• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    зь верай у сваю зямлю самааддана змагаецца за жыцьцё і свабоду Бацькаўшчыны,  непераможны. Ен выяўляе цуды гераізму, здольны перамагаць.
    Расейскія журналісты, апраўдваючыся за паражэньне арміі, занадта завысілі крытыку „бяздарнасьці” генэралаў. Калі расейская ваеншчына перамагае (нават калі піравым мэтадам), тады  „нашн доблестные вонны”. Калі ж яна церпіць паражэньне (і, як правіла, ад малых сілаў), тады аказваецца, што армія была разута, разьдзета, салдаты галодныя, а генэралы бяздарныя. Так было ў Цусіме, пад ПортАртурам, пад Варшавай, так і ў Чачэніі пад „Першамайскім”. „Альфа” ёсьць „Альфа”, „Віцязь” ёсьць „Віцязь”, а адборная ўкамплектаваная армія ёсьць армія. Сітуацыя паказала, што прафэсійныя спэцыяльна падрыхтаваныя забойцы з „ Альфы” бездапаможныя перад людзьмі, якія горача любяць свабоду сваей Радзімы і гатовыя дзеля яе на сьмерць. „Альфы” і „Віцязі”, схаваўшыся ў маскі, могуць пасьпяхова зьбіваць толькі безабаронных дэпутатаў парляманту і ваяваць зь мірным насельніцтвам, якое выйшла на мітынгі і забастоўкі. Міф пра нібыта „звышсалдат” разьвеяўся.
    Расейская акупацыя Чачэніі, бесчалавечнасьць, жорсткасьць, масавыя бамбардыроўкі і зьнішчэньні паселішчаў, прымяненьне хімічнай зброі, генацыд  усё гэта выклікала адчайнае супраціўленьне чачэнцаў, захопы закладнікаў і іншыя дзеяньні. Расейская прапаганда фальшыва спрабуе абвінаваціць чачэнцаў у тэрарызьме. Але сапраўдным шырокамаштабным тэрарыстам зьяўляецца якраз расейская дэяржава  яе кіраўніцтва і ўзброеныя сілы. Расейская прапаганда зьняважліва абзывае чачэнскіх салдатаў і абаронцаў бацькаўшчыны бандытамі. Але тыповымі міжнароднымі бандытамі зьяўляюцца якраз акупацыйныя расейскія войскі ў Чачэніі. Чачэнцы ў сябе дома, a бандыты ўварваліся ў іх дом, зьнішчаюць іхныя вёскі і гарады, забіваюць і рабуюць мірнае насельніцтва.
    Чалавек, якога забіваюць, мае права на абарону любымі сродкамі. Калі ён пры гэтым, ратуючы сваё жыцьцё і апынуўшыся ў бязвыхадным становішчы, заб’е забойцу, суд яго апраўдае, згодна закону. Паўтараю, чалавек мае права на абарону свайго жыцьця, калі яго забіваюць. Гэтак і народ. Чачэнцаў зьнішчаюць ужо дзьвесьце гадоў. Бальшавікі ажыцьцяўлялі генацыд Чачэніі, выганялі чачэнцаў зь іхнай зямлі, вывозілі ў Азію, у пустыню. Але яны вярнуліся і акрыялі. Цяпер іх забіваюць зноў. Зьнішчаюць, разбураюць іхную зямлю. У гэтых умовах чачзнры маюць права на любую абарону свайго народнага існаваньня, свайго жыцьця.
    125. ДжахарГала (былы Грозны) сталіца Чачэніі, зруйнаваная расейцамі.
    Ва ўмовах, калі на тэрыторыі Чачэніі знаходзіцца акупацыйная расейская армія і Расея вядзе бесчалавечную, жорсткую каляніяльную вайну з Чачэніяй, вайну на зьнішчэньне, гаварыць пра „тэрарызм” тых, хто бароніць сваё жыцьцё, гаварыць пра недапушчальнасьць захопу закладнікаў  бессэнсоўна.
    Выведзіце сваю тэрарыстычную армію з Чачэніі, спадары расейскія дзяржаўныя палітыкі, і перастаньце забіваць чужы вам народ. Ён мае натуральнае Боскае права на свабоду сваёй зямлі. I вось калі і пасьля гэтага яны захопяць вашых закладнікаў, тады абвінавачвайце. На жаль, Аўганістан нічаму не навучыў міжнародных бандытаў.
    Праз некалькі дзён пасьля чарговага злачынства расейскай ваеншчыны на Каўказе Расею прынялі ў Савет Эўропы, Змрочнае ўражаньне пакідае гэты клюб эўрапейскіх палітыкаў. Кажуць, Эўропа без ідэалёгіі. Усёабдымнай, трансцэндэнтнай ідэалёгіяй эўрапейскай палітыкі заўсёды было і застаецца рафінаванае філісьцерства. Яно прывяло да Першай сусьветнай вайны, да Другой, да аншлюсаў... Прывядзе і да трэцяй. Пад пустазвонныя прамовы пра правы чалавека і дэмакратыю. Эўропа, павесіўшы сабе стопудовы камень на шыю ў выглядзе Расеі, проста адвярнулася ад лёсу Чачэніі. Вядома ж, для Эўропы Расея ня Сэрбія, а таму і Чачэнія ня Босьнія. Філісьцерскі двайны стандарт тут відавочны.
    Для нас, беларусаў, усё гэта вельмі важна бачыць, ведаць і разумець. Расея праз сваіх стаўленікаў у вышэйшай выканаўчай уладзе на Беларусі вядзе ў нас халодную вайну. Тут крыху іншыя мэтады, чым у Чачэніі, але мэта тая ж  вынішчэньне беларускай нацыі, мовы, культуры, памяці, сьвятынь, захоп нацыянальнай маёмасьці, інфраструктуры, улады, кантроль над тэрыторыяй і рэсурсамі, ліквідацыя беларускай дзяржавы.
    I гісторыя, і вопыт, і сітуацыя, і падзеі ў Расеі, у Эўропе і сьвеце паказваюць, што няма іншага шляху, як усім грамадзтвам бараніцца, палітычна змагацца, яднацца вакол Беларускай ідэі, клапаціцца пра свае нацыянальныя і жыцьцёвыя інтарэсы, пра сваю дзяржаву і яе незалежнасьць, пра нашу нацыянальную ўласнасьць, беларускую мову, школу, культуру, мастацтва, цэрквы і касьцёлы, пра свой народ і саміх сябе.
    Зянон ПАЗЬНЯК.
    Надрукувана:
    (Пагоня,1996, 1622 люта)
    204
    АТРЫМАУШЫ ПА ЗУБАХ У ЧАЧЭНІІ, РАСЕЯ ХОЧА ПРАГЛЫНУЦЬ БЕЛАРУСЬ
    Мінуў месяц пасьля страшных падзеяў у Дагестане  разбурэньня расейскай ваеншчынай пасёлка „Першамайскі” і зьнішчэньня мірных людзей. Становіцца ўсё больш відавочным, што гэтае варварскае злачынства было задумана і сплянавана ў вышэйшым кіраўніцтве Расеі. Тым, хто разьвязаў брудную каляніяльную вайну у Чачэніі, патрэбна была хоць якая перамога над чачэнцамі, каб задаволіць імпэрскія амбіцыі расейскага абывацеля напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
    Бьшо, відаць, дадзена заданьне перамагчы любой цаной, не зважаючы на жыцьцё і сьмерць людзей, на суверэнітэт Дагестана, на міжнароднае права і г.д. Нічога ня мела значэньня перад халодным палітычным разьлікам. Тыпова расейская палітыка. Гэтым тлумачыцца (таксама „тыповая") грандыёзная цынічная хлусьня рускай прапагандысцкай машыны, пакліканай апраўдаць злачынства. Але...
    Але адборная ўзброеная да зубоў расейская ваеншчына, зьдзейсьніўшы тэрарыстычны акт, пацярпела паразу ад групы гераічных чачэнскіх салдатаў. Вось тут і замітусіліся стратэгі выбарчай кампаніі ў Маскве. Яны зразумелі, што спадар Ельцын можа праваліцца (бо мала забілі чачэнцаў, разьлічвалі больш). Дадумаліся адкласьці выбары. Але як?
    Патрэбна было прыдумаць нейкую важную падзею, што закране асновы дзяржавы. I прыдумалі... прарвацца на беларускім фронце. Вырашылі (і таксама любою цаною) тэрмінова праглынуць Беларусь. Тут жа маскоўскія імпэрскія дэмакраты, адхіліўшыся на хвіліну ад дзяльбы партфэляў, пачалі гаварыць пра неабходнасьць беларускарасейскай канфэдэрацыі. I так яна ім спатрэбілася, што ня могуць без яе.
    Першай выступіла за „ конфедерацню” „ярко выраженная демократка”, як назвалі яе ў газэце „Нзвестня”, ельцынская прыхільніца Галіна Старавойтава. А потым ужо і іншыя „дэмакраты” загаманілі на матыў „Боже, царя хранн”.
    Разьбірацца, што там хто зь іх сказаў, нам ужо няма патрэбы. Бо для нас яны цяпер усе аднолькавыя  цынікі і ворагі Беларусі. Незалежна ад таго, як яны сябе называюць: „дэмакратамі”, камуністамі, фашыстамі, анархістамі і г.д. Усе яны  імпэрыялісты і гатовыя апраўдаць любую імпэрскую подласьць, любое забойства, любое злачынства дзеля ўлады і расейскіх інтарэсаў, незалежна ад полу, адукацыі і палітычнай групы.
    Зраблю толькі дзьве заўвагі. Праглынуць Беларусь „крывавым дэмакратам Расеі” будзе ня так проста, як яны думаюць. Папершае, расейскія камуністы, якія ня любяць Ельцына, маюць рэальны шанец выйграць выбары. Ім не з рукі адклад, хоць і Беларусь захапіць хочацца.
    Беларускім камуністам і ўсёй пятай калёне на Беларусі таксама хочацца хутчэй прадацца (ды каб яшчэ і задарма). Але і „чувство ннтернацнональной солндарностн с росснйскнмн товарніцамй” „тоже есть”. А ўлада для камуністаў найважней.
    Жырыноўшчыкі, якія ня любяць і Ельцына, і камуністаў, хутчэй за ўсё буцуць гандлявацца. Лукашэнка, які любіць камуністаў і ня любіць Ельцына, але хваравіта марыць пра расейскі прастол, будзе рабіць, як скажуць, і дзейнічаць, як хоча. (Верны шлях скруціць шыю.) У выніку, і як заўсёды, за грахі авантурыстаў разьлічыцца народ (паколькі і ў Беларусі, і ў Расеі ён звычайна „безмолвствует”). Зрэшты, на Беларусі могуць знайсьціся сілы,
    што яшчэ пастаяць за свабрду Бацькаўшчыны, як некалі. Тады „ярко выраженным” імпэрыялістам будзе нядобра. Зразумела, што ў Расеі гэта імпэрскія гульні перад выбарамі, але ўсё ж... у што гэта яны бавяцца!
    Другая мая заўвага тычыцца так званых расейскіх „дэмакратаў” і дэмакратыі ў Расеі. Мне прыходзілася ўжо ня раз гаварыць і пісаць, што ніякай дэмакратыі ў Расеі няма і ня будзе. Магчыма толькі хімера, прафанацыя дэмакратыі. Расея ў прынцыпе ня можа быць дэмакратычнай краінай эўрапейскага кшталту. Дэмакратыя і імпэрыя несумяшчальныя. Расея нават па сваёй структуры  тыповая імпэрыя, ды яшчэ і з калёніямі (Сібір, Каўказ, Поўнач і г.д.). Я ўжо не кажу пра расейскую гісторыю і сьвядомасьць расейскага жыхара. Пакуль існуе Расея са сваім імпэрскім сьветапоглядам, імпэрскімі інтарэсамі і ваеннапрамысловым комплексам, свабода і незалежнасьць Беларусі і іншых суседзяў Расеі будзе пад пагрозай.
    126, Усьвядомлены пратэст.
    Уся наша беларуская паліпіычная гіспюрыя, пачынаючы з сярэднявечча,  гэта гісторыя барацьбы з Расеяй, спачатку з Масковіяй, а потым  з імпэрыяй. Мы, так бы мовячы, былі з гэтай краінай заўсёды натуральнымі ворагамі, знаходзіліся ў стане вайны. Беларусь увесь час баранілася ад расейскай агрэсіі. Агрэсія, агрэсіўны падыход, захопніцкія інтарэсы  гзта пастаянны стан Расеі ў дачыненьні да Беларусі, заўсёды і па сёньняшні дзень. 3 гэтай рэальнасьці трэба зыходзіць, бачачы ў якія гульні яны гуляюць і думаючы пра будучыню беларускай нацыі і дзяржавы.
    Зянон ПАЗЬНЯК
    Надрукавана: (Пагоня 1996, 17 сакавіка)
    205
    ПАСТАУЦЕ КЕЛІХІ, СПАДАРЫ!
    ларусь, ці, можа, заканадаўча падтрымлівала беларускую культуру, ці  фінансы?
    Яна разбурала і тармазіла ўсё здаровае, што зыходзіла ад Апазыцыі БНФ. Вось асноўны
    9 студзеня 1996 года закончыліся паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету 12га скліканьня. Нечакана трапіўшы ў апошні год існаваньня пад агонь беззаконьня, маральнага трэціраваньня і прававога самадурства з боку прэзыдэнта і яго саўдзельнікаў, гэты Вярхоўны Савет увайшоў у ролю нявіннай ахвяры ўзурпаванай ўлады. У такіх умовах шмат каму з былой агрэсіўнанамэнклятурнай большасьці 12га Вярхоўнага Савету хочацца пагаварыць аб значнасьці свайго існаваньня, аб тым, як шмат яны „зрабілі”, пра свой уклад у гісторыю і г.д.