• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі

    Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 148с.
    Мінск 1993
    66.48 МБ
    Звесткі, прыведзеныя М. М. Шчакаціхіным, не даюць поўнага адказу, калі ж у цэлым пабудавалі храм і што значыла гэтае «зацяжное» будаўніцтва. Узнікаюць пытанні аб першапачатковым выглядзе касцёла, канструкцыях яго абарончых збудаванняў, размяшчэнні капліц, плане і функцыі падвальных памяшканняў. Урэшце, не было цвёрдага адказу, ці Дамініканскі храм быў пабудаваны адразу як ажыццяўленне праекта, ці адлюстраваў у сваёй канструкцыі развіццё альбо варыяцыі пэўных архітэктурных ідэй.
    Вывучэнне былога храма дамініканцаў ускладнілася пасля таго, як у 1950 г. у час «добраўпарадкавання» Цэнтральнай плошчы каробку * будынка ўзарвалі. Натурныя даследаванні зірабіць было немагчыма — помнік не існаваў.
    У 1978, 1985 і 1986 гг. аўтарам у складзе Мінскага археалагічнага атрада Інстытута гісторыі АН БССР ажыццёўлены археалагічныя раскопкі архітэктурных рэшткаў Дамініканскага касцёла. Амаль поўнасцю раскапана тэрыторыя цэнтральнага і паўднёва-ўсходняга нефаў. Агульная плошча раскопак 1064 м2. Раскрыты падмуркі, участкі сцен вышынёй да 2 м, асновы апорных слупоў, мушкетных і гарматных ніш падэшвеннага бою, дзесяць разбураных пахавальняў, вымураваных з цэглыпальчаткі, у якіх знойдзены косці і шкілеты нябожчыкаў, рэчы першай паловы — сярэдзіны XVII ст.
    Час пабудовы касцёла дамініканцаў аўтар спрабаваў вызначыць, аналізуючы будаўнічыя ірэшткі падмуркаў і сцен, вывучаючы манеты (іх знойдзена больш за 40) і рэчавы матэрыял у сувязі яго са стратыграфіяй пластоў.
    Пры гэтым была скрупулёзна даследавана будаўнічая цэгла і плітка ў завалах слоя і ў рэштках муроўкі. Пры абследаванні падмуркаў і сцен
    * У 1944 г. гітлераўцы падпалілі помнік і разбурылі дах.
    па перыметру храма не выяўлена будаўнічых стыкаў, штрабы, участкаў з рознай цэглай, сістэмай муроўкі, рошчынай. Гэта сведчыць аб тым, што будынак быў закладзены адразу як трохнефны храм. Асновы яго сцен вымураваны з чырвонай, добра абпаленай цэглы-пальчаткі з дамешкамі каменьчыкаў і жвіру ў цесце. Сістэма рэнесансава-барокавая (рад тычкоў— |рад лажкоў). Памеры цаглін тыповыя для XVII ст.: 31; 30,5; 30; 29,5; 28Х 16; 15,5; 15; 14X7,5; 7; 6,5 см.
    На фасадзе выяўлена рапарацыя паўднёвага вугла будынка — падкладка вялікімі камянямі з праслойкамі вапнавай рошчыны і тоўчанай цэглы. Мяркуючы па знаходках, адкапаных у гэтых стратыграфічных пластах (фрагменты глінянага посуду, асколкі аконнага шкла, бутэлек, шкляніц, печавай кафлі), рамонт вугла адбываўся ў сярэдзіне — другой палове XVII ст.
    На фасадзе паўднёва-ўсходняга нефа адкрыта замуроўка вузкага праёма — уваходу ў падвал. Праём замураваны такой жа самай цэглай, як і ў сценах, г. зн. замуроўка зроблена ў XVII ст. неўзабаве пасля пабудовы храма.
    Падмурак касцёла дамініканцаў выкладзены з камянёў рознай велічыні — ад 15—20 да 90—100 см у дыяметры. 3 такіх жа камянёў зроблена і забутоўка ўнутры сцен, замацаваная скамянелай вапнавай рошчынай. Таўшчыня сцен ад 340 см (па лініі сячэння падмурка — 390 см) на фасадзе да 465 см у зоне гарматных ніш падэшвеннага бою на паўднёва-ўсходнім баку касцёла. Шырыня і глыбіня падмурка ў розных месцах храма неаднолькавая, але закладка яго адбывалася адначасна. Розная шырыня і заглыбленне — вынік сваістых будаўнічых прынцыпаў, якія ўжыты пры мураванні будынка. Падмурак пад фасаднай сцяной цэнтральнага нефа выступае на 15—20 см з-пад цаглянай сцяны і заглыблены ў мацярык на 90—100 см; глыбіня ўсёй каменнай муроўкі роўная тут 145—150 см. Тым часам на фасадзе паўднёва-заходняга нефа пасадка падмурка плытчэе да 40—50 см. Камяні яго пакладзены месцамі на гумусавы перадмацерыковы пласт. Перапад узроўню якіраз на мяжы нефаў. Аднак з памяншэннем глыбіні ў бакавым нефе падмурак пашыраецца 1 выступае з-пад цаглянай сцяны фасада, нібы каменная «падушка», на 35—55 см. 3-пад бакавой паўднёва-ўсходняй сцяны (на адлегласці 3 м ад вугла) «падушка» выходзіць звонку аж на 110—120см пры заглыбленні на 50—60 см. Ад мяжы трох метраў падмурак бакавой сцяны нефа, таксама як на партале, зноў заглыбляецца ў грунт да 160 см, а выступ яго з-пад сцяны памяншаецца да 25—30 см.
    Прасочваюцца рацыянальная будаўнічая логіка і разлік, абгрунтаваныя імкненнем надаць моцную ўстойлівасць будынку і адначасна зэканоміць врацу, не капаць глыбокую траншэю пад вугал, а паставіць яго нібы на шырокую каменную «лапу». Касцёл стаяў падмуркамі ў грунце, нібы карабель на надводных крыллях. Такі канструкцыйны прынцып закладкі падмуркаў таксама сведчыць нра адзінства задумы і адначасна пра будаўніцтва касцёла як трохнефнага храма.
    Цікавая карціна выяўлена ў паіртальным праёме цэнтральнага нефа (квадраты 60 а, б і часткова 80 а, б). Шырыня праёма 280 см. Глыбіня (390 см) адпавядае таўшчыні каменнага падмурка фасаднай сцяны, паколькі ніз разворвання знаходзіўся непасрэдна на падмурку. (Трэба адзначыць, што адразу пасля будаўніцтва храма каменны падмурак яго ўзвышаўся на 20—50 см над дзённай паверхняй.)
    Стратыграфія напластаванняў на днс партальнай нішы наступная: непасрэдна над цагляна-каменнай вымасткай праходу быў шчыльны пласт шэра-чорнага грунту без будаўнічых рэшткаў таўшчынёй ад 5 да
    15 см. Над ім роўны пласт вапнавай будаўнічай рошчыны таўшчынёй 5 см. Непасрэдна на рошчыну пакладзена плашмя цэгла-пальчатка, з якой зроблена вымастка (захаваліся толькі фрагменты), загладжаная падэшвамі. Памеры цаглін вымасткі: 31; 30,5; 27; 26X16; 15; 15,5; 14,5; 13,5X6; 5 см. Над вымасткай паўметровы слой будаўнічага развалу 1950 г.
    Вывучэнне матэрыялу паказвае, што выбрукоўка партала над шэрачфным пластом была зроблена, відаць, адначасна з замуроўкай вузкага ўваходу ў падвал на фасадзе і з іншымі перабудоўкамі і разбурэннямі XVII ст., выяўленымі ў цэнтральным нефе. 3 улікам гэтага ў час раскопак асабліва скірупулёзна была даследавана шэра-чорная праслойка пад вапнай і вымасткай у праёме партала. Акрамя абломкаў печавай зялёна-паліванай кафлі з высокай рамкай і арнаментам, ха|рактэрным для першай паловы — сярэдзіны XVII ст., і дробных фрагментаў кухоннай керамікі тут знойдзены чатыры манеты. Адну з іх, моцна сцёртую, вызначыць не ўдалося. Астатнія тры выраблены ў першай чвэрці XVII ст. Гэта сярэбраны рыжскі шэлег 1602 г., двайны дынарый 1621 г. (білон) і сярэбраны шэлег 1625 г. часоў Жыгімонта III Вазы.
    Тое, што ў 20-х гадах XVII ст. касцёл ужо стаяў і дзейнічаў, пацвярджаюць вынікі даследаванняў рэшткаў дзесяці вымураваных з цэглы пахавальняў, выяўленых у падвале цэнт|ральнага нефа. Усе манеты, знойдзеныя ў гэтай зоне раскопу (больш за 20), акрамя двух расійскіх медных капеек 1914 г., што трапілі сюды выпадкова з верхняга пласта, выраблены ў перыяд з першай чвэрці XVII ст. па 1666 г. У двухмеснай пахавальні № 8, напрыклад, на глыбіні 160 см ад дзённай паверхні знойдзены білонны шэлег 1625 г. і медны 1666 г. часоў Яна Казіміра. Першая манета дае магчымасць меркаваць, што пахавальня вымуравана ў 1620-х гадах, другая — што ў 1660-х гадах яна была ўжо разбурана.
    Вывучэнне пахавальняў паказала, што ўзніклі яны ў першай палове XVII ст. Потым у час вайны з Масковіяй, верагодней за ўсё, у 1654 г., калі маскоўскае войска захапіла Мінск, былі разбураны і абрабаваны, пасля чаго пэўны час падвал не аднаўляўся. Калі ж пачалася адбудова пашкоджанага храма (відаць, у 1660-х гадах), падвал пад цэнтральным нефам, які, верагодней за ўсё, меў драўляныя перакрыцці, быў ліквідаваны і засыпаны будаўнічым друзам.
    Важкім аргументам на карысць таго, што пабудова касцёла дамініканцаў распачалася ў самым пачатку XVII ст., з’явілася адкрыццё пад будаўнічымі пластамі храма чорнага слоя XVI ст., надзвычай насычанага знаходкамі’.
    Пласт XVI ст. таўшчынёй 10—35 см выяўлены пад слоем нівеліровачнага пяску толькі ў зоне цэнтральнага нефа ў розных месцах раскопу на працягласці 50 м. Адкрыццё і вывучэнне матэрыялаў гэтага пласта каштоўнае больш у археалагічным сэнсе, бо дазваляе выразна абазначыць час бытавання пэўных знаходак і масавых вырабаў.
    Тут знойдзены абломкі паліванай і тэракотавай печавай кафлі з высокай двайной рамкай з рэнесансавымі матывамі арнаменту (вазы, птушкі, грыфоны, манаграмы), асколкі шкляных кварт, так званага рэйнскага каменнага тавару з шэрай 1 сіняй глазурай, мноства фрагментаў сталовай і кухоннай керамікі, багата арнаментаванай, непаліванай 1 пакрытай зялёнай, салатавай, бірузовай, лімоннай, жоўтай, чырвонай, чырвона-карычневай палівай з рознымі адценнямі. Многія тыпы керамікі і ўсе фрагменты печавай кафлі характэрныя толькі для другой паловы XVI — пачатку XVII ст.
    Тая акалічнасць, што пад паўднёва-ўсходнім нефам, размешчаным
    далей ад сучаснай вул. Інтэрнацыянальнай, не выяўлена напластаванняў XVI ст., а пад цэнтральным нефам яны знойдзены, ускосна сведчыць пра тое, што ў XVI ст. тут ужо існавала вул. Валоцкая, уздоўж якой, трэба меркаваць, размяшчаліся драўляныя пабудовы. У пласце пад касцёлам усюды было шмат вуголля — вынік пажараў.
    Пабудова Дамініканскага касцёла ў Мінску адбывалася адначасна з насыпаннем абарончых валоў вакол горада. Паўднёва-ўсходні участак вала быў насыпаны непадалёк ад храма (якраз праз сярэдзіну сучаснай Цэнтральнай плошчы). Відаць, прымаючы пад увагу гэтую акалічнасць, касцёл будавалі адначасна як абарончы фарпост—мураваную крэпасць на адкрытай з усходу ўскраіне Мінска. Паэтапнае будаўніцтва тут было непрымальным. Мураванне касцёла-крэпасці ў гэтым месцы адлюстроўвала інтарэсы ўсяго горада, а не толькі рэлігійныя задачы дамініканцаў. У час раскопак паўднёва-ўсходняга нефа, звернутага бакавой сцяной да абарончага вала, у ім выяўлены рэшткі дзвюх магутных гарматных ніш падэшвеннага бою і дзве ўступчатыя нішывокны, верагодна, для мушкетнага агню.
    Такім чынам, вынікі археалагічных раскопак здымаюць сумненні, якія маглі ўзнікнуць з-за недахопу звестак, пра першапачатковы выгляд і час пабудовы касцёла дамініканцаў у Мінску. Ен адразу будаваўся як трохнефны храм з абарончымі функцыямі і ваеннымі канструкцыйнымі элементамі. Будаўніцтва яго ў цэлым скончана ў другім дзесяцігоддзі XVII ст.
    1	Шчакаціхін М. Помнікі старадаўняе архітэктуры XVII—XVIII стст. у Менску//3апіскі аддзела гуманітарных навук. Працы камісіі гісторыі мастацтва. Мн., 1928. Т. .1. Сш. 1.