Рукапісы беларускіх татараў канца XVII пачатку XX стагоддзя  з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Рукапісы беларускіх татараў канца XVII пачатку XX стагоддзя

з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Памер: 55с.
Мінск 2003
13.02 МБ
3 калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Руконнсн белорусскнх татар конца XVII начала XX века ііз коллекцмн Центральной научной бпблноіекн нменп Якуба Коласа Нацнональной акадечніі наук Беларусн
Рукапісы беларускіх татараў KAHL1A XVII ПАЧАТКУ XX СТАГОДДЗЯ 3 КАЛЕКНЫІ НЭНТРАЛЬНАЙ НАВУКОВАЙ БІБЛІЯТЭКІ ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА Наныянальнай акадэміі навук Беларусі
Belarusian Tatar Manuscripts of the End of the 17-th up the Beginning of the 20-th Centuries from the Collection of the Yakub Kolas Central Science Library of the National Academy of Sciences of Belarus
ББК 91 Р 845
УДК 091 (=943.21)(476)(036)
На правах рукапісу
Выдадзена пры дапамозе
American Council of Learned Societies
(Савета навуковага таварыства па гуманістыцы ЗША)
Укладальнікі: І.А. Ганчарова, A.L Цітавец, М.У. Тарэлка
Рукапісы беларускіх татараў канца XVII пачатку XX стагоддзя з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Каталог/ Уклад.: І.А. Ганчарова і інш. Мінск, 2003 55 с.: іл. Уклад. таксама: А.І. Цітавец, М.У. Тарэлка. (На правах рукапісу).
У Каталогу пададзены збор рукапісных кніг з фондаў ЦНБ НАН Беларусі з іх апісаннем. Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай самабытнага народа беларускіх татараў.
© Укладальнікі: І.А. Ганчарова, А.І. Цітавец, М.У. Тарэлка, 2003
Прадмова
У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваецца невялікая калекцыя арабскаалфавітных рукапісных кніг канца XVII пачатку XX ст. Гэтыя кнігі былі напісаны нашчадкамі татараў выхадцаў з Залатой Арды і Крымскага ханства, якія ў XIV-XVI стст. пасяліліся ў беларуска-літоўскай дзяржаве Вялікім княстве Літоўскім. Княства ніколі не было пад уладай Залатой Арды, але паміж абедзвюма дзяржавамн існавалі пастаянныя кантакты.
У другой палавіне XIII ст. Вялікае княства Літоўскае пачало хутка пашырацца, для заваявання новых зямель і іх абароны патрэбна было войска. Татары былі умелымі воінамі, іх вайсковае майстэрства падтрымлівалася на высокім узроўні з-за пастаянных сутычак саперніцкіх груповак, якія часта заканчваліся пераходам пацярпеўшага боку пад сцягі іншых гасудароў. Вітаўт (1350-1430), найбольш выдатны і прадбачлівы з усіх уладароў Вялікага княства, асабліва садзейнічаў пасяленню ў краіне татарскіх воінаў. Каб палегчыць гэты працэс, ён дазволіў ім не толькі браць жонак з мясцовага насельніцтва, але і выхоўваць дзяцей, народжаных у такіх шлюбах, у веры бацькі.
Сваяцкія, блізкія сацыяльныя і эканамічныя сувязі з мясцовым славянскім насельніцтвам садзейнічалі таму, што татары, выхадцы з розных плямён, хутка страцілі сваю родную мову. К сярэдзіне XVI стагоддзя большасць беларускіх татараў не ведала цюркскай мовы і паслугоўвалася беларускай і польскай. Страта роднай мовы, безумоўна, была паскорана змяшанымі шлюбамі татараў з мясцовымі жанчынамі. Рэлігія (іслам) заставалася адзінай сферай, у якой захавалася адметнасць тутэйшых татараў.
Вельмі каштоўная частка культурнай спадчыны беларускіх татараў іх літаратура на беларускай мове арабскім пісьмом. Творы такога роду ўяўляюць сабой рукапісы, напісаныя арабскай вяззю, якая чытаецца ў звычайнай для арабскага пісьма манеры справа налева.
Ранейшыя з вядомых рукапісаў беларускіх татараў адносяцца да першай палавіны XVII стагоддзя, але ёсць меркаванне, што іх паходжанне ўсходзіць да XVI стагоддзя. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску існавала суполка татараў. якія займаліся перапісваннем Кур’ана і іншых рэлігійных кніг на прафесійным узроўні. Напісанне
(перапісванне) татарскіх рэлігійных кніг працягваецца на Беларусі да нашых дзён.
Літаратура татараў мае рэлігійны характар і цесна звязана з мусульманскай верай. Сярод твораў беларускіх татараў параўнальна мала арыгінальных работ, у асноўным гэта пераклады з розных усходніх крыніц. Гэтыя творы можна падзяліць на некалькі груп.
У першую чаргу гэта Кур’аны, свяшчэнныя кнігі мусульман. Для Кур’анаў, створаных на Беларусі, уласціва наяўнасць невялікай прадмовы на мясцовай гаворцы, што знаёміць з падрыхтоўкай да чытання Святога пісання.
Для беларускіх татараў асаблівае значэнне мелі тэфсіры. Хоць арабскае слова “тэфсір” звычайна азначае “каментарый”, беларускія тэфсіры па сутнасці з’яўляюцца перакладамі Кур’ана з некаторымі элементамі каментарыя. Яны ўключаюць Кур’ан, напісаны на арабскай мове, у якім пад кожным гарызантальным радком арабскага тэксту наўскос запісаны пераклад на польскую і беларускую мовы. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваецца тэфсір 1686 года, які змяшчае старэйшую копію (з тых, што захаваліся і вядомы) перакладу Кур’ана на польскую мову.
Наступнымі можна вылучыць тэджвіды, якія змяшчаюць указанні, як правільна чытаць Кур’ан.
Хамаілы, звычайна невялікія па фармату, змяшчаюць малітвы і апісанні рытуалаў, у прыватнасці, малітвы і замовы, якія маюць, як меркавалася, магічную і лекавую сілу.
Нарэшце, кітабы (па-арабску “кітаб” “кніга”), асабліва цікавыя для этнографаў і філолагаў зборнікі, якія ўключаюць догматы мусульманскай рэлігіі, маральныя павучэнні, рытуальныя прадпісанні, легенды, рэлігійныя апавяданні і апокрыфы.
Большасць рукапісаў беларускіх татараў, акрамя тэкстаў на беларускай, польскай мовах і на іх “сумесі”, як і трэба было чакаць, прадстаўляюць тэксты на арабскай і цюркскіх мовах. Кнігі змяшчаюць спісы з усходніх тэкстаў, пераклады з усходніх крыніц на беларускую і польскую мовы, арыгінальныя тэксты на мясцовай гаворцы. Такім чынам, гэтыя шматмоўныя літаратурныя помнікі цікавыя і для арыенталістаў, і для славістаў. У адрозненне ад кірылічных помнікаў, мова беларускіх тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом, вельмі цесна звязана з гутарковай мовай. Для больш дакладнай перадачы мясцовага вымаўлення ў арабскі алфавіт былі дададзены некалькі літар, у тым ліку літары для абазначэння гукаў “дз” і “ц”, уласцівых беларускаму вымаўленню (“дзеканне” і “цеканне”).
Даследаванне татарскіх рукапісаў пачалося ў XIX стагоддзі. Нямецкі арыенталіст О. Флейшар быў першым вучоным, які ў 1838 годзе апісаў рукапіс літоўскіх татараў, што змяшчаў тэксты на беларускай мове. У 1857 годзе прафесар Пецярбургскага універсітэта А. Мухлінскі апублікаваў сваю працу “Нсследованне о пронсхожденнн н состояннн лятовскнх татар”. У пачатку XX стагоддзя гэта тэма набыла развіцце ў працах Я. Станкевіча, I. Луцкевіча, Я. Карскага і інш. А. Антановіч падрабязна разгледзеў значную колькасць беларускіх тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом, даў ім дэталёвую лінгвістычную адзнаку, зрабіў некаторыя заключэнні аб часе і месцы напісання кніг, вывучыў графічныя асаблівасці алфавіта і спецыяльныя літары, якія выкарыстоўвалі татары для перадачы беларускай фанетыкі, транслітараваў шмат урыўкаў. Сучасныя публікацыі беларускіх вучоных I. Канапацкага, В. Несцяровіча, прафесара з Літвы Г. Мішкінене, польскіх даследчыкаў Г. Янкоўскага, Ч. Лапіча, А. Дразда дазволілі пашырыць і абагульніць веды ў гэтай галіне.
Вьівучэнне ўжо вядомых і толькі ўводзімых у навуковае абарачэнне рукапісаў татараў Вялікага княства Літоўскага падчас раскрывае такія цікавыя аспекты, вырашыць якія магчыма толькі сумеснымі намаганнямі даследчыкаў розных навуковых напрамкаў.
АД УКЛАДАЛЬНІКАЎ
Каталог падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. Для навуковабібліяграфічнага апісання рукапісаў была выкарыстана методыка, распрацаваная аддзелам рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама выданні, падрыхтаваныя іншымі калектывамі Беларусі, Расіі, Польшчы [9, 28, 39, 46].
Апісанне кожнай кнігі ўключае:
-	* назву кнігі, дату яе напісання;
фармат і аб’ём рукапісу, асаблівасці нумарацыі;
—	♦ мову, характарыстыку пісьма;
—	* запісы перапісчыкаў і ўладальнікаў;
—» дэфектнасць, характарыстыку пераплёту, паперы;
“♦ склад кнігі;
указанне на час паступлення кнігі ў бібліятэку;
шыфр і інвентарны нумар;
літаратуру, у якой пэўным чынам адлюстравана кніга ці яе асобныя тэксты.
Пад тэрмінам “назва кнігі” трэба разумець агульнапрынятую назву рукапісаў падобнага зместу, якая вызначана на аснове даследавання тэкстаў.
Для вызначэння даціроўкі рукапісаў былі выкарыстаны запісы перапісчыкаў, вынікі палеаграфічнага і кадыкалагічнага аналізу, зробленага з дапамогай адпаведных даведнікаў [16, 17, 21, 51]. Улічваліся таксама арфаграфічныя асаблівасці тэкстаў рукапісаў.
Памеры кніг дадзены ў міліметрах. У апісаннях адлюстраваны адметнасці кожнага рукапісу, напрыклад, захаваны асаблівасці нумарацыі (фаліяцыя ці пагінацыя). Калі ў кнізе не было нумарацыі ці ў ёй былі памылкі, кніга пранумаравана нанова, звесткі пададзены адпаведна нумарацыі, прастаўленай бібліятэкарам. Пры неабходнасці да пазначэння колькасці аркушаў у дужках дададзена разгорнутае апісанне, дзе рымскімі лічбамі адзначаны пераплётныя (“ахоўныя”) аркушы.
У азначэнні мовы рукапісаў выкарыстаны тэрмін “цюркская мова” з улікам таго, што тэксты могуць уключаць у сябе мовы ці моўныя асаблівасці некалькіх груп цюркскіх моў (кыпчакскай, карлукскай і агузскай). Для дакладнага вызначэння, на якой менавіта з цюркскіх моў напісаны той ці іншы тэкст, патрэбны дадатковыя даследаванні.
Беларуская мова большасці рукапісаў змяшчае польскія моўныя элементы, як і польская мова беларускія. Мову асобных тэкстаў можна назваць “беларуска-польскай”.
Перадача ўладальніцкіх і іншых запісаў суправаджаецца ўказаннем на іх месцазнаходжанне ў кнізе. Калі ў запісу прыводзіцца дата па мусульманскім летазлічэнні, у квадратных дужках дадаеца адпаведная дата па хрысціянскім летазлічэнні. Тэксты запісаў на арабскай і цюркскіх мовах дадзены ў перакладзе. Пры неабходнасці ўдакладнення (напрыклад, пры перадачы імёнаў уласных) да перакладу дадаецца напісанне слова па-арабску ці ў транскрыпцыі. Кірылічныя тэксты на беларускай і рускай мовах прыведзены ў арфаграфіі арыгінала, за выключэннем літар, што выйшлі з ужывання (“ять”, "ер" на канцы слоў). Пры адсутнасці ў запісах знакаў прыпынку, у каталогу яны расстаўлены ўкладальнікамі.