Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Другая група, якую можна выдзеліць, гэта камуністы і аграрнікі. Практычна, яны адно і тое. Гэта старшыні калгасаў, былыя скратары райкамаў, якія займаліся сельскай гаспадаркай, пытаньнямі прамысловасьці. Гэтыя людзі, што займалі пасады ў КПСС. Яны ўяўлялі адзін ідэалягічнапалітычнааграпрамысловы комплекс. Гэтыя людзі зараз знайшлі сабе выяўленьне праз Аграрную партыю.
Зразумела, чаму ідзе такая падтрымка вертыкальлю Аграрнай партыі і чаму ёсьць матэрыяльнае забесьпячэньне, і чаму яны ўяўляюць зараз самую ўплывовую сілу. Можна зразумець, чаму яны пайшлі пад сваёй шырмай і сваім сьцягам, а не зьядналіся з мітынговымі камуністамі. Але не павінна быць сумненьня, што гэта адно і тое ж. Гэтыя дзьве групы ўяўляюць першую сілу, сфармаваную пад выбары,
Другая сіла, якая супроцьстаіць ім, гэта Народны Фронт.
На працягу пяцішасьці гадоў мы чуем пастаянныя размовы пра трэцюю сілу, пра цэнтрызм. I ніякай трэцяй сілы не зьяўляецца, і ніякага цэнтрызму таксама. Для таго, каб зразумець гэтую палітычную раскладку, трэба зразумець нашае грамадзтва.
Грамадзтва нашае падзелена на дзьве часткі. Першая частка гэта тыя людзі, якія бачаць сваю будучыню праз аднаўленьне мінулага, аднаўленьне Савецкага Саюза, КПСС і г.д. За гэтым стаіць пэўная псіхалёгія, як мы кажам, „саўковая”.
Людзі старэйшага пакаленьня гэта людзі, якія сфармаваліся ва ўмовах, калі ім не было чаго траціць, акрамя сваіх ланцутоў. Яны ня мелі ўласнасьці і ў іх адпаведная псіхалёгія. Гэтая частка зьвязвае сваю будучыню з пэўнымі інтэграцыйнымі працэсамі. Але інтэграцыйныя працэсы у межах адноўленай імпэрыі.
Другая частка грамадзтва гэта людзі ў асноўным інтэлектуальнага кшталту, больш маладога пакаленьня, больш энэргічныя і нацыянальна сьвядомыя. Гэтыя людзі зьвязваюць сваю будучыню з незалежнай, дэмакратычнай дзяржавай Беларусь.
Незалежная дзяржава, інтэграцыя з Эўропай, рынкавая эканоміка, нацыянальнае адраджэньне вось другая частка грамадзтва.
Другую частку грамадзтва выяўляе Народны Фронт. Першую частку грамадзтва, якая глядзіць у мінулае, выяўляюць камуністы, зьвязаны зь імі Лукашэнка і аграрнікі. Тут, як паміж жыцьцём і сьмерцю. Трэцяй катэгорыі няма. Няма ў нас трэцяй сілы ў грамадзтве, а адпаведна гэтаму няма і ў палітыцы. Ёй няма каго выяўляць.
Але чаму ўзьнікаюць такія заявы. Папершае, яны маюць прапагандысцкі сэнс. Падругое, мноства партыяў, якія пастваралі (і вядома хто), падыходзяць пад катэгорыю малых партый, ня маюць сваёй ідэалёгіі, ня маюць сваіх структураў і ня маюць адпаведнага вопыту работы зь людзьмі. Таму яны могуць лёгка мяняць свае перакананьні, таму яны лёгка аб’ядноўваюцца, разьядноўваюцца, разыходзяцца і г.д.
122. Алесь Адамовіч на фронтаўскім мітынгу пад „ Пагоняй”.
Мы гэта павінны разумець, каб не трапляць у пастку, расстаўленую для нашага выбаршчыка. Вось, маўляў, крайнія сілы, a вось цэнтар, які нікуды не павядзе. Гэта ілюзія, і гэтую ілюзію трэба разьвейваць, таму што нашае грамадзтва, фактычна, робіць выбар паміж адной сістэмай і другой. Або нас загоняць у расейскую імпэрыю і нас няма, або нацыянальная дзяржава, і мы інтэгруемся з Эўропай як краіна. Нават калі няма ўсьведамленьня гэтага на лягічным узроўні, то падсьвядома людзі гэта разумеюць. Невыпадкова на выбарах вясной галасы дзяліліся паміж камуністамі і Народным Фронтам.
Зянон Пазьняк
Надрукавана: („ Пагоня”1995, 1723 лістапада)
202
ЧАЧЭНСКІЯ ГЕРОІ АБАРАНЯЮЦЬ БАЦЬКАЎШЧЫНУ I СВАБОДУ
Усе добрыя людзі з перажываньнем і болем сочаць за падзеямі страшнай расейскачачэнскай вайны, адчуваючы сваё бясьсільле паўзьдзейнічаць на акупантаў, каб спыніць злачынную бойню і зьнішчэньне чачэнскага народу. Толькі што расейскія тэрарысты, прымяніўшы танкі, артылерыю, самалёты, верталёты, ракетныя ўстаноўкі „Град”, поўнасьцю зьнішчылі дагестанскі пасёлак „ Першамайскі” (сапраўдная назва невядомая), забілі шмат мірных людзей. Якія назіраньні і высновы можна зрабіць з гэтых падзеяў і з усяго таго, што адбываецца на паўночным Каўказе?
1. Расея праводзіць тыповую для яе каляніяльную вайну з характэрнымі для гэтай імпэрыі жорсткасьцю, бесчалавечнасьцю і вераломствам. Падзеі зноў пацьвердзілі крымінальны характар гэтай краіны, яе тэрарыстычнай арміі і кіраўніцтва, якое зрабіла закладнікамі ўвесь чачэнскі народ.
Нагадаю, што група чачэнскіх салдат (прыблізна 200 чалавек) павінна бьша ажыцьцявіць зьнішчэньне расейскага вайсковага аэрадрому ў Дагестане (горад Кізьляр), адкуль расейцы рабілі налёты на Чачэнію, бамбавалі чачэнскія паселішчы і гарады. (У чачэнцаў няма ні авіяцыі, ні супрацьпаветранай абароны і зброі.) Аднак расейскія „спэцслужбы”, даведаўшыся пра чачэнскую апэрацыю, вывелі тэхніку з аэрадрому. Калі чачэнцы прыйшлі, то ўбачылі толькі тры рускія верталёты, якія яны і зьнішчьші. Аднак чачэнцы трапілі ў падрыхтаваную пастку. Тады яны захапілі закладнікаў і прадыкгавалі свае ўмовы. 3 расейскімі і дагестанскімі ўладамі дамовіліся, што чачэнцаў разам з закладнікамі прапускаюць да чачэнскадагестанскай мяжы. Там чачэнцы адпускаюць закладнікаў і вяртаюцца ў Чачэнію.
Аднак расейскія „стратэгі” вераломна парушылі ўсе пагадненьні і на мяжы напалі на калёну з паветра, абстралялі яе і ськінулі дэсант. Чачэнцы разам з закладнікамі адыйшлі ў дагестанскае сяло „Першамайскае” і занялі там кругавую абарону. Тым часам да сяла „Першамайскага” была сьцягнута велізарная вайсковая сіла ў некалькі тысячаў чалавек з авіяцыяй, артылерыяй, танкамі, бронемашынамі і іншай тэхнікай. Сюды сьцягнулі ўсё лепшае, што было ў расейскай арміі, лепшыя („элітныя”) часткі: „Альфу”, „Віцязь”, розныя „спэцназы”, узорныя армейскія падразьдзяленьні і г.д. Была пастаўлена задача зьнішчыць акружаных чачэнцаў любымі сродкамі і любым спосабам, чаго б гэта ні каштавала. Дамоўленасьці, абавяікі перад уладамі Дагестана, пасёлак, жыхары пасёлка, закладнікі ў разьлік не прымаліся. На іх адразу быў пастаўлены крыж. Расейскім ваенным чынам, расейскаму кіраўніцтву і расейскаму прэзыдэнту (напярэдадні выбараў) патрэбная была перамога ці хаця б бачнасьць яе любой цаной. А паколькі ў імпэрскай Расеі чалавечае жыцьцё ніколі нічога не каштавала, то пра дагестанскіх заложнікаў расейская ваеншчына і кіраўніцтва ня думалі і не клапаціліся.
Журналістаў ад падзеяў ізалявалі, а афіцыйная прапаганда паведаміла, што ўсе закладнікі нібыта ўжо забітыя чачэнцамі, што быццам бы давала магчымасьць бамбардаваць і штурмаваць пасёлак „Першамайскі”. Аднак расейская вайсковая перавага, расейская страшная зброя і адборныя элітныя часткі аказаліся бясьсільнымі зламаць супраціўленьне чачэнскіх герояў і дагестанскіх закладнікаў. (Закладнікі, даведаўшыся, што
іх прадалі і асудзілі на сьмерць, дапамагалі чачэнцам. Некаторыя са зброяй у руках.)
Бой цягнуўся амаль тыдзень. Адборныя расейскія часткі пакінулі на полі бою горы сваіх трупаў. Вось тады яны і зьмялі з твару зямлі пасёлак „Першамайскі”, прымяніўшы ракетныя ўстаноўкі „Град”. Пасьля агня „Градаў” не застаецца нічога жывога і ніхто ня можа ўратавацца. Васьмідзесяцікілаграмовыя ракеты, якія ляцяць пачкамі адразу па сорак штук, зьнішчаюць усё. I тым ня менш, палова чачэнскага атраду і закладнікаў ня толькі ўратаваліся, але, прарваўшы трайное акружэньне, з боем выйшлі ў Чачэнію. Гераізм гэтых людзей, што змагаюцца за свабоду Айчыны, і высокі баявы ўзровень чачэнскіх салдатаў уражвае.
2. Падзеі ў Дагестане яшчэ раз пацьвердзілі, што ўсе народы для Расейскай імпэрыі, усе лёсы паняволеных народаў, гэтак жа, як і жыцьці асобных людзей, ня маюць ніякага значэньня перад інтарэсамі імпэрыі, а у дадзеным выпадку яшчэ і перад інтарэсамі расейскага нафтавага капіталу.
Нагадаю, што калі групай Басаева былі захопленыя расейскія закладнікі ў расейскім горадзе Будзёнаўску, на расейскай тэрыторыі, то калёну з закладнікамі прапусьцілі, захопленых рускіх ня зьнішчалі і,, Градам” рускія паселішчы не разбуралі.
Дагестанцы для расейскіх генэралаў гэта ж ня рускія, дагестанскія закладнікі для іх жа ня людзі, ці, дакладней, людзі іншага гатунку. Навошта клапаціцца пра іх вызваленьне ці пра жыцьцё нейкіх там нярускіх у пасёлку „Першамайскі”! „Градам” па іх і па іхны дамах, па іхнай маёмасьці і па іхных каровах. Злачыннасьць і подласьць гэтых імпэрскіх генэралаў і ўладных кіраўнікоў таксама ўражвае.
3. Трагедыя ў Дагестане яшчэ раз пацьвердзіла (і для нас гэта асабліва важна зразумець), што дзеля ажыцьцяўленьня імпэрскіх інтарэсаў, дзеля ўтрыманьня ўлады і капіталу, дзеля эахопу чужых тэрыторыяў і маёмасьці Расея ішла на ўсё і пойдзе на ўсё: на самае кашчуннае вераломства, на самае жорсткае злачынства. Скопішча зла ня спыніцца ні перад чым, нават (калі пачуе пагібель) перад ужываньнем ядзернай зброі і трэцяй сусьветнай вайной.
4. Падзеі ў „ Першамайскім” яшчэ раз выразна паказалі амаральнасьць і цынізм імпэрскай, ці, як яны сябе цяпер называюць, „дэмакратычнай” улады ў Расеі (хоць большасьць там цяперашнія і былыя камуністы).
У той час, калі пад расейскімі бомбамі, ракетамі і кулямі гінулі дагестанскія закладнікі і жыхары пасёлка „Першамайскі”, у рускай Думе і прэзыдэнцкай адміністрацыі дзялілі партфэлі, палітыканствавалі, жартавалі, сьмяяліся, рагаталі і няшчадна лгалі свайму народу і ўсяму сьвету.
Злачынства ў „ Першамайскім” яшчэ раз паказала ўсяму сьвету характэрнаазіяцкую сутнасьць расейскай імпэрскай хлусьні. Гэта ўжо ня толькі палітыка, а цэлы сьветапогляд, які некалі слаўна скарысталі бальшавікі. Масква ня верыць сьлязам, і ніколі ні ў чым нельга верыць Маскве.
5. Расейская тэрарыстычная апэрацыя ў сяле „Першамайскім” паказала ўсю гніласьць, бездапаможнасьць, небаяздольнасьць і маральнае раскладаньне ўзброенай да зубоў расейскай арміі і ў цэлым імпэрскай ваеннай машыны. Сьвет павінен зразумець, што такая дэмаралізаваная ваеншчына, якая валодае зброяй масавага зьнішчэньня і выхаваная на чванлівай імпэрскай ідэі, уяўляе вялікую пагрозу міру ў Расеі і ва ўсім сьвеце.
6. Расейскачачэнская каляніяльная вайна і асабліва падзеі ў былым сяле „Першамайскім” паказалі ўсім, што народ, які
203
123. Чачэнскае мястэчка, разбомбленае расейскай авіяцыяй.
124. Ацалелыя адрускіх бомбаў чачэнскія жыхары на руінах жыльля.