Rock on-line
Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў
Нарысы
Мінск 2010
УДК 78(476) ББК 85.31(4Бен)
М29
Мартыненка, В.
М 29 Rock on-line. Па матэрыялах актуальных музычных Сайтаў: нарысы / Вітаўт Мартыненка. - Мінск, 2010. 214 с.
Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста аматарам адцягнуцца з беларускім томікам у руках. Сярод дзеючых герояў- музыкі папулярных гуртоў («Мясцовы час», «Ulis», «P.L.A.N.», «Камэлот», «Ростра» ды інш.), паэты, журналісты, канцэртова-выдавецкія мэнэджэры. I, як у кожным дэтэктыве, чытач не адразу, але аргіогі даведаецца, хто забівае беларускую песню ў Беларусі, дзе акурат лепшае ўжо не гучыць на тэлебачанні, нефарматнае на радыё.
УДК 78(476)
ББК 85.31(4Бен)
У кнізе выкарыстаны фотаздымкі Анатоля МяльГуя, Уладзіміра Панады, Андрэя Плясанава, Андрэя Лянкевіча.
Дызайн вокладкі - Альдона Мартыненка (з выкарыстаньнем уласнага малюнка на тыльнай бачыне].
Кніга падрыхтавана паводле арыгінальных on-line інтэрвію музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі для наведнікаў форуму «Музыкальной газеты» і вэб-сайту радыё «Свабода».
Аўтар выказвае асабістую падзяку музыкам гуртоў «Мясцовы час», «P.L.A.N.», «Partyzone», «Майгег», «zygimont VAZA», «Камэлот», «:Б:Н:», «Зьмяя», «Атагока», «Zdan», «Тінь Сонця», «TIustaLusta», а таксама шчырым ды неабыякавым суайчыньнікам Зьмітру Сідаровічу, Алесю Аркушу, Анатолю МяльГую, Сяргею Золатаву, Міколу Бранцаву, Ярашу Малішэўскаму, Віталю Супрановічу, Іне Глушаковай ды іншым, галасы якіх даходзяць навату хвіліны найцяжэйшых расчараваньняў.
Андрэю Плясанаву ды Анатолю Тарасу асобная падзяка за плённыя фантазіі вакол назвы гэтае кнігі.
Асобны fuck you very much усім цэнтрам падтрымкі выдавецкай ініцыятывы ў Беларусі, дзякуючы якім можа пасьлізнуцца любы выдавецкі праект. А еось першым чытачам дзякую за ініцыятыву папярэдняй падпіскі.
Выдавецтва «Ковчег» папярэджвае: дзеля захавання адмысловай стылістыкі інтэрнэт-дыскусіяў у кнізе захаваны мова, правапіс і лексіка ўсіх яе ўдзельнікаў.
Гадзючнік навыварат
Чалавечы досьвед напрацаваў нямала мудрых выслоўяў і алеГорыяў, сэнс якіх... згублены праз самапэўную мудрасць нашчадкаў1. Напрыклад, што для вас сымбалізуе папулярны вобраз гадзючніка? Таго самага гадзючніка, пра які сьпяваюць вам нават найпапулярнейшыя рок-куміры: "N.R.M.: Хай варожыць гадзючнік варожы,/Усё роўна мы пераможам!".
Так, кожны здагадваецца, што гаворка пра нешта непрыемнае й варожае чалавечай істоце... Але, параіўшыся хаця б з сваймі бацькамі, адчуйце яшчэ больш ганебную сутнасць гадзючніка: рэч у тым, што гадзюка, нарадзіўшы кубло нашчадкаў, адразу пачынае іх паядаць, і выжываюць толькі тыя, якія пасьпеюць адпаўзьці далей. Так што як бы ні варажыў гадзючнік, ён варожы ўжо сам сабе, таму не перамагчы яго проста немагчыма. Але ці не стварыла нашае беларускае грамадзтва нешта адваротнае гадзючніку? I адваротнае - ня ў сэньсе станоўчае, бо нашыя нашчадкі гадзючага кубла ня толькі самі нясмачныя для Радзімы-маці праз уласную чужасць ёй, але й па нараджэньні гэтак жа прагна пачынаюць яе кусаць.
Гэты вопыт таксама мае гістарычныя паралелі. Памятаеце біблійную легенду пра Хама? Бо Хам жа - ня проста няветлівы чалавек, а няўдзячны нашчадак сваіх бацькоў. У бібліі Хам праславіўся як сын, што прылюдна сьмяецца з натуральных патрэбаў свайго бацькі, забываючыся, ці сам жа не такі. Дый хіба мала ў нас падобных сьмехуноў?
Мы не зьбіраемся займацца грувасткімі абагульненьнямі, a хочам разгледзець праблему на прыкладзе найбольш даступным масавай аудыторыі - поп-культуры. Дзесяцігодзьдзямі нам даводзілі, што гэта нешта нявартае, чым ня трэба сур'ёзна займацца, бо важней - культура высокая, клясычная. У выніку мы сталіся першым народам, дзе ў сфэры маскульта працьвітае татальнае чужацтва, а высокая культура... засталася толькі ў
1 Ну вось колькі прыгажунь намагаецца перакарміць мужыка дзеля прымаўкі "Шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз ягоны страўнік"! Кормяць, кормяць, а ў выніку толькі серца,.. якое нават кот закопвае. Між тым, нашыя прапрамамкі ведалі, ШТО падкласьці мужыку ў боршч, каб яму хацелася, калі ёй хочацца, і каб не прыставаў, калі яна ня можа. Вось яны валадарылі сэрцам, а ня серцам! Дык што там з іншымі прымаўкамі ўтых, хто не марнуе сэнс традыцыяў?
мёртвых музэйных сховішчах. Знайдзіце яшчэ хоць адну такую краіну, дзе, як у Беларусі, песьня на роднай мове зьяўляецца нефарматнай на ўсіх тутэйшых радыёстанцыях. Прычыны, якімі абГрунтоўваецца законнасць такой тактыкі, найневерагод- нейшыя: акрамя розных надуманых "чорных сьпісаў", пра якія ведаюць усе, хоць яны то ёсць, то няма, варта памятаць і яскравы прыклад гурта "zIGZAG", калі ратацыя сьвежых песень альбому "Віопіс@" пачалася толькі пасьля таго, як вакаліст перасьпяваў беларускія вакалы на english - і кажэце пасьля гэтага пра адмысловыя крытэры якасьці.
Якія мэты падобнай тактыкі? Гэткія ж дзіўныя ды нявыгадныя менавіта тытульнай культуры краіны, як і тыя тлумачэньні прычын: толькі Беларусь ня мае ніводнага маскульт-фэсту, дзе паўнакроўна б панавала родная мова ("БАСовішча" ня ў лік, бо яно было створана за межамі Беларусі напрыканцы 80-х акурат як пратэст супраць здушэньня нацыянальнай ідэі менскага фэсту "Тры колеры", а сёньня ўжуры й арГкамітэце "БАСоў" расьсяваюць свае мэтастазы тыя, хто акурат і нішчыў нацыянальную ідэю "Трох колераў"], толькі ў Беларусі бяз зьверкі прапіскі ў пашпарце ня знойдзеш дыск беларускага артыста ў сэкцыі "Отечественные нсполннтелн" нашых жа музычных крамаў.
Красамоўна апісаныя крыніцы тае тактыкі ў клясычнай нашай літаратуры. Узяць хоць бы ўлюбёнага аўтарам гэтай кнігі пісьменьніка Кастуся Акулу, які ў сваёй бліскучай трылёгіі "Гараватка" пакінуў жывую схэму імпэрскага стаўленьня да паняволеных: "Чужнікі, быццам таўкачы ў ступе, заўсёды адно таўклі (і таўкуць): вы - пагной для тых, што над вамі пануюць, вы - хамы да нічога ня здатныя, адно цяглавая сіла”2. Гэта пра народ, які даў сьвету адзін зь першых дэмакратычных зводаў законаў "Статут ВКЛ", народ, зь якога выйшлі Анна, каралева Францыі (унучка Рагнеды), адсюль жа й заснавальніца роду Ягелонаў Соф'я Гальшанская...
I такое руйнаваньне нацыянальнага духу не зьяўляецца выпадковасьцю ўжо і ў сфэры маскульта. Гэта вынік сьвядомай працы пэўных колаў, што нібы хамелеоны перафарбоўваюцца пад любыя актуальныя лёзунГі, а насамрэч самааддана нясуць праз жыцьцё вернасць каляніяльнай ідэі: "Нацыяналісты
2 Цытуецца паводм выданьня: Кастусь Акула "Гараватка": кніга 3-я "Беларусы, вас чакае зямля", (Toronto, выдавецтва "naroHa"/"Greenwood Ltd.", 1981, стар. 75).
праклятыя, мовы роднай захацелі, маразматыкі чортавы. У маскульце абы якасць была, дык і тое ганарыцца можна!" - чуем мы мэтадычна аднастайныя стандартныя высновы. I ня толькі ў чужамоўных СМІ.
Як вы мяркуеце, ці выпадкова "Наша ніва", адзіная беларуская Газэта з прэтэнзіяй на нацыянальна-прарочы статус, вядзе гаворкі пра нацыянальны маскульт толькі ў зьедліва-зьдзеклівай форме, хоць камэнтатары часам мяняюцца (і калі асобнаму камэнтатару выпадкова не спадабаўся якісьці пэўны гурт - "P.L.A.N." або "Тарпач", - яшчэ куды ні йшло, але мэтодыка кпінаў замест аналізу выкарыстоўваецца там і да такіх сымбалічных нацыянальных маскультпраектаў, як ”Я нарадзіўся тут", "Беларускі музычны архіў", больш простых "Вольных танцаў")3? Таму што Іваны Сусаніны ёсць у кожным нацыянальным асяродку.
Вунь нават у сьціплай рэпрынтнай Газэтцы "Моладзь БНФ" не абыйшлося без сьлядоў аСентуры маскоўскага ўплыву, і акурат у пытаньнях маскульта: "Гурт АБВНОТУРА... Няма словаў, Масква. Упэўненасць трыманьня на сцэне проста непараўнальная!", - піша ў адным зь лістападаўскіх нумароў 2007 году нейкая Надзея Н. (ну проста НН, стрыечнае дзіцё "Нашай Нівы") у сваім рэпартажы з фэсту "Рок-Кола". I ніякіх сур'ёзных крытэраў, аказваецца, ня трэба: адно слова - Масква! I не бяда, што ніводзін прыхільнік гуртоў кшталту EVANESCENCE або клясычных METALLICA ці LED ZEPPELIN нават не зразумее, пра што гаворка. Чаму? Ды акурат бо адно слова - Масква. Там ніколі не было ўзораў выдатнай тэхнікі гуказапісу або неверагоднай сцэнаграфіі, а проста спробы па-
3 Аўтар кнігі прынёс нам апошні асобнік "Нашай нівы", на якім колісь разьвітаўся з Газэтай назаўжды - "НН" №7, 12.02.2001. Тут зьмешчаны рэцэнзыі на CD "Ластаўкі ў стрэсе" Міхася Забэйды-Суміцкага ("сьпявак любоўна выконваў беларускія музычныя творы, не зважаючы на недасканаласьці некаторых зь іх"), "Толькі сон" Алена ("навошта фінансаваць гэты ўбогі, сіроцкі палёт творчае фантазыі за кошт і без таго ня дужа багатай эміГрацыі"), супольны праект "Я нарадзіўся тут" ("замала песень, задужа гарніру; перш за ўсё фотаздымкаў, у якіх увасобілася неверагодная самазакаханасць нашых музыкаў"). Станоўчы водгук рэцэнзэнта-самахама атрымаў толькі невменяемый чужынскі праект кшталту "20 супер-хнтов, рождённых в Беларусн" ("BULBA RECORDS здолела ўсяго за год... У адрозьненьне ад... яна арыентуецца на музыку папулярную... I праекты выдавецтва незаўважанымі не праходзяць, бо яны дастаткова прадуманыя і камэрцыйна асэнсаваныя"). Ну і дзе тая бульба і тыя 20 "камэрцыйна прадуманых" хнтоў сёньня, хто іх памятае? Няйначай "сучасная НН - гэта навіны з адваротнай краіны".
дылетанцку скапіяваць заходніх куміраў у рок-музыцы. Але ж нават апазыцыйнае выданьне "Моладзь БНФ" заклікае арыентавацца не на лепшых, а на Маскву. На тую самую Маскву, дзякуючы якой беларус ужо тры стагодзьдзі сумняваецца, ці трэба яму будаваць уласную хату.
Каб ня склалася ўражаньне, што мы заклікаем у кожнай музычнай рэцэнзыі тупа крычаць "Бі маскалёў!" (а такі стэрэатып і падсоўваюць нашым вядучым крытыкам, каб потым абвінаваціць у маразму], варта прывесьці ў контрпрыклад цьвярозы разважлівы аналіз таго ж самага канцэрту вядомым нацыянальным музыколягам Анатолем МяльГуем у "Музыкальной газете" №42 за 15 лістапада таго ж году: "Своеасаблівым адкрыцьцём для беларускіх слухачоў стаў выступ расейскага гурта АБВНОТУРА (Масква/Растоў-на-Доне), музыкі якога выконвалі рэдкі на расейскай рок-сцэне ethnocore. Адна зь іхніх песень была прысьвечана Беларусі".