Rock on-line  Вітаўт Мартыненка

Rock on-line

Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
59.85 МБ
Чаму такога цьвярозага нацыянальнага кантэксту не прапаноўваюць тыя, хто мкнецца ў лідэры нацыі? Чаму чужыя цэнзары падсоўваюць зьбітыя арыентыры? Мо проста каб захаваць цеплыню асабістых наседжаных мейсцаў палымяных барацьбітоў, у якіх нічога не палучаетца. А ў выніку ...
Вы хочаце выйсьці зь цемры чужога лесу (і лёсу), а чакае вас адно - чужое невядомае балота. Калі без алегорыяў: чакае вас статус адной з заштатных вобласьцяў Расейскай Фэдэрацыі, куды то паліва ўзімку забудуць прывезьці, то верталёты ў павадак ня змогуць даляцець на дапамогу, то хлеб з "закромов роднны" ня здолеюць падвезьці ў галадуху, бо ўсё згніло... A то во яшчэ - карпатліва будуць класьці асфальт усю зіму, каб увесну ён сплыў у павадак на хвалях талага лёду, пакінуўшы на лета традыцыйныя калдобіны... I потым усе мы будзем слушна наракаць "пра дуракі і дарогі", а нават не задумаемся ніколі, што вінаватыя мы самі. Мы, якія аддалі ключ ад сваёй хаты чужынцам. Нібыта Біблію забыўшы: "...і нават на ўрадлівай зямлі галадаць будзеце вы, аддаўшыя сьвятыню псам". A ключ наш, наша сьвятыня - наша мова. Ці адчыняецца наша хата нашым ключом? He, пакуль толькі чужым.
Ня варта доўга разважаць над абстракцыямі, бо многае выявіла праведзенае "Музыкальной газетой" інтэрвію зь вядомым беларускім журналістам Вітаўтам Мартыненкам, які разам з Анатолем МяльГуем быў і сярод стваральнікаў першага нацыянальнага рок-клюбу "Няміга" ў 1984, першага нацы- янальнага рок-фэсту "Тры колеры" ў 1986, першых "БАСовішчаў" у
1990, першых нацыянальных гіт-парадаў у 1991. Але й тут адзін занадта шчыры Сусанін (гл. эпіграф да кнігі) рызыкнуў яго, гэтае інтэрвію, назваць адкрыта - цкаваньнем, ці траўляй па-іхняму, у якой прынялі ўдзел і "вялікія" дзеячы (анты]нацыянальнай музжурналістыкі, якія менавіта ў нацыянальных крыніцах інфармацыі займаюцца адно высьмешваньнем нацыянальных куміраў, падсоўваньнем зьбітых крытэраў каштоўнасьці. Карацей кажучы, дактары, якія выпісваюць пурГен ад кашлю, а то й кулю ад галаўнога болю, чым і "ўмацоўваюць" свой аўтарытэт. Мы ня будзем тут увекавечваць імёнаў сучасных Герастратаў, бо яны хоць і хаваюцца пад ананімнымі нікамі, бачныя зацікаўленым людзям. А калі й не, дык важней тут сама праблема, а не імёны ейных апалягетаў.
Гэтае інтэрвію не было траўляй асабіста Мартыненкі, як лічыў ён сам. Гэта ўжо традыцыйнае цкаваньне нацыянальнай ідэі, якое адбываецца ў Беларусі пад шыльдай клопату (а як жа йначай) пра якасць айчыннай культуры. Але вынікам таго клопату стала толькі хвароба беларускага грамадзтва. I найдзіўнейшым сьведчаньнем тае хворасьці гледзеліся ў той час... шчырыя віншаваньні Вітаўта ў нацыянальных суполках з пасьпяховым змаганьнем ("малайчына, вы там усіх параскідалі, як шмацьцё"], калі яму так патрэбен быў асабісты ўдзел аднадумцаўу гэтым фарсе.
Фарсе? Ці можна так назваць звычайную акцыю "Музыкальной газеты", рэдактара якой Алега Клімава (О'К) многія паважалі менавіта за здольнасць абстрагавацца ад палітычных амбіцыяў і асягнуць практыку аб'ектыўага аналізу? Прынамсі мейсцамі, бо зусім не цьвярозы аналіз, а нешта наўзор даносу пакінуў ён тады ў публічнай дыскусыі парталу "Тузін гітоў":
(О'К 05.09.2008 у 09'47, пост №11444: Думаю, Помндору будет небезынтересно, - сцьвярджае ён, прапаноўваючы спасылку на "Белгазету", - что о некоторых его песнях думают ндеологнческн блнзкне ему "господа". Еслн поднять ннтернет-архнвы, наверняка обнаружнм, что в днн той трагеднн этн "людн" крнчалн об ответственностн властей н покаяннн. Мразн).
Гаворка ідзе пра абмеркаваньне ў выдавецкіх колах песьні Аляксандра Памідорава "Крывавае сьвята"4, якая нібыта павінна выклікаць тыя ж эмоцыі, што і трагедыя, даўшая падставы для
4 Гл. CD-альбом супольнага праекту "Я нарадзіўся тут" (Мн., "Boutique Ka­mila", 2000, трэк. 19). Шматкроць перавыдаваўся.
твору. Клімаў, які тут лямантуе "об ответственностй властей н покаяннн", а потым стане журналістам "прнвластной" Газэты "Советская Белоруссня", адпрэчвае чыёсьці права на самастойную думку, хоць сам чуў тую думку толькі ў пераказе іншых даносчыкаў. Дадамо, што Памідораў усё ж трапіў у той праект "20 гадоў - 20 гітоў" (трэк 14), але з іншай песьняй - "Быць беларусам" (CD "Сьвята пакрадзена", трэк 6).
Пэўная тэндэнцыйнасць Клімава прасочваецца і ў красамоўных ўводзінах да тых інтэрвію, якімі намагалася падняць тыраж канаючая "Музыкальная газета":
О'К для всех 08.11.07 у 14'36: Сергей Будкін - нзвестнейшнй музжурналнст, однн нз "тузінцевгітов", однн нз органнзаторов последннх "Рок-Коронацнй", "Басовшц" н т.п.
(Пасьля такіх словаў ніхто 6 і не зьдзівіўся, каб Сярога апынуўся й несьмяротным аўтарам Бібліі ды нават Талмуда, да якіх ён мае гэткае ждачыненьне, што й да пералічаных рэГальляў).
А вось іншы прыклад:
О'К 24.10.07 у 15'50: Прошу задавать вопросы. Внтаут готов на ннх ответнть. Кто первый?
(А тут, відаць, сустрэча пойдзе зь нейкім безыменным хлопчыкам, пра якога й сказаць няма чаго. Толькі чаму ж за ТЫДЗЕНЬ сустрэчы з гэтым інкоГніто пытаньняў прыйшло ў 75 разоў болей за пампезна адрэкамэндаваную славутасць, і ў два разы - за месячны рэйтынг самога О'К? Ці ня вечная тут спроба падмены аўтарытэтаў? А мо Клімаў проста ўспрымае Мартыненку- пра яго й гаворка ў другім прыкладзе - як "Mercedes" беларускай музычнай журналістыкі, катораму рэкляма непатрэбная? Бо ўжо праз паўтара месяцы ў іншай публікацыі - адным з аглядаў новых дыскаў - А. Клімаў недвухсэнсоўна напісаў: "Тэксты песень тут належаць леГендзе беларускай журналістыкі В. Мартыненку", гл. "МГ" №46 за 13 сьнежня 2007 году, стар. 2).
Дык вось вам поўны тэкст акурат інтэрвію з Мартыненкам, пра мэты й вынікі якога кожны здолее сфармаваць меркаваньне сам. Адно, мы папрасілі Вітаўта пакінуць на пэўных найбольш вострых момантах свае камэнтары. I першае, што стала такім камэнтаром, была наіўная Вітаўтава падзяка Алегу Клімаву, што ягоны тэкст быў разьмешчаны ўсё ж пад рубрыкай "0 газете", калі Будкін - пад рубрыкай "Трёп". Пэўна, насамрэч невыпадкова. Бо на думку аўтара С. Будкін - выразна падстаўная фігура на полі барацьбы шавіністычных і нацыянальных прыярытэтаўу незалежнай краіне
Беларусь (Вітаўт называе яго дваюрадным сынам Д. Падбярэзскага, які фігураваў на гэтым он-ляйне пад рознымі мянушкамі).
Сваімі дыспутамі ў музычным інтэрнэце ды ўласным досьведам В. Мартыненка намагаецца пераканаць чытача: усюды, дзе паяўляюцца Д. Падбярэзскі, Д. Безкаравайны, М. Івашын, С. Будкін, В. Дарашэнка ды ім падобныя - сканчаецца беларуская песьня (хіба толькі за выняткам калгас-фольку). He адразу, але непазьбежна (хоць прыходзяць яны часам з роднай мовай да беларусаў). I мо сапраўды, калі прыгледзецца да прыведзеных арГумэнтаў, так было ў Газэце "Наша ніва", на радыё "Свабода" і, здаецца, цяпер гэты хаўрус гадаванцаў з братняй Тулы, Саратава й КараГанды дацягнуўся й да "БАСовішча" ды дэмакратычных інтэрнэт-парталаў. Але гэта наўрад ці голы папрок аўтара ў бок так званых "ннородцев", бо менавіта ён, як і ўся нацыянальная плынь беларускага маскульта, цёпла сустрэлі тут Зьмітра Бартосіка зь Ніжняга Ноўгараду, гурты "Rima" і "Zero-85" зь Беластоку, "Яблоко" і "Athruta" з ПэтэрбурГу, Данчыка зь Нью- Ёрку. Гэта проста выснова з пільнага аналізу мэтаў і вынікаў дзейнасьці дзеячоў маскульта.
Калі на вачах пэўны эўрапейскі этнас зь вялікай гісторыяй губляе рэшткі прыкметаў нацыянальнай культуры, дык таму мусіць быць важкая прычына. Прычына сітуацыі, калі, па словах клясыка, "быў час, быў век, была эпоха /.../ калі другі артыст народны ня знаў і двух народных слоў,/ Затое меў тут харч нязводны ды ўволю цешыўся з аслоў"5.
Бадай, калі ня раз тут цытаваны пісьменьнік Васіль Якавенка слушна заўважае: "Столькі зямлі тут ды такая ў ёй жыватворная сіла: ткні калом - вырасьце дрэва", дык мае падставы й на парадаксальны водгук знакаміты бард Віктар Шалкевіч: "Якая тут зямля! Якая сьера! Усадзі ў яе зярнятка, выйдзе чэлес, устане, праз хвіліну ападзе"6. Дык хто ж аслы тут, зь якіх цешацца бязмозглыя народныя артысты, што валодаюць роднай мовай толькі цераз слоўнік, а чэлес усё адно ападае, бо "на глебе ўрадлівай народ
5 Паэма Ніла Гілевіча цытуецца паводле першага афіцыйнага выданьня: Вядзьмак Дысагорскі "Сказ пра Лысую гару”, Мн., выдавецтва ЦК КПБ, 1988, стар. 44.
6 Цытуецца паводле выданьняў: Васіль Якавенка "Пакутны век" (Мн., 2009, "БелСаЭС Чарнобыль", стар. 122) і Віктар Шалкевіч "Добрай раніцы" (Мн., 2002, "BMAgroup", трэк 19 «Каапэратыў "Сучка, ўнучка і палучка"»).
галадае"7 - скуль такія вынікі ў іх? Мо з галадухі яны вымушаны былі эканоміць на вывучэньні роднай мовы, каб магчы потым латвей выпрошваць міласьціну ў багатых суседзяў? Але ж Бог пакуль ратаваў нашыя землі ад татальнай засухі, патопу, землятрусу. А мы ўсё ж здрадзілі роднаму слову, якое ў чалавечай цывіліхацыі паўсюдна шануецца за вышэйшую сьвятыню - дзеля чаго? Адказ напрошваецца даволі просты: сярод нас занадта многа або здраднікаў, або акупантаў. Іншай прычыны няма, цьвердзіць Вітаўт Мартыненка. Бо нармальныя людзі патрабуюць слоўніка хіба ў замежных мовах, а роднай мовы не цураюцца нідзе й ніколі.
He выпадкова ж на пытаньне карэспандэнта Польскага радыё Ганны Гарачка 22 лістапада 2007 году Вітаўт Мартыненка сказаў: "Чаму расейскамоўная папса пераважае ў беларускім радыёэтэры? Дык ці ж не таму, што маскультам займаюцца ў нас не беларусы, a людзі, якія папрыяжджалі сюды з Тулы, КараГанды, Саратава, Варонежа... Выконваючы всказівку Пуціна не шкадаваць сродкаў на вяртаньне расейскай мовы ў нацыянальныя ўскраіны імпэрыі, яны й засыпаюць татальна нашу сьвядомасць чужым прадуктам, забясьпечваючы марГінальны фон для шпарчэйшага распаўсюду чужацтва, ды навязваюць хлусьлівыя крытэры ацэнкі творчай якасьці. Такія крытэры, каб беларус свайго ад чужога ня мог адрозьніць. Гэта тонкія гульні вялікай імпэрыі, што ў нас пад бокам" (гл. спасылку ў сеціве на старонцы Польскага радыё http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul70094.html).
Такім чынам, чытайце ды рабіце слушныя высновы. А галоўнае, яшчэ раз паўторым, не забывайце біблійнае: і на ўрадлівай зямлі галадаць будзеце, калі аддасьцё сьвятыню псам. Дык не аддавайма ж!