаў чуліся абураныя выкрыкі і рычэньне.
    Юры Беленькі:  I калі мы вышлі з залі  выступаў тых дэпутатаў, што засталіся, было няшмат, але само абмеркаваньне пайшло ў патрэбным для нас рэчышчы.
    Зянон Пазьняк:  Тут нагадаю, што выйшлі мы ня ўсе, некалькі дэпутатаў спэцыяльна пакінулі ў залі, каб назіралі і, як выказваліся артадоксы  „подбрасывалі”. (Калі камуністы чаго не разумелі, то ўставаў якінебудзь завадзіла і папярэджваў: „товарішчі, нам подбрасывают”,)
    Юры Беленькі:  Я памятаю, што калі мы вышлі, яны ўз’ерапеніліся на нас.
    Зянон Пазьняк:  Калі мы выходзілі, адзін ветэран партыі крычаў: „Вот оно істінное ліцо БНФ!” Камэдыя. Але нашы хваляваліся. Памятаю ў файе падыходзіць да мяне Аляксандар Сасноў ўсхваляваны і прыгнечаны, і ціха так кажа: „Заваляць, сволачы, заваляць! Ня трэба было выходзіць.” „Цяпер ўжо не заваляць,кажу,мы добра вышлі. Калі б засталіся, то прайгралі б, іх жа бальшыня”. Так яно і атрымалася, артадоксы павялі сябе па прынцыпу „супраць БНФ” і прынялі дэклярацыю, з артыкулам пра будучы „саюз”, вядома (за него то оні і сражалісь). Але ва ўмовах, калі СССР ўжо развальваўся, гэты артыкул нічога ня значыў. (Гарбачоў вунь нават рэфэрэндум змайстраваў пра захаваньне СССР і што з таго? Наіўныя людзі). Мы ўсё разумелі і скарысталі нашае непрыняцьце гэтага палажэньня ў Дэклярацыі як тактычную зброю супраць артадоксаў. I выйгралі. Бо ў выніку прынялі добрую Дэклярацыю, якая дапамагла нам праз год рэальна аднавіць незалежнасьць.
    Юры Беленькі:  Калі ў залі прагаласавалі за дэклярацыю, гэта выклікала ў нас уздых аблягчэньня. Я памятаю, йшчэ яны пагадзіліся (па прапанове Анатоля Вярцінскага) 27 ліпеня зрабіць дзяржаўным сьвятам. I толькі, напэўна, калі мы вярнуліся ў залю, для іх відавочна была наша рэакцыя, што мы задаволеныя вынікам
    289
    таго, што адбылося, тут іхны псіхалягічны настрой стаў мяняцца. Мы і не хавалі, што задаволеныя тым, што парлямант беларускі прыняў гэты этапны дакумант (які мы падрыхтавалі, прадыскутавалі і іхнымі галасамі правялі). Тады (я памятаю) пачаліся рэплікі, захады з боку артадаксальных камуністаў, пытаньні „ў паветра”: што, маўляў, трэба зрабіць, каб адмяніць гэтае галасаваньне. Трэба сказаць, што Дэклярацыя прымалася канстытуцыйнай большасьцю (двумя трацінамі), і тут атрымлівалася такая сітуацыя, што каб перагаласаваць, ім таксама трэба было набраць дзьве траціны. А тут, разам з Дэмклюбам, мы б блякавалі такое галасаваньне. Значыць, калі мы галасавалі „супраць”, то яны нічога не маглі зрабіць. Гэта стала зразумела, і ім нічога не заставалася, як кідаць толькі злосныя рэплікі.
    Сяргей Папкоў:  У мяне ніякіх сумненьняў тады ў тым, што так трэба рабіць (імітаваць абурэньне і выходзіць з залі), не было. Я тады жорстка падначальваўся дысцыпліне, якая тады была ў нас у фракцыі БНФ. Сказана было выходзіць з залі (а для мяне было зразумела, чаму гэта трэба рабіць)  і я выконваў. Дэталь такая: калі мы ўсе вышлі ў файе за прэзыдыюмам, там жа тэлевізар паставілі. Мы глядзелі ўсе тэлевізар, як яны з намі „ змагаюцца”.
    Юры Беленькі:  I эмацыйна гэта абмяркоўвалі.
    Сяргей Папкоў:  I калі яны прагаласавалі, то ў нас было бурнае задавальненьне, там, у файе.
    Юры Беленькі:  Так, мы проста там скакалі.
    Сяргей Папкоў:  Некаторыя пацікавіліся: што ж там такое ў файе?
    Юры Беленькі:  Бо шум падняўся.
    Сяргей Папкоў:  Так, шум быў. I яны ўбачылі, што мы задаволеныя, што мы глядзім тэлевізар.
    Зянон Пазьняк:  Яны былі ашарашаныя.
    Юры Беленькі:  Эмацыйныя нашы калегі, якія не змаглі стрымаць эмоцыі, голасна радаваліся.
    Зянон Пазьняк:  Ну так, бо і напружаньне з душы звалілася. Некаторыя, што трывожыліся, адчувалі, відаць сябе, як на краі бездані, і раптам  уух! Пранесла! Чаму ж не паскакаць.
    Сяргей Папкоў:  Зараз некаторыя гавораць, што вось, маўляў, яны не спэцыяльна гэта рабілі, што ў нас не было такога пляну (Шушкевіч гэта зараз гаворыць).
    Зянон Пазьняк:  Шмат ёсьць такіх, што ня ведаюць за якое месца ўкусіць Народны Фронт. Але Незалежнасьць ёсьць! Дзьвесьце гадоў змагаліся! Беларуская Дзяржава ёсьць. Жыве Беларусь і будзе жыць.
    Запісала і да друку падрыхтавала
    Галіна Пазьняк
    (Запіс 7 сьнежня 2003 г.)
    Надрукавана: (Гміна Пазьняк. Беларусь у сэрцы.  „Беларускія
    Ведамасьці”, Варшава, 2007, стар. 138141)
    Той артыкул З.Пазьняка сёння актуальны, як ніколі
    Пасля публікацыі ў “Народнай волі” ліста М.Чаргінца “He теряйте памяць, Зенон Станлславовнч!” стрэў у маскоўскіх "Мзвестйях” выказванне дырэктара Федэральнай памежнай службы Расіі К.Тоцкага: “Нз всех нашнх соседей какнхлнбо террнторнальных претензнй — офяцйальных млн неофнцнальных — не предьявляет, кажется, только Белоруссля". На гэтых фоне абвінавачванні аўтара ліста ў адрас З.Пазьняка здаюіша мне зусім недарэчнымі. Тым больш, што беларускі генерал, у адрозненне ад расійскага, аперыруе дзеясловамі мінулага часу, бо зза адсутнасці свежых фактаў вымушаны згадваць выключна даўнія. Але з іх дапамогай аўтар не пераконвае чытачоў.
    У лісце М.Чаргінца цытуецца “кры.мінальны” абзац з артыкула лідэра БНФ “О русском м.мперналйзме н его опасностм”, у якім даводзіцца тое. аб чым сёйтой з нашых гісто
    рыкаў адкрыта пісаў яшчэ раней (напрыклад, Л.Камова і А.Цітоў у кніжцы “Беларусь на сямі рубяжах”, Мн., "Беларусь”, 1993). Але ніякіях патрабаванняў. напрыклад. вярнуць сёння землі. адабраныя ад БССР Масквой у 1919 годзе або іншыя тэрьіторьіі. страчаныя Беларуссю, у артыкуле ня.ма. Гэта ўскосна лрызнае і сам аўтар ліста. Есць там, аднак. тое. пра што М.Чаргіней палічыў за лепшае змоўчыць. “Вопрос о возврашенлн восточнобелорусскмх земель, — піша З.Пазьняк. — будет снова поставлен (об этом шла речь в 20х й 30х годах). Так же, как н вопрос о компенсацнн за чернобыльскую катастрофу, о золотом запасе СССР, об ммушестве за рубежом м др.”. Гэта будзе зроблена. як бачна з таго ж артыкула, калі будзе сфарміраваны дэмакратычны ўрад. I, зразумела, аніякіх гвалтоўных дзеянняў не прадугледжваецца: паводле праграмы
    Народнага фронту, вырашэнне спрэчных пытанняў. уключаючы тэрытарыяльныя. ляжаць “на шляху двухбаковых пагадненняў... з нашымі суседзямі”.
    Канешне, М.Чаргінец (ён, нагадаю, кіруе парламенцкай камісіяй па міжнародных справах), як і ўвогуле цяперашні рэжым, не мржа дапусціць і думкі аб магчымым прыходзе да ўлады “кучкн отшепенцев н экстремнстов”. Да таго ж усім добра вядома і без вышэйпамянёнага К.Тоцкага, што Беларусь не толькі не выстаўляс якіхнебудзь тэрытарыяльных прэтэнзій да Расіі або да іншых краін, а, наадварот, сама гатова, як сцвярджае афіныйная прапаганда, далучыцца да вялікага суседа. I ўсё роўна — паважанай міжнароднай арганізацыі накіроўваецца нешта накшталт ці то скаргі, ці то паклёпн'ткага даносу на “захопніка” чужых зямель, які вымушаны быў пакінуць сваю Радзіму.
    290
    Дужа, відаць, хочацца беларускім уладам прынізіць аўтарытэт З.Пазьняка на Захадзе і адбіць ахвоту ў тамтэйшых палітыкаў прыслухоўвацца да яго довадаў.
    Што тычыцца Вільні, дык словы, вынесеныя ў загаловак ліста ў “Народнай волі” і прызначаныя Зянону Станіслававічу, з поўным правам можна адрасаваць самому М.Чаргінцу. Бо менавіта ў яго выпала з памяці такая неардынарная для нашай краіны падзея, як заява Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 сакавіка 1990 года аб вяртанні Беларусі паўночназаходніх беларускіх тэрыторый былой Віленскай вобласці і горада Вільні (Вільнюса). Адразу ж пасля гэтага кіраўніцтва БНФ на чале з З.Пазьняком зрабіла сваю заяву, у якой расцаніла тэрытарыяльныя патрабаванні да Літвы як форму палітычнага шантажу з мэтай перашкодзіць ажыццяўленню яе дзяржаўнай незалежнасці. Як і ў праграмных дакументах. у той заяве зазначалася, што Народны фронт прытрымліваецца
    прынныпу дельсінкскіх пагадненняў аб непарушнасці межаў, якія могуць быць зменены толькі пры ўзаемнай згодзе зацікаўленых бакоў.
    Інтэрв’ю З.Пазьняка латвійскай газеце, на якое спасылаецца М.Чаргінец, з’явілася ў друку амаль праз чатыры месяцы пасля афіцыйнай заявы памянёнага органа дзяржаўнай улады БССР. Так, ён мовіў там аб настальгіі па Вільні, і гэта зразумела кожнаму, хто ведае, што гэты горад ад часоў Вялікага княства Літоўскага быў палітычным і культурным цэнтрам не толькі літоўскага, але і нашага народу, з’яўляўся калыскай беларускага Адраджэння, неафіцыйнай сталіцай Заходняй Беларуеі. I не трэба, сп.Чаргінец, дамысліваць за З.Пазь няка, што ён меў на ўвазе, калі казаў аб сваіх стасунках да гэтага пытання, а потым яшчэ сарамаціць яго за нібы вымаўленыя ім словы, а ў сапраўднасці прыдуманыя апанентам.
    Сорамна павінна быць не за праяўленне клопатаў аб нацыяналь
    ных інтарэсах і незалежнасці роднай Беларусі, а за імкненне аддаць яе другой краіне. Асабліва гэта тычыцца дзяржаўных мужоў, якія маюць непасрэднае дачыненне да ганебнай прарасійскаімперскай палітыкі. I хоць М.Чаргінец іранізіруе наконт фундаментальнасці колішняга артыкула З.Пазьняка “О русско.м ммперналнзме н его опасностм" і здзекліва называе яго “однозным опусом”, сёння той артыкул актуальны, як ніколі; прынамсі, у сто крат бальш надзённы, чым ліст з глыбокадумны.мі разважаннямі аб “террнторнальных претензнях" старшыні БНФ. Пра дакладнасць ацэнак і прагнозаў апошняга сведчыць, напрыклад, такая цытата з артыкула З.Пазьняка: “Еше усплне. «, когда наша страна будет окончательно экономмческн разрушена, останется только "добровольно" загнать ее снова в россяйскую нмперню".
    Гэта Зянон Станіслававіч напісаў, калі АЛукашэнка быў яшчэ дырэктарам саўгаса...
    Генадзь ЛАГУНОВІЧ. Мінск.
    Д54. („Народная Воля”, 1999, 5 сакавіка).
    погляд
    * ГІ^№^(^	£CCZu.,
    Пазьнгш...
    вуснамі Лукашэнкі
    Гляозіш у апошнія дні тэлепраграму “Панарама ”, слухаеш радыё, чытаеш дзяржаўныя газеты і складваецца такое ўражанне, нібы ідэалагічны ттабкраіныўзначаліў... Зянон Пазьняк. Тактак, тбй самы Пазьняк — лідэр БНФ і былой апазіцыі ў Вярхоўным Савеце, які вымушаны быў эмігрыраваць за мяжу зза таго, што ўпарта адстойваў незалежнасць Бёларусі і крытыкаваў “расійскі імперыялізм ”, які, па яго меркаванні, імкнуўся праглынуць нашу краіну. Зараз гэтую “крамолу” з ранку да вечара тыражуюць вядучыя ды выступоўцы асноўнай тэлепраграмы.