Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Тут трэба зразумець, чаму кіруючая намэнклятура прапануе (вось ужо 8 месяцаў ідзе гэтая прапанова) аб’яднаць грашовыя сістэмы Беларусі і Расеі. Хаця, якая грашовая сістэма ў Беларусі? У нас няма сваёй валюты. Тым ня менш, прапануецца. I Гайдар, і астатнія рускія эканамісты, і ўсе нашыя эканамісты засьведчылі, што гэта блеф, што немагчыма гэтае аб’яднаньне. Тым ня менш, яно мусуецца. Тым ня менш падпісываецца дамова паміж Кебічам і Чарнамырдзіным, дзе парушаецца 6 артыкулаў Канстытуцыі, і гэтая палітыка праводзіцца. Што гэта азначае? Гэта азначае, што на 8 месяцаў спынена дзелавая актыўнасць. Спыніліся інвэстыцыі, разбураецца наша эканоміка, спыняюцца заводы. Страты, якія панеслі ў першыя месяцы нашыя вытворцы, наша эканоміка гэта адна трэць нацыянальнага валавога прадукту. Гэта вельмі шмат. Па папярэдніх падліках нашых эканамістаў гэта складае 25 мільярдаў рублёў у дзень.
Якія вялікія страты адбываюцца! Чаму гэта робіцца? У чым сутнасьць? Чаму навука гаворыць, што гэта блеф, а палітыкі стараюцца гэты блеф зрабіць, кормяць каш народ абяцанкамі? Таму што інтарэсы за гэтым стаяць не дзяржаўныя, а інтарэсы мафіёзных групаў. I расейскія мафіёзныя групы, і мафія на Беларусі аб’ядноўваюцца. Адбываецца аб’яднаньне мафіёзных згуртаваньняў на аснове сваіх інтарэсаў, а пад гэта падшываецца палітыка. А вынік вы бачыце, што адбываецца. Вынік адмоўны для нас.
Хто ў чым зацікаўлены? Маскоўская мафія зацікаўленая прыдбаць нашу маёмасьць і мець гарантыі бясплатнага транзыту нафты і газу праз Беларусь. Гэта асноўнае. Затым ВПК (ваеннапрамысловы копмлекс) і расейскія імпэрыялістычныя колы, якія зацікаўленыя мець тут стратэгічную тэрыторыю, захаваць ядзерныя ракеты, сістэму супрацьпаветранай абароны і г.д. Гэта канец нашай незалежнасьці, а значыць, можа стацца, што мы будзем жыць на нашай зямлі, але ня будзем валодаць нашай маёмасьцю; мы будзем працаваць на прадпрымствах, але яны ня будуць нам належыць. Гэта палітыка называецца нзакаляніялізм. Гэта палітыка вядомая ў сьвеце. Яна была ў Лацінскай Амэрыцы, у Афрыцы. Зараз яна пачынаецца ў нас.
188
Вось чаму Народны Фронт выступіў супраць гэтага самагубнага аб’яднаньня, вось чаму Народны Фронт бачыць вялікую небясьпеку ў маскоўскай мафіі, у аб’яднанні гэтых двух мафіёзных сілаў. I заўважце, як толькі Народны Фронт раскрыў сутнасць гэтай зьдзелкі, адбылася істэрыка. Што толькі ні гаварылася: і аб тым, што супраць Расеі выступае Пазняк, і што супраць рускага народа. Я магу сказаць гэтым людзям: панове, пакіньце ў спакоі рускі народ. Вам на яго напляваць, вы яго абрабавалі да ніткі сваёй сістэмай ваучэрызацыі. Паглядзіце, што вы зрабілі з гэтым рускім народам, і цяпер вы хочаце абрабаваць нас сумесна. Наша задача, задача Народнага Фронта, не дапусціць гэтага.
Некаторыя палітычныя дзеячы з фальшывым пафасам сказалі, што маюць за мэту свайго жыцьця аб’яднаць Беларусь і Расею і аб’яднаць грашовыя сістэмы. Паколькі мне вядома сутнасьць гэтай палітыкі, і што пад ёй схавана, я бачу сваю мэту не дапусціць гэтага. Таму што гэта рабства, гэта абрабаванне, гэта зладзейства. Мы ня можам дапусьціць панаваньня карупцыі над народам, які працуе, які годны лепшай долі. Народны Фронт стаіць цьвёрда на гэтых пазыцыях, мае палітычныя сілы, мае сілы прафэсіяналаў: эканамістаў, юрыстаў, сацыёлагаў, мае праграмы і ўпэўнены ў сваёй будучыні. Будучыня будзе такой, якой заслугоўвае наш працавіты народ.
Зянон ПАЗЬНЯК
109. На рзгіяналыіай канфэрэнцыі БНФ па Чарнобы.ію ў Магілёве.
189
НАРОДНЫ ФРОНТ РАТУЕ, АБАРАНЯЕ, ДАПАМАГАЕ
Вынікі першага тура выбараў Прэзыдэнта засьведчылі, што рэжым Кебіча ў яго цяперашнім выглядзе пацярпеў крах. Але людзі выбралі сродкам свайго пратэсту супраць камуністычнага рэжыму галасаваньне за прадстаўніка новага пакаленьня намэнклятуры, падмануўшыся ягонаю сацыяльнай фразэалёгіяй.
Першы тур выбараў засьведчыў палітычны і псіхалягічны стан нашага грамадзтва. Народ, які шмат гадоў атручвалі камуністычнай прапагандай, пастаўлены перад выбарам: альбо незалежная эўрапейская дзяржава Беларусь і самастойная палітыка, альбо страта незалежнасьці і нацыянальнай пэрспэктывы ў абмен на прывідныя абяцанкі апекі іншай дзяржа
вы. Гэты выбар галоўны, бо вызначае наш народны лёс.
23 чэрвеня ён адбыўся на карысць страты, адбыўся хутчэй неўсьвядомлена пад уплывам саўмінаўскай прапаганды і дэмагагічнай агітацыі. У другі тур прайшлі А. Лукашэнка і В. Кебіч. Гэтыя кандыдаты належаць да аднаго палітычнага асяроддзя. Іх яднае нянавісць да беларускага нацыянальнага адраджэньня, да незалежнага дзяржаўнага станаўленьня нашай нацыі, да рынкавага рэфарматарства, да беларускай культуры, да эўрапейскага шляху раьвіцьця Беларусі.
Іх разьядноўвае барацьба за ўладу. Гэта барацьба падобных. Змагаючыся, яны апэлююць да народа.
Mae аднадумцы і я заклікаем не галасаваць на выбарах за гэтых кандыдатаў. Выбар аднаго зь іх (ня важна каго) стане працягам ганебных памылак і грамадзкага няшчасьця,
110. Лёзунг і Аата.
прадаўжзньнем народнага самагубстеа. Галасаваньне за гэтых людзей увогуле траціць сэнс, бо выбару няма.
Выбары Прэзыдэнта ў час эканамічнага і грамадзкапалітычнага крызісу, у абстаноўцы разгулу сацыяльнай дэмагогіі, манаполіі на інфармацыю небясьпечныя для краіны. Пра гэта сьведчыць вопыт Нямеччыны, Расеі і іншых дзяржаваў. Пра гэта я ня раз папярэджваў.
Народны Фронт і я як яго прадстаўнік трапілі ў складанае становішча. Маючы каля 40 адсоткаў электарату (прыхільнікаў), мы пераконвалі выбаршчыкаў не скандаламі і зьнявагамі супернікаў, а сваімі пазытыўнымі праграмамі і канструктыўнымі прыкладамі. Але прэзыдэнцкая выбарчая кампанія доўжылася 20 дзён, а выкарыстаньне эфіру два тыдні (з 7 па 21 чэрвеня). Нідзе ў сьвеце такіх сьціслых тэрмінаў не было і няма. Людзям, не задаволеным Урадам, не было часу добра ва ўсім разабрацца, і яны, шукаючы магчымасьці засьведчыць пратэст супраць рэжыму Кебіча, выказаліся на карысьць разбуральнай дэмагогіі. Але я ўпэўнены, што грамадзтва яшчэ разьбярэцца (калі толькі ня будзе позна).
Раскольніцкая дзейнасьць былога Старшыні Вярхоўнага Савета С. Шушкевіча і кіраўнікоў некаторых партыяў пераняла ад Фронту няшмат адсоткаў галасоў і рашаючага ўплыву ня мела. Аднак шкада, што некаторыя партыйныя кіраўнікі ня здолелі ці не пажадалі зразумець мэтазгоднасьці яднаньня дэмакратаў вакол Народнага Фронту.
Народны Фронт праводзіць адкрытую, маральную палітыку, выступае супраць камуністычнай намэнклятурнай мафіі, усіх згоднікаў і супрацоўнікаў з гэтай мафіяй. Народны Фронт гэта народная апазыцыя карумпаванаму намэнклятурнаму рэжыму. Я не сумняваюся ў надзейнасці палітыкі нашага руху.
190
Каб выправіць становішча, якое склалася пасля першага туру выбараў, патрэбны час і доступ да сродкаў масавай інфармацыі. Час гэта некалькі тыдняў. Доступ да сродкаў масавай інфармацыі павінен забясьпечвацца гуртаваньнем усіх апазыцыйных рэжыму народных некамуністычных сілаў вакол Народнага Фронту. Маю на ўвазе рабочы рух, сялян, прадпрыймальнікаў, што стаяць на дзяржаўных пазыцыях; інтэлігентаў, якім дарагія культура і свабода Беларусі; дэмакратычныя партыі, якія разумеюць агульныя задачы нацыі і краіны і ставяць іх вышэй за асабістыя інтарэсы.
Неабходна стварыць заканадаўчыя гарантыі свабоды друку і інфармацыі. Вярхоўны Савет мусіць адмовіцца ад заснавальніцтва „Народнай Газэты”, а Савет Міністраў ад сваёй манаполіі на пэрыядычныя выданьні, тэлебачаньне і радыё. Трэба неадкладна аднавць дзейнасць радыёстанцыяў „Беларуская маладзёжная” і „Крыніца”, выпуск забароненых газэтаў „Навіны БНФ” і „Выбар”, даць нармальную магчымасьць друкавацца газэце „Свабода”. Спадары Сталяроў, Булацкі, Бутэвіч, Драгавец, Аляксейчык, Паваляеў Мельнікаў і Замяталін, якія скампрамэтавалі сябе антыдэмакратычнымі дачыненьнямі з прэсай і антыдзяржаўнай палітыкай, павінны быць адпраўлены ў адстаўку.
Яшчэ застаўся шанец не пагоршыць становішча. Беларускі Народны Фронт павінен прадоўжыць жорсткі кантроль за
выбарамі. Нельга дапусьціць, каб фальсіфікатары накідалі бюлетэняў (а такое было) за выбаршчыкаў, якія ня прыйдуць галасаваць. Назіральнікі мусяць быць на кожным выбарчым участку.
У гэтых абставінах ніхто з тых, каму баліць лёс і будучыня Беларусі, не павінен маўчаць. Мафія і палітычныя авантурысты заўсёды выязджалі наверх на сьпіне ашуканага народа. Трэба тлумачыць людзям зьмест таго, што робіцца, дапамагаць ім арыентавацца ў падзеях. Народны Фронт заўсёды ратаваў народ, бараніў яго ад намэнклятурнай улады, дапамагаў людзям. Калі яны будуць мець магчымасьць параўнаць і падумаць, то, я ўпэўнены, прымуць правільнае рашэньне, каб захаваць будучыню сваёй краіны.
Я ўдзячны тым выбаршчыкам, што разабраліся, паставілі подпісы і прагаласавалі за мяне, і ўпэўнены, што Фронт з падвоенай энэргіяй будзе змагацца ў гэтых абставінах за праўду дзеля людзей і лепшую долю Беларусі.
Зянон ПАЗЬНЯК, старшыня Беларускага Народнага Фронту, народны дэпутат Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана: (Народная Газета, 1994, 29 чэрвеня)
111. Пад Сьцягам. Зь.іева напр.: Артур Во.іьскі, Сяргей Навумчык, Зянон Пазьняк, Васііь Быкаў, Сьвятлана Захарэвіч.
191
1995111.1996
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК „АДКРЫЎ” ВЯЛІКАБРЫТАНІЮ
Паводле ангельскіх традыцыяў, лідар Апазыцыі лічыцца другім чалавекам у дзяржаве. Таму Зянона Пазьняка прымалі ў Лёндане, дзе ён знаходзіўся з 29.01 па 5.02 на запрашэньне брытанскага ўраду, як „ вельмі шаноўнага сзра" і з адпаведным пратаколам.
будучай вольнай дэмакратычнай Беларусі. Праграмай візыту я задаволены і мяркую, што паездка была вельмі карыснай.
Адбьшіся спатканьні з кіраўнікамі і прадстаўнікамі ўсіх галоўных палітычных партыяў Вялікабрытаніі (кансэрватыўнай, лейбарысцкай, лібэральнадэмакратычнай, Шатляндзкай Нацыянальнай партыяй, Валійскай партыяй (Ўэльс), прысутнічаў на пасед
Спадар Пазьняк, зь якой мэтай Вы езьдзілі ў Вялікабрытанію?
Я паставіў задачу пазнаёміцца ня толькі з палітычным жыцьцём Брытаніі, але, перш за ўсё, з функцыянаваньнем структураў выканаўчай улады, дзяржаўных і грамадзкіх інстытутаў. Мне хацелася паглядзець на іхную дзейнасьць знутры, убачыць тое, пра што нідзе не прачытаеш, каб пераняць вопыт і дастасаваць яго пры пабудове дзяржаўнасьці