• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
     Ці зьмяніліся яго мэты на працягу часу? Як?
     Мэты БНФ могуць зьмяніцца тады, калі яны будуць дасягнуты. Зроблена шмат, нават (улічваючы абставіны)  немагчымае. Але канчатковыя мэты не дасягнуты. А з устанаўленьнем
    цыянальнасьцяў?
     Дэмакраты разглядаюць грамадзтва не па этнічнаму, а па нацыянальнаму, гэта значыць агульнаграмадзянскаму прынцыпу. Таму ня мае значэньня, якога этнічнага паходжаньня людзі ў Фронце: беларусы, расейцы, кітайцы ці японцы, Быпі б яны толькі аб’яднаныя дэмакратычным сьветапоглядам, прымалі мэты і задачы БНФ і падтрымлівалі нацыянальныя інтарэсы Беларусі. У нас ёсьць татары, грузіны, палякі. ўкраінцы, расейцы, яўрэі і шмат хто.
     Ці лічыце Вы патрыятызм нацыянальнай прыналежнасьцю? (Ці могуць быць патрыётамі Беларусі не беларусы?)
     Гэта элемэнтарныя рэчы. Нацыянальны патрыятызм не залежыць толькі ад этнічнай прыналежнасьці.
     Што падштурхнула Вас да вызначэньня нацыянальнай ідэі як галоўнай?
     Гістарычны вопыт Эўропы. Нацыя ня можа мець іншай ідэі, акрамя нацыянальнай. Калі такой ідэі няма, этнас (ці група этнасаў) у сучасным сьвеце ўжо не могуць быць свабоднымі і незалежнымі. У той ці іншай ступені яны, ці іхняя
    114. На ўгодках Слуцкага Збройнага Чынуў Вызьне. Зьлева напр.: Аляксей Марачкін, Зянон Пазыіяк, Мікола Купава.
    195
    тэрыторыя, ці іхняя прырода і нетры, ці іхняя праца  стануць аб’ектам эксплуатацыі і прысвойваньня іншымі.
     У чым, на Ваш погляд, заключана сутнасьць найыянальнай ідэі, акрамя прыняцьця беларускай мовы з усімі вынікамі?
     Нацыянальная ідэя кансалідуе грамадзтва і прыводзіць да стварэньня нацыянальнай дзяржавы інстытуту выгаднага для ўсёй нацыі, бо пры дапамозе сваёй нацыянальнай дзяржавы можна задаволіць патрэбы ўсіх і абараніць правы людзей, вынікі іх працы, культурныя, духоўныя патрэбы і г.д. (законамі, палітыкай, фінансавакрэдытнай сістэмай і т.п.)
     У чым розьніца паміж нацыянальнай і нацыяналістычнай ідэяй?
     Істотнай розьніцы няма. У першым значэньні тэрмін мае больш навуковавызначальны сэнс, безадносны да палітыкі. У другім  падразумявае палітыку, заснаваную на нацыянальнай ідэі. Дарэчы, нацыянальная ідэя  аснова дэмакратыі. Камуністы ў СССР у тэрмін «нацыяналізм», «нацыяналістычная ідэя» ўкладвалі адмоўны сэнс (у значэньні „шавінізм”, „расізм” і г.д,). Гэта вынікала, папершае, зь іхняй ідэалёгіі, заснаванай на „клясавай барацьбе” і пралетарскім (люмпэнскім) інтэрнацыяналізме, падругое, з імпэрскай сьвядомасьці. Савецкі Саюз (Расея) як імпэрыя быў варожы нацыянальнай сьвядомасьці і нацыянальнай ідэі. Дарэчы, гэтая асаблівасьць добра відаць у цяперашняй Расеі, дзе імпэрская ідэя зьмяніла камуністычную і зноў стала галоўнай догмай існуючага там рэжыму і грамадзтва наогул.
     Якія якасьці павінны быць у змагара за нацыянальную ідэю?
     Элемэнтарныя  ён павінен быць нацыянальна сьвядомай асобай грамадзтва. He этнічна абмежаваным, не касмапалітам, не імпэрыялістам, не з правінцыйным (другасным) сьветапоглядам, а з узроўнем нацыянальнай свядомасьці, г. зн. чалавекам, які разумее ўзаемасувязь і залежнасьць асабістага (асабовага) і агульнага (нацыянальнага, дзяржаўнага). Нельга пабудаваць уласнае шчасьце, калі ў няшчасьці свая дзяржава. Некаторым, праўда, гэта ўдаецца, але не ўсяму грамадзтву, не народу, ня большасьці людзей. Урэшце прайграюць усе.
     Чаму ў такой зразумелай і прывабнай ідэі, тым ня меньш, столькі супраціўнікаў?
     Гэта залежыць ад канкрэтных абставінаў. Найбольш неспрыяльныя яны там, дзе нацыянальная ідэя сутыкаецца з інтарэсамі імпэрыі. (Імпэрская ідэалёгія, як я ўжо заўважыў, варожая нацыянальнай).
     Ці бачыце Вы сам ў сваёй канцэпцыі нацыяналыіай ідэі нейкія недахопы? (Бо ўее мы людзі, усе мы можам памыляцца.)
     Людзі, вядома, могуць памыляцца. Да Воршы можна даехаць праз Барысаў і праз Парыж вакол зямнога шара. Было б жаданьне быць у Воршы. (А ня ў лазьні  тады зусім іншае.) Таму, маючы за плячыма гісторыю Эўропы, сумнявацца ў правільнасьці разьвіцьця нацыі шляхам стварэньня нацыянальнай дзяржавы неразумна. Іншага не было.
     Калі б Вы апынуліся ў якасці кіраўніка дзяржавы, як бы Вы абышліся з сваімі ярымі апанентамі? Да прыкладу, цэлая група рускамоўнага населыііцтва патрабуе абавязковага ўжывання рускай мовы для сябе і сваіх дзяцей у школах, унівэрсітэтах, сродках масавай інфарманыі.
     На жаль, нашае грамадзтва такое, што, калі б я стаў кіраўніком дзяржавы гэтакім, як вы ўяўляеце, большасьць маіх
    115. Дэлегаты IV Зьезду БНФ „ Адраджэньне". 5ліпеня 1995 г.
    «ярых апанентаў» сталі б маімі ярымі прыхільнікамі і пабеглі б навыперадкі засьведчваць мне сваю прыхільнасьць і наогул  да беларускай мовы, да Беларусі і незалежнасьці. Праблемы, якую вы прывялі ў прыкладзе,  не існуе, як не існуе яе ўжо, фактычна, ў Эстоніі, Латвіі, Летуве (ды й не існавала). Ня трэба прымаць прапаганду за рэчаіснасьць.
    Прынцыпы і механізмы дэмакратычнага ўладкаваньня моўнакультурных пытаньняў вядомыя. А вынікі будуць такія: і сваёй мовай будуць карыстацца, і беларускую ведаць. Прытым ніхто прымушаць ня будзе. Ня хочаш  ня ведай. Калі так будзе ім зручна і выгадна  права на няведаньне беларускай мовы ніхто не адбярэ. I яшчэ: такія пытаньні не вырашаюцца адразу,
    196
    асабліва на Беларусі, дзе бальшавікі праводзіпі русіфікатарскую палітыку. Анямечаным чэхам спатрэбілася амаль дваццаць гадоў дзяржаўнага разьвіцьця, каб адрадзіць чэшскую мову.
     Вашы мэты дасягнуты: беларуская культура адроджана, Вы на чале ўлады, беларуская мова гучыць на тэрыторыі Рэспублікі, людзі ведаюць гісторыю Байькаўшчыны і шануюць яе. Шдо далей? Якія генэральныя ідэі разьвіцьця краіны вы прапануеце?
     Для дасягненьня гэтых культурніцкіх мэтаў спатрэбіцца час. Яны не дасягаюцца асобна ад
    агульнага дзяржаўнага, эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця краіны. Тут я пастараўся б выкарыстаць самы моцны
    бок БНФ  гэта яго эканамічныя праграмы, заканапраекты і галоўнае  спэцыялістаў, якія зь веданьнем справы, з павагай да людзей і карысьцю для грамадзтва ажыцьцёвяць эканамічныя рэформы. Сутнасьць іх будзе блізкай да рэформаў у Чэхіі і Эстоніі. (Шмат што намі ўжо надрукавана.) Беларусь стане заможнай эўрапейскай краінай, якая не ўваходзіць у ваенныя і палітычныя блёкі, утварэньні (НАТА, СНД) і прытрымліваецца палітыкі нэўтралітэту (прынамсі, на пэрыяд станаўленьня), гарантаванага міжнародным супольніцтвам.
     Ці распрацаваны Вашымі камісіямі нейкія арыгінальныя ідэі разьвіцыія беларускай навукі, тэхнікі, сельскай гаспадаркі?
    197
     Такія распрацоўкі зроблены Апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце і Ценявым Кабінетам Міністраў Апазыцыі.
     Ваша палітыка накіравана на масы, масавую сьвядомасьць. Ці думаеце Вы аб асобных людзях. сапраўдных талентах, якія здольныя падняць кулыуру ўжо сёньня? Што Вы ім прапануеце?
     Наша палітыка не накіравана на масавую сьвядомасьць. Мы зьвяртаемся да розуму, да здаровага сэнсу і да грамадзкай сьвядомасьці. У гэтым наша сіла і наша часовая слабасьць. Бо масавай сьвядомасьцю, асабліва ў пэрыяд эканамічнага крызісу, апаноўваюць дзяржаўныя папулісты.
     Што Вы прапануеце чалавеку, які распрацаваў абсалютна арыгінальную тэорыю, якая магла б даць вельмі шмат Беларусі, але не жадае прынцыпова размаўляць пабеларуску?
     Сітуацыя, якую Вы змадэлявалі, зьвязана з рынкам інтэлектуальнай уласнасьці. Папершае, павіннен быць добры адпаведны закон. Падругое, калі інтэлектуальны тавар каштоўны і патрэбны грамадзтву, яго трэба купіць у любой мове, хоць па марсіянску. Праблема перакладу  гэта ўжо дробязь.
     Я ведаю, што ствараецца беларуская гімназія з новымі прынцыпамі павучаныія. Сярод маіх знаёмых ёсць геніяльны псіхолаг, які стварыў методыкі разьвіцьця творчых здольнасьцяў у дзяцей. На сёньняшні дзень на належным узроўні выкладаць іх здольны толькі сам аўтар. Але ён думаў і іствараў іх паруску і катэгарычна не жадае перакладу на беларускую мову. Ці дазволім яму пасьпяхова выкладаць свае ідэі ў Бостане ці Мюнхене, ці пойдзем насустрач, ведаючы, што гэта пойдзе на карысць беларускай нацыі?
     Дрэнна, што вы пачалі фармуляваць мне дзіцячыя „рэбусы”. Ваш аўтар не зьяўляецца „геніяльным”, а хутчэй псіхічна хворым, паколькі стварае «методыку», па якой толькі сам і можа выкладаць. У тым і сутнасьць методыкі, што гэта ўнівэрсальнае кіраўніцтва для іншых.
    Добрую методыку можна параіць надрукаваць і аўтару заплаціць. Потым тэкст яе можна (калі трэба) перакласьці на любую мову выкладаньня. Тое ж, што ён згодны перакласьці свой твор на ангельскую, але толькі не на беларускую, гаворыць аб яго адмоўным стаўленьні да беларускай культуры. Такія паводзіны, ізноў жа, не пацьвярджаюць „геніяльнасьці” і ня сьведчаць пра прыстойнасьць вашага псіхолага. Разумныя пюдзі паводзяць сябе інакш. Ад паводзінаў такіх асобаў звычайна не выйграе ні беларуская, ні руская культура, ня кажучы ўжо пра ангельскую.
     Вы выглядаеце як чалавек з моцнай энэргетыкай і сілай волі. Гэта вельмі карысна для палітычнага лідара. Ці не перашкаджаюць гэтыя якасьці, калі вы знаходзіцеся сярод сяброў і родных, ці не падаўляеце вы іх?
     Пра гэта трэба спытаць у сяброў. Дарэчы, я не люблю міфаў ні пра сябе, ні пра іншых.
     Вялікі дзякуй Вам, Зянон Станіслававіч, за інтэрв’ю. Посьпехаў Вам.
    Гутарыла Сьвятлана Бялевіч (Спэцыяльна для „ Сенсацыі”)
    Надрукавана: („ Сенсацйя", 1995, верасенькастрычнік (№ 6 (9)
    116. Тзлекадр, які паказвае людзей, што парвалі Беларускі Нацыянальны Сьцяг над будынкам улады і пішуць на ім свае выказваньні Усе гзтыя асобы ідэнтыфікаваныя.
    Другі справа I. Ціцянкоў.
    198
    ГЭТА УМЯШАНЬНЕ
    ВА ЎНУТРАНЫЯ СПРАВЫ БЕЛАРУСІ
    на выбарах прыдбаць галасы паімпэрску настроеных выбаршчыкаў. Гэта ўскоснае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі, непавага да нашае краіны. Няхай яны лепей
     Тэма рэфэрэндуму пра „паглыбленьне палітычнай і эканамічнай інтэграцыі” Беларусі і Расеі ўсё часьйсй зьяўляецца прадметам дыскусіяў як сярод палітыкаў, так і ў сродках масавай інфармацыі. Карэспандэнт агенцтва „Павет” Галіна Прыгара зьвярнулася да лідэра БНФ Зянона Пазьняка з просьбай выказаць стаўленьне да мяркуемага рэфэрэндуму.
     Гэта тыповая правакацыя,  сказаў 3. Пазьняк.  Гісторыя імпэрскай палітыкі Расеі скрозь нашпігаваная такога кшталту выпадкамі. Ім зноў хачацца праглынуць Беларусь. Яны мяркуюць, што цяпер, калі да ўлады на Беларусі прыведзены іхны стаўленік, можна дзейнічаць не саромячыся: груба, нахабна і просталінейна. Пасьля таго, як на травеньскім рэфэрэндуме з ганьбай на ўвесь сьвет расправіліся зь беларусамі, калі нацыя быццам бы адмовілася ад сваіх гістарычных нацыянальных сымвалаў і прадэманстравала непавагу да беларускай мовы, што маральна выключыла нас з супольнасьці цівылізаваных народаў, пасьля таго, яны мяркуюць, можна рабіць, што заўгодна. Тут маскоўскія палітыканы, як прафэсійныя цынікі, амаль не памыляюцца.