Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Яшчэ вернецца Народны Фронт. Гэтыя людзі ўжо йдуць. I слухайце ўважліва, як упэўнена і цьвёрда чуецца іхны крок”.
(Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2005 г.)
ІДЭЯ ФРОНТУ
ВІСЕЛА Ў ПАВЕТРЫ
(Напісана па просьбе Сяргея Навумчыка д.ія ягонан кнігі, прысьвечанай падзеям 19881995 гг.)
Пасьля адкрыцьця Курапатаў вясной 1988 г. былі зробленыя мной першыя археалагічныя раскопкі пахаваньняў. Потым, у пачатку чэрвеня, быў надрукаваны артыкул „Курапаты дарога сьмерці”. Затым, у ліпені, адбыліся больш шырокія археалагічныя дасьледваньні, якія я праводзіў з групай археолагаў ужо ў кантэксьце ўзбуджанай крымінальнай справы па факту пахаваньняў. Пасьля гэтага ў жніўні пачынаецца праца над стварэньнем мэмарыяльнай арганізацыі „Камітзт 58”. Разам са мной працавала група асобаў. Гэта
найперш Міхась Дубянецкі, Мікола Купава, Алесь Лукашук, Алег Белавусаў і інш.
У час працы над стварэньнем „ Камітэту 58" нарадзілася ідэя ўтварыць Беларускі Народны Фронт па прыкладу прыбалтыйскіх, якія акурат у гэты час там былі створаныя. Ідэя была сьцісла дыскрэтнай (камуністычны рэжым на Беларусі трываў татальны і антыбеларускі). Размова вялася мной толькі зь Міхасём Дубянецкім. Мы не ўяўлялі яшчэ, як у той спэцыфічнай, да дна рэакцыйнай і антынацыянальнай сітуацыі, якая існавала на Беларусі, можна было прыступіць да справы, калі КГБ і парткамы кантралявалі кожны ўздых, а ўзровень грамадзтва быў цалкам дэнацыяналізаваны.
Мы меркавалі, што каб даць штуршок аб’явіць пра Фронт і пачаць рэалізоўваць ідэю стварэньня. Павінна была зьявіцца нейкая аўтарытэтная асоба, якая хоць бы фармальна прылучылася да гэтай справы. Патрэбна было „імя”, настойваў Міхась Дубянецкі. Натуральна, што мы адразу зышліся на асобе Васіля Уладзімеравіча Быкава.
Размова з Быкавым адбылася неўзабаве ў верасьні. Мы спаткаліся непадалёк ад Дому літаратара ля мураванай брамыуваходу ў Дзіцячы парк (тады парк імя Горкага, хаця пры чым тут Горкі?) і хадзілі па скверыку ля пустых лавачак, размаўляючы. Быкаў вельмі прыхільна паставіўся да нашай ідэі, але лагодна адмаўляўся ад адказнай ролі, спасылаючыся на здароўе, свой характар, узрост, казаў што ён ня ўпэўнены, што зможа тут нешта зрабіць. Мы казалі, што рабіць будуць іншыя (мы, найперш), але, каб зьвярнуць увагу на справу, павінен быць на чале яе вядомы чалавек. Дубянецкі быў перакананы ў гэтым, і я зь ім пагаджаўся, хоць і адчуваў, што зь „вядомымі” ў Беларусі нічога не атрымаецца. Лепш бы зь „невядомымі” ды энэргічнымі і безагляднымі. Цікава, што Быкаў нібы падтрымаў мае думкі. Ён сказаў, што лепш бы маладзейшых, ды актыўных, навошта тая вядомасьць справа ж новая. Словам, Быкаў адмовіўся, і мы з Дубянецкім, седзячы на лавачцы, перабіралі па пальцах магчымыя кандыдатуры. I аказалася, што справа дрэнь: вядомых шмат, ды ўсе „ савецкія”.
А што, калі Гілевіча? кажу я, патрыёт, за мову змагаецца. Дубянецкі замаўчаў і стаў разглядаць кусты кізільніка, якім тады былі засаджаныя ўсе скверыкі Беларусі. Нарэшце пайшлі да Гілевіча.
Гіблая справа, кажа Дубянецкі.
Калі ня згодзіцца? пытаю.
Калі згодзіцца, адказвае Міхась Хведаравіч.
Галоўнае пачаць, кажу я, а там пойдзем шырокім фронтам
Гэтак размаўляючы, зайшлі ў кабінэт да Ніла Гілевіча. Ніл Сымонавіч зацікавіўся і крыху ўсхваляваўся. Пачаў задаваць пытаньні. А як, а што, а ці ведае ЦК (Ух!), а можа трэба пагаварыць з Краўчанкам (сакратар Менскага Гаркама КПБ па ідэалёгіі), бо справа добрая і г.д. Цікавая была размова мізансцэна. Нарэшце Ніл Сымонавіч цьвёрда адмовіўся, і мы пайшлі.
Да самага 19 кастрычніка ніякай гаворкі пра кіраўніка больш не было. Аднак ідэя вісела ў паветры. і да мяне прыходзілі шмат хто (і незнаёмыя), асабліва перад устаноўчым сходам „Камітэту 58”, і прапаноўвалі аб’явіць пра стварэньне Фронту. Я зразумеў, што КГБ цікавіцца намерамі, і на ўсе прапановы адказваў адмоўна, прыкідваўся зацыкленым на „камітэце”. У дзень сходу (19 кастрычніка 1988 г.) я склаў сьпіс будучага аргкамітэту Фронту з 23 асобаў і перад самым сходам паведаміў Быкаву і Дубянецкаму, што пры зручным моманце аб’явім пра Аргкамітэт БНФ і паставім на галасаваньне. Сітуацыя правамоцная, дэлегаты з усёй Беларусі, аб’явім, выберам, створым, прагаласуем, а там справа пойдзе на руках панясем. Весьці сход павінен быў Міхась Дубянецкі.
295
Пасьля стварэньня „Камітэту 58”, які па маёй прапанове назвалі „Мартыралог Беларусі” (праўда, з цяжкасьцю, бо шмат хто не разумеў сэнсу слова „мартыралог”), я прапанаваў утварыць Аргкамітэт БНФ „Адраджэньне” і зачытаў сьпіс асобаў, які тут жа на Сходзе дапаўненьнямі зь месцаў павялічылі да 35 чалавек і прагаласавалі за яго.
Так быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”. Больш падрабязна пра Устаноўчы Сход Мартыралёгу і пра гэтую падзею я пісаў у артыкуле „ Курапаты. 10 гадоў пасьля”. Надрукаваны ў „Беларускіх Ведамасьцях” (скарочаны варыянт у „ Нашай Ніве ”) за 1998 г.
Потым аказалася, што як я ні стараўся адразу надзейна вызначыць склад Аргкамітэту (прапановы зь месца на Сходзе таксама былі ўзгодненыя), агентура ўсяроўна пралезла і адразу пачала круціцца каля Быкава. Былі моманты, што ўсё вісела на валаску, і Аргкамітэт проста трэсла. Цяпер з гумарам для сябе адзначаю, што нас уратавала тады толькі іхняя дурнота. (Подлыя справы, як правіла, робяць дурныя людзі.) Перад Устаноўчым Зьездам БНФ нам (адраджэнцам) удалося некаторых такіх „перабудоўшчыкаў” вытурыць, некаторых заблякаваць, і праца пайшла хуткімі тэмпамі (пад гістэрычны лямант камуністаў). Але наш цягнік ужо набіраў хаду і сьмела імчаў наперад да волі і незалежнасьці Беларусі.
Зянон ПАЗЬНЯК
29 траўня 2006 г.
P.S. Адносна таго, што В. Быкаў напісаў ва ўспамінах, што ня ведаў пра стварэньне БНФ. Быкаву і Дубянецкаму я сказаў пра свой намер аб’явіць аб стварэньні Аргкамітэту БНФ непасрэдна перад пачаткам Устаноўчага Сходу Мартыралогу. Маючы гэта на ўвазе, я пісаў пазьней, што пра ўтварэньне Фронту ведалі дзьве асобы (Быкаў і Дубянецкі). Плянаў маіх яны сапраўды ня ведапі. Я іх паставіў як бы перад фактам, у падтрымцы якога зь іхняга боку я не сумняваўся, бо ведаў пазыцыю абодвух. У дадзеным выпадку сцьвярджэньні „ведаў” „ня ведаў” ёсьць розначытаньнем.
Зянон Пазьняк:
„МЫ ПАВІННЫ гэты сьцяг I ГЭРБ БЕРАГЧЫ, ЯК СЬВЯТОЕ”
15 гадоў таму (19га верасьня 1991г.) БелЧырвонаБелы Сьцяг і „ Пагоня ’’ сталі дзяржаўнымі сымбалямі. У верасьні 1991 году, праз некалькі дзён пасьля правалу маскоўскага путчу і наданьня на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету „Дэклярацыі аб сувэрэнітэце” статусу канстытуцыйнага закону, на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ была скліканая яшчэ адна сэсія. У парадак дня было ўключана і пытаньне аб назове краіны і дзяржаўных сымвалах.
Аднак настроі большасьці дэпутатаў у сярэдзіне верасьня істотна розьніліся ад жнівеньскіх, „пасьляпутчаўскіх”. Дзейнасьць КПБКПСС была прыпыненая, але ва ўрадавых кабінэтах заставаліся тыя ж самыя чыноўнікі, якія былі прызначаныя партыяй. Вячаслаў Кебіч, які ў грамадзкай сьвядомасьці ўвасабляў намэнклятуру, заявіў пра намер заняць пасаду старшыні Вярхоўнага Савету (у верасьні 1991га ён саступіць толькі некалькі галасоў Станіславу Шушкевічу).
Калі 25 жніўня 1991 г. канстытуцыйнасьць „Дэклярацыі аб сувэрэнітэце” набрала дзьве траціны галасоў, дык праз тры тыдні атрымаць галасы дзьвюх трацінаў дэпутатаў, не
абходных для прыняцьця дзяржаўнай сымволікі, выглядала праблематычна.
Акрамя таго, трэба было тэрмінова зрабіць эталон дзяржаўных сьцяга і гэрбу (як вядома, у розных крыніцах існавалі розныя (у дэталях) выявы „ Пагоні”). На просьбу Зянона Пазьняка, групу мастакоў узначаліў Яўген Кулік, яму дапамагалі Уладзімер Крукоўскі, Мікола Купава і іншыя мастакі. Эталон гэрбу і сьцягу імі быў створаны.
У Доме Ўраду, у фае перад Авальнай заляй была зроблена выстава, прысьвечаная гісторыі БелЧырвонаБелага Сьцягу і „ Пагоні". Дэпутаты Апазыцыі БНФ у прыватных гутарках тлумачылі калегам па парляманце эпізоды беларускай гісторыі; некаторыя дэпутатыветэраны толькі ў тыя дні ўпершыню пачулі пра Грунвальд.
19 верасьня, калі падышоў час абмеркаваньня і галасаваньня, па настроях значнай часткі дэпутатаў зрабілася відавочна, што рашэньне можа і не прайсьці. Тады Зянон Пазьняк патэлефанаваў акадэмікуматэматыку Уладзімеру Платонаву, папрасіў яго тэрмінова прыехаць і зачытаць афіцыйнае заключэньне навукоўцаўгісторыкаў. Для „ намэнклятурных” дэпутатаў пасада Платонава прэзыдэнт Акадэміі Навук — мела аўтарытэт. Яшчэ большы аўтарытэт у намэнклятуры меў Георгій Таразевіч былы Старшыня Прэзыдыюму ВС БССР, а ў той момант старшыня камісіі і член Прэзыдыюму ВС СССР, якога таксама папрасілі выступіць у падтрымку нацыянальных сымбаляў.
Прыгадвае Старшыня Апазыцыі БНФ у ВС 12га скліканьня Зянон Пазьняк:
„Ужо апошняе галасаваньне, і зноў не набярэм адзіндва галасы. I гэта ўжо будзе канец. I тады я падышоў да аднаго намэнклятурнага камуніста, нашага ворага, я бачыў, што ён галасаваў „супраць”. Узяў яго за руку і, гледзячы ў вочы, сказаў: „Я Вас вельмі прашу, прагаласуйце за Сьцяг, дзеля нашай будучыні. Мы ж беларусы!”. Ён быў ашаломлены. Але гэта быў прыстойны чалавек, і ён сказаў: „ Добра. Я прагаласую”. I прагаласаваў. Трэба было набраць 231 голас. I калі на табло зьявілася лічба 231, я страціў прытомнасьць. Я проста ўпаў на стол галавой...
Павінен сказаць, што за ўсё жыцьцё, у цяжкіх фізычных і маральных абставінах, я ніколі не губляў прытомнасьці, ніколі не „ адключаўся”. Прыняцьце Сьцягу нагэтулькі было цяжкім, нагэтулькі вымучыла усіх нас, „ фронтаўцаў”, у Вярхоўным Савеце, і нагэтулькі вісела на валаску, што калі Сьцяг быў прыняты, я адключыўся на нейкі час.
Прыйшоў у сябе хутка, сэрца было ў вельмі дрэнным стане, трэба было адпачыць трохі, але мяне пацягнулі на плошчу. Там стаяла тысячы дзьве людзей, можа, тысяча, трэба было выступаць. I калі я прыйшоў на плошчу, я яшчэ не адышоў ад вобмараку, і ня мог выступаць. Я пачаў нешта лепятаць, і ў мяне пацяклі сьлёзы. Цякуць сьлёзы перад усімі, я думаю: „Ну ўсё, канец палітыку Пазьняку. Плача, як баба. Усё”. I як ні дзіўна, гэтага ніхто не заўважыў. Проста ўсе жылі гэтай падзеяй. Плакалі многія, гэта здавалася натуральным, і многія проста не заўважылі майго стану. Вось як запомнілася мне псіхалагічна гэта ўсё”.