Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Глыбокапаважаныя спадарыні і спадары!
Споўнілася 200 гадоў ад пачатку вызвольнага змаганьня ў Беларусі і Польшчы пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі, Тамаша Ваўжэцкага і Якуба Ясінскага.
Змаганьне Касьцюшкі падвяло рысу пад стагодзьдзямі пэрманентнай вайны Беларусі з імпэрскай Маскоўшчынай. Час, калі Беларусь была ад мора да мора і, змагаючыся з Захадам, жалезнай рукою трымала Усход мінуў. Нямеччына і Маскоўшчына аб’ядналіся і праглынулі Беларусь і Польшчу. Канфэдэрацыя няўстойлівае ўтварэньне і ніколі не была выгадная для краінаў, што яе стваралі. Рэч Паспалітая скончылася. 3 1794 года пачалася эпоха нацыянальнавызваленчых рухаў і незалежных дзяржаваў. Пачалася барацьба за вызваленьне Беларусі.
Мінула пяць пакаленьняў, прагрымела пяць паўстаньняў. Утварыліся незалежная Беларусь і незалежная Польшча. Дзевяць месяцаў праіснавала без арміі Беларуская Народная Рэспубліка. У сьнежні 1918 года яна была акупаваная рускімі бальшавікамі. Настала доўгая чырвоная ноч камуністычнага тэрору і вынішчэньня беларускай нацыі. I толькі ў жніўні 1991 года над Беларусяй затрымцела сьвітаньне. Незалежнасьці Бацькаўшчыны дамогся Беларускі Народны Фронт. Аднак грамадзтва аказалася непадрыхтаваным перамяніць злачынную акупацыйную ўладу. Таму цемра існуе, акупацыя працягваецца.
Сітуацыя ў 1994 годзе падобная, як у 1794, калі разрывалі і захоплівалі Рэч Паспалітую. Цяпер разрываюць і захопліваюць Беларусь тыя ж пачварныя сілы.
Розьніца толькі ў тым, што ў часы Касьцюшкі на Беларусі былі яшчэ вольныя людзі, якія паўставалі за незалежнасьць і свабоду Бацькаўшчыны, кажучы: „Ня будзе маскаль пляваць нам у твар!”. Цяпер жа ён плюе свабодна і вольна, „порусскн” з цынічным рогатам і ёрніцтвам. Беларусы нават не выціраюцца. Вось такое „змагарнае вольнае племя”. Вось такое „ннчтожное, рабское время”.
Будучыня Беларусі будзе залежыць ад таго, як яна перажыве і ці перажыве гэтую рабскую пару духоўнага суіцыду і сацыяльнага халуйства. Сон розуму нараджае пачвараў. 3 палітычнага сьмецьця нацыянальнай здрады вылазяць страшыдлы, якія вяшчаюць, як трэба існаваць і прадавацца, якія аплёўваюць сьвятое, не сустракаючы супраціўленьня ў подлай згодзе і ў подлым маўчаньні. Пачвары, ненавідзячыя нацыю, робяцца аўтарытэтамі, дастаткова ім толькі нешта ўсім паабяцаць. Гэта расплата грамадзтва за бездухоўнасьць, за адмаўленьне ад нацыянальных каштоўнасьцяў, ад розуму, ад свабоды. Такім грамадзтвам кіруюць паганыя людзі, зладзеі, ашуканцы, дурні, крымінальнікі і бандыты. Раба можна ашукваць вечна. I вечна будзе раб трымацца за сваё рабства.
Ідзе барацьба. Барацьба за незалежнасьць і барацьба за свабоду ўнутры нас. Але ў гэтай барацьбе ёсьць адна адзіная найвя
104. На Крапівенскім полі.
лікшая каштоўнасьць, якая мае вечны непераходзячы сэнс, якая павінна аб’яднаць усіх гэта наша Бацькаўшчына, наша дзяржава, наша незалежнасьць. I кожны беларус, кожны вольны чалавек павінен мацаваць яе і бараніць. Будзе незалежная дзяржава будзе будучыня, будзе ўсё.
Мы павінны ведаць гэтак жа, як Касьцюшка, Агінскі, Каліноўскі: Маскоўская імпэрыя, пакуль яна існуе, у якую б адзежу яна ні ўбіралася была, ёсьць і будзе ворагам нашай беларускай незалежнасьці і нашай свабоды. 3 гэтай, і толькі з гэтай бясспрэчнай ісьціны, трэба зыходзіць, будуючы нашы рэальныя дачыненьні з Усходам.
Другую бясспрэчную ісьціну, якую трэба ўсьвядоміць, як аксіёму, таму, у каго захавалася яшчэ хоць трохі розуму Расея ёсьць такая дзяржава, якая ніколі не была і ня будзе дэмакратычнай краінай. У яе іншая прырода, іншая гісторыя і іншая неэўрапейская будучыня. У цяперашняй Расеі адсутнічае дэмакратыя як палітычны сьветапогляд і дзяржаўная палітыка. Там няма нават дэмакратычнай апазыцыі існуючаму рэжыму. Палітычная апазыцыя ў Расеі чырвонакарычневая. Будучыня ў такой дзяржавы, якая да таго ж перажывае развал і сацыяльнаэканамічны крызіс, можа быць толькі таталітарнай, разбуральнай і небясьпечнай для цывілізаванага сьвету. Для мяне зразумела, што захоп Беларусі, які падрыхтоўваецца і ажыцьцяўляецца зараз камуністычнымі імпэрскімі коламі ў Расеі і на Беларусі, можа стаць першым крокам да вялікай глабальнай бяды. Мы можам пачуць пра гэта скора, калі толькі цені Касьцюшкі не дапамогуць пазьбегнуць няшчасьця.
Мне ўспамінаецца апавяданьне аднаго паплечніка па ГУЛАГу нашай вялікай непараўнальнай Ларысы Геніюш. Камуністы прыгналі ў лягер некалькі вялікіх этапаў з усяго сьвету і заперлі ў вялізны барак каля тысячы чалавек. Назаўтра, калі прынесьлі гэтаму галоднаму натоўпу хлеб адчыняюцца дзьверы і заходзяць тры крымінальнікі з нажамі. Адбіраюць хлеб і зьнікаюць. I так было рэгулярна амаль тыдзень. Трое „уркаў” тэрарызавалі тысячны неарганізаваны натоўп, які баяўся, галадаў і цярпеў.
Але знайшлося ў гэтай рабскай чарадзе трох вольных людзейтрох эстонцаў. Яны згаварыліся і схапілі крымінальнікаў, баронячы агульны хлеб. Вось тады на зладзеяў кінуўся ўвесь барак. Іх разарвалі на часткі і выкінулі праз вокны.
У Касьцюшкі было трыццаць тысячаў свабодных людзей і зброя, якую яны ўмелі трымаць. Цяпер, праз 200 гадоў, у гэтым камуністычным бараку, кіруемым крымінальнікамі, ці знойдзецца хоць тры вольныя душы?
Спадары! Для выратаваньня Бацькаўшчны патрабуецца нават няшмат. Хаця б трох свабодных людзей. Ахвяруймася, хто свабодны, калі свабодныя яшчэ ёсьць і калі нам дарагая наша свабода.
Зянон Пазьняк
Люты 1994 г., Косава.
Надрукавана: (Выбар, 1994, 8 чэрвеня)
180
ПОДЛЫЯ МЭТАДЫ ПОДЛАЯ ПАЛІТЫКА
(Выступ у Вярхоўным Савеце 17 сакавіка 1994 г.)
„Народнай газэце” ўдаўся цяжкі экспэрымэнт сумяшчэньне палярных, часам узаемавыключаючых, матэрыялаў, падыходаў, сьветапоглядаў і аб’яднаньне іх на аснове дэмакратычнай пазыцыі газэты, здаровага сэнсу і аб’ектыўнасьці. Так, гэта не камуністычная, а менавіта дэмакратычная газэта сапраўды парляманцкага плюралізму, якая дае магчымасьць друкавацца дэпутатам розных фракцыяў. Каб на практыцы рэальна ажыцьцяўляць прынцыпы плюралізму, патрэбен менавіта дэмакратычны падыход. He бывае камуністычнага плюралізму, камуністычнай дэмакратыі ці камуністычнага пэрыядычнага друку, які б паважаў сваіх контрапанэнтаў. Атака на „Народную газэту” зыходзіць менавіта ад камуністычных дэпутатаў, абумоўленая іхняй палітычнай аднабокасьцю і нецярпімасьцю ідэалёгіі.
Тым часам магчымасьць пісаць і друкавацца ў „Народнай газэце” ёсьць ва ўсіх. Мне прыходзілася там чытаць матэрыялы нашых камуністычных „сачыніцеляў”. Так бы мовіць, „н говорят, как пншут”. Ну дык і пішыце, „товарніцн”, тварыце, навошта ж зза свайго творчага бясьсільля „ крэслы ламаць”.
Аднак, справа, відавочна, ня толькі ў камуністычнай псіхалёгіі. „Народная газэта” не задавальняе шмат каго: і расейскія спэцслужбы, і карупцыянераў, і шавіністаў, і, вядома ж, каляўрадавыя структуры гэтых спэцслужбаў. Спадар Данілаў патрабуе помсты спадару Сярэдзічу рукамі дэпутатаў большасьці Вярхоўнага Савета. Паспрачаліся, бачыце, на курорце пра спадара Шушкевіча. Няма ж ужо больш пра што спрачацца, панове.
Абвінавачваньні „Народнай газэты” надуманыя і фальшывыя. У рэальнасьці ж гэтыя абвінавачваньні ёсьць адлюстраваньне палітыкі „паўзучага” пераразьмеркаваньня ўлады той групай намэнклятуры, якая арыентаваная на расейскія імпэрскія і карумпаваныя колы, што падрыхтоўваюць інкарпарацыю Беларусі ў Расею. Усялякую крытыку такой палітыкі і яе спраўцаў тут жа выстаўляюць як „варожасьць да рускага народа”, як „антырускія настроі” і г.д. Варожасьці да гэтага народа на старонках „Народнай газэты” я не знайшоў, хаця ў рэальнасьці паводзіны часткі рускага грамадзтва, і асабліва яго асобных прадстаўнікоў, цалкам заслугоўваюць на „антырускія настроі”. Аднак справа ня ў тым. Справа ў больш важным у імпэрскай падступнай палітыцы гэтай дзяржавы ў дачыненьні да сваіх суседзяў, якую дэкляруюць і праводзяць шавіністычныя колы Расеі.
Гістэрычная, ненатуральная і нават неадэкватная рэакцыя на мой артыкул „О русском нмперналнзме н его опасностн”, падрыхтаваны для саўмінаўскай „Советской Белорусснн” і надрукаваны ў „Народнай газэце”, тлумачыцца псіхалягічным вынікам раптоўнага зьдзіраньня маскі з фальшывай позы, за якой маскіраваліся расейскія дзяржаўныя імпэрыялісты ўсіх масьцяў і іхняя пятая калёна на Беларусі. Да гонару расейскай думкі, там хоць слабенькая крытыка гэтай шавіністычнай эпідэміі, але ўсё ж пачынае гучаць. Спадарыня В. Васільева, напрыклад, піша ў шостым нумары расейскага дэмакратычнага часопіса „Новое время”: „На заседанйй презйдйума Совета Мйнйстров Андрей Козырев предложйл оказать фйнансовую помоіць русскйм обіцйнам в блйжнем зарубежье, с тем чтобы йх представйтелй co временем смоглй занять командные посты в экономйке бывшнх союзныхреспублнк".
Такім чынам, расейская „пятая калёна” ў краінах СНД гэта не абстракцыя, не мэтафара, не зўфэмізм, а канк
рзтная палітыка і рзальная зьява. Дарэчы, на Беларусі заняцьце камандных пасадаў у эканоміцы клеўрэтамі чужой краіны адбываецца інтэнсіўна і даўно пры дапамозе адпаведных структураў Саўміна і расейскай рэзідэнтуры, што дзейнічае тут нахабна і амаль адкрыта.
Далей спадарыня Васільева піша: „Мйнйстр Козырев, недаено начавшйй осванвать попрйіце „ патріюта’’, высказался гораздо более радйкапьно, чем господнн Жйршювскйй, уже получйвйшй ярлык „ фашйста ”,
Дактрына КозыраваЖырыноўскага і іншых спадароў з цяперашняга расейскага кіраўніцтва гэтак жа, як і дактрына Гітлера, грунтуецца на этнічным шавінізме, на сцьвярджэньні „жыцьцёвых інтарэсаў” Расеі ў дзяржавах Балтыі і СНД і на абароне правоў „русскоязычных” у гэтых краінах. Гэта ёсьць клясычная імпэрская праява фашызму. 3 фашызмам трэба змагацца.
Сіндром жырыноўшчыны, імпэрскага шавінізму захліствае расейскае палітычнае кіраўніцтва. Галасоў здаровага сэнсу амаль не чуваць. У Расеі няма дэмакратычнай апазыцыі. Апазыцыя там чырвонакарычневая. А гэта значыць, што Расея ня мае дэмакратычнай пэрспэктывы. У лепшым выпадку там гарантаваная дыктатура ці таталітарны рэжым; у горшым грамадзянская вай| на. На гэтай выснове сходзяцца дасьледчыкі цяперашняй Расеі.
Руская інтэлігенцыя, рускае грамадзтва ганебна маўчаць. Сумленьне Расеі стала бараніць, як ні дзіўна, пакуль адна спадарыня Валерыя Навадворская. „Когда презвдент Роснн, піша яна ў „Нзвестнях” (4.03.1994) обраіцается к презвденту Латвнн с заявленнем о том, что бесправне там рускоязычных очень трогает н беспоконт не только его, но н весь наш народ, слушать это стыдно... Потому, что это ложь насчет нарушення прав. Нормальным людям там давно далн права... Что же пронзошло с Андреем Козыревым, Сергеем Шахраем, Владнмнром Шумейко? (Ці, дададзім ад сябе, з Міхаілам Палтараніным, што адкрыў „лягерны іврыт”). Да то же, что с персонажамн пьесы Нонеско „Носорогн”... Страх потерять жнзнь н власть двнжет темн, кто переходлт на сторону носорогов... Мы сделаем то, что не смоглн сделать нз познцнн врага, потрясая ядерной дубнной: уннчтожлм Запад нзнутрн, навязав ему то, что пока является едннственным продуктом нашего экспорта, то есть свое хамство, свой беспредел, свое невежество, свое перманентное наснлне... Что мы еіце умеем, кроме того, чтобы рвать на частн зажнво как Грузяю, как Молдову, как Таджнкнстан?” Так пішуць | рускія грамадзяне, якім баліць душа за Расею.