Rock on-line  Вітаўт Мартыненка

Rock on-line

Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
59.85 МБ
Як бачыце, чалавека мы вызначаем не па колеры скуры, як нам намагаюцца прыпісаць розныя ананімныя грамадзяне Беларусі (Rider, Арв, Шум, DeXta і прочыя Вано, Лайно, Даміно), а паводле ўчынкаў ягоных. Найбольш прышпільна тое, што вось тут я неяк напісаў, што ўсе яны дзейнічаюць спакваля, цішком, каб прыхаваць сваю мярзотнасць (яны самаўсьведамляюць яе), a потым падысьці да мяне і папрасіць аўтоГраф. Дык вось акурат на адной з прэзэнтацыяў падыходзіць нейкі хлапец і просіць: «Падпішыце, калі ласка, Паўліку. Я ваш даўні прыхільнік». Я паварочваюся да МяльГуя й кажу: «Толя, Паўлік DeXta - памятаеш?» Мы, аднак, толькі ўсьміхнуліся, адмахнуліся ад татальных падазрэньняў і падпісалі кнігу. Калі нават гэта быў і DeXta, дык і ён мае шанц стаць чалавекам.
Наяўнасць ананімных змагароў супраць нас толькі пераконвае ў слушнасьці абранага шляху. Але вось супрацоўнічаць даводзіцца
67 Цытуецца паводле зборніка прозы й публіцыстыкі: Васіль Якавенка "Нячывельле" (Мн., 2008, "БелСаЭС Чарнобыль", стар. 412)
з тымі, каму вы, дарагія суродзічы, аддаяце «бразды правлення» маскультам у родным краі. Ну так прасьцей, фсё панятна, перавуч- вацца ня нада, хай вумныя думаюць... I чакаеце, калі ня надта зычлівы гаспадар вашай хаты налье памыеў у карыта, каб досыта пад’есьці. Вось і працуем мы з тымі, з кім вы ў згодзе. I ўсе гэтыя Кірушкіны, Клімавы, Безкаравайныя цудоўна ведаюць сваё апірышча, у іх ёсць нават дакладныя прозьвішчы тых, каму дазволена публічна хаміць у Беларусі (Ape ® 03.03.08, 19'32 - A насчёт обвйненйй в аноннмностй хотелось бы сказать, что всякйм мудацкй-настроенным дядькам с очень своеобразным складом мозга себя называть желанйя нйкакого нет. Н прятаться под "мянушкамй" нйкто не собйрается. Напрймер, все мой данные, в том чйсле й паспортные, находятся в редакцйй «МГ»}. Але апірышча сваё яны ня выдадуць ніколі. Ды слушна сказана, што «ўсё патаемнае неўзабаве становіцца відавочным». Нават у працэсе падрыхтоўкі гэтай кнігі самавыявіліся пэўныя канкрэтныя імёны. Але мы ж, яшчэ раз паўтаруся, не з імёнамі змагаемся, а з учынкамі. 3 супрацьбеларускімі ўчынкамі ў Беларусі. I праўда на нашым баку, бо нам шанцуе нават у дробязях. Таму зьвяртаемся й да цябе, дарагі чытач: прачытаў гэта - раскажы сябру і вызначся, з кім ты. Ці з упадабаным дабраком- чужынцам, які пажыцьцёва корміць цябе сытнымі памыямі, ці з роднай маці, якая заўсёды пільнавала ключ ад хаты, хоць і ўмела прыняць гасьцей?
Калі ня здолееш асэнсаваць усяго гэтага, дык і над душой тваёй ніколі не засьпяваюць родную песьню, а вечна будзе гучаць песьня новых і новых гаспадароў тваёй краіны, тваёй хаты, новых і новых падманлівых сяброў тваіх дзяцей.
А мо насамрэч, уся гэтая кніга - плён «своеобразного мудацкй- настроенного мозга»? Але ўжо ў працэсе вёрсткі лёс падкінуў яшчэ больш жывыя доказы крывадушнага настрою хцівых прынцыпанаў чужацкай службы белшоўбізу: у 2008-м да аднаго юбілею выйшла ў сьвет клясная складанка беларускай папулярнай музыкі "20 гадоў - 20 гітоў". Згаданыя тут жаркія дыскусыі вакол такіх праектаў не назавеш чымсьці дзіўным, але як у іх выяўляюцца характары й сутнасць канкрэтных пэрсаналіяў!
Напачатку верасьня 2008 году ў «гасьцёўні» самалюбнага музычнага парталу «Тузін Гітоў» распачалася нібыта сьціплая антынацыянальная бадзяга з элемэнтамі фабрыкацыі самаробнага кампрамату на апанэнтаў. Алег Клімаў спрабаваў нацкаваць на Мартыненку вядомага музыку Памідорава. I хоць
абодва не адгукнуліся тады, затое АКея падтрымаў беларускамоўны калега Сяргей Будкін:
«О'К, дзякуй Богу, што мяне не было там. На вызначэньні гітоў у сэньсе, - сцьвярджае пост №11445 sbl за 05.09.2008 у 12'05. - Гэта піпец. Па некалькіх пунктах асабліва. Пры ўсёй павазе да Зьмітра (1993, Зьміцер БАРТОСІК - «Калі мы станемся глыбокімі дзядамі»), Стаса (1997, DEVIATION - «Эўрапейскія апачы»), Сенькі (2000, ZERO-85 - «Страчана Ітака») ды Андрэя (2004, P.L.A.N. - «Цені гісторыі»), па-любому гэтыя песьні "натхнялі тысячы беларусаў да змагання за нацыянальнае адраджэньне народа"...»
Нягледзячы на падвышаны сарказм ды іронію, прыкрытыя найгранай фамільярнасьцю, думку гэтага эхспэрта так і не ўлічылі выдаўцы (хіба пашанцавала, што гарадзенскі гурт "Deviation" сам адмовіўся ад удзелу ў складанцы з-за сваіх кулюарных сварак зь менскімі мэнэджэрамі). I хоць сябры Сярогі (sbl), паўнамоцныя прадстаўнікі «ТГ», адзначыліся на экспэртнай нарадзе характэрна ды ні словам не абмовіліся ў абарону беларускіх панкаў, якія на мяжы стагодзьдзяў зацікавілі нават французскіх выдаўцоў, дзіўна ці проста подла гучаць тут язвы пра ўплыў на тысячы беларусаў. А верх крывадушнасьці, калі праз сем месяцаў Сяргей Будкін нарадзіў новае неданошанае дзіця свайго крытыканскага словаблудзьдзя: 15 красавіка 2009 году тыя самыя словы ён выкручвае навыварат і піша ў тым жа «ТГ» ды Газэце «Наша Ніва» №15: «Але пры ўсёй павазе да манумэнтальнасьці сьпеваў Бартосіка й Плясанава з :B:N: — ня месца ім у Топ-20 адраджэнскіх гітоў. Дзе Шалкевіч зь Мельнікавым, я вас пытаю, дзе ZET з DEVIATION ці галоўны па-сутнасьці гіт 90-х "Малітва" ў выкананьні Мулявіна».
Ня будзем спыняцца на хлусьлівасьці двойчы абвешчанай павагі, бо канфліктныя адносіны названых апанэнтаў шырока вядомыя. Але выяўляюцца цікавыя крытэры прынцыповасьці такіх наёмных экспэртаў: калі «Deviation» трапляе ў сьпіс гітоў 20- годзьдзя, дык «ня месца ім у Топ-20 адраджэнскіх гітоў», а калі пралятае (хай сабе й па ўласным жаданьні), дык «дзе ZET з DEVATION, я вас пытаю». А суць-то в чом? А ф том, што няхай сабе беларусікі пыжуцца, працуюць, а мы ўжо па-любому абкакаем іхнія вынікі, бо такая ўстаноўка партыі, якая выдае адзіную «нацыянальную газэту» Беларусі.
Сбі і падобныя нават не ўяўляе, што журналістыка - не перастаўленьне словаў у старых грувасткіх тэкстах дзеля яшчэ
большай грувасткасьці, а пільны аналіз рэчаў, пошук ісьціны ды трывалых арГумэнтаў, каб пераканаць хаця б сябе самога. Але Сяргей не журналіст, а «музычны крытык», што для яго сынонім не аналізу, а разьліванага бруду без аніякіх арГумэнтаў. I такі выбар «Нашай Нівы», для якой галоўнае, каб ня дай Бог беларусы займелі сваіх нацыянальных куміраўу маскультуры. А нават калі й займеюць, газэтка пастараецца падсунуць ім кумірчыкаў замест куміраў. Такіх, каб песьні былі ні пра што (ну хай сабе пра канюшню, лапцікі, граблікі), дый каб мова была «какая раздніца». I няўжо тут напрошваецца нейкі іншы выснаў, акрамя падмены нацыянальных арыентыраў у колісь галоўнай нацыянальнай Газэце краіны. А потым яны скажуць: «Мы ня з тых, хто хваліць нават гаўно, абы роднае, мы прынцыповыя», нібыта іхнія апанэнты толькі й займаюцца нахвальваньнем. Дык ці ня час ужо адчуць розьніцу паміж язьвіцельным словаблудзьдзем і зацікаўленым аналізам, жаданьнем адшукаць рэцэпты беларускага Макропулоса. Бо акурат між названымі контрапунктамі пралегла мяжа беларускіх непаразуменьняў.
Зьмест
Гадзючнік навыварат	 4
Інтэрвію зь Вітаўтам Мартыненкам	 12
Здаровы пачатак	 13
Паглыбленьне ў тэорыю	 17
Прагаасэнсаваньняў	 21
Майстры-двурушнікі	 29
Пытаць, каб даведацца	 37
Зацягнутая дыскусія на голым месцы	 41
Як пазбавіцца стэрэатыпаў	 44
Загрузка па поўнай	 46
Загнаных коней прыстрэльваюць, але	 61
Абсалютнае хамства	 63
Інтэлектуальны базар	 67
Руйнаваньне стэрэатыпаў	 77
Мімаходзь	 82
Міжсабойчык	 85
Вынікі	 93
Post factum: сарказм крепчал	 97
Дадатак	 100
Два дні «Свабоды» (1/2 жніўня 2006)	 100
Права быць Беларусам	 118
«222 альбомы» або Fuck ад Плясанава	 128
Апошняе слова ў самаздохлай дыскусіі	 186
Згадкі на згаслы форум	 193
Finita la comedia	 207
Літаратурна-мастацкае выданне
МАРТЫНЕНКА Вітаўт
ROCK ON-LINE.
Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў
Нарысы
Адказны за выданне Уладзімір Кузьмін Мастацка афармленне вокладкі Альдона Мартыненка Вёрстка Вера Аскерка
Карэктар Ян Vetraff (зьвініця за ашыпкі) Рэдактар Вітаўт Мартыненка (nicht памылак)
Падпісана да друку 3.10.2010.
Фармат 60x84 Vie. Папера афсэтная. Друк афсэтны. Ум. друк. арк. 12,44. Ул.-выд. арк. 11,13.
Наклад 500 асобнікаў.
(абедзьве разам з А. Мяльгу« «Тутэйшыя», 1989; «Перад Mairv Т.З», 1992; выданьнем з уласі перакладу Сянкевічаўскага раі песень на вершы В. Мартынеь гуртоў «P.L.A.N.», «Tesaurus», а названыя кнігі больш за г( інтэрнэт-бібліятэкі» http:/) Новая кніга «Rock on-line» (20 талент пераканаўчага палем рок-музычнага інтэрнэту Белар^
I