• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    3.	Пазьняк:  Цікава, хто б гэта зрабіў? Гэтае меркаваньне ёсьць меркаваньне недасьведчаных людзей, якія далёкія ад веданьня, што і як тады адбывалася. Альбо гэта меркаваньні людзей, якія кажуць гэтак сьведама, каб прынізіць нашу беларускую перамогу і Беларускі Народны Фронт. Беларускаму Народнаму Фронту слава  ён вярнуў Незалежнасьць, і слава за тое, што своечасова правільна скарыстаў момант і сьмела ім распарадзіўся.
    Мы маем іншыя прыклады. 1996 год. Вярхоўны Савет 13ага скліканьня. Што натварыла там прамаскоўская апазыцыя АГП? Памятаеце? Яны нават не змагаліся. Усё правалілі. Нават вынікі незаконнага рэфэрэндуму 1995 года  зацьвердзілі. Нават „ Пагоню’’ і БелЧырвонаБелы сьцяг здалі! Была і такая апазыцыя. I ўявіце, каб гэтакая публіка была б у 1991м. Мы ўжо б і дзяржавы ня мелі б. Гэтыя дзеячы стаялі тады на баку намэнклятуры. А цяпер яны запісаліся ў апазыцыю, і ляпаюць на нашае змаганьне і на нашу гісторыю.
    С. Навумчык:  I зноў жа, спашлюся на меркаваньні некаторых камэнтатараў. БНФ і Вас асабіста часта папракалі і папракаюць у радыкалізме, а вось некаторыя лічаць, што ў жніўні 1991ага, пасьля правалу путчу, дэпутаты Апазыцыі БНФ і пэрсанальна Пазьняк выявілі занадта вялікую мяккасьць, не дамагліся канчатковага зьнішчэньня намэрклятурнай сістэмы. Кажуць нават, што варта было ісьці на штурм КГБ, які пасьля путчу вельмі хутка вярнуўся да сваёй звычайнай дзейнасьці...
    3.	Пазьняк:  Ну так, для некаторых важна было б „пашумець”. Гэта ёсьць спажывецкія меркаваньні камэнтатараў „ад тэлевізара”. Такім „аналітыкам” хочацца, каб нехта ім нешта зрабіў.
    Але каб мы маглі дзейнічаць радыкальна, трэба было ім усім 24 жніўня 1991 года адарвацца ад экранаў і ад канапы, і прыйсьці на
    293
    плошчу Незалежнасьці да Вярхоўнага Савета. Каб там сабралася не 2030 тысячаў, як было, a 100, 200, 300 тысяч, пад БелЧырвонаБелым сьцягам. Трэба было гэтым аналітыкам прыйсьці, каб пад сьценамі камуністычнага парляманту адчуваўся рокат народнай сілы.
    Нас жа было ў Вярхоўным Савеце толькі 8 адсоткаў. I тым ня менш, мы выйгралі палітычнае змаганьне  вярнулі Незалежнасьць. Мы не маглі рызыкаваць гэтай заваёвай, маючы спачувальнікаў ля тэлевізараў, а не змагароў пад сьценамі парлямэнту, калі вырашаўся лёс беларускай нацыі. I таму мы зрабілі правільна, што не паддаліся на авантуру, да якой, дарэчы, нас піхалі.
    С. Навумчык:  Спадар Зянон, я працягну выступаць у ролі „адваката д’ябла”, задаючы Вам непрыемныя пытаньні з пазыцыі Вашых крытыкаў. У жнівеньскія дні 1991 году ў газэце „Знамя юностн” зьявіўся артыкул, дзе БНФ абвінавацілі з кампрамісе з камуністамі і, канкрэтна, з Кебічам, што БНФ нібыта не будзе патрабаваць адстаўкі Кебіча, а за гэта камуністы і Кебіч падтрымаюць незалежнасьць...
    3.	Пазьняк:  Гэтыя нагаворы не адпавядаюць падзеям. У дні путчу камуністы радаваліся і казалі, што нам  канец. Што яны нас усіх задушаць і расстраляюць, і гэта праўда  так бы і было, яны падрыхтавалі ўжо нават вагоны, у якіх павезьлі б беларусаў у Сібір.
    Таму калі путч праваліўся, і мы ўсе прыйшлі на сэсію, жах іхны быў неапісальны, ён межаваў з шокам. Многія літаральна дрыжэлі ад страху. Таму нам ня трэба было ні аб чым зь імі дамаўляцца, a толькі дыктаваць свае ўмовы, якія яны, дарэчы, выконвалі, як агалмошаныя.
    Шок, аднак, ня мог працягвацца вечна, і мы гэта ведалі, асабліва калі камуністы ў кучы. Максімум  дзеньдва. Ад сілы  тры. Вось мы і ўклаліся ў гэтыя дні, каб здабыць асноўнае  Незалежнасьць, і зьліквідаваць уладу КПСС. Мы адразу 25 жніўня паставілі пытаньне аб новых выбарах у парлямэнт, а гэта азначала б зьмену ўлады і зьмену ўраду. I тут намэнклятура лягла, як камень. Каб спляжыць гэты камень, і разьнесьці яго ў шчэпкі, нам не хапіла, як мінімум, рашучага народу пад сьценамі парляманту. Рэвалюцыя вымагае, як вядома, ня толькі рэвалюцыянераў.
    Пасьля жніўня мы пайпші шляхам нарошчваньня сілы. Падрыхтавалі Закон аб выбарах і Закон аб рэфэрэндуме. I падрыхтавалі рэфэрэндум аб новых выбарах у парлямэнт. Сабралі паўмільёна подпісаў.
    С. Навумчык:  Часам пішуць, што Кебіч прапаноўваў Пазьняку і БНФ месцы ва ўрадзе. Дык  прапаноўваў?
    3.	Пазьняк:  Кебіч не прапаноўваў ніякіх пасадаў. Ён толькі гаварыў пра гэта. Ён быў не такім дурным чалавекам, каб падобнае рабіць, таму што ня можа бальшыня ў парлямэнце прапаноўваць пасады апазыцыі. Гэта нонсэнс у палітыцы, яго б маглі папросту абсьмяяць. Але ў прапагандысцкіх мэтах ён пра гэта казаў.
    С. Навумчык:  Адразу пасьля наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы Вы зьвярнуліся да нацыі, і падкрэсьлена  да камуністаў  з заклікам аб’ядноўвацца вакол ідэі аднаўленьня Незалежнасьці. Чаму гэты заклік ня быў пачуты, чаму, наадварот, заяўляюць, што Вы нібыта зьбіраліся „вешаць камуністаў”?
    3.	Пазьняк:  Вашае пытаньне, між іншым, добра ілюструе, як у агентуры не сыходзяцца канцы з канцамі. У „Знаменн юностн” яны казалі, што, маўляў, кампраміс, а ў іншым месцы, тут жа,  ужо адваротнае, маўляў, будзе вешаць. Дзе ж лёгіка? Ім ня важна, што казаць, абы ляпаць на Пазьняка.
    Для абароны Незалежнасьці павінна быць адзінства нацыі. Абзінства нацыі ў прыняцьці свабобы. Таму мае звароты былі
    ба ўсіх любзей. Хоць я ведаў, што камуністы на Беларусі былі створаныя Масквой, як антыбеларуская арганізацыя. Яны і цяпер прамаскоўскія і выступаюць супраць беларускай мовы. Але зьвяртацца трэба было і да іх, бо іхняя антынацыянальная пазыцыя  ненармальная. Ніводная бзяржава ня будзе цярпець антынацыянальнай партыі. Таму ў будучай вольнай Беларусі, калі камуністы застануцца на антыбеларускіх пазыцыях, гэтая партыя будзе забаронена. Цікава, што тады, у 1991 годзе, афіцыйныя газэты Беларусі  „Советская Белоруссня” і іншыя  не надрукавалі маіх зваротаў.
    С. Навумчык:  Такім чынам, у жніўні 1991 году Незалежнасьць дэюрэ была адноўленая, Беларусь атрымала шанец самастойна ствараць сваю будучыню. На якім этапе найноўшай гісторыі гэты шанец апынуўся пад пагрозай ці, калі хочаце, быў згублены?
    3.	Пазьняк:  Я б назваў тры падзеі, расьцягнутыя ў часе, якія зрабіліся фатальнымі для нашай нацыі і засьведчылі вайну супраць Незалежнасьці Беларусі.
    Першая і паваротная адбылася ў 1992 годзе, калі быў незаконна забаронены рэфэрэндум аб новых выбарах. 1, дарэчы, растаптаная воля паўмільёна беларусаў. Калі б рэфэрэндум адбыўся і прайшлі б выбары ў новы парлямант, дык мы б даўно ўжо жылі ў іншай, лепшай Беларусі. 3 гэтага часу пачалася рэстаўрацыя намэнклятурнай сілы і нарошчваньне палітыкі маскоўскага КГБ у Беларусі.
    Другая падзея адбылася ў 1994 годзе  прыход да ўлады Лукашэнкі, а за яго плячыма маскоўскага КГБ і „маладых ваўкоў”, як тады называлі групу, у якую ўваходзілі Сініцын, Ганчар, Лябедзька, Булахаў, Шэйман і іншыя. Яны падтрымалі Лукашэнку, ведаючы, што ён супраць Незалежнасьці Беларусі.
    Трэцяя антынацыянальная падзея была ў лістападзе 1996 года, гэта здрада імпічманту. Незаконная замена Канстытуцыі праз незаконны рэфэрэндум. Фактычна, тут адбыўся гэбоўскі пераварот і ўсталяваньне таталітарнай улады.
    Але страта пазыцыяў пачалася менавіта з 1992 года, калі быў зглумлены выдатны шанец добрай нацыянальнай будучыні. Рашэньне аб рэфэрэндуме  гэта значыць, заключэньне ЦВК  было прынятае ў канцы красавіка 1992 года. Якраз ішла сэсія Вярхоўнага Савета, заставалася толькі прызначыць дату рэфэрэндуму, і лёс Беларусі пакрочыў бы іншым шляхам. Замест гэтага, пад націскам намэнклятуры, Шушкевіч распускае сэсію, і паўгода Вярхоўны Савет не зьбіраецца. За паўгода намэнклятура і КГБ, які за гэты час увайшоў у новыя структуры ўраду, падрыхтавалі расправу з законнасьцю. Рэфэрэндум забаранілі, і савецкая намэнклятура ўмацавала сваю ўладу ў Беларусі. 3 гэтага часу пачалася новая каляніяльная прамаскоўская палітыка, якая працягваецца Лукашэнкам і зараз.
    С. Навумчык:  Ваша ацэнка падзеяў жніўня 1991 года і якія лекцыі і высновы, на Ваш погляд, можа зрабіць зь іх асэнсаваньня беларускае грамадзтва?
    3.	Пазьняк:  Скажу так: 25 жніўня 1991 года, гэтак жа як і 25 сакавіка 1918 года  гэта ёсьць найвялікшая дата ў гісторыі Беларусі ХХга стагодзьдзя. У гэты дзень была вернутая Незалежнасьць.
    Што вынікае для нас з гэтых падзеяў? Добра было б, каб беларусы зрабілі выснову для сябе вельмі важную. Што ўсяго можна дамагчыся, і ўсё можна перамагчы, калі хацець і калі змагацца. Другая выснова, якая відавочная  што нават Незалежнасьці можна дамагчыся малымі сіламі. Але ўтрымаць Незалежнасьць малымі сіламі цяжка. Мусіць быць воля і рашучасьць усёй нацыі.
    25 жніўня 2005 г.
    294
    Зянон Пазьняк:
    „ФРОНТ ВЫКАНАЎ
    I АЖЫЦЬЦЯВІЎ ВЯЛІКУЮ МІСІЮ НАЦЫІ Ў 20ЫМ СТАГОДДЗІ  ВЯРНУЎ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ ”
    Сяргей Навумчык, Прага. Сёньня  гадавіна ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”.
    Зянон Пазьняк (па тэлефоне з НьюЁрку);  „19 кастрычніка 1988 года ў Чырвоным касьцёле ў Менску пад гром авацыяў і воклічаў захапленьня быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. Гэта была магутная і вызначальная падзея.
    Фронт выканаў і ажыцьцявіў вялікую місію нацыі ў 20ым стагодзьдзі  вярнуў Незалежнасьць Беларусі, беларускі БелЧыровонаБелы сьцяг, гэрб „Пагоня”, дзяржаўнасьць мовы, беларускую школу, магчымасьць вольнага разьвіцьця і адраджэньня, самапавагу да сахіых сябе.
    Што ўспамінаецца з тае пары ў пачуцьцях? Гэта, найперш, грамадзкі ўздым і бясстрашнасьць народнага авангарду. I перакананасьць, упэўненасьць у перамозе. Рамантычны дух змаганьня, здавалася, вісеў у паветры. Было пачуцьцё духа салідарнасьці — з Балтыяй, з Украінай, з Каўказам, бо ўжо дрыжэў камунізм, трышчэла крывавая імпэрыя, і чуйныя  чулі, а відушчыя  бачылі яе немінучы крах.
    Гэта былі вельмі моцныя перажываньні, і за плячыма было адчуваньне крыльляў. Ня толькі я  шмат хто з маіх сяброў і змагароў за Беларусь  кажуць пра той час, як пра самыя шчасьлівыя дні ў жыцьці, якія ніколі нельга забыць, якія сталі часткаю нашых душаў.
    Калі я ўспамінаю той час, то адчуваю амаль фізічна, што вернецца наша воля і наша радасьць. Мы вернем і павагу, і свабоду, і сьцяг, і гэрб, і мову, і слаўнае наша імя, і нашу веліч. Вернем! Бо  можам вярнуць. Гэтак жа, як вярнулі раней гонар і Незалежнасьць Беларусі.