• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Я думаю, чаму б „цьвёрдым” дэпутатам гэтага Вярхоўнага Савета, што так клапоцяцца тут пра Расею, не прад’явіць свой іск не „Народнай газэце”, а „Нзвестням”, „Новому временн” ці тэлестудыі Астанкіна? Тым больш, што раней такія спробы „ннчтоже сумняшеся” ўжо былі.
    Нармальныя людзі, шаноўныя спадары, дзе б яны ні жылі, у Расеі ці ў Беларусі, ня будуць падтрымліваць імпэрскую палітыку, фашысцкія і камуністычныя пагрозы. У „Народнай газэце” гэта, дзякуй Богу, разумеюць і бльш чым 600 тысячаў грамадзянаў Беларусі яе выпісваюць і падтрымліваюць. I антырускія настроі тут ні пры чым. Добра, каб гэта разумелі і ў гэтай залі. Тыя, вядома, хто здольны нешта разумець. Дзякуй за ўвагу.
    Зянон ПАЗЬНЯК
    Надрукавана: („ Ратуша” (Магілёў),  1994, 713 красавіка). (Свабода, 1994, красавік, (№ 13), пад загалоўкам: „ Расейская „ пятая калёна ” на Беларусі  гэта рэальная зьява ’’)
    181
    ЗЯНОН ПАЗЬНЯК:
    „МАЛІТВА ЗЬБЕРАГАЕ ДУШУ I АЧЫШЧАЕ ДУХ „
    Зянону Пазьняку споўнілася 50 гадоў. Менавіта з гэтай нагоды мы вырашылі сустрэцца зь ім. Але гаварылі не пра палітыку...
     Пра Вашу і кампазытара Лучанка песьню „Гучаньне анельскага голасу"* ўжо складаюцца легенды. Кажуць, што яна была лепшай песьняй мінулага года, але не атрымала на конкурсе „Залатая ліра” першага прыза, бо аўтарам яе слоў быў Зянон Пазьняк, а да таго ж нібы трэба было запрасіць Вас на Канарскія астравы  такі прыз прыдумалі.
     Ведаеце, я больш працую ў жанры анэкдотаў, таму зьбіраюся ехаць у горад Габрава. Гэта важней. Як кажуць, у здаровым целе  здаровы сьмех. Так што Канарскія астравы пачакаюць. Да таго ж, яны мне ўжо добратакі надакучылі. Гэтак жа, як і Гавайскія, між іншым, дзе, як я ўжо шчыра паведамляў у друку, у мяне некалькі курортных дачаў, тры вілы і чатыры штатныя жонкі зь мясцовага племені, якія, праўда, хвароба на іх, толькі і робяць, што сварацца, як тыя камуністы. Жахліва атручваюць жыццё. Няхай яны праваляцца тыя Канарскія астравы! Гэта Вам для новых легендаў.
     To, відаць, не галасы міфічных жонак натхнілі Вас напісаць верш... А, увогуле, як уражаньне пераўвасабляецца ў Вас у паэтычнае слова?
     У жыцьці найбольш уражвае тое, дзе адкрываецца ісьціна ў вечнасьці. I найчасьцей праз хараство. Я памятаю ня толькі словы, але гукі, якія прагучалі 30 і 40 гадоў таму; добра і выразна памятаю. Нават шэлест вярбы пад вакном  аднаго дня  і шум вады на млыне  у пэўны вечар, даўно. Зьнікаюць прыродныя зьявы, назаўсёды адыходзяць людзі  застаюцца іхнія абліччы, выявы і гукі ў памяці.
    Уяўленьні пра вечнасьць і дачаснасьць заўсёды зьвязаныя з маркотай. Мне здаецца, што ад гэтай мяжы быцьця пачынаецца паэзія і жыцьцё чалавечага духу, жыцьцё як памяць пра вечнае. Калісьці напісаў: «Слухаю сьпевы людзей, Што ўжо не жывуць, Запісаныя на кружэлках. I музыка гучыць, Напоўненая былым.» Некалі ў маладосьці, ноччу, па радыё я пачуў з Ватыкана малітву „Анельскае прывітаньне” на лаціне. Чытала дзяўчына чыстым голасам незвычайнай ласкі і хараства. Я ніколі ня чуў такога прыгожага і сьвятога голасу. Ён гучыць у мяне ў вушах. Мне здаецца, гэта прамаўляў сам Архангел ці Багародзіца.
    Праз шмат гадоў я напісаў белы вершык, дзе хацеў выявіць свае, ня вартыя ўвагі, пачуцьці. Ён надрукаваны ў зборніку маёй публіцыстыкі. Паважаны мной Ігар Лучанок, вельмі таленавіты кампазытар з надзвычайным слыхам і нюхам, напісаў да яго музыку. Мне толькі прыйшлося перарабіць гэты верш у адпаведны памер і зарыфмаваць.
     Шмат хто лічыць паэзію, пісаньне вершаў несур’ёзным заняткам. А фронтаўцаў і так называюць  рамантыкамі. He баіцеся, што паэзія зашкодзіць Вашай палітычнай дзейнасьці?
     Майму занятку палітыкай можа перашкодзіць толькі сьмерць. Пакуль прадаюць Беларусь, пакуль пакутуюць простыя беларускія людзі, пакуль здраднікі і нягоднікі раскрадаюць народнае багацьце, пакуль зьневажаюць нашу мову і топчуць
    культуру  ніхто ня зможа перашкодзіць мне займацца палітыкай. Як кажуць, каму вершы  каму „ўрагінянавісьць”. Мне  нянавісьць. I я вытрымаю яе лёгка і безьліч разоў, як вытрымаў дагэтуль. Мне ня страшна, абы толькі была Беларусь і тыя, каму хочацца „ў мове людзкай” вершыкі складаць. Некалі, яшчэ ў 1989 годзе, запісаў напамяць: «Ніхто не займаецца сваёй справай. Усе паглыбіліся ў палітыку. Песьні сьпяваў бы на схі
    ле гадоў. Але змоўкні душа, не іграй. Прывід прускага барда стаіць у ваччу I жменя пустых арэхаў».
    105. Змаганьне за праўду пра Чарнобыль. Сакавік 1990 г. У МенскЫ Дзіцячым гематалягічным цэнтры.
    * Іншая назва „Авэ, Марыя!”
     У Вас хрысьціянскія погляды і перакананьні. А як Вы адносіцеся да рэлігійных абрадаў і практык у сьвятынях?
     Вера павінна мець свае сьвятыні, традыцыі і абрады. Інакш яна ня зможа доўга існаваць.
     Вы моліцеея? Дзе і калі, які час, пара ўяўляюцца Вам найбольш адпаведнымі?
     Нараніцы і ўвечары. Маліцца і хрысьціцца трэба. Гэта зьберагае дупіу і ачышчае дух.
     Аб чым просіце Бога?
     Аб нашым і сваім.
     Хоць Бацькаўшчына і суграмадзяне абышліся з Вамі, як родны бацька з Сымонам музыкам у аднайменнай паэме Якуба Коласа?
     Ніколі ня можа быць вінавата Бацькаўшчына перад чалавекам. Бацькаўшчыну трэба проста любіць заўсёды, усюды і вечна.
    182
     Каб раптам стаўся цуд: Беларусь стала такой, як, скажем, Фінляндыя, незалежнай і заможнай, ці працягвалі б Вы займацца палітычнай дзейнасьцю?
     Працягваў бы, каб зрабіць яе такой магутнай і заможнай, як Нямеччына.
     Мяркую з Вашай кнігіальбома „Браслаўшчына”, што Вы былі зачараваны гэтым кутком Беларусі. А каб надарылася магчымасыіь пайсыіі да Айчыны з фотаапаратам цяпер, то куды б Вы накіраваліся найперш?
     Я б пайшоў у тыя бедныя дамы, у тыя баракі, дзе жывуць старыя пэнсіянеры, ветэраныінваліды вайны, адзінокія людзі,
    якіх абакралі інфляцыя, карупцыя і подлая палітыка. Я б сьведчыў пра іх цяжкае жыцьцё, каб дапамагчы.
     I што часьцей трапляла б на фотастужку?
     Іхнія абліччы і вочы, іхнія рукі, іхні быт. 3 гадамі гэта разумееш і адчуваеш больш востра. Ніколі ня трэба ганарыцца багацьцем, здароўем і славай, бо ўсё мінае, і кожны стане старым.
    Пытаньні задаваў 3. СІЦЬКО
    Надрукавана: (Наша Слова, 1994, 27 красавіка)
    Труна
    Сёньня з noj/dm
    Нрыляцем цынкавая труна,
    Напоўненая ёдам.
    Ня бойцеся.
    „Ізатоп ёду распадаецца
    праз восем дзён. ”
    1987 г.
    Яблыня
    Нібы зь вянка жалобнага, Абсыпаецца лісьце з галін.
    Пуунсавеюць пяады.
    Наліваецца стронцыем ябмік — He дажджэццаўдовіна сына.
    1986 г.
    Паўдзённы вецер
    Бэзавы пах нагадаў мне, Што май на двары прамінае.
    У суседняй кватэры
    хяопчык хворы
    Адзгн
    За зачыненым пыльным вакном.
    1987г.
    (3 цыклу „Радыяцыя ”)
    Восень над палямі
    Комкі разоў давялося мне чуць, Як восеньскім змрокам
    У небе
    Крычыць адзінокая гусь.
    Вось і цяпер
    гомс яе
    вецер даносіць.
    1995 г.
    183
    ПРОСТАЯ ГАВОРКА
    (Выступ на тэлебачаньні, чэрвень 1994 год)
    Прывітаньне, шаноўныя тэлегледачы!
    Сёньня я хацеў бы паразмаўляць з вамі аб адным пытаньні, якое мяне вельмі хвалюе. Я мяркую, што яно хвалюе ўсіх нас і ўвесь наш народ. I справа вось у чым.
    Чаму так здарылася, што мы ўсе працуем, мы ўсе вытвараем тавары, прадукты  і ўсе мы бяднеем? Як так можа быць? Народ працуе, вырабляе каштоўнасці, але куды яны дзяюцца? Чаму так здарылася, што цэлае пакаленьне ваявала, змагалася з фашызмам, выйшла пераможцам, і цяпер мы жывём горш за тых, каго перамаглі? Як так атрымліваецца? Як так атрымліваецца, што наша моладзь заканчвае вучылішчы, тэхнікумы, інстытуты і ня можа ўладкавацца на працу? Альбо: той, хто працуе, той ня можа пражыць са сваёй зарплаты? Чаму так здарылася?
    Вернемся на тры гады ў мінулае, у 1991 год. Зь вялікімі цяжкасьцямі мы дасягнулі незалежнасьці. Кожны народ імкнецца да незалежнасьці, таму што незалежная дзяржава дае ўнікальныя магчымасьці распараджацца вынікамі сваёй працы. Вось чаму кожная нацыя імкнецца стаць самастойнай, каб народ быў гаспадаром на сваёй зямлі. Мы дамагліся самастойнасьці. Адначасна дамагліся самастойнасьці эстонцы, літоўцы, украінцы, латышы. Тры гады таму ў нас зь імі было прыблізна аднолькавае становішча. Узровень Эстоніі і Беларусі быў вельмі блізкі, гэтак жа Летувы і Латвіі. Цяпер паглядзім, што здарылася далей. Адна справа ў Эстоніі, другая  на Беларусі. Адна справа  Латвія, другая справа  Украіна. Адна справа  Польшча, другая справа  Расея. Што здарылася, што праз тры гады ўзьнікла такая розьніца? Што, мы менш працуем? Хіба наш народ не працуе? Працуе.
    Я хацеў бы на гэтым спыніцца, задаўшы шэраг пытаньняў. I пастарацца разам з вамі знайсці на іх адказы. Тры гады таму, калі мы, дэпутаты ад Народнага Фронта, прыйшлі ў Вярхоўны Савет, мы прадбачылі гэтую сітуацыю. Мы прапанавалі Вярхоўнаму Савету і Ўраду шэраг мерапрыемстваў, каб замацаваць палітыку нашай дзяржавы ў інтарэсах нашага народа. Мы прапанавалі эканамічныя праграмы, канцэпцыі разьвіцьця эканомікі, шэраг законапраектаў, але самае галоўнае, што мы прапанавалі  гэта ўвесьці сваю нацыянальную валюту, пераарыентаваць прамысловасьць і гаспадарку на патрэбы нашай дзяржавы, бо гаспадарка была арыентаваная на ўвесь Савецкі Саюз. Дастаткова ўспомніць, што мяса мы вытваралі на душу насельніцтва столькі, колькі ў Злучаных Штатах Амэрыкі, нават яшчэ больш. Гэтыя сьвінагадоўчыя комплексы па сто тысяч галоў, якія атруцілі ўсю нашу прыроду, давалі такі эфэкт. Але нам трэба было падумаць, ці выгадна нам мець гэтыя комплексы. Усё ж мяса ішло на ўсход, у Расею. Потым трэба было падумаць, а ці выгадна нам атрымліваць збожжа з Казахстана. Гэта ж манапаліст. А ці гарантаваны нам расейскі рынак? A які сабекошт нашай прадукцыі?
    I так ня толькі зь мясам. Так і з металаёмкімі заводамі, і з усім астатнім. Мы павінны былі думаць пра свой народ. Мы прапанавалі канцэпцыю перабудовы нашай вытворчасьці. Яна была адкінута і гэтым Урадам, і Вярхоўным Саветам.
    Мы прапанавалі увесці нацыянальную валюту, увесці свае грошы, таму што ня можа існаваць эканоміка бяз грошай.
    Грошы  гэта кроў эканомікі. Як мы будзем вымяраць вынікі нашай працы, нашага канкрэтнага народа, які жыве на канкрэтнай зямлі і тут працуе? Нарэшце, як жа мы будзем праводзіць прыватызацыю? На чужой валюце? Гэта немагчыма. Зараз адзін даляр  20 тысячаў нашых разьліковых білетаў. Наша сярэдняя зарплата менш 20ці даляраў ў месяц. А сярэдняя зарплата ў Амерыцы 3000 даляраў. Хіба можна ў такіх варунках без сваіх паўнавартасных грошай праводзіць прыватызацыю?