Рукапісы беларускіх татараў канца XVII пачатку XX стагоддзя  з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Рукапісы беларускіх татараў канца XVII пачатку XX стагоддзя

з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Памер: 55с.
Мінск 2003
13.02 МБ
У апісанні складу рукапісаў да нумараў аркушаў дададзены літары "а" і "б", што пазначаюць верхні і ніжні бакі аркуша, лічбы, прастаўленыя праз пазначаюць нумар радка.
Скарачэнне слоў і словазлучэнняў у каталогу не выкарыстоўвалася, акрамя агульнапрынятых колькасных абазначэнняў (г. год, ст. стагоддзе, арк. аркуш).
Каталог забяспечаны наступнымі дапаможнымі паказальнікамі: слоўнікам бібліяграфічных тэрмінаў;
слоўнікам тэрмінаў і імёнаў арабска-цюркскага паходжання;
«♦ спісам літаратуры.
Каталог выдадзены на беларускай, а таксама рускай і англійскай мовах (у скарачэнні).
Укладальнікі выказваюць шчырую падзяку віцэ-прэзідэнту НАН Беларусі А.І. Лесніковічу, муфцію мусульман Беларусі І.М. Александровічу, старшыні мусульманскай абшчыны ў г. Мінску І.Б. Канапацкаму, супрацоўнікам ЦНБ НАН Беларусі, усім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і выданні каталога.
Каталог
1.	Кур’ан. Апошняя чвэрць XVIII ст. (вадзяны знак: Laucevicius, №№ 788, 789 1770-1780 гг.)
“■* 4 0 (178 х 152 мм). 113-121 с. = 9 с. Пагінацыя чырвоным чарнілам.
Арабская мова. Пісьмо насх адным почыркам чорным чарнілам.
-♦ Рукапіс дэфектны: страчаны аркушы ў пачатку і ў канцы кнігі. Пераплёт адсутнічае. Папера карычневатага адцення ў падцёках, чарнільных плямах, ражкі аркушаў забруджаныя. Рукапіс рэстаўраваны ў XX ст.
■"* Алігат. Прыплецены да Паўкітаба апошняй трэці XVIII ст. (№ 8 у каталогу).
Склад: 1) 113а-1136:1, сура 67:23-30; 2) 1136:1-1146:1, сура 78; 3) 1146:2-1216, тэкст рэлігійнага зместу (дуа?) з пералікам назваў сураў.
Рукапіс набыты ў 60-х гадах XX ст. [1964-1966 (?)] у жыхара г. Вільнюса.
“* П16-18/Нр2. Інв. № Р97.
Тарэлка М.У., Закарыя Э.Ф., Цітавец А.І. Татарскі рукапіс XVIII ст. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі П Іслам і мусульмане Беларусі ў XX стагоддзі: Матэрыялы VII міжнар. навук.-практ. канферэнцыі. Мінск, 2002. -С. 74-79.
2.	Кур’ан. 18.01. 1854 (гл. запіс перапісчыка; папяровы штэмпель: Клепнков, № 186 1844 г.).
-♦	4° (200 х 168 мм). [1, 1-304, 305 устаўны, 306-307 арк.] = 308 арк. Кустоды. Фаліяцыя адсутнічае.
Арабская, цюркская, беларуская, польская мовы арабскай графікай. Пісьмо насх адным почыркам чорным і чырвоным чарнілам.
Перапісчык Мустафа Ждановіч. На арк. 307а запіс перапісчыка грамадзянскім пісьмом: "Пйсал сйю кнйгу Мустафа Ждановйч февраля 18 дня 1854 года, тог ж месяца февраля окончйл". На арк. 3026 у рамцы запіс перапісчыка на цюркскай мове арабскім пісьмом: “Алі ібн Мустафа Ждановіч ... месяц джумада аль-ахір, трынаццаты дзень, чацвер". На арк. 3076 уладальніцкія запісы (алоўкам) грамадзянскім пісьмом: 1) "Сын Захарйя Мухй родшіся 11 декабря
1902 г. в среду 5 ч. 30 м. утра, коему дано того дня ймя А...ей”; 2) "Сын Захарйя Мухо родйлся 15 декабря 1904 г. в среду утрочком, а в пятнйцу 17 декабря дано ймя Нбрагнм". Тамсама запіс чорным чарнілам: "26 йюля 1910 года".
Пераплёт: кардон, пакрыты цёмна-карычневай паперай, на карашку цісненне (геаметрычны арнамент). Пераплёт пацёрты, пашкоджаны жучком. Папера ў падцёках, ражкі аркушаў забруджаныя, арк. 69 выпадае з пераплёту. Асобныя аркушы падклееныя. На арк. 26, За маляваныя рамкі, у якія заключаны тэксты першай і другой сураў.
-♦ Склад: 1)1, апісанне рытуалаў, якія папярэднічаюць чытанню Кур’ана, са спасылкай на Джафара ас-Садыка (Мекка, 700-765 г.). [Тэкст прадмовы ідэнтычны тэксту прадмовы Кур’ана П19-20/Ср2 2 версіі перакладу на беларуска-польскую мову аднаго тэксту]; 2) 2а3026, суры Кур’ана; 3) 303а-305б, дуа на арабскай мове. [Тэкст ідэнтычны першай дуа Кур’ана П19-20/Ср2]; 4) 306а-307б, дуа (?) на цюркскай мове.
«♦ Кніга набыта ў 1989 г. у букіністычнай кнігарні № 2 г. Мінска. П19-20/Нр14. Інв. № Р259.
—♦ Тарэлка М.У., Цітавец А.І. Беларускія кнігі, напісаныя арабскім пісьмом, у фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2002 . № 1.-С. 116-118.
3	. Кур’ан. Апошняя чвэрць XIX ст. (папяровы штэмпель нявызначанага тьшу, арк. 1426, 1466).
-	♦ 2° (335 х 217 мм). [1, 1-172] = 173 арк. Кустоды. Фаліяцыя адсутнічае.
-	♦ Арабская, цюркская, польская, беларуская мовы арабскай графікай. Пісьмо насх двума почыркамі чорным і чырвоным чарнілам: 1) арк. 1-19, 139-141, 148-172, пазнейшы почырк; 2) арк. 20-138, 142— 147, ранейшы.
-	♦ Адзін з перапісчыкаў Хасень Хасяневіч (дапісаў страчаны тэкст). На аркушы 1696 запіс перапісчыка на польска-беларускай мове арабскім пісьмом: "Алі ібн Хасан Хасяневіч дапісал am сонт Куран месяца шавваля". На арк. Іа уладальніцкія запісы: 1) "Гэта Кур’ан ... Канапацкі-аглы " (алоўкам па цюркску); 2) "Распйсался С. Конопацкйй 1897 года апреля 18 дня" (грамадзянскім пісьмом). На арк. 1726 уладальніцкія запісы грамадзянскім пісьмом: 1) "Сей Алькуран прйнадлежйт Хасеню Конопацкому 1896 года"; 2) "Сюлейман Конопацкйй" (сінім чарнілам). На арк. Іа і 1726 чарнавыя запісы грамадзянскім пісьмом: 1) арк. Іа, "Пйсал cue сочйненйе Хасень Канопацкйй в
Таврйческое Магометанское Духовное Правленйе... 2) арк 1726, "Его Благородйю Господйну Мйровому Судье 3 участка Нгуменскаго Уезда...
Пераплёт арыгінальны (першасны); кардон, пакрыты цёмнакарычневай скурай. На карашку цісненне. Пераплёт пацёрты, пашкоджаны жучком, фрагменты скуры адсутнічаюць. Папера двух гатункаў: 1) арк. 1-19, 139-141, 148-172, папера глянцавая жаўтаватага адцення з рыжымі плямамі; 2) арк. 20-138, 142-147 матавая. Папера ў падцёках, плямах, ражкі аркушаў забруджаныя. Арк. 171-172 пашкоджаныя, абарваныя, выпадаюць з перапдёту, асобныя аркушы падклееныя.
-♦ Склад: 1)1, апісанне рытуалаў, якія папярэднічаюць чытанню Кур’ана, са спасылкай на Джафара ас-Садыка (Мекка, 700-765 г). [Тэкст прадмовы ідэнтычны тэксту прадмовы Кур’ана П19-20/Нр14 2 версіі перакладу на беларуска-польскую мову аднаго тэксту]. Тэкст на беларуска-польскай мове; 2) 2а-169б, тэкст Кур’ана; 3) 170а-1716, дзве дуа на арабскай мове. [Тэкст першай (170а: 1 -71 a: 17) ідэнтычны дуа Кур’ана П19-20/Нр14].
Кніга набыта ў 1981 г. у прыватнай асобы.
-♦ П19-20/Ср2. Інв. №Р211.
Тарэлка М.У., Цітавец А.І. Беларускія кнігі, напісаныя арабскім пісьмом, у фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі П Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2002. № 1. С. 116-118.
4.	Кур’ан. Апошняя чвэрць XIX ст. (папяровы штэмпель нявызначанага тыпу, арк. 2а, 56).
-♦ 2°(365 х 232 мм). [1-6 арк.] = 6 арк. Кустоды. Фаліяцыя адсутнічае.
Арабская мова. Пісьмо насх адным почыркам чорным чарнілам і алоўкам. Почырк кнігі падобны да почырка Кур’ана П19-20/Ср2 наарк. 20-138, 142-147.
Рукапіс дэфектны: страчаны аркуш перад арк. 6. Пераплёт адсутнічае.
"♦ Склад: суры 64-75:1. [Верагодна, дадзены рукапіс быў раней у складзе Кур’ана (П19-20/Ср2)].
—* Кніга набыта разам з Тэфсірам (П19-29/Ср4) і Хамаілам (П19-20/Нр13) у букіністычнай кнігарні № 2 г. Мінска.
П19-20/СрЗ. Інв. № Р405.
5.	Тэджвіды (2). Слонім (?). Канец XVIII пачатак XIX ст. (вадзяныя знакі: Laucevicius, тыгту №№ 2869, 2870, 2917 XVIII ст.).
8° (166 х 104 мм). [1, 1-22 арк.] = 23 арк. Кустоды на асобных аркушах. Фаліяцыя адсутнічае.
Арабская, цюркская, польская, беларуская мовы арабскай графікай. Пісьмо двума почыркамі: 1) арк. 1-4, почырк нявызначанага тыпу (цёмна-карычневае чарніла); 2) арк. 5-22, насх (цёмна-кырычневае і чырвонае чарніла).
-♦ На арк. Іб уладальніцкі запіс грамадзянскім пісьмом: "Дворонйн гор. Слонйм[а] РІлья сын Нван[а] Шегйдевйч". На арк. 46 запісы двума почыркамі: 1) почыркам першага тэджвіда па-арабску: “У шя Аллага міласцівага і міласэрнага. Як вы не верыце і Аллага і вы...". Паміж гэтымі двума сказамі напісаны арабскі алфавіт; 2) іншым почыркам на беларускай мове арабскімі літарамі, асобныя словы напісаны па-арабску: "Выказванне з якога кітаба вынята? адкажы мне, з кітаба Мухаммада Прарока, які ачышчае(?) сэрцы? ” "Першы раз над якім прарокам спявалі? адкажы мне,— над Ібрагімам (?) ?”. “Выказванне". На арк. 226 запісы тыпу “проба пяра”.
Рукапіс дэфектны: страчаны фрагменты арк. I, 5, 13. Пераплёт адсутнічае. Папера ў падцёках, плямах, ражкі аркушаў забруджаныя. Арк. I, 5, 6, 9, 13 абгарэлі па краях. Аркушы I, 1, 2-4, 5, 22 выпадаюць з пераплёту.
Склад: першы тэджвід: 1) Іа-За, правілы чытання Кур’ана, апісанне артыкуляцыі арабскіх гукаў на цюркскай мове; 2) 36, першая сура Кур’ана “Фаціха” на арабскай мове; другі тэджвід: 1) 5а-22а, правілы чытання Кур’ана на цюркскай мове з перакладам на беларуска-польскую.
Рукапіс набыты ў 60-х гадах XX ст. [1964-1966 (?)] у жыхара г. Вільнюса.
П16-18/НрЗ. 1нв.№Р98.
-* Антоновйч А.К. Обзор белорусскнх текстов // Антоновнч А.К. Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом, н нх графнкоорфографмческая снстема. Вмльнюс, 1968,С. 138-141; Katalog. Pi^miennictwo // Drozd A., Dziekan M.M., Majda T. Pi^miennictwo i muhiry Tatardw polsko-litewskich. Warszawa, 2000. S. 60. № 48.
6.	Тэфсір. 1686 г., Мінск (гл. запіс перапісчыка на арк. 514а; вадзяныя знакі: Laucevidius, тыпу № 53 1655-1781 гг.; тыпу № 2851 апошнія дзесяцігоддзі XVII канец XVIII ст.)
-»	2° (290 х 186 мм). [I-1I1, 1-518, IV арк.] = 522 арк. (з іх 4 арк. ахоўныя). Кустоды. Фаліяцыя адсутнічае.
Арабская, цюркская, польская мовы арабскай графікай. Пісьмо насх адным почыркам карычневым і чырвоным чарнілам.
-»	Запісы перапісчыка: 1) арк. 514а, на арабскай мове: “Перакладчык Ур'яш ібн Іамаіл", унізе па-цюркску: “у дзевяноста восьмым годзе ў благаславенны месяц мухаррам скончаны ў горадзе Мінску", ніжэй лічбамі “1098" [1686], побач дата з лічбамі ў адваротным парадку -"8901”, з правага боку чорным чарнілам па-польску "roku”, з левага боку па-беларуску “hoda”; 2) арк. 5146, на арабскай мове: “Перакладчык Ур'яш ібн Ісмаіл, імам мусульман акругі Мінска"; 3) арк. 5186, на цюркскай мове: "Мая дачка Фаціма нарадзіла ў чацвёрты год у благаславенны месяц мухаррам у панядзелак, імя яго Раджаб". На арк. 16 уладальніцкі запіс грамадзянскім пісьмом: “Этй Tancup пакупйл Сйома Сйфаревйч 1825 году".
—♦	Рукапіс дэфектны: страчаны 9 аркушаў у пачатку кнігі. Пераплёт арыгінальны (першасны): кардон, абцягнуты цёмна-карычневай скурай. На карашку і па краях вечкаў аправы цісненне. На верхнім вечку суперэкслібрыс: птушка на галінцы (круглае цісненне дыяметрам 2 см). Вечка адарванае. Стан паперы дрэнны: амаль усе аркушы пашкоджаныя. Горш за ўсё захаваўся тэкст Кур’ана на арабскай мове ў пачатку кнігі. Папера параз'яданая пра радках. Папера карычневага адцення, аркушы ў падцёках, плямах, разрывах.