• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    3.	Пазьняк:  Нацыянальная ідэя мае два галоўныя грамадзкія складнікі, Першы і першасны складнік  нацыянальная мова.
    Другі  нацыянальная незалежнасьць дзяржавы. Адмаўленьне ад галоўных складнікаў нацыянальнай ідэі могуць патрабаваць альбо круглыя дурні, альбо ворагі. Кухонная «тэорыя шлангаў» сюды не падыходзіць. Перійасным мзтадам ажыцьцяўленьня нацыянальнай ідэі ёсьць унівэрсальная ідэалёгія нацыянальнага адраджэньня, якая палягае ў неабходнасьці адраджэньня ўсяго таго, што было разбурана акупантамі і дэфармавана імпэрцамі. Без адраджэньня разбуранага, без паправы дэфармаванага  нацыянальная ідэя ня будзе мець ні грамадзкай, ні электаральнай базы.
    Чужая шпэрская прапаганда супрацьпастаўляе Адраджэньню пазыцыю «статус кво», якая накіраваная на замацаваньне вынікаў акупацыйнай палітыкі ў якасьці сацыяльнай норчы, на якую мусіць абапірацца ўсялякае праўнае і грамадзкае дзеяньне. Зьмяненьне дэмаграфічнай сытуацыі ў выніку генацыду, зьнішчэньне беларускай школы, забарона беларускай мовы, русыфікацыя,  усё гэта прадстаўлялася рускімі камуністамі і імпэрцамі усіх масьцяў як існуючая норма грамадзтва. Як існуючае дэфакто. А яно так і было.
    Грамадзкая дэфармацыя  вынік антыбеларускай палітыкі прадстаўлялася як «статус кво», на падставе якога мусіў бы і далей існаваць народ. Усялякая спроба выпраўленьня дэфармацыі трактавалася імпэрцамі як радыкалізм, экстрэмізм, парушэньне парадку, гвалт над грамадзтвам, фашызм, «антнрусскне настроення» і гэтак далей.
    Агрэсіўнасьць пазыцыі „статус кво” вынікае зь яе імпэрскай антыбеларускай сутнасьці. Усе антынацыянальныя, так званыя «агульнадэмакратычныя» і прамаскоўскія групы стаялі і стаяць на пазыцыі „статус кво”. 3 гэтай жа пазыцыі вынікае і кухонная філязофія «прыкідваньня», патрабаваньне „не выпячвацца з нацыянальнай ідэяй, зь беларускай мовай” і гэтак далей. Усё гэта гучыць часам камічна, але ня выглядае, аднак, такім ужо і сьмешным, бо адлюстроўвае выразную антыбеларускую пазыцыю, выяўленую ў дэмагагічнай і бесталковай форме.
    Сяргей Навумчык (радыё Свабода)
    11 красавіка 2007
    Надрукавана:
    http://www.svaboda.org/images/photo/haladoiika_deputatan_big.jpg
    Зянон Пазьняк:
    „ПРЭЗЫДЫЮМ ВЯРХОЎНАГА САВЕТУ ВЫРАШЫЎ ПАЧАЦЬ СУПРАЦЬ ЛУКАШЭНКІ
    КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ”
    Ул. інф. Аб падзеях, што адбылісяў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году, згадвае старшыня партыі КХПБНФ, а тады — кіраўнік фракцыі Апазыцыі БНФ у Вярхоўным савеце 12га скліканьня Зянон Пазьняк.
    3.	Пазьняк:  Гаворачы пра ўвод войскаў у Парлямант, які адбыўся ў ночы з 11 на 12 красавіка 1995 года, трэба адзначыць, што ў палітычных зьявах існуюць вызначальныя дачыненьні, па якіх можна меркаваць аб характары будучых падзеяў. Напрыклад, публічнае парваньне і зьневажэньне перад усёй нацыяй БелЧырвонаБелага сьцяга Ціцянковым. Гэты чалавек аніяк ня быў пакараны. Выснова адназначная: грамадзтва няздольнае да барацьбы за інтарэсы сваёй нацыі. Гэта клясычны тэст, пацьверджаны практыкай.
    301
    Toe ж самае адносіцца і да зьбіцьця дэпутатаў у парляманце батальёнам спэцназу. У той жа дзень многія дэпутаты ад намэнклятуры радаваліся: Лябедзька, Ганчар. Яны думалі, што гэта перамога іхнай крэатуры, іхнага прэзыдэнта, бо Лябедзька тады быў прадстаўніком прэзыдэнта ў парляманце. Некаторыя былыя камуністы радаваліся мне ў твар, а потым, праз год, казалі: „Зянон Станіслававіч, дуракі мы, дуракі, чаму мы вас не паслухаліся?”
    Груба была парушаная Канстытуцыя, права, былі ўведзеныя войскі ў парлямант і зьбітыя дэпутаты, і калі было прынята незаконнае рашэньне аб рэфэрэндуме  бо ў часе нашай галадоўкі парлямант, пад уплывам гэтай галадоўкі, адкінуў усе пытаньні, акрамя эканамічных, усе пытаньні рэфэрэндуму, якія выставіў Лукашэнка, і Лукашэнка ў гістэрыцы выскачыў з парляманту. Гэта было рашэньне закону. Увядзеньнем войска ўсёбыло паламана, і быў зроблены гвалт над грамадзтвам, над парлямантам, над Канстытуцыяй.
    Вольга Караткевіч:  Спадар Зянон, Вам было страшна ў той момант?
    3.	Пазьняк:  Мне страшна не было. Я тут не хвалюся, мне абсалютна не было страшна, я нават ня мог дапусьціць, што да мяне нехта даткнецца  у мяне ніколі такога не было, я ніколі ня меў ніякай аховы, я езьдзіў ноччу тралейбусам, калі мяне пазнаваў хтонебудзь уначы  нават п’яныя, ніколі не было канфліктаў  адна дабразычлівасьць. Я спатыкаўся ў такіх абставінах з рознымі людзьмі, яны адразу хацелі са мной пагаварыць, але ніхто не выяўляў агрэсіі. А тут гэтыя на мяне накінуліся  я зь іх пазрываў маскі, гэта людзі былі неславянскай зьнешнасьці. Яны хапалі мяне, білі, душылі, хацелі выціснуць вочы, я зразумеў  яны ў першы раз мяне бачаць. Яны ўвогуле ня ведалі, хто я такі, яны выконвалі ўказаньне. Гэта інтуітыўна дало мне падставы думаць, што там былі задзейнічаны сілы з Масквы.
    В. Караткевіч:  Зянон Станіслававіч, пасьля гэтых падзеяў адбылося шмат падзеяў у Беларусі, на якія міжнародная супольнасьць вельмі актыўна рэагавала  рэфэрэндум 1995, 1996 году, зьніклыя ў Беларусі. Чаму тады, на Вашу думку, сьвет праглынуў інфармацыю аб зьбіцьці дэпутатаў? Гэта была адсутнасьць інфармацыі ці недаацэнка таго, што адбывалася ў Беларусі?
    3.	Пазьняк:  Спадзяваньні на іншых, на Захад, на міжнародную супольнасьць  гэта спадзяваньні інфантыльнай палітычнай сьведамасьці. Галоўнае спадзяваньне павінна быць на самых сябе. Ніякі Захад, ніякая міжнародная супольнасьць нічога ня будзе рабіць для некага, калі той сам нічога ня робіць. I вось пасьля гэтага зьбіцьця ўсе нашыя дэпутаты
    казалі аб тым, што сёньня патапталі нас, патапталі парлямант  заўтра будуць таптаць народ, усё грамадзтва, будуць біць і пляваць у твар, таму што вы не абаранілі нас. Гэта гаварылася, гэта нават запісана. Тое самае з рэфэрэндумам: грамадзтва не рэагавала. Прыяжджалі і польскія дэпутаты, і што яны ўбачылі? Грамадзтва пра гэта ня ведае, яму гэта не абходзіць, у іх „боршч варыцца”.
    I вось гэтая падзея была тэставая падзея, вызначальная, як і парваньне сьцяга, падзея трагічная, таму што мы, вельмі малой колькасьцю, вельмі нечаканымі і правільнымі дзеяньнямі выйгралі ў гэтага рэжыму, мы перакулілі гэтую афёру з рэфэрэндумам, і Лукашэнка вісеў ужо на валаску, ужо было рашэньне прэзыдыюма Вярхоўнага савета, на якім мы прысутнічалі і на якім было пастаноўлена пачаць супраць Лукашэнкі крымінальную справу. Ён павінен быў бы быць адхілены ад дзейнасьці, застаючыся прэзыдэнтам  тым больш, што пракурор Шаладонаў гэтую справу пачаў па факту зьбіцьця. I тады, калі падышлі да парляманта і ўбачылі, што ён абкружаны войскам, і нават М. Грыба, старшыню ВС, не прапускаюць, то мы прайшлі, але ўжо было позна.
    Грыб прайшоў  і вось на ім, як тагачасным старшыні ВС, ляжыць вялікая маральная адказнасьць за тое, што не былі пакараныя спраўцы дзяржаўнага злачынства. Другая адказнасьць ляжыць на людзях, якія прадстаўлялі прэзыдэнта. Гэта, я ўжо казаў, прадстаўнік прэзыдэнта ў парляманце Лябедзька, яго асяродзьдзе  Булахаў Ганчар  гэтыя людзі, юрысты, маўкліва пагадзіліся са страшным ламаньнем права. Гэта ў палітыцы не забываецца і не даруецца. Калі на гэты раз наша грамадзтва даруе такое, яно прадоўжыць сваё існаваньне ў гэтым рэжыме.
    В.Караткевіч:  Зянон Станіслававіч, калі ўявім, што былі б магчымыя адкрытыя тэледэбаты з Лукашэнкам  з чаго б Вы іх пачалі?
    3.	Пазьняк:  У мяне ня можа быць ніякіх тэледэбатаў з Лукашэнкам. Гэта ня тая асоба, зь якой можна аб нечым дэбатаваць  гэта асоба, якая зьняважыла народ, нацыю, патаптала нашую гісторыю, нашую культуру  гэта ня тая сістэма ўзаемадачыненьняў. Гэта чалавек, які павінен панесьці адказнасьць па шэрагу пэўных артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Вось і ўсё, якія могуць быць дэбаты? Калі людзі парвалі Сьцяг, зьняважылі нацыю, сказалі „сувэрэнітэт  гэта нішто”, калі ўкінулі ў такое балота цэлы народ на 10 гадоў  і што, гэта дыскусійнае пытаньне? He дыскутуецца пытаньне, жыць альбо ня жыць.”
    (Радыё Свабода, 12 красавіка 2005 г.)
    302
    ПАСЬЛЯСЛОУЕ
    Перагарнуўшы апошнюю старонку, я павінен растлумачыць чытачу прынцып працы над гэтай кнігай. Стваралася яна адначасна зь бягучымі справамі і ў рэчышчы палітычных клопатаў, якім ня бачна канца. Але галоўнае ня ў гэтым.
    У мяне няма рэальнага доступу да энцыкляпэдыяў, слоўнікаў, выдадзеных у Беларусі, і іншай даведачнай літаратуры (Беларускі Інтэрнэт вельмі бедны), тым больш, няма доступу да архіўных падшывак газэтаў пэрыяду СССР, стэнаграмаў і г. д.
    Дзеля ўдакладненьня нават даты выданьня якоганебудзь тэксту ў пэрыядычным друку я вымушаны быў траціць шмат часу, лістоў, перамоваў і г. д.
    Выданьне кнігі на бездакорным навуковым узроўні дасьледчыцкага апарату зацягнулася б на доўгія гады і ў дадзеным выпадку было б бяссэнсавым з пункту гледжаньня тых задачаў, якія стаяць цяпер перад нашым нацыянальнакультурным асьветніцтвам. Таму шэраг матэрыялаў агульнага і дапаможнага кшталту проста сканаваныя і перазьнятыя з тых копіяў, якія цягам доўгіх гадоў удалося здабыць. У некалькіх тэкстах адсутнічае дакладная дата (дзень) выданьня, і я сьвядома вымушаны быў адмовіцца ад мытарных пошукаў зза мяжы па беларускіх бібліятэках і архівах дробязнай (з пункту гледжаньня зьместу) і даступнай у Беларусі інфармацыі.
    Удалося, аднак, тут зьмясьціць асноўныя канцэптуальныя працы і тэксты інфармацыйнага кшталту, якія адбіваюць той час, атмасфэру змаганьня і дачыненьняў.
    Храналягічныя рамкі кнігі абмежаваныя, практычна, пэрыядам існаваньня Вярхоўнага Савета 12га скліканьня і дзейнасьцю дэпутацкай Апазыцыі БНФ. Але фармальны пункт адліку  да эміграцыі.
    Наступны пэрыяд  пэрыяд імпэрыялістычнай рэакцыі і прамаскоўскага рэжыму (які мы перажываем па сёньняшні дзень)  паставіў перад Беларускім Адраджэньнем складаныя задачы  задачы абароны, змаганьня і наступу ў новых умовах унутранай акупацыі і шырокіх паўнамоцтваў рэпрэсіўных ворганаў рэжымнай улады (КГБ). Нацыянальнадэмакратычныя сілы Беларусі (перш за ўсё БНФ) панесьлі вялікія страты, але, дзякуючы якраз дакладнай канцэптуальнай арыентацыі ў складаных умовах нішчэньня ўсяго беларускага, захавалі сваю ідэёвую базу, структуры, прыхільнікаў і пэрспэктыву.
    Другая кніга пра канцэпцыю беларускай барацьбы, дзеля захаваньня нацыі, незалежнасьці і дзяржавы і дзеля перамогі над імпэрскай палітыкай расейскага рэжыму і над дыктатурай у Беларусі будзе пасьвечана рэшце 90х гадоў і пачатку XXI стагоддзя.