• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Прывяду іншы прыклад. Можа трошкі больш складанага кшталту.
    Вось няма ў нас нацыянальнай валюты. Разьліковыя білеты, так званыя „зайчыкі”,  гэта часовы сурагат, замяняльнік валюты. Значыць, калі ёсьць нацыянальная валюта, Нацыянальны Банк па закону мае магчымасць рабіць валютную інтэрвэнцыю на біржу, г.зн. ён можа выкінуць на валютную біржу стабільную валюту  даляры, маркі,  каб устанавіць нармальны курс паміж іншымі валютамі; трымаць гэты курс выгадна дзяржаве. Калі валюты няма, банк ня мае такіх магчымасьцяў. I, тым ня менш, валюты ў нас няма, а курс устанаўліваецца. Гэта штуч
    ныя курсы. Вось гэтыя курсы (1:7, 1:10, 1:2 і г. д.)  гэта ўсё штучныя курсы, яны не адпавядаюць рэальнасці. Яны не рэгулююцца намі. Кім жа яны рэгулююцца? Яны рэгулююцца некалькімі чалавекамі, якія маюць дачыненьне да валютных біржаў і стасункаў з Расеяй і Беларусяй. Штучныя курсы ўстанаўліваюцца для дасягеньня пэўных мэтаў і дзеля нажывы.
    Я вам прывяду адзін прыклад хаця, можа, і недастатковы. У 1992 годзе Расея ўвяла свой разьліковы безнаяўны рубель (які потым стаў наяўным). Расея ўвяла безнаяўны рубель, не спытаўшы ні Украіну, ні Беларусь і парушыўшы Белавежскае пагадненьне. У Расеі (калі трэба) яно не прымалася пад увагу. Але справа ня ў гэтым. Справа ў тым, што адразу быў устаноўлены курс 1:2 (адзін рубель расейскі  за два „нашыя”, гэта значыць  савецкія). Адкуль такі курс узяўся? Ён быў прыдуманы расейцамі штучна для таго, каб сьцягнуць за бясцэнак ў Расею маёмасьць былых рэспублік СССР, потым, каб уцягнуць іх у расейскую рублёвую зону і, нарэшце, каб абагаціцца пэўнай катэгорыі людзей.
    Тады ў Вярхоўным Савеце нам прыходзілася змагацца паўгода. Мы змагаліся, гаварылі, што ідзе абрабаваньне нашай дзяржавы, абрабаваньне людзей, што трэба гэта спыніць, трэба прымаць меры адпаведныя. I ўсё  як аб сьценку гарохам. і Можа, некаторыя людзі, якія глядзелі тэлеI бачаньне тады, думалі, чаго там тая Апазыцыя крычыць? Я растлумачу, у чым сутнас§ ць гэтай афёры.
    $ Расейскі рубель неўзабаве абясцэніўся і рэальна стаў да беларускасавецкага, як 1:1 (бо людзі пачалі скупаць ня рускія рублі, а даляры). Аднак афіцыйны курс расейцы яшчэ доўгі час трымалі, як 1:2. I вось уявіце: працаваў чалавек у дзяржаўнай установе, скажам, у Саўміне. Быў там загадчыкам ці намесьнікам загадчыка. Ён ішоў у банк і браў крэдыт (тымі савецкімі рублямі): напрыклад, адзін мільён, потым рознымі спосабамі пераводзіў гэтыя рублі ў расейскія па рэальным курсе 1:1, ехаў з гэтым мільёнам у Маскву, укладваў у расейскі банк, затым пераводам пераводзіў у Менск, у беларускі банк, вяртаўся назад у Менск і здымаў гэтыя грошы па афіцыйным курсе 1:2. Колькі здымаў? Правільна. Два мільёны. Значыць адзін ужо ўкраў, бо курс жа быў 1:2 (адзін рускі  два „нашы”). Здымаў два мільёны і адзін краў у нас усіх. Толькі таму, паўтараю, што быў штучна ўстаноўлены курс і чыноўнік меў доступ узяць крэдыт. Ён гэтыя два мільёны ізноў ператвараў ў расейскія рублі па рэальным курсе 1:1, вёз у Маскву, укладваў у банк, пераводзіў і здымаў 4 мільёны, а потым 4 зноў вёз туды, перавадзіў сюды і атрымліваў 8 мільёнаў і гэтак далей. Такая схема. Дык вось у чым сутнасць гэтай махінацыі. Сядзеў чалавек, ва ўладзе, жыў з зарплаты. Была трошкі вышэйшая ягоная зарплата. Але жыў, як усе мы, з зарплаты. I на працягу некалькіх дзён гэты чалавек мог зрабіцца мільянерам.
    186
    107. БеііарускаУкраінскаПрыбалтыйская Канфэрэнцыя па БалтаЧарнаморскаму нафтаваму калектару, арганізаванвая БНФ. Менск 1993 г. Дом Літаратара. Выступае 3. Пазьняк.
    Вы што думаеце, што гэтыя людзі будуць клапаціцца, як зьнізіць інфляцыю? Вы думаеце, яны будуць клапаціцца пра дзяржаўную палітыку? Пра нашыя інтарэсы? Пра дзяржаўныя інтарэсы? А як жа тады ім будзе зрабіцца мільянерамі? Тады ж гэтага ня будзе. Я гэтых людзей бачыў у калідорах, як кажуць, у калідорах улады, у іх зрачкі бялеюць ад сквапнасьці. Вось у чым уся і заключаецца сітуацыя.
    Для таго, каб інфляцыю спыніць, трэба ўвесьці свае грошы, праводзіць манетарную палітыку і праводзіць палітыку эканамічных рэформаў. Па гэтым шляху пайшла Эстонія, якая ўвяла ў 1992 годзе крону летам, а к канцу года яна ўжо спыніла ін
    супраць беларускіх грошай і выступаюць у друку ўсялякія выхаванцы ВПШ: маўляў, ня трэба нацыянальная валюта, давайце аб’яднаем грашовую сістэму з расейскай і гэтак далей.
    Яшчэ трэба ўлічыць вось што. Тое, што накруцілі на інфляцыі і пабудавалі „катэджы”  гэта яшчэ паўбяды. Яны ўсё ж такі пабудаваныя на нашай зямлі, і ёсьць мэтады эканамічныя, як прымусіць гэтую маёмасць дзейнічаць у карысць усяго грамадзтва. Але я хачу сказаць іншае. Больш разбуральнае тое, што ў выніку такога рабленьня грошай з паветра (а на самай справе  з рабаваньня нашай працы) гэтая карумпаваная намэнклятура пераводзіць грошы ў замежныя банкі. Па маіх
    фляцыю. Па гэтым шляху пайшла Летува. Успомніце, зусім нядаўна, яшчэ год таму, у яе былі вялікія праблемы. Цяпер яны ўвелі літ. Мы бачым, як сітуацыя палепшылася. Па гэтаму шляху пайшла Латвія і лат надзвычай моцна стаіць. Яны вельмі жорсткую праводзяць валютную палітыку. Я разумею, тут (ў жорсткай манетарнай палітыцы) ёсць пэўная небясьпека, але гэта ўжо спэцыяльная размова.
    Зразумела, чаму савецкая намэнклятура ў Беларусі так супраціўляецца ўвядзеньню беларускіх грошай. Інфляцыя раскручваецца, на інфляцыі растуць капіталы (быццам бы з паветра), а капіталы робяцца тымі, хто мае доступ да ўлады. Гэта ёсць карупцыя. Інфляцыя і карупцыя звязаныя паміж сабой. Вось чаму ідзе ўладная прапаганда
    108. Дарога ў Чарнобыль.
    187
    зьвестках кожны год з краінаў СНД выплывае ў швайцарскія і нямецкія банкі 7 мільярдаў даляраў. Там ужо больш 30 мільярдаў ляжыць. А раз яны там ляжаць, значыць яны інвэстуюць нямецкую эканоміку. У нас укралі  і інвэстуюць багатую Нямеччыну. А нам зь Нямеччыны вязуць гуманітарную дапамогу, нам  пераможцам у Другой Сусветнай вайне. Мы працуем, і нас трымаюць за жабракоў. У маральным плане гэта вельмі брыдка. Я быў у Нямеччыне, быў у бяднейшых краінах, быў на сельскагаспадарчых фермах у Канадзе і я пераканаўся: наш народ працуе ня менш, чым у Нямеччыне і ня горш. Ён працуе лепш, працуе болей; болей працуе беларус, чым працуе немец. Іншая справа, што ў нас праца марнуецца, праца раскрадаецца, і мы не валодаем вынікамі нашай працы. Чалавек ня бачыць стымула працаваць, калі ён працуе і ня можа прадаць сваю прадукцыю. Калі бутэлька вады каштуе даражэй, чым бутэлька малака. Вось у чым прычына. Уся справа ў тым, як арганізавана наша праца. А арганізавана яна такім чынам, што мы працуем задарма. Людзей абкрадаюць.
    Іншае пытаньне, якое і зьвязана з інфляцыяй, з вось гэтым механізмам, які цяпер круціцца,  гэта пытаньне энэргетычнага забесьпячэньня. Нафта  гэта такі важны прадукт, што дзяржавы дачыненні ў гэтай вобласці ўводзяць у заканадаўства. Напрыклад, у Амэрыцы існуе заканадаўства, згодна якога нельга з аднаго месца купляць нафты больш за 30%. I Амэрыка закупае нафту з 28 месцаў. Гэта зразумела, чаму. Таму што, калі прывязаны да аднаго месца, там могуць палітычнымі меркамі перакрыць заслонку, ці здарыцца там, напрыклад, якаянебудзь бяда, крызіс, вайна, катастрофа экалягічная, ці якая іншая, і ўсё  удар па амэрыканскай эканоміцы. Таму дачыненьні па нафце ўведзеныя ў закон; гэта элемэнтарныя рэчы.
    Мы прапанавалі і Вярхоўнаму Савету, і Ураду рашэньні, як пазьбегнуць такой сітауацыі, каб не застацца прывязанымі толькі да расейскай нафты. Таму што якія б у нас ні былі добрыя дачыньнені ў Расеі, але ў яе ёсць свае эканамічныя інтарэсы, урэшце рэшт, палітычныя інтарэсы і, калі мы станем залежныя, то Расея будзе выступаць манапалістам у гэтай вобласьці і дыктаваць нам цэны. Мы прапанавалі Ураду цэлую канцэпцыю. Пра гэта былі неаднаразова размовы ў Вярхоўным Савеце. Якія ж былі контраргумэнты? Пярэчаньні і адгаворкі такія. Маўляў, „нам” (гэта значыць „ім”) выгадна атрымліваць нафту з Расеі па больш нізкіх цэнах. Мы гаворым: а колькі часу вы будзеце так атрымліваць? Усёроўна ж усе прыйдуць да сусьветнай цаны. I тады, калі мы не забясьпечым сябе іншай крыніцай паступленьня нафты, мы апынемся ў такім становішчы, што вымушаныя будзем купляць гэтую нафту па цэнах вышэй сусьветных. Гэта было сказана 3 гады таму. Цяпер мы ўжо пажынаем плады намэнклятурнай палітыкі.
    Чаму на гэта пайшоў Урад? А вось чаму. Нафта атрымлівалася з Расеі па больш нізкай цане цераз сістэму ліцэнзіяў, a гэта сістэма хабарніцтва, гэта сістэма разбурэньня нашага таварнага рынку. Па такой сістэме нафта сюды паступала і ішла на рээкспарт  прадажу іншым краінам па сусьветных цэнах. Атрымалі па нізкай цане, прадалі па сусьветнай, і прадавалі камэрцыйныя структуры, якія створаны непасрэдна каля ўрадавых структураў. Розьніца ішла не ў бюджэт, а у кішэню гэтых структур. I тут ужо бьші нажытыя не тысячы і не мільёны, тут былі нажытыя мільярды.
    Вось тая аснова, на якой утварылася ў нас і ў Расеі нафтавая мафія. А нафтавая мафія самая магутная ў сьвеце. Яна не на
    цыянальная, гэта мафія інтэрнацыянальная. Яна імкнецца да інтэграцыі.
    Цяпер паглядзіце, у якім стане мы апынуліся. Прайшло паўтары гады, і мы атрымліваем нафту з Расеі  128 даляраў за тону. Сусьветная цана  ад 80 да 93 даляраў. Вось вынік той антынароднай палітыкі і рэалізацыя прагнозу, які мы рабілі і два, і тры гады таму. На гэта Урад пайшоў сьвядома. He таму, што ён зрабіў няправільны разьлік, памыліўся. Няхай бы ён не ў сваю карысьць памыліўся. Ён ня ў нашу карысць памыліўся, таму што мы атрымліваем нафту па цэнах, вышэй сусветных, з манапольнай Расеі (усьлед за якой Урад хацеў ісьці). Гэта яшчэ адна бяда. Другая  тое, што разьлічваемся мы за гэта не грашыма, а таварамі па клірынгу. I гэтыя тавары мы вымушаныя даваць за бясцэнак  трактары, аўтамабілі, халадзільнікі, тэлевізары. Усе ідзе туды па клірынгу, цэны дыктуе Расея. Таму што без нафты мы не абыдземся, а без тэлевізараў яны могуць абысьціся (купіць у Японіі). У некалькі разоў усё нашае ідзе ў Расею таньней. Аўтамабілі БЕЛАЗ ідуць за бясцэнак. А Расея перапрадае іх Кітаю па сусьветнай цане. Для каго мы працуем? Для каго? Створана агульная сістэма абрабаваньня, і ўжо нас рабуе ня толькі наша намэнклятура, але і маскоўская.