• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Д55. („Народная Воля”,  2002, 28 жніўня).
    291
    Усё тое, што адбываецца зараз паміж нашай краінай і Расіяй, наспявала даўно. толькі сляпы крот мог таўчыся ў цёмнай сваёй нарьг і не разумець, да чаго ўсё ідзе ў падпісанні так званага ‘'саюзнага дагавора”. Расійскі шавінізм, даўно вядомы свету і які нават у свой час абуральна выкрываў Ленін, выпаўз наверх ва ўсёй йкрасе”, адкрыта заявіў, чаго ад нас дабіваейца Масква. Але няма чаго адмаўляць: “за что боролнсь, на то н напоролнсь”.
    Як жа ляснуліся нашы кіраўнікі з іх ідэйн’ымі падпяваламі, што дзень і ноч дурылі нам галовы пра “нспарушнае братэрства”, пра “мы же — однн народ”, ^навекм вместе” і г.д. Мала сказаць, што самі трапілі ў тупік, дык і дзяржаву, яе будучы
    ню туды зацягнулі.
    Многа год таму прадбачыў апетыт Масквы і пастаянна папярэджваў нас аб гэтым Зянон Пазьняк. Які вэрхал узняўся пасля яго, дагэтуль памятнага артыкула аб рускім імперыялізме і яго небяспецы для незалежнасці беларускага і іншых народаў былога СССР. Ачумелыя нядобразычліўцы з яго кпілі, афіцыйныя палітыкі крычалі замбіраванай публіцы: ^Зянон Пазьняк — вораг беларускага народа!”
    Час паказаў: вялікі мысліцель і стратэг Зянон Пазьняк меў рацыю на ўсе сто працэнтаў. Ён аказаўся правідцам. I зараз паўтарае ўсім адно: “Беларусы, будзьце пільнымі! Беражыце Бацькаўшчыну ад згубы!”
    Такім прадбачлівым паліты
    кам можа ганарыцца любы народ. Мы маем кемлівага стратэга, якога чарнілі, ды не купілі. Сёння Зянон Пазьняк, лічу, мае права сабраць свае артыкулы і публікацыі, выступленні на навуковых семінарах і канфёрэнцыях па пытаннях, што датычаць^адносін Расіі і Беларусі, даслаць гэтыя матэрыялы ў камісію на прысваенне звання доктара паліталогіі. Ён ім і ёсць на самай справе. Усё спраўдзілася і спраўджваецца, што ён прадбачыў. Дык ці не варта (а на маю думку, абавязкова варта) уважліва прыслухоўвацца да таго, як ацэньвае ён сітуацьпо зараз, у чьш бачыць шляхі да выратавання нашай Бацькаўшчыны.
    Пятро СМАЛЯНКА.
    Д56. („Народная Воля”,  2002, 3 верасьня).
    Апазіцыя на прыцэле
    Апошнім часам у польскім грамадстве, сярод польскіх палітыкаў і на старонках прэсы, у тым ліку і „Рэчы Паспалітай”, ствараецца вобраз беларускай дэмакратычнай апазіцыі, які, на мой погляд, не адпавядае рэчаіснасці. Гэта праўда, што сёння з вядомых прычын яна аслабела. Але ў той жа час апазіцыя аб’ядналася вакол агульных стратэгічных мэт, галоўная з якіх —адхіліць дыктатара ад улады канстытуцыйным шляхам. Гэта асабліва адчуваецца ў рэгіёнах. Беларускай апазіцыі ўласціва разважлівасць: пастаўленая ва ўмовы, калі супрацьстаяць рэжыму адкрыта і легальна стала немагчыма, яна не ўжывае сілу, хаця часта да гэтага правакуюць.
    Можна толькі здагадвацца, паводле якой палітычнай замовы некаторыя дзеячы польскага руху з Беларусі распаўсюджваюць у Польшчы ілжывыя звесткі пра беларускую апазіцыю, называючыяс нацыяналістычнай і антыпольскай.
    Дзсянні апазіцыянсраў не могуць быць эфектыўнымі ва ўмовах, калі беларускас заканадаўства адмыслова перарабілі такім чынам, каб літарай закона знішчаць тых, хто не ўхваляе афіцыйную палітыку, а іх прыхільнікаў называць ворагамі беларускага народа, як гэта зрабілі з дэпутатамі Расійскай Думы Ірынай Хакамадай і Барысам Нямцрвьім. Ім не дазволілі сустрэцца з пазапарламенцкай апазіцыяй, і, прызнаўшы іх прысутнасць непажаданай, наступным рэйсам дэпартавалі ў Расію. Прычына — крытычньы выказванні Ха
    камады і Нямцова наконт дзсянняў Лукашэнкі ў расійскіх СМІ.
    Сёння апазіцыя всльмі аслаблена з той прычыны, што апошнім часам яна аказалася моцна „zdziesiqtkowana”.
    Першы ў спісе
    Асабліва перашкаджаў рэжыму харызматычны дзеяч Зянон Пазьняк, лідэр Беларускага народнага фронту. На акцыі, арганізаваныя БНФ, кожны раз прыходзіла некалькі дзесяткаў тысяч людзей, незадаволеных палітыкай афіцыйных уладаў. Пасля распаду СССР парламенцкая фракцыя БНФ на чалс з Пазьняком прымусіла камуністычную болыпасць прыняці. Дэкларацыю аб суверэнітэцс і незалсжнасці Беларусі. Лідэр БНФ выказваўся супраць увядзення ў Беларусі пасады прэзідэнта, бо лічыў, што краіна павінна была стаць парламенцкай рэспублікай.
    еі^л^ icoslt^
    У 1996 годзе Пазьняк быў вымушаны эміграваць з Беларусі і папрасіць палітычнага прытулку ў ЗША. Як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы час ад часу выказваюцца меркаванні, што, нягледзячы на абставіны, ён павінен быў застацца, каб дзеля ідэі трапіць за краты. Ведаючы Зянона Пазьняка і сітуацыю ў дзяржаве, дзе мы жывем, я лічу, што гэткі ўчынак быў бы занадта вялікай ахвярай для Бсларусі, тым больш што менавіта на гэта разлічваў яго асноўны палітычны апанснт. ГіСтарычныя падзеі, якія пасля адбыліся ў Беларусі, паказалі, што гэты ад’сзд мсў сэнс.
    Ці выказваўся ён супраць палякаў? — He. Ці будзе? — Залежыць выключна ад саміх палякаў. Той, хто лічыць, што цяпер Пазьнякапалітыка ўжо не існуе, памыляецца. Некаторыя заходзяцьяш чэ далей, называючы яго палітычйык трупам. Я ўпэўнены — свайго апошня га слова ў палітыцы ён яшчэ не сказаў
    Калі б на пачатку 90х гадоў Саюз йа лякаў Беларусі, які я тады ўзначальваў не здолеў знайсці агульную мов' з Фронтам на чале з Пазьняком, сённ; ў Беларусі не было б польскіх школ Улады вырашылі задуіпыць польска' адраджэнне рукамі Фронту, але Па$ь няк з гэтым не пагадзіўся.
    Д57. („Ніва”, 2002, 8 сьнежня).
    292
    3. Пазьняк:
    „НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ МОЖНА ДАМАГЧЫСЯ МАЛЫМІ СІЛАМІ, АЛЕ ЎТРЫМАЦЬ
    НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ МАЛЫМІ СІЛАМІ ЦЯЖКА”
    Сяргей Навумчык, Прага
    25 жніўня 1991 году, пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і некалькіх тысячаў грамадзянаў перад будынкам парлямэнту, Вярхоўны Савет 12 скліканьня надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнай сілы. Дэюрэ Незалежнасьйь Беларусі была адноўленая. Госьць радыё „Свабода”  па тэлефоне зь НьюЁрку старшыня парляманцкай Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк.
    С. Навумчык:  Хацеў бы пачаць з цытаты з кнігі Васіля Быкава „Доўгая дарога дадому” пра падзеі жніўня 1991 году. Быкаў апісвае ўласную трывогу пад час маскоўскага путчу: „Зянон пры чарговай сустрэчы сказаў пра апошнія падзеі трохі інакш, чым мне адчувалася. Ен сказаў, што гэта  добра. Гэта толькі паскорыць іхнюю агонію. Сьмерць прыйдзе знутры. Трэба толькі не чакаць, выхапіць з полымя тое, што нам належыць  нашу свабоду. Бо іхняй свабоды ўжо не ўратаваць нікому. Тое бьші разумныя словы, толькі як дамагчыся іхняга спраўджаньня?”
    Аказалася, што, сапраўды, Вы мелі рацыю, путч паскорыў агонію камунізму і савецкай імпэрыі. А далей было патрабаваньне аб скліканьні нечарговай сэсіі. Наколькі, на Вашу думку, важна ў палітыцы „выхапіць з полымя”, як працытаваў Вас Быкаў, скарыстаць час?
    3.	Пазьняк:  Для мяне гэта ёсьць найважнейшае пытаньне палітычнай тактыкі. Гэта значыць  зрабіць патрэбнае дзеяньне ў адпаведны час і ў адпаведны момант. Каб вызначыць гэты час і момант, трэба вельмі хутка аналізаваць наперад. Часам трэба проста адчуць імгненьне, і не спазьніцца. Бо бывае, што вырашаюць сэкунды. Я, шчыра кажучы, люблю ўдзельнічаць у такіх сытуацыях, бо гэта і ёсьць творчы момант у палітыцы. Тыя 1990ыя гады даюць шмат прыкладаў выкарыстаньня намі добрай тактыкі і выкарыстаньня моманту. Калі б у 1991 годзе нам не ўдалося сабраць сэсію Вярхоўнага Савету 24 жніўня, і яна адбылася б на дзеньдва пазьней  то сытуацыя магла б разьвівацца інакш, асабліва праблематычнай зрабілася б забарона дзейнасьці КПСС.
    Ці, напрыклад, галасаваньне за Незалежнасьць 25 жніўня, гэта значыць, наданьне Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. На другі дзень сэсіі намэнклятура ўжо аджыла ад страху, і я адчуваў, што мы можам не набраць дзьве траціны галасоў. Шушкевіч ужо сабраўся ставіць на галасаваньне. I ў апошнюю сэкунду я папрасіў слова і ўдарыў па Ельцыну, які ў тыя дні лічыўся нібыта „сьвятой каровай”, быў „сьцягам расейскай дэмакратыі” і выклікаў жах у камуністычнае намэнклятуры. Я сказаў, што расейскі ельцынізм будзе пагражаць усім, усёй Беларусі, таму трэба ўсім нам цяпер аб’яднацца вакол ідэі Незалежнасьці. I тут жа ўстаў напалоханы Ельцыным камуніст дэпутат Мачуленка, і прапанаваў „товарніцам коммуннстам прнслушаться к словам Зенона Станнславовнча”.
    У выніку, за Незалежнасьць прагаласаваў тады, практычна, ўвесь Вярхоўны Савет. А тое, што потым дэмакраты дзьмуліся на мяне, што я нібыта пакрыўдзіў Ельцына, ня мела аніякага значэньня, тым больш, што я сказаў праўду, і далейшыя падзеі гэта пацьвердзілі.
    Інтэлектуальна і палітычна мы разьбівалі камуністычную бальшыню ў пух і прах у Вярхоўным Савеце 12га скліканьня. Будучы бясьсільнымі змагацца з намі на інтэлектуальнапалітычным узроўні, яны стараліся душыць нас кнопкамі для галасаваньня і зыходзілі з простага правіла: галасаваць супраць усяго таго, за што БНФ. На гэтым прымітыўным іхным падыходзе, на палітычнай іхнай бязглуздасьці мы, ужываючы дасьціпную і нечаканую тактыку, ня раз перамагалі камуністычную бальшыню іхнымі ж рукамі.
    Найбольш бліскуча гэтая тактыка апраўдала сябе ў 1990 годзе, калі прымалі Дэклярацыю аб суверэнітэце, якую мы ў цэлым і напісалі (у афіцыйнай камісіі). Памятаеце наш каронны выхад з залі на другі дзень на 11м (перадапошнім) артыкуле (пасьля чаго яны прагаласавалі агулам за ўсё ў піку нам, зацыкліўшыся на гэтым артыкуле і думаючы нам насаліць)? Гэты мамэнт быў найбольш псіхалагічна дасканалай нашай палітычнай перамогай. Успамінаю, як лямантавалі тады крыху разумнейшыя дэпутатыкамуністы, якія зразумелі падвох (напрыклад, дэп. Сілівончык), але іх ўжо ніхто ня слухаў. „Галасуем!”  раўла заля. I гэты роў быў, як музыка. Калі нельга пераканаць дурняў, тады трэба скарыстацца іхняй дурнотай.
    Аналягічным мэтадам (іхнымі ж галасамі) мы правалілі, напрыклад, іхны антыдэмакратычны заканапраект пра водзыў дэпутатаў. Адразу пасьля галасаваньня палова камуністаў зразумелі, што іх абулі ў лапці. I, што цікава, некаторыя (не былі б то беларусы) рагаталі, аж сьцены дрыжэлі (з гумарам былі, значыцца).
    С. Навумчык:  Цяпер некаторыя аналітыкі гавораць, што нават калі Апазыцы БНФ не дамаглася б (ці не дамагалася б) скліканьня сэсіі, дык усё роўна Беларусь здабыла б незалежнасьць, бо і „без таго” падзеі ў Маскве  супрацьстаяньне Ельцына ды Гарбачова  да гэтага вялі. Ці Вы пагаджаецеся з такім меркаваньнем?