Сны імператара
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
Але гэтым ранкам яго прывяло сюды абуджанае сном пачуццё нейкага чакання.
Памяць дазваляла яму пісаць без пёраў і паперы. Прымружыўшы вочы, ён паўтарыў апошнюю страфу,
якая гучала ў думках адначасна на лаціне і па-беларусінску. Паэма яшчэ не мела назвы, апе раз-пораз, як вясёлкавая стронга ў чыстых нёманскіх доплывах, у свядомасці ўжо праплывала: «Carmen de bisonte» — «Песня пра зубра».
Гусоўскі ўрупіўся ў работу і не адразу змеціў чалавека, што з’явіўся па другі бок арэны. To быў юнак у апратцы шкаляра з вышыванымі саквамі цераз плячо. Ён скінуў не надта пакоўныя саквы, выняў акраец хлеба і запусціў у яго маладыя зубы. Падхарчыўшыся, шкаляр паслаў на каменную лаву добра-такі зашмальцаваны фаляндышавы плашч і з насалодаю выцягнуўся на ўвесь свой немалы рост.
У гэты момант Гусоўскі нарэшце заўважыў юнака. Аднак ён заўважыў і іншае: трохі вышэй ад шкаляра сярод лаваў амфітэатра зладзеявата выткнулася і адразу схавалася нечая постаць у рызманах. Шкаляр умасціў саквы пад галавою і, відаць, заснуў, а абадранец больш не паказваўся. Ды раптам спрактыкаванае вока паляўнічага змеціла, як з-за каменя вытыркнуўся і пачаў паціху пасоўвацца да сакваў даўгі кій з гакам на канцы. Гусоўскі крыкнуў, юнак усхапіўся на ногі, але было ўжо позна: злодзей уцякаў з саквамі на ўсе лапаткі. Спрытна пераскокваючы цераз лавы, ён бег акурат на Гусоўскага, нібыта збіраўся знайсці ў яго паратунак. Шкаляр нёсся за ім вялікімі скачкамі, і здавалася, што абадранец трапіў у нявыкрутку. Ды толькі, калі між ім і паэтам засталася нейкая паўсотня крокаў, а шкаляр восьвось павінен быў схапіць валацугу за каршэнь, той, крыху збочыўшы, нырцануў у нішу і быццам праваліўся скрозь зямлю. Калі Гусоўскі, дакараючы сябе за някемнасць, падбег да чорнага атвору нішы, задыханы і ўзмакрэлы шкаляр ужо вылазіў адтуль, пэўна, зразумеўшы, што ягонае майно знікла ў гатых лёхах назаўсёды.
— Кадук на яго! — вылаяўся ён і, змахнуўшы з ілба пот, прывітаўся на лаціне.
Ад неспадзяванкі Гусоўскі нават не адказаў на вітанне.
— Кадук на яго! — усцешана паўтарыў ён беларусінскую лаянку і сціснуў прыгаломшанага шкаляра ў абдымках.— Кадук на яго!
He, нездарма прысніўся яму той сон. He кожны дзень сустрэнеш у Рыме чалавека з Вялікага княства, ды яшчэ з Нясвіжа.
Даўгалыгі, русявы і зеленавокі шкаляр адказваў на роспыты весела і з трохі круцельскаю ўсмешкай:
— He прападу! У Нясвіжы людзі хіжы: салому таўкуць — бліны пякуць, сена смажаць — бліны мажуць. Адно кніжак шкода.
Ён прыгладзіў разбэрсаныя пагоняю валасы, нахіліўся да атвору, з якога цягнула холадам, і, склаўшы далоні ракавінай, закрычаў:
— Гэй ты, сіньёр шылахвост! Хлеб можаш есці, кашулю можаш насіць, а кнігі прынясі заўтра на гэтае месца і пакладзі на першай прыступцы. Тады Бог адпусціць табе твой грэх!
Сутарэнне азвалася здзеклівым рогатам. Італьянскае мовы шкаляру не хапіла, і ён выгукнуў у цемру ўжо пасвойму:
— Каб цябе чэрці смажылі столькі дзён, колькі слоў у тых кнігах!
Васіль — так звалі шкаляра — атрымаў у Кракаве бакалаўра і цяпер кіраваўся па навуку ў Падую, дзе таксама маглі вучыцца праваслаўныя. Сёлета там чыталі лекцыі два магістры-беларусіны: Ян з Полацка — «Лісты» Цыцэрона, а Марцін з Зэльвы — «Этыку» і «Метафізіку» Арыстоцеля. Рым зусім убаку ад дарогі, але ён, Васіль, зрабіў калена, каб на свае вочы ўбачыць Вечны горад.
Гусоўскі ўзгадаў маладосць. Ці сурова трымаюцца цяперашнія студыёзусы статутаў? Няўжо сапраўды гавораць у бурсе толькі па-лацінску? Ці выкладае яшчэ ў Ягелонскай alma mater доктар у медыцыне і вольных мастацтвах Мацей з Вільні?
Доктара Мацея, ахвотна адказваў бакалаўр, абралі рэктарам Сіенскага універсітэта. Статуты — цудоўная вынаходка, бо іначай не было б асалоды парушаць іх. Што да лаціны, дык заўсёды знойдзецца пара пустадомкаў, якія за лішні шэлег адхрысцяцца не толькі ад роднай мовы, але і ад роднае маці. Яны і ідуць у віжылюпусы. Быў у іх такі Марка з Мастоў, каб яму сем болек на язык. Яшчэ не навучыўся як след кашы палацінску папрасіць, а ўжо бегаў дакладаць на адназемцаў, што ганяць статуг і гавораць, заміж лаціны, сваёю моваю. Так сэрца ад’еў, што пасадзілі яго аднае начы ў мех і, палічыўшы скабы, выраклі ўтапіць у рацэ. Пацягаўшы ж па вуліцах, разгайдалі дый кінулі, заместа Віслы, у лужыну насупраць бурсы. Вады там катў па пятў, але Марку і таго хапіла. Пачаў, як выпусцілі з меха, райскія шаты славіць, а суддзяў сваіх называў не інакш як паночкамі анёламі.
Абодва рагаталі да слёз. Можа, упершыню ў жыцці Гусоўскі пашкадаваў, што не мае сына.
Яны да цёмнага хадзілі разам па Рыме. Паэту не шкада было доўгага летняга дня. Гэты вясёлы дваццацігадовы дзяцюк, што перамераў сваімі нагамі палову Еўропы, быў жывым напамінкам, што ягоная зямля жыве, імкнецца да навукі, што гучыць яе мова, на якой ужо ёсць друкаваныя кнігі.
Увечары яны ўдвух — бацька і сын, на момант здалося паэту,— сядзелі ў ягоным пакоі пры збане захопленага з таверны маладога віна, якое амаль не хмяліла, адно рабіла ўсе рэчы нейкімі болыл выразнымі і значнымі, як быццам адкрываючы іхнюю сапраўдную існасць. Пясочны гадзіннік, дзве злепленыя лякам шкляныя цыбуліны з сіткам, пакідаў быць проста гадзіннікам і ператвараўся ў сімвал самога часу. Сімваламі пачынала рабіцца і астатняе — лук, загостранае лебядзінае пяро, белы аркуш паперы...
Аказалася, кракаўскія шкаляры яшчэ памятаюць эпіграмы Гусоўскага. Праз адну з іх, напісаную на самога рэктара, ён мусіў развітацца з універсітэтам і шукаць абароны ў Эразма Вітэліуса, які на той час ужо быў біскупам плоцкім і марыў стварыць на поўначы Кароны агмень навукі і мастацтваў, роўны далёкай Падуі.
Памаўчаўшы, ён спытаўся ў юнака пра бацькоў. Маці засталася з ягонай сястрою ў Нясвіжы, дом пры самым рынку. Бацька, дзяк Міхей, быў пад рукою Міхала Глінскага ў Клецкай сечы. У той слаўны дзень, калі войнікі Княства паланілі чатыры тысячы татараў і адбілі сорак тысяч палонных жанок і дзяцей, малы Васіль стаў сіратою.
Гусоўскі ўзяў са стала кнігу:
— Ac albos belli celebres virtute Ruthenos...
— Беларусы, праслаўленыя сваёй мужнасцю на вайне...— пераклаў Васіль.— «Пруская вайна» Яна з Вісліцы.
— Так. Славу Грунвальда ўжо ахутвала цемра, але ён разагнаў яе святлом свайго таленту. Каб захаваць наступнікам нашу гісторыю, мала запісаць яе ў хронікі. Яе трэба адчаканіць і ў паэтычных радках.
— Другую частку я ведаю на памяць,— сказаў бакалаўр.— Усё апісанне бітвы.
Узмахваючы ў такт рукою, Васіль пачаў чытаць. Князь Вітаўт хутчэй за ўсходні вецер ляцеў да Ягайлы, што
сустрэў пачатак сечы ў малітве. Татарскія коннікі нацягвалі лукі і пускалі коней наўскапыт. Град смертаносных стрэл біў у браню, і падалі шыхты пыхлівых тэўтонцаў. Непераможнымі волатамі ішлі наперад літвіны. Ад стрэл і коп’яў цямнела неба...
На твар юнака легла пячатка ваяўнічасці. Шкадуе, што жыве на сто гадоў пазней, думаў Гусоўскі. Вядома, хацеў бы сам вывешваць на купалах Вільні і Кракава крыжацкія сцягі і бароды. Як бы сагрэў сваё сэрца, каб прымеў убачыць гэтага маладзёна, сам Вісліцкі...
— Вітаўта народ назваў Громам вайны,— прамовіў Гусоўскі, калі юнак скончыў.— Нават татараў ён трымаў у цуглях. Князь Вітаўт адводзіў набегі ад нашай зямлі, а цяперашнія гаспадары аддаюць яе на здзек...
3 хвіліну яны, паяднаныя аднымі думамі, сядзелі моўчкі.
— Ад годных людзей,— загаварыў Васіль,— я чуў, што шаноўны паэт, выконваючы волю папы, піша паэму пра паляванне на зубра...
— Гэтым людзям сапраўды можна верыць.
— Як бы я хацеў пачуць хоць некалькі радкоў... Няхай яны нагадаюць нам пра нашыя пушчы.
— Часіны цяпер такія, што не спрыяюць чуллівасці і замілаванню. Кожны мусіць думаць, як дапамагчы Айчыне.
Юнак чакаў. На неба ўжо выплыў месяц, і ў ягоным аліўкавым святле Гусоўскі пачаў:
Летам заўсёды занятыя ў кровапраліццях Войнаў усобных, якім ні канца, ні пачатку, Ратнікі нашы з Піліпаўкі аж па Грамніцы Маюць аддуху ў лясах — паляванне на звера. Мабыць, свой звычай і Марс пераняў у літвінаў I ў адпачынак мячы гартаваць на марозах. Войны! Злачынная справа — вайна выклікае Гнеў мой, і слёзы, і боль. Без падтрымкі, бясконца Войны вядзём мы адзін на адзін за свяшчэнны Братні саюз хрысціянства з навалай з усходу. Вораг страшэнны адольвае нас і зламысна Рэжа пад корань наш род і вучэнне Хрыстова У душах народаў на ўсіх заняволеных землях. Ён, спадцішка ўварваўшыся ў нашы ўладанні, Цэламу свету нахабна сцвярджае: ваюю He за прастору сабе, а за лад у прасторы.
3 верай сваёй ён ідзе і ў імя нам чужацкага бога Лад свой агнём і мячом усталёўвае ў землях Іншага веравызнання і іншых парадкаў.
Там, дзе арда саранчой прапаўзе, застануцца Толькі асмолкі ды печышчы, попел ды косці, Зграі варон ды чароды сабак адзічэлых.
Бог барані, калі нас перамогуць прышэльцы, Лепш ужо смерць нам усім без пары, чым такая Доля — жыццё пад’ярэмнае ў чорнай няволі...*
Васіль імпэтна ўстаў.
— Злыя языкі сцвярджаюць, што Эразм Вітэліус і ягоны сакратар выракліся Бацькаўшчыны і шукаюць славы і пашанотаў у Ватыкане. Цяпер я ведаю, чаго вартыя гэтыя размовы. Усё гаворыць за тое, што аўтару паэмы наканавана еўрапейская слава.
— Тваімі вуснамі прамаўляе маладосць,— перапыніў Гусоўскі.
— He. Доктар Скарына сее асвету сярод нашага люду, але не менш важна сеяць у свеце праўду пра нашу зямлю і яе пакуты.
— Якія ж кнігі былі ў тваіх саквах? — перавёў размову на іншае паэт.
— «Арыстоцелева брама» і Скарынаў Псалтыр з Еклезіастэсам.
Прыклаўшы правую руку да сэрца, Гусоўскі працягнуў бакалаўру кнігу, з якой не разлучаўся ўжо чатыры гады. To быў Псалтыр, першая друкаваная кніга, у якой загучала жывое слова іхняга народа. Абаронца младых і радасць, старым пацеха і песня, жонам пабожная малітва і пакраса, дзецям малым пачатак усякае добрае навукі, мужам моцнаеўцвярджэнне. Паэту здалося, што прадмову чытае сам Скарына, што душа ягоная недзе тут, з імі...
Яны доўга не клаліся спаць. У спічастым вакне стаяла поўня, і яна нагадвала абодвум спелы яблык-папяроўку з садоў далёкай радзімы.
VI
Напрыканцы верасня, калі ў сухой спякоце рымскага лета пачулася дыханне восені, якая абяцала сплытчэламу Тыбру ўжо блізкія дажджы, Эразм Вітэліус вярнуўся з падарожжа ў Фларэнцыю і Парму. Увечары таго ж дня паэт і мецэнат ужо гутарылі ў багатай бібліятэцы пасла, якой зайздросцілі нават кардыналы. Адзі-