Rock on-line  Вітаўт Мартыненка

Rock on-line

Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
59.85 МБ
Анатоль МялЫуй 02.03.08, 11'35 - Добры дзень, шаноўныя сябры і спадарожнікі па ЖЧ! Калі казаць пра падзеі, якія зацікавілі ці ўзрушылі мяне ў апошні час, дык акрамя «Рок-Каранацыі'2007» (ўражанызі ад яе выстаўлю трохі пазьней), адрэналіну дадала дыскусія, якая разгарнулася на форуме «Музыкальной газеты». Называлася тая бадзяга «222 альбома нлн Fuck от Плесанова». Зразумела, яе дзейнымі аб'ектамі й суб’ектамі сталі, між іншым, вядомыя многім журналіст Вітаўт Мартыненка і музыка Андрэй Плясанаў. Градус дыскусіі быў такім высокім, што штатныя пісалы з гасьцёўні «Тузіна Гітоў» усім складам рынуліся на форум «МГ». Ад гэтага дыскусія, якая задумвалася рэдактарамі «МГ» як абмен думкамі пра разьвіцьцё беларускага рок-руху (В.М. Ой лй, Анатоль? Хіба аб тым сьведчыць само слова Fuck у загалоўку, якое для звычайных юзэраў фільтравалася?), ператварылася ў гідкую антыбеларускую зьвягу. Называць дзейных асобаў таго «інтэлектуальнага» трэшу ня буду. Занадта вялікі для іх гонар. Але хачу адзначыць адну акалічнасць: мадэратары форуму зрабілі крок, які нельга трактаваць іначай, як падыгрываньне аўтсайдэрам двубою. Ну як яшчэ ўспрымаць факт, калі гоні на заканчэньне баксёрскага тайма гучыць раней часу? Такая ж сытуацыя здарылася й на форме «МГ». Дыскусія была скончана, але мадэратары не далі на ейнае завяршэньне выказаць свае думкі асноўным дзеючым асобам дыскусіі, якія маюць на гэта поўнае права. Паколькі іх пазбавілі гэтай магчымасьці, я ў знак салідарнасьці з сябрамі зьмяшчаю іхнія вдказы на сваім блёГу. Спачатку словы Вітаўта, а трохі пазьней абяцае адказ сваім візаві Андрэй Плясанаў. Хто знаёмы са зьместам дыскусіі ці проста цікавіцца думкамі аўтарытэтных у беларускім рок-н-роле пэрсонаў, раю пазнаёміцца:
Быў такі форум "222 альбома йлй Fuck от А. Плесанова":
http://www.nestor.minsk.by/forum/index.pl?topic=1390 (ужо не працуе).
Апошняе слова ў самаздохлай дыскусіі
Зноў мне здаецца, што гэты форум вычарпаў сябе, бо практычна ўсе госьці (а нават і гаспадары] дадзенага сабантуя «Музыкальной газеты» пачынаюць нестрымана й безкантрольна ванітаваць на ўласныя штаны: «про дроченне н мастурбацмю», «о таком го.не», «я гадостн делаю с грацней», «процесс дефекацмн», «нменно говно», «а мадзератар в ахуе...», «а хулн»... I гэта «Музыкальная газета»? Гэта ж яна задала такі «бадзёры» тон яшчэ 4 лютага 2008 г. у загалоўку «222 альбома нлн Fuck от А. Плесанова» (цікава, што на слове Fuck для астатніх спажыўцоў спрацоўвае фільтр, вось такая дэмакратыя: мы вас будзем паліваць, а вы інтэлігентна маўчыце). Відаць, дасягнулі пастаўленай мэты дабіваньня свайго аўтарытэту з дапамогай правераных сяброўскіх кадраў пад мянушкамі Rider, Арв, DeXta... Ці варта працягваць, калі кожны іхні пост можна прадбачыць загадзя. Гэта ж не маё інтэрвію там, дзе я ўвосень мінулага году мог сам аб’явіць аб выхадзе з загажанай дыскусіі, і тэма праз пэўны час была зачынена. I хоць тут не я гаспадар, але таксама маю гонар публічна аб'явіць аб сваім выхадзе з такой «музычнай дыскусіі», дзе нават тэрміны музыкаляГічныя спэцыфічныя (гл. вышэй]. Перад тым я ўдзельнічаў у гэтым не дзеля спрэчкі, а дзеля сваёй новай кнігі «Rock on-line», якую ўся гэтая кодла мне дапамагала пісаць. Вось акурат менавіта ў такіх умовах ідзе разьвіцьцё нацыянальнай плыні маскульта ў Беларусі. I паколькі з апошніх постаў таго форуму давялося б працэнтаў 80 бруду фільтраваць, бо ў ім ніякага сэнсу, таму й спыняю. А вы, апанэнты, можаце працягваць. Я нават ведаю, што будзе далей.
Далей Rider возьме на сябе ролю школьнай настаўніцы (праўда, непісьменнай да жаху], якая будзе ацэньваць усіх і ўся: «Предлагаю всех участнйков u свйдетелей сего йнтервью высказать своё мненйе об господйне Мартыненка, а оно, думаю, есть у всякого. Своё пока попрйдержу». А праз пяць хвілінаў не стрымаецца, ды зь яе зноў папрэ слоўны панос: «Ладно. Я скажу вот что. На протяженйй всего этого "йнтервью"меня не покйдала мысль, что всё этоуже было й не раз...»
А потым вылезе які-небудзь DeXta ці Арв з Вегзегкам і бэмкне банальнае: «Не хотелось влезать, но решйл влезть. Ну что можно
сказать... По-моему это какой-то закомплесованый й обйженный чуть лй не на всю жйзнь человек» (усе гэтыя цытаты ў іх паўтараюцца на кожным форуме, дзе ідзе ідэалягічная барацьба за душы беларускія).
I раз ужо аб'ектам увагі дадзенай тэмы быў не адзін чалавек, a прынамсі трое (Плясанаў, МяльГуй, Мартыненка - дзякуем за бясплатны PR!), то высновы запраГрамаваных паралітыкаў аналізу будуць мэханічна памножаны на тры, але з загадзя зададзенымі маралямі: маўляў, Беларусь і беларуская мова несумяшчальныя. Думкі апанэнтаў - маразм. I паколькі ў маёй кнізе такіх паўтораў не прадбачваецца, то й спынена яна будзе вось гэтым маім постам. Ці нехта паднапружыцца умішкам?
He. Ляканічнасць - сястра таленту. А пакуль іншыя ейныя браты выціскаюць ваду з сваіх твораў, я буду выціскаць вашыя памыі, спадары, «пншуіцме про дроченне, мастурбацню н прочне гадостн с грацней».
Апошняя выснова - з Бібліі: «Кожная рэч мае прынамсі два значэньні, а таму ўсё, што ні робіцца, да лепшага». Усе гэтыя непрыяцелі Мартыненкі нават не ўяўляюць, як падняўся чыста матэматычны мой рэйтынГ на шэрагу згаданых тут сайтаў!!! Дый Плясанаў, пэўна, мог бы засьведчыць тое самае, бо прынамсі ў маім аўтарскім архіве імгненна скончыўся ўвесь запас альбомаў гурта «P.L.A.N.» - то сябры тэлефануюць, то незнаёмыя людзі па аб’яве ў Газэце «РІз рук в рукн»: адны ўпершыню хочуць пачуць асабіста тое, пра што так горача спрачаюцца мэляманы, другім гэтая валтузьня падказала аўтара нейкай безыменна чутай па радыё песьні, а трэція проста вырашылі падтрымаць пакрыўджаных. Усе людзі вельмі розныя, але галоўнае, што Бог пільнуе сваіх дзетак, якія не змарнавалі падораныя ім таленты. Дзякуй Богу!!!
Вітаўт МАРТЫНЕНКА, музычны крытык
P.S. Форум пад фрывольнай назвай «222 альбома нлн Fuck от А. Плесанова», прысьвечаны праведзенай напярэдадні з аншляГам прэзэнтацыі кнігі «222 альбомы беларускага року» (3 лютага), праіснаваў на сайце «Музыкальной газеты» ад 4 да 26 лютага; быў ануляваны канчаткова, без залучэньня ў архіў, але ягоныя матэрыялы пасьпелі трапіць у новую кнігу Вітаўта Мартыненкі «Rock on-line», падрыхтаваную паводле актуальных музычных сайтаў.
Comments from:
stadek 02.03.08, 20'06 - Мартыненке срочно клнзму н под капельннцу. Вызывайте «карету», господа (В.М. Ну вось вам і лямант базарнага замесу: маўляў, а-я-яй, рятуйце, ананіма б'юць, карэту, гаспада. А толку? Адно высьвятляецца, што і ён, як той жа Шум, без анальных адтулінаў ніводнай думкі не зварганіць, бо дзецішкі яшчэ, толькі клізмамі й жывуць. Да таго ж парамэтры рэгістрацыі гэтага дамарослага «сьмельчака»-трусяняткі выдалі ягонае другое імя - гэтаўсё той жа Паўлік DeXta, у якога імёнаў, як і рук, процьма ў традыцыйных справах імпэрскіх двурушнікаў- правакатараў на прасторах нацыянальных ускраінаў былой імпэрыі. Ужо й фантазіі не стае, проста склады перастаўляе: sta- dekstadekstadek).
с g r 03.03.08, 11'06 - Вы не крнтнк - вы говно (В.М. А вось вам і новае мянво Віталёва з Магілёва, які таксама на мянушкі аслаб, дык падпісаўся сваёй міфічнай арГанізацыяй: Ц дЖ Р. Відаць, надакучыла Шумам-Дарашэнкалі быць. Але што, калі на вас брэша ананімны сабака? Я, напрыклад, на карачкі наўзор яго не станаўлюся, каб адбрэхвацца. Затое яны, шаноўны чытач, пільна вучацца адно ў другога: нават лексікон аднолькавы. Галава запоўнена выключна вобразамі экскрэмэнтаў. Вось такая паэзія жыцьця ў ворагаў беларускай ідэі: гаўно, клізма, жопа, вялікая Расея).
editor 03.03.08, 11'27 - Вітаўт напісаў: «Форум пад фрывольнай назвай "222 альбома нлн Fuck от А. Плесанова" быў ануляваны без залучэньня ў архіў, але ягоныя матэрыялы пасьпелі трапіць у новую кнігу Вітаўта Мартыненкі "Rock on-line", падрыхтаваную паводле актуальных музычных сайтаў». У мяне пытаньне: Вітаўт, ты ў СВАЁЙ кнізе наўпрост цытуешь апанэнтаў? (В.М. ...Ты ж ведаеш, што я не адказваю на ананімныя пытаньні. Я іх камэнтую. Вось напрыклад, дарагі рэдактар-editor, слова «цытуешь» у цябе напісана ці па-расейску, ці па-беларуску? Там пачатак беларускі, a канчатак расейскі: з такім досьведам ня толькіў рэдактары, але й у тэхпэрсанал рэдакцыі ня возьмуць, а ты яшчэ безкантрольна тыкаеш, не адрэкамэндаваўшыся. Я ж толькі пазьней даведаўся, што ты - Алесь Астраўцоў. Але адказ сам знойдзеш у прэсе: твае сябры напішуць, што Мартыненка пальцам не варухнуў, каб напісаць новую кнігу «Rock on-line»).
Patsan 04.03.08, 10'19 - Як цікава прыгледзецца да высноваў пэўных дзеячоў нашага шоў-бізнэсу. Асабліва тых, якія займаюцца згадваным тут ня раз «Тузінам гітоў». Ня проста займаюцца, a
пралезьлі зь ягонай дапамогай у журы адзінага беларускага фэсту «БАСовішча», захапілі аргкамітэт полацкага «Рок-Кола», узначалілі нават «Рок-Каранацыю». Чаму ж яны так лезуць у сябручкі да тых кіраўнікоў каналаў, якія яшчэ захоўвалі аўтарытэт менавіта ў нацыянальным аспэкце: ім так падабаецца займацца беларускім рок-н-ролам? Але ж чаму так імпэтна валтузяць яго ў памыях з дапамогай пятка самаадданых брыдкасловаў?
Проста Іваны Сусаніны зямлі беларускай. Няўжо не відаць, што ўсё, за што яны ні возьмуцца, прыходзіць да краху. Бо й вядуць яны наўпрост у балота.
Як было не заўважыць, калі ў 2006 яны нашпігавалі «БАСовішча» рознымі чужынскімі зорачкамі, з-за чаго й публіка з усяго сьвету вырашыла ня ехаць за трыдзевяць зямель недабеларусаў слухаць, а «свае» журналісты потым наракалі ў прэсе, што «БАСовішча» вычарпала сябе й вымірае.
I вось адбылася «Рок-Каранацыя». Ці варта дзівіцца, што высновы будуць тыя ж: «За што ні вазьміся ў Беларусі, усё вядзе да краху. Асабліва, калі бярэсься за нацыянальнае».
Вось ужо й Сяргей Будкін там жа, на «Тузіне» пра гэта гаворыць. Маўляў, вымерла «Рок-Каранацыя», трэба рабіць нешта новае (В.М. Мо «Поп-Каранацыю» альбо «Каранацыю non», што ім больш даспадобы, калі меркаваць па ўжываным у музыкалёгіі лексыконе?).
А чаму ж вы не ўзяліся адразу зрабіць новы «Славянскі базар». Гэта ж вам і вашай арміі тузінцаў-барзапісцаў відавочна бліжэй.
Але вы «Рок-Каранацыю» зрабілі (В.М. ...ці забілі, як казаў В. Корань?). Вы, няздольныя нікога каранаваць, проста ўзяліся дабіць апошні аўтарытэтны брэнд!