Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
жаньні парляманту, меў спатканьне зь міністрам замежных справаў і па справах Садружнасьці і з асабістым радцам Яе Вялікасьці Каралевы Вялікабрытаніі спадаром Дугласам Хогам, кіраўнікамі дзяржаўных ведамстваў і аддзелаў, навуковадасьледчых, мастацкіх установаў, прафсаюзаў і грамадзкіх арганізацыяў.
Якія ж „адкрыцьці" Вы зрабілі для сябе?
Што адразу кідаецца ў вочы, гэта асабліва станоўчая роля традыцыяў у дзейнасьці бадай усіх брытанскіх інстытутаў і
112. Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Зянон Пазьняку кабінэце В. Быкава на вуліцы Танкавайу Менску 19 чзрвеня 1993 г.
(Фота У. Кармілкіна).
192
ў цэлым у паводзінах людзей. Традыцыі замяняюць законы і, фактычна, мацнейшыя за іх, бо амаль не парушаюцца.
Напрыклад, прэм’ерміністар ніколі не прызначыць міністрам унутраных справаў чалавека, які працуе ў паліцыі (паліцэйскага), і нават калі ў ягонай біяграфіі была служба ў паліцыі. (Па савецкіх звычках у нас усё наадварот.) Аднак такія паводзіны прэм’ера дыктуюцца не законам, а традыцыяй. Інспэктарам паліцыі, таксама згодна з традыцыяй, ніколі не прызначаецца чалавек, які быў паліцыянтам. (Дарэчы, карупцыі ў брытанскай паліцыі няма.)
У кожнага дзяржаўнага чыноўніка ў Брытаніі ёсьць разуменьне, што дзяржаўныя службоўцы незалежныя ад палітычных партыяў, і прыход той ці іншай палітычнай сілы да ўлады ніяк не адбіваецца на дзяржаўнай службе, хоць закона, які забараняў бы чыноўніку займацца палітычнай дзейнасьцю ў партыях, няма. Са службоўцамі толькі падпісваецца кантракт, дзе гэта абумоўліваецца.
Вы кантактавалі з ангельскімі журналістамі. У прыватнасьці, я чытаў артыкул пра Ваш візыт у лёнданскай The Times. Ці ведаюць брытанскія журналісты пра абмежаваньні свабоды друку ў Беларусі?
Так, у Англіі пра гэта паведамлялася. Там успрымаюць нашыя „белыя плямы” у газэтах і забарону незалежных выданьняў як дзікунства. У Вялікабрытаніі кожны ведае, што прэса, друк свабодныя. I нікому не прыходзіць у галаву абмежаваць свабоду друку. Закона аб друку, аб свабодзе слова і да т.п. у Англіі не існуе.
Я пытаюся: „А што, калі б нейкі ўрадавы чыноўнік ці дзеяч, які мае магчымасьці і ўплыў, захацеў бы забараніць друкаваць якінебудзь матэрыял у газэце ці зачыніць газэту?”
Гэта немагчыма, адказвае мне функцыянэр.
Ну, а калі б усё ж такое адбылося і такі дзеяч знайшоўся б?
Ня ведаю, задумаўся мой афіцыйны суразмоўца. Такога яшчэ ніколі ў Англіі не было.
Ня так даўно лейбарысцкая апазыцыя запатрабавала закона, які гарантаваў бы свабоду друку. (Вядома ж, сацыялісты „пякуцца” аб свабодзе.) Гэта занепакоіла ўсю ангельскую прэсу, бо зразумела, што ўсялякі закон у краіне, дзе ўжо ёсьць гарантыі, стане іх абмежаваньнем.
Журналісты і рэдактары брытанскіх газэтаў стварылі арганізацыю Камісію скаргаў у прэсу, каб не дапусьціць прыняцьця закона і ўмяшаньня ўраду ў друк. Камісію падтрымліваюць газэты і брытанская прамысловасьць. Камісія існуе з 1991 года, разглядае скаргі чытачоў на рэдактараў і на выданьні, прымае па іх рашэньні, якія друкуюцца ў той газэце, якая зрабіла парушэньне. I ніхто з рэдактараў яшчэ не адмовіў, як бы яму ні хацелася, бо інакш ён падарваў бы давер да Камісіі і стварыў бы прэцэдэнт для ініцыятывы ўраду абараняць правы чытача.
У Вялікабрытаніі, як вядома, кожны грамадзянін мае права заканадаўчай ініцыятывы. Ці знаёміліся Вы, як гэта прымяняецца на практыцы?
Я цікавіўся гэтым. Любы грамадзянін Брытаніі можа падрыхтаваць праект закона і дамагчыся яго прыняцьця парлямантам. Існуе дасканалая працэдура, якая, папершае, гарантуе рэалізацыю гэтага права, а падругое, абараняе парлямант ад нашэсьця дурняў. Такую працэдуру ажыцьцяўляе спэцыяльная арганізацыя. Я быў першым чалавекам з Усходняй Эўропы, які афіцыйна наведаў яе.
Грамадзянін Брытаніі, які падрыхтаваў законапраект, падае ў гэтую арганізацыю заяву і кароткую анатацыю праекта. По
тым у газэтнай рэкляме даецца паведамленьне, што рыхтуецца такі праект закона. Любы грамадзянін можа запярэчыць законапраекту; аўтар праекта павінен падаць яго разам зь пісьмовым пярэчаньнем апанэнта ў спэцыяльны арбітражны камітэт. Калі апанэнта і пісьмовага пярэчаньня няма, то праект павінен прачытаць член палаты лордаў. Камітэт разглядае праект і пярэчаньне на яго ў прысутнасьці аўтара і апанэнта. Пасьля гэтага праект разглядаецца ў 2х палатах парляманту тры разы. Аўтар жа выплочвае парляманту 10 000 фунтаў (паўгадавая сярэдняя зарплата). Уся працэдура займае каля 2х гадоў. Такім чынам, жадаючых лёгка пісаць законы „зь языка” і „левай нагой” няшмат. Хоць парлямант ужо ня раз прымаў заканадаўчыя акты такой працэдурай.
Мне цікава, якія запісы Вы зрабілі для сябе падчас наведаньня брытанскага парляманту?
Зараз паглядзім... Тут запісаныя пераважна лічбы. У брытанскім парляманце (Палата абшчын) 640 дэпутатаў. Як вядома, парляманцкая большасьць зь ліку дэпутатаў стварае ўрад. Цяпер у Палаце абшчын 330 кансэрватараў, 270 лейбарыстаў, 23 лібэральныя дэмакраты, 17 дэпутатаў ад розных партыяў Паўночнай Ірляндыі, 4 ад Валійскай партыі, 3 ад Шатляндзкай і іншыя.
Апазыцыя працуе згодна з працэдурай, заснаванай на традыцыі. Вялікую ролю тут адыгрываюць каардынатары („бізуны”), якія сочаць за тым, як галасуюць члены Апазыцыі. Перад кожным паседжаньнем парляманту „бізуны” распаўсюджваюць узгоднены са старшынём Апазыцыі парадак паседжаньня, дзе трыма рыскамі падкрэсьліваюць тыя законапраекты, на галасаваньні за якія прысутнасьць абавязковая. Дзьвюмя рыскамі патрэбныя. Сябра Апазыцыі можа адсутнічаць (пры дзьвюх рысках) толькі заручыўшыся партнэрам з супрацьлеглай фракцыі, які таксама будзе адсутнічаць. Абодва рэгіструюць сваю адсутнасьць у „ бізуноў”. Адной рыскай падкрэсьленыя праекты (пытаньні), дзе прысутнасьць пры галасаваньні пажаданая.
Калі сябра Апазыцыі ігнаруе працэдуру, не прысутнічае на паседжаньні і г.д. інстытут „ бізуноў” сумесна са старшынём пазбаўляе іх права голасу. Гэта ўмоўнае ўнутрыпартыйнае рашэньне, бо дэпутат можа галасаваць у парляманце. Але на наступных выбарах яго ўжо ня выставяць кандыдатам у дэпутаты.
У пачатку нашай гутаркі Вы сказалі, што сустракаліся з прадстаўнікамі ўсіх асноўных партыяў Брытаніі. За якую зь іх Вы прагаласавалі б, калі б жылі там?
3 усіх партыяў найбольш саліднае ўражаньне пакінулі кансэрватары. Аднак мяне прыемна зьдзівілі зьвесткі і развагі дэпутатаў ад Валійскай партыі.
У княстве Уэльс жыве 2 млн. 800 тыс. чалавек. Англія акупавала Уэльс у XIII ст. У XVI ст. быў фармальны акт далучэньня Ўэльса да Англіі. Да сярэдзіны XX ст. ангельская асыміляцыя зрабіла сваю справу. Але пасьля Другой сусьветнай вайны пачалося нацыянальнае адраджэньне Уэльса. У 1967 г. прыняты акт аб прызнаньні валійскай мовы. За 25 гадоў Уэльс зрабіў вялікі крок наперад. Як сказаў мне член парляманту з Уэльса Юан Він Джонс, „мы ўжо за вуглом” (г.зн. падняліся з каленяў). Валійцы маюць свой нацыянальны канал радыё і 20 гадзінаў на тыдзень на тэлебачаньні. 25% школаў ужо на валійскай мове. Ёсьць чатыры валійскамоўныя коледжы ва ўнівэрсітэце. Валійская мова ўжываецца ў дзяржаўных установах, у рэкляме і на шыльдах. 20% насельніцтва гаворыць на валійскай мове. Ужываецца ін
193
тэнсіўны курс (па ізраільскім прыкладзе) навучаньня валійскай мове. Расьце ўэльская нацыянальная сьвядомасьць. Тут ідзе працэс кансалідацыі на аснове нацыянальнай сьвядомасьці. Валійцы разумеюць значэньне валійскай мовы ў будучыні Уэльса. Чаго, як мне падалося, не разумеюць прадстаўнікі Шатляндзкай нацыянальнай партыі. Шатляндзкай мовы ўжо амаль не засталося. Шатляндзкі нацыянальзм грунтуецца на краёвай (тэрытарыяльнай) сьвядомасьці і гісторыі. Гэта ўзровень месьніцтва. Пэрспэктывы нацыянальнага адраджэньня (ў адрозьненьне ад Уэльса) тут невялікія, хоць 75% насельніцтва Шатляндыі за аўтаномію і 40% за незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
Уяўленьне аб нацыянальнасьці і дзяржаўным разьвіцьці Шатляндыі і Уэльса ў маіх афіцыйных субяседнікаў падаліся мне даволі цьмянымі. I адныя, і другія за нацыянальную незалежнасьць у рамках будучага Эўрапейскага Зьвязу, „дзе ўсе роўныя”, дзе Эўрапарлямант „ураўняе ўсіх” (і Англію, і Уэльс), дзе яны будуць карыстацца эўрапейскай валютай бяз
межаў і пошлінаў, і да таго падобныя ружовыя развагі эўрапейскага правінцыялізму.
Як Вы правялі свае апошнія гадзіны ў Лёндане?
У апошні дзень побыту я спатыкаўся са Згуртаваньнем беларусаў Вялікай Брытаніі, з шаноўным айцом Аляксандрам Надсанам, старшынём Згуртаваньня Янам Міхалюком, Часовым Павераным Беларусі ў Вялікабрытаніі Алегам Якавіцкім, нашымі прыўкраснымі студэнткамі і студэнтамі, якія навучаюцца ў Лёндане... Асабліва добрае ўражаньне зрабіла скарынаўская бібліятэка беларускіх кнігаў і рукапісаў, дзеля стварэньня якой шмат клопату і працы паклаў айцец Надсон. Гледзячы на гэтых згуртаваных сьціплых ахвярных людзей, воляю лёсу закінутых далёка ад Бацькаўшчыны, думаеш: а ўсё ж жыла, жыве Беларусь і будзе жыць.
(Гупіарыў Пятро ПАНКРАТОВІЧ)
Надрукавана: („ Свабода”, 1995, 15 лютага)
113. Пратэст супраць антыбеларускай палітыкі прамаскоўскага рэжыму. Сьнежань 1994 г.
194
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК :
„ НЕЛЬГА ПАБУДАВАЦЬ УЛАСНАЕ ШЧАСЬЦЕ, КАЛІ Ў НЯШЧАСЬЦІ СВАЯ ДЗЯРЖАВА...”
аўтарытарнакрымінальнага рэжыму затаптаны нават тыя парасткі дэмакратызму , якія ўжо прарасьлі.
Таму рух прадаўжае дзейнічаць, змагаецца за дэмакратычныя мэты, але ўжо ў горшых умовах.
У актыве партыі знаходзяцца толькі беларусы, ці ёсьць прадстаўнікі іншых на
Зянон Пазьняк асоба вядомая, і ня толькі ў палітычных колах, Пагутарыць зь ім было вялікай удачай. Лідэр БНФ з ўсёй сурёзнасьцю паставіўся да пытаньняў газэты і, на наш погляд, даў даволі вычарпальныя адказы, у чым вы можаце пераканацйа.
Зянон Станіслававіч, раскажыце, калі ласка, як пачынаўся БНФ? Што стала падставай для яго стварэньня?
Гэта вядома кожнаму жыхару Беларусі. Народны Фронт «Адраджэньне» ўзьнік у 1988 годзе як рух за свабоду ад камуністычнага дэспатызму, усёўладдзя КПСС і савецкага імпэрыялізму. Народны Фронт аб’яднаў і ініцыяваў найбольш актыўных і сьвядомых людзей Беларусі, стварыў ідэйнапалітычны дэмакратычны авангард нацыі. Мэтамі руху сталі агульнаэўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці: свабода асобы і забесьпячэньне яе правоў, дэмакратычная сістэма ўлады, незалежная нацыянальная дзяржава, рынкавая эканоміка.