• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі

    Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 148с.
    Мінск 1993
    66.48 МБ
    Блізкім да гродзенскіх замкаў па характары планіроўкі і будаўнічай тэхнікі з’яўляецца Мядзельскі замак, узведзены на востраве сярод воз. Мястра ў XV ст. Тэрыторыя яго была абнесена абарончымі мурамі і вежамі. Ва ўсходняй частцы побач з цыліндрычнай вежай у XVI ст. быў пабудаваны палац. Падмуркі палаца і вежы закладзены з палявых валуноў і цэглы-пальчаткі ў тэхніцы змешанай муроўкі 2 У той жа час падмуркі абарончых муроў узведзены з камянёў, што, відавочна, выклікана рознымі канструкцыйнымі асаблівасцямі. Перакрыцці падвала вежы рабіліся на бэльках. Падвалы палаца перакрываліся скляпеннямі. Уваход у падвал пад вежу быў вымураваны з цэглы-пальчаткі ў гатычнай тэхніцы яе перавязкі. Можна меркаваць, што найбольш складаныя элементы пабудоў — баявыя галерэі, аконныя і дзвярныя праёмы, скляпенні — вымуроўваліся таксама з цэглы. Замкі ў Гродне і Мядзелі вызначаюцца развітой сістэмай абарончых збудаванняў і разам з тым істотным павышэннем ролі будынкаў грамадзянскага характару, што дазваляе вызначыць іх як помнікі тыпу «канвенцкі дом» («канвентхаўз»), да якога можна аднесці і ранейшыя замкі ў Крэве, Лідзе і Медніках3. Пэўныя агаворкі пры аднясенні апошніх да пабудоў тыпу «канвентхаўз» могуць быць зроблены ў сувязі з адсутнасцю ў іх развітых жылых будынкаў, аб’яднаных з абарончымі збудаваннямі ў адзіны комплекс.
    Дзяржаўныя замкі ў Гродне і Мядзелі, як і прыватнаўласніцкія ў Іказні, вызначаюцца характарам пабудовы планаў, падпарадкаваных рэльефу мясцовасці. Іказненскі замак складаўся з двухпавярховага палаца, абарончых муроў і вежаў, узведзеных у аналагічнай будаўнічай тэхніцы са Старым у Гродне і Мядзельскім замкамі. Некаторыя яго часткі былі выкананы з дрэва 4. На пачатак XVI ст. прыпадае аднаўленне мураванага замка ў Наваградку, які вызначаўся падабенствам аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі з раней ахарактарызаванымі збудаваннямі. Літаральна да канца XVI ст. жыллёвыя пабудовы былі драўлянымі, і толькі ў канцы XVI або пачатку XVII ст. паміж Касцельнай вежай і Шчытоўкай быў узведзены мураваны палац 5. Яго будаўніцтва, відаць, варта звязваць з працэсам інтэнсіўнага развіцця мураванага дойлідства на Бе-
    ларусі на працягу XVI ст. Наваградскі замак выконваў найперш функцыі абарончага збудавання і ў ім (у адрозненне ад замкаў у Гродне, якія з’яўляліся рэзідэнцыяй вялікага князя, або замка ў Мядзелі, што належаў каралеве Боне) пабудовам грамадзянскага характару надавалася меншая ўвага. У будаўніцтве яго выдзяляюцца тры этапы, апошні з якіх прыпадае на канец XV—пачатак XVI ст.6 Менавіта ў гэты час складаецца магутнае абарончае збудаванне, пабудовы якога — вежы і абарончыя муры — узводзіліся ў характэрнай для гэтага перыяду будаўнічай тэхніцы. Падмуркі закладваліся з валуноў на вапнавай рошчыне. У пачатку XVI ст. іх пачалі ўзводзіць з дабаўленнем бітай цэглы і пазней выконвалі ў тэхніцы змешанай муроўкі 7. Наземныя муры ўзводзілі-
    Месцазнаходжанне шьіз і гаспадаргыі мурабаныі будынкаў у Ррэускім/'/), Набаградскім (2), Гродзенсхім
    Старьім (3), Мрскім (4) і Няс6/жс/сім(5) замказс
    Мал. 27. Жылыя і гаспадарчыя мураваныя будынкі ў беларускіх замках XIV— XVIII стст.
    ся ў лусковай тэхніцы муроўкі, калі шчокі вымуроўваліся з цэглы-пальчаткі з прымяненнем гатычнага тыпу яе перавязкі, а сярэдзіна забутоўвалася камянямі на вапнавай рошчыне.
    Адметнае месца ў гісторыі палацава-замкавага дойлідства займае Мірскі замак, у абліччы якога ўвасобіліся рысы трох важнейшых перыядаў у архітэктуры Беларусі: готыкі, рэнесансу і барока. Замак быў узведзены ў пачатку XVI ст. з цэглы-пальчаткі ў гатычнай тэхніцы муроўкі. Падмуркі і ніжнія часткі' сцен складзены з камянёў, якія перамяжоўваюцца з гарызантальнымі і вертыкальнымі радамі цэглы. Забутоўка сцен выконвалася з радоў камянёў і бітай цэглы, залітых пластамі вапнавай рошчыны таўшчынёй да 20 см. Мірскі замак з’яўляўся першакласным абарончым збудаваннем свайго часу. Аднак дойліды надалі вялікую ўвагу і стварэнню прадстаўнічай рэзідэнцыі, дзеля чаго фасады вежаў і абарончых муроў былі багата аздоблены разнастайнымі дэкаратыўнымі элементамі: паўкалонкамі, нішамі, парэбрыкамі, пасамі, якія, як правіла, пакрываліся вапнавай тынкоўкай, падфарбаванай сурыкам. Спосаб аздаблення яго фасадаў, як і блізкіх з ім па часе цэркваў абарончага тыпу ў.Сынковічах, Мураванцы, Супраслі і Койданаве, выдзяляецца ў самабытныя рысы беларускай готыкі8. У замку адначасова з узвядзеннем абарончых прыстасаванняў планавалася будаўніцтва ўздоўж паўднёвага і ўсходняга муроў цаглянага палаца, пра што сведчыць штраба на знадворнай паверхні заходняга мура на ўсю яго вышыяю. Ці была гзта задума поўнасцю рэалізавана, зараз вызначыць цяжка. Ад паўднёвай часткі будынка, які меў, відаць, адзін паверх, захаваўся толькі падмурак з камянёў і кавалкаў цэглы на вапнавай рошчыне, глыбіня якога 2 м. Прыблізна пасярэдзіне паўночнай абарончай сцяны быў узведзены невялікі будынак, месцазнаходжанне якога таксама адзначана штрабой. У ім, відавочна, захоўваўся вайсковы рыштунак, у тым ліку іюрах і гарматныя ядры, што і прымусіла будаўнікоў аддаліць яго ад жылых і гаспадарчых пабудоў для бяспекі апошніх у выпадку ўзрыву боепрыпасаў. Замкавы двор быў забрукаваны. На адлегласці 1,5 м ад пабудоў на брукоўцы выкладзены жалабок для сцёку вады, якая выводзілася за замкавыя муры лраз адпаведныя прыстасаванні, размешчаныя абапал надбрамнай вежы.
    У пабудове плана Мірскага замка пачатку XVI ст. праявілася тэндэнцыя да стварэння прадстаўнічай прыватнаўласніцкай рэзідэнцыі з рацыянальным размяшчэннем рознахарактарных пабудоў, аб’яднаных у адным комплексе. Аднак у ім яшчэ не адбываецца вылучэнне будынкаў грамадзянскага характару з абарончых збудаванняў. Наадварот, вежы і праслы муроў паміж імі, памяшканні палаца былі скарыстаны з абарончай мэтай: вонкавыя сцены на першым паверсе прарэзалі байніцы ніжняга бою для гармат, над будынкам па вонкавым баку праходзіла баявая галерэя.
    Перамены ў характары палацава-замкавых комплексаў вызначаюцца з увядзеннем замка ў Геранёнах, будаўніцтва якога прыпадае на мяжу XV—XVI стст. Збудаванне складалася з чатырох вежаў і драўлянага першапачатковага палаца, які быў прыбудаваны да паўднёвай сцяны замка, а ў канцы XVI ст. заменены на мураваную пабудову 9. Такая пабудова плана збліжае яго з замкам у Міры. Цыліндрычныя вежы і праслы муроў збудавання ў Геранёнах узводзілі з камянёў метадам лусковай муроўкі, звонку іх аблямоўвалі цэглай-пальчаткай, якая мела гатычны тып перавязкі. Падмуркі пабудоў закладзены на глыбіню 1 м з вялікіх камянёў на вапне. Прамежкі паміж імі закладзены кавалкамі цэглы і зацёрты вапнавай рошчынай. Крокам уперад пры стварэнні Ге-
    ранёнскага замка было ўзвядзенне на адлегласці 80 м ад мураваных пабудоў земляных умацаванняў, якія знутры падтрымліваліся сценкай, збудаванай у тэхніцы паласатай муроўкі з абчасаных камянёў і цэглыпальчаткі. Па кутах умацавання сценка пераходзіла ў вежы-рандэлі. Стварэнне замка ў Геранёнах характарызуе бачны пачатак працэсу аддзялення мураваных будынкаў, якія набываюць выключна грамадзянскі характар, ад абарончых прыстасаванняў, што пачынаюць узводзіцца з пяску, жвіру з дамешкамі гліны або суглінку, паступова выводзячы з іх мураваныя элементы. Замак у Геранёнах стаў пераходным на шляху замены замкаў з мураванымі абарончымі прыстасаваннямі на Л>вы іх тып — з землянымі бастыёнамі і курцінамі.
    У сярэдзіне XVI ст. у Заслаўі быў збудаваны першы на Беларусі бастыённы замак '°. Важным крокам на шляху развіцця бастыённых замкаў стала будаўніцтва ў 1583 г. замка ў Нясвіжы н. 3 яго пачалася вялікая праца па стварэнні новага горада з рэнесанснай планіроўкай, якая закончылася да пачатку XVII ст.,: Замак уяўляў сабой развітую магнацкую рэзідэнцыю, у якой функцыянальна былі падзелены пабудовы грамадзянскага і абарончага характару. У забудове Нясвіжскага замка прасочваецца імкненне да стварэння сіметрычнай забудовы ў межах бастыённых умацаванняў. Важнай крыніцай для характарыстыкі першапачатковага выгляду збудавання з’яўляецца гравюра Т. Макоўскага, з якой відаць, што па цэнтры двара каля тыльнай курціны размешчаны галоўны будынак палаца. Насупраць яго пасярод усходняй курціны знаходзілася двух’ярусная брама з вежаіі. Апошняя была нехарактэрным элементам для класічных бастыённых замкаў у Заходняй Еўропе. Наяўнасць яе можа быць вытлумачана працягам традыцыйнага вырашэння замкавых брамаў у выглядзе вежы з праездам у першым паверсе (замкі ў Гродне, Наваградку, Міры). Па абодвух баках двара ў Нясвіжскім замку сіметрычна размясціліся карпусы палаца. Вырашаны такім чынам дзядзінец быў акружаны насыпнымі курцінамі з чатырма бастыёнамі па кутах. Фартыфікацыя Нясвіжскага замка ў многім апярэдзіла аднатыпныя абарончыя прыстасаванні Еўропы таго часу, што істотна вылучае яго сярод такіх збудаванняў 13.
    У аб’ёмна-планавай кампазіцыі Нясвіжскага замка на першы погляд утрымліваюцца некаторыя недахопы з пункту гледжання яго абароны. Значным «пралікам» дойлідаў можна было б лічыць узвядзенне высокіх мураваных будынкаў, якія выступаюць над курцінамі. Аднак стваральнікі замка, відаць, у немалой ступені разлічвалі на моц бастыённай абарончай сістэмы, якая на той час была новаі" для беларускіх зямель. Апроч таго, пры пабудове комплексу ўлічвалася і яго размяшчэнне на востраве, акружаным вадой. Да таго ж сам замак на гэтым штучным востраве быў выдзелены з дапамогай абводненага рова. 3 гэтай прычыны дойліды і мелі магчымасць надаць асаблівую ўвагу стварэнню прадстаўнічай мураванай рэзідэнцыі. Асобныя элементы яе, бачныя на згаданай гравюры (невялікія вежы па чатырох кутах галоўнага будынка палаца, шмат’ярусная назіральная вежа каля паўднёвага яго корпуса і надбрамная вежа), збліжаюць палацава-замкавы комплекс у Нясвіжы з ранейшымі мураванымі замкамі.
    У гэты час адбываецца і перабудова Мірскага замка '4. Асноўная ўвага пры рэканструкцыі надавалася ўзвядзенню шматпавярховага палаца, які размясціўся каля ўсходняга і паўночнага абарончых муроў. 3 мэтай павышэння абараназдольнасці замка ў новых умовах вядзення ваенных дзеянняў былі насыпаны бастыёны і курціны галандскага тыпу 15. Праезд надбрамнай вежы ўмацавалі дадатковым абарончым прыстаса-