• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Вшаі хіх мрхікжў у ССФ мдаў у 1975 гоам ваатаг фі». •офскіх амуж МЛІмУмУ* Іаструкгер аххіаду хреаегшж fig К300» cxdp решмгі! wooetoy "Яахужа t ры!г!х% у cmN Орааур ■Рахігіж ў аыкгакмі ІхмГ. “Паэахм naeotu,  еваакм | 0рн жур ВДІсаУшм,  хтрімашх м асаом мутаоа Уероука реаі» rttxacMt У оалм аарагу регІІхеУ Сомюта Quay, моажа vpadlm ахехоау. ато вад уйалмм paxtrtl У тов nl Inal стуоааі ў Mootяхх регііхах ажахахоішж мп 23301 ххрослхга naapotsa”.
    ; Кашаеаі» »ері!жаў у сім»: Векгрмх  Ш, HP  Otf, Dr»СМ>!|  351, Dawn  esfi ереяшх  V>isl, Ажчія  МГ. BEA  SSTOf.
    Ba Eanpyot аольжввы» мраіпу /ТУ79 r./ y alav • ЖЙ, y горех»* ЖЖ. BaldoxMi аераІхжУ y мхспіх во&момв ресцуМжІаІ /бош oa «0%/. ma* y імтрахьжжх I уехоміі аоФамаок /am 261/.
    Deep ax Eaxapyol 370 аремоааУпа іршмУ • 381 аам*мС
    Хмуе «ехсеме Maaactvpoxax граам ў Iwpoxtnila aanonp, m 
    mm Cm I m  33 mantel I IS мтхххў.
    Aspaea хремдхаУшх м Baxapycl laata am М meMtarfl варафІІ; каМамвеХт* X lx xxxafxa еаоммаа f Меаоху. У ремубХІШ Оіпхж шіпмож бош м I wIxUx xaraxlaof Л Ю «1*^>
    Д1. „Вера". Самвьідатаўскі часопіс, падрыхтаваныў 1987годзе
    Зянонам Пазьняком і С3*. Выдадзены на Беласточчыне ў таемнай друкарні.
    * Крыптанім не раскрываецца з увагі на рэжым у Беларусі)
    209
    ПОМНІК ДОНЛІДСТВА, СЬВЕДКА ГІСТОРЫІ
    Тэатр імя Янкі Купалы  адзін зь нямногіх тэатральных будынкаў XIX стагоддзя, што зьберагліся на Беларусі пасьля войнаў, акупацыяў і бюракратычнага вынішчэньня культуры. Аднак і ён панёс страты. У 1958 годзе помнік быў перабудаваны (арх. А. Духан). Асабліва пацярпеў галоўны фасад тэатра  некалі найбольш цікавая ў архітэктурных адносінах і прэзэнтабельная частка пабудовы.
    Будынак разьмешчаны ў гістарычнай зоне горада на паўднёвазаходнім рагу старога менскага сквера, які быў пасаджаны на месцы былой рыначнай плошчы (так званага «Новага места») у самым пачатку 70х гадоў мінулага стагоддзя коштам і стараньнямі жыхароў горада. Зьяўленне сквера  вынік калектыўнай працы менчан пры матэрыяльнай падтрымцы гарадзкіх уладаў. Работа закончылася ў 1874 годзе, калі ў цэнтры маладога саду, на скрыжаваньні галоўных алеяў, быў пабудаваны фантан з бронзавай скульптурай хлопчыка і лебедзя. Удала размешчаны ў цэнтры горада, засаджаны цяністымі лісьцёвымі дрэвамі, сквер адразу стаў любімым месцам менчан. На ўсход ад яго знаходзіўся ансамбль «Епархіяльнага падвора» з Крыжаўзьвіжанскай царквой (разбурана ў 1930х гг.), а вакол вырасталі мураваныя будынкі па вуліцах Захар’еўскай, Петрапаўлаўскай (Дамініканскай) і Падгорнай.
    У 1884 годзе здарыўся пажар у старым гарадзкім тэатры на Саборным пляцы (зьнесены ў 1984 годзе). Будынак быў моцна пашкоджаны агнём. Вырашана было тэатральную залу ў ім не аднаўляць, а пабудаваць новы гарадзкі тэатр, які адпавядаў бы ўсім сацыяльным, тэхнічным і эстэтычным патрабаванням таго часу. Аднак ажыцьцявіць задуму было ня проста. Грашовыя сродкі ў горада былі невялікія, а спадзяваньні на казну, практычна, нерэальныя, бо на пабудову тэатра патрэбна было не менш 100.000 рублёў. У 1887 годзе Менская гарадзкая дума змагла выдаткаваць на пабудову толькі 5.000 рублёў.
    Ідэю пабудовы тэатра падтрымала грамадзкасьць. Паколькі грамадзкая ініцыятыва ў пабудове Менскага тэатра адыгрывала не апошнюю ролю, то невыпадкова і тое, што месца для новага тэатральнага будынка было выбрана прыгожае і прадстаўнічае  той самы Навамескі сквер (пазьней названы Аляксандраўскім), незадоўга перад гэтым пасаджаны менчанамі. Неўзабаве па падпісцы сабралі суму ў 17.000 рублёў. (У Менску тады жыло 70 тысяч жыхароў). 3 гэтымі грашыма і пачалі будаўніцтва. Тым часам будаўнічая камісія працягвала зьбіраць сродкі і ахвяраваньні, наладжвала платныя танцавальныя вечары на карысьць тэатра і іншыя «імпрэзы».
    Аднак у гэты час зьявіліся і праціўнікі пабудовы тэатра. Некаторыя рэакцыйныя таўстасумы з гарадской управы і царскія бюракраты лічылі, што новы тэатр для Менска непатрэбная раскоша, лепш выдаткаваць сродкі на іншыя, больш карысныя, на іх думку, для горада справы. Незадаволена было і епархіяльнае ведамства, з пабудовамі якога, хоць і праз сквер, павінен быў суседнічаць тэатр. Рашаючую ролю ў гэтай барацьбе адыграла тактычная чыноўніцкая хітрасць менскага губэрнатара, які са сваіх пазыцыяў таксама аказаўся гарачым прыхільнікам будаўніцтва тэатра. Будучы ў Пецярбурзе, ён дамогся ад асобаў царскай сям’і згоды прыехаць у Менск на ўрачыстасьць закладкі тэатра. Расстрыгаць стужачкі, выступаць на юбілейных урачыстасьцях, закладваць «першыя цагліны» і т. п.  усё гэта было прывычным заняткам для сваякоўцаў царскага дома. I сапраўды 26 чэрвеня 1888 года па старому стылю «іх імпэратарскія высокасці» вялікі князь Уладзімер Аляксандравіч і вялікая княгіня Марыя Паўлаўна «соблаговолнлн», як пісаў тагачасны
    гісторык, «прыбыць да месца закладкі тэатра». Пры гэтым, што цікава, протаіерэй Пятрапаўлаўскай (тагачаснай Кацярынінскай) царквы Смоліч асьвяціў месца і адслужыў маленьне з прычтам, пасля чаго «іх імпэратарскія высокасьці», апусьціўшы некалькі залатых манетак пад падмурак, «уласнаручна» паклалі над імі па цаглінцы. Потым падалі шампанскае, заіграла ваенная музыка і грымнула гучнае «ўра». Ад апазыцыі не засталося і сьледу.
    Дзіўна часам назіраць, як зьмяняліся амбіцыі і рытуалы, у залежнасьці ад абставінаў. У другой палове XVII стагоддзя, калі беларускія акцёры ўпершыню прывезьлі ў Масковію тэатр, ладзілі спэктаклі, якія так уразілі цара Аляксея Міхайлавіча, маскоўскія праваслаўныя артадоксы аддавалі анафеме «бесаускія дзеі», а пасьля сьмерці цара ў 1676 г. увогуле забаранілі паказ спэктакляў. Праз 200 гадоў дастаткова было толькі прысутнасці царскіх сваякоў, каб архіерэю рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі адмовіцца ад апазыцыі, а протаіерэю пасьвяціць рысталішча.
    5 мая 1890 года па старым стылі адбылося адкрыцьцё і асьвячэньне (!) новага будынка Менскага гарадзкога тзатра, якое прайшло з надзвычайнай, нават камічнай, пышнасьцю, што сёньня ўжо нельга ўспрыняць без усьмешкі. Урачыстасьць праходзіла прынародна. Прысутнічалі ўсе чыны і ведамствы, прадстаўнікі усіх групаў насельніцтва. Напачатку той жа протаіерэй Смоліч адслужыў малебен і акрапіў сьвятой вадой усе памяшканьні і закуткі тэатра, сцэну і фае. Потым падалі шампанскае, гучалі прамовы і здравіцы, грымела «ўра», іграў аркестар ваеннай музыкі, сьпяваў хор архірэйскіх сьпевакоў. Кожнаму, хто хоць штоколечы зрабіў для пабудовы тэатра, складаліся тосты і дыфірамбы. Губэрнатар успомніў нават нябожчыка былога гарадзкога галаву нейкага Галіневіча, які першы прыйшоў да яго з выяўленьнем гарачага «сочувствня» пабудове тэатра. Пры гэтых словах хор архірэйскіх сьпевакоў засыіяваў «Вечную памяць», а аркестар грымнуў «Калі слаўны». Закончылася пампезная ўрачыстасьць тостам начальніка губэрні «за здоровье всех прпсутствуютнх н отсутствуюшнх дам», як пісаў гісторык. Вечарам гэтага ж дня аматарскай пастаноўкай драмы Актава Фелье «Сфінкс» распачаў сваю дзейнасьць новы Менскі гарадзкі тэатр.
    Грамадзкая зацікаўленасьць у пабудове тэатра і афіцыёзная падтрымка гэтай справы мелі сваё сацыяльнапалітычнае тлумачэньне. Аднадушнасьць была ўяўнай. Яна супадала ў задачах (неабходнасьць у новым будынку тэатра) і розьнілася ў мэтах  ідэйнаэстэтычным разуменьні і прызначэньні сцэнічнага мастацтва. Афіцыёзныя, вышэйшыя чыноўніцкія колы (губэрнатар і інш.) бачылі ў рускім тэатры на Беларусі перш за ўсе, сродак русіфікацыі і прапаганды імпэрскай ідэалёгіі, самадзяржаўнай маралі, сцьвярджэньне адзінай дзяржаўнай мовы  рускай  і адзінай сістэмы каштоўнасцяў  бюракратычнапамешчыцкай. Іншага чакала ад тэатра дэмакратычная грамадскасьць Менска і перадавая інтэлегенцыя  гуманістычных ідэяў, ідэйнаэстэтычнай асьветы для народа, асьветніцкай місіі.
    Гісторыя паказала, што надзеі рэакцыйнага чыноўніцтва цалкам не апраўдаліся. (Дакладней, апраўдаліся толькі часткова, у плане русіфікацыі). Рускі тэатр у канцы XIX  пач. XX ст. быў моцна зьвязаны з новай рускай літаратурай, з дэмакратычнымі ідэямі, з грамадзкай барацьбой і ў цэлым (у плане ідэёвым) уплываў на разуменьне і разьвіццё гэтых ідэяў у Беларусі сярод гледачоў, у першую чаргу, сярод інтэлігенцыі.
    На працягу 1890х і пачатку 1900х гадоў менчане мелі магчымасьць бачыць на сцэне гарадзкога тэатра спэктаклі вядомых расейскіх сталічных і правінцыяльных труп, пазнаёміліся з мастацтвам вядомых рускіх акцёраў П. Арленева, М. Савінай, В. Далматава, М. Дальскага, М. ІвановаКазельскага, К. Варламава, А. Яблачкінай, П. Ленскага, В. Камісаржэўскай, М. Зьверавай і іншых. Мінчане
    210
    пазнаёміліся на сваёй сцэне з клясычнай рускай і эўрапейскай драматургіяй, з мастацтвам Парыжскага тэатра Морыса Метэрлінка і «Італьянскай опэры» Ф. Кастэляна з удзелам М. Батыстыні, горача прымалі ўкраінскія вандроўныя трупы М. Старыцкага, М. Крапіўніцкага, Д. Гайдамакі, М, ВасільеваСвятошанкі, Г. Дзеркача, Ф. Хмары, 0. Суслава і іншых, глядзелі асноўны нацыянальны ўкраінскі рэпертуар. Выступленьні ўкраінскіх вандроўных калектываў мелі стымулюючае значэнне для аднаўленьня творчай дзейнасці беларускай нацыянальнай сцэны, якая была забаронена яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. разам з тэатрам В. ДунінаМарцінкевіча.
    Спэктаклі ўкраінскіх труп на сцэне Менскага тэатра адбываліся з незвычайным посьпехам, карысталіся гарачай падтрымкай гледачоў. Трупа М. Старыцкага выступала ў горадзе двойчы, у 1888 г. і ў 1891 г. на новай сцэне. Янка Лучына, захоплены яе спэктаклямі, пісаў у «Менскім лістку»:
    Азякуй вам, брацікі, сястрыцы родныя!
    За вашы хвацкія песьні народныя,
    За тую гутарку вашу вясковую.
    За праўду сьветлую, за праўўу новую!
    Так сцэна новага Менскага гарадзкога тэатра ўваходзіла ў гісторыю Беларускай кулыуры і сяброўскіх узаемаадносінаў паміж народамі.
    23 красавіка 1917 года пастаноўкай «Паўлінкі» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» Э. Ажэшкі аднавілася на сцэне Гарадзкога тэатра дзейнасць забароненага ў 1913 годзе Першага Таварыства Беларускай Драмы і Камедыі. Гэта быў сцэнічны калектыў, які заклаў I падваліны будучага Беларускага Дзяржаўнага Тэатра (БДТ, потым БДТ1, цяпер тэатр імя Янкі Купалы). Працуючы ў незвычайна цяжкіх умовах інтэрвэнцыі, акупацыі і грамадзянскай вайны, у пэрыяд частых зьменаў улады, але нязьменных варожых адносінаў да разьвіцьця беларускай культуры, Першае таварыства пад кіраўніцтвам вядомага рэжысёра і акцёра Фларыяна Ждановіча здолела за чатыры гады творчай працы стварыць сталы беларускі рэпертуар, моцную пастаянную трупу, закласці асновы беларускай акцёрскай школы прафэсійнага тэатра, выхаваць артыстаў.