Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

Старажытная Беларусь

Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
120.71 МБ
і Глеб Смаленскія. Апроч таго, разам з галіцка-валынскімі князямі ішлі пінскія і тураўскія князі. Як бачым, нягледзячы на ўмацаванне сувязяў Пінска і Турава з Новагародкам, яны па-ранейшаму адчувалі моцны ціск галіцка-валынскіх князёў, з’яўляючыся для іх плацдармам для непасрэднага нападу на Новагародскую дзяржаву, паколькі шлях іх ішоў «мнмо Турова к Случку»870. Тут яны, злучыўшыся з татарамі, пайшлі на Новагародак. Вельмі паказальна, што за напад на Драгічын цярпелі не гарадняне, якія непасрэдна ажыццяўлялі яго, а Новагародак. Гэта яскравае сведчанне таго, што Горадзен знаходзіўся пад уладай Новагародка, адкуль і ішла ініцыятыва нападу на Драгічын, што добра разумелі галіцка-валынскія князі і таму накіравалі свой удар супроць Новагародка.
Трэба зазначыць, што гэтая падзея досыць падрабязна асветлена летапісцам. Так, мы даведваемся, што, злучыўшыся каля Слуцка, рускія і татарскія войскі спешна пайшлі да Новагародка. He дайшоўшы да р. Сэрвеч, спыніліся на ноч. А назаўтра, рана ўстаўшы, перайшлі раку і рашылі чакаць світання. Калі стала ўзыходзіць сонца, пачалі строіцца палкі і ісці да Новагародка. Татары знаходзіліся на правым флангу, побач з імі ішоў Леў са сваім войскам, а на левым флангу рухаўся Уладзімір са сваім валынскім войскам. Аднак татары ў скорым часе прыслалі да Льва і Уладзіміра сваіх ганцоў, якія паведамілі, што за бліжэйшаю гарой ужо стаіць войска праціўніка і пара ідзе з яго коней. Аднак калі паслалі людзей разведаць, то тыя ўбачылі, што ніякага войска там не было і што пара ішла з крыніц, якія цяклі з гары і выдзялялі пару на вялікім марозе (як бачым, паход адбываўся зімой). ІІасля гэтага замяшання войскі падышлі да горада і сталі каля яго. Далей летапісец зазначыў, што не ўсе войскі ў гэты час тут былі. Так, Мсціслаў ад Копыля павярнуў на Палессе, якое ваяваў. Гэты факт дае падставу меркаваць, што частка Палесся ўжо была пад уладай Новагародка. He было тут і задняпроўскіх князёў. I толькі адзін Алег (сын Рамана Дабраньскага) прыйшоў да татараў, а яны вельмі яго чакалі. I вось у гэты час Леў, утаіўшыся ад сваіх стрыечных братоў — валынскіх князёў Уладзіміра і Мсціслава,— першым з татарамі напаў на Новагародак і захапіў яго акольны горад, а назаўтра і дзяцінец. Няма чаго казаць, што абрабаванне было галоўнай мэтай нападнікаў, і таму зразумела, што Леў і татары, першымі ўварваўшыся ў Новагародак, як мы ўжо ведаем, вельмі багаты горад, мелі найбольшую здабычу і мала або нават і нічога не пакінулі іншым саюзнікам, чым і выклікалі іх вялікі гнеў. А гэта і расстроіла далейшыя планы ўдзельнікаў паходаў. Раней было да-
мо^лена, што, узяўшы Новагародак, яны пойдуць на Літву . На гэта апошняе трэба звярнуць асаблівую ўвагу. У самым пачатку летапісец гаварыў, што паход быў накіраваны «на Літву», а далей удакладніў, што войскі пайшлі на Новагародак. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што для галіцка-валынскага летапісца ўсё Верхняе Панямонне з’яўля лася Літвой. I сапраўды, як мы ведаем, Новагародак быў заснаваны Яраславам Мудрым у 1044 г. пасля яго паходу на Літву і перамогі над ёю. Але ў той жа час летапісец адрознівае тэрыторыю Новагародскай зямлі ад тэрыторыі суседняй Літвы, паказваючы, як, паваяваўшы Новагародак, рускататарскія войскі сабраліся ісці ў Літоўскую зямлю. На гэта апошняе і трэба звярнуць асаблівую ўвагу, бо яно і прывяло даследчыкаў у зман. Атаясамліваючы Старажытную Літву з сучаснай і ў той жа час бачачы ўпамінанне яе ў Беларускім Панямонні, яны яшчэ больш упэўніваліся ў перакананні, што літоўскія князі сапраўды заваявалі Чорную Русь, чым нібыта і тлумачылася пашырэнне назвы «Літва» на Новагародак і яго зямлю.
Руска-татарскі паход 1274 г. быў цяжкім ударам для Новагародскай дзяржавы і найперш для яе сталіцы. Але ён не дасягнуў сваёй канчатковай мэты: поўнага абрабавання ўсяго Верхняга Панямоння, прычынай чаго была варожасць паміж галіцка-валынскімі князямі. Як мы ведаем, гэты паход быў карай за захоп Драгічына. На жаль, летапіс не паведаміў нам аб тым, ці быў вернуты гэты горад галіцкаму князю. Беручы пад увагу, што ў далейшым усё Падлессе ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага, можна думаць, што Драгічын не быў вернуты Льву Данілавічу.
Частковая няўдача паходу 1274 г. не стрымала і галіцкіх і валынскіх князёў ад варожых дзеянняў супроць Новагародка. У 1276 г. Уладзімір Валынскі ў саюзе з Львом Галіцкім пасылае сваё войска да Слоніма, бярэ яго, каб, як сказана ў летапісе, новагародскія князі «нх земле не подседале»872 . 3 гэтага можна зразумець, што Слонім у той час быў важным умацаваным фарпостам, адкуль непасрэдна наносіліся ўдары Валынскай зямлі. На жаль, з летапісу нельга зра зумець, як доўга знаходзіўся гэты горад у валынскіх руках.
Трайдзень у адказ на захопніцкія дзеянні паслаў свайго брата Сірпуція (ён хутчэй за ўсё сядзеў у Горадне, а не ў Новагародку, як лічыў У. Пашута873, бо апошні быў рэзідэнцыяй самога Трайдзеня) на Валынь, ваяваць каля Каменя874. У сваю чаргу Уладзімір Валынскі захапіў Турыйск на Нёмане. Цяжка сказаць, дзе знаходзіўся гэты горад, магчыма, і на месцы сучаснай в. Турэц (Карэліцкі р-н). Але ўжо тое, што валынскія войскі дайшлі да Нёмана, гаворыць аб іх глы-
бокім пранікненні ў Новагародскую зямлю і фактычна ператварэнні яе ў становішча франтавой паласы.
Што гэта так, паказалі падзеі 1277 г., калі пасля кароткага замірэння з валынскім князем на Новагародак зноў насунулася грозная небяспека. Разумеючы, што сваімі сіламі ім не ўдасца скрышыць Новагародак, яны працягвалі нацкоўваць на яго татараў. I гэтыя захады зноў не прайшлі марна, тым больш што і татары не змірыліся з фактам існавання дзяржавы, свабоднай ад іх панавання. I вось татарскі хан На гай паведаміў праз сваіх паслоў галіцка-валынскім князям Льву, Мсціславу і Уладзіміру, што ён пасылае ім сваё войска на чале з ваяводам Мамшэем у дапамогу ім ісці «на ворогн свое». Аб’яднанае войска пайшло на Новагародак. Але, калі ў 1274 г. яно ішло з паўднёвага ўсходу, праз Тураў і Слуцк, то цяпер яно рухалася з паўднёвага захаду, праз Берасце. Цяжка сказаць, якой дарогай ішло татарскае войска, бо яго разам з галіцка-валынскімі князямі не было. Менавіта ў Берасці апошнія даведаліся, што татары іх «попереднлн», увайшлі ў Новагародак і «нзвоевалн всё», г. зн. абрабавалі яго і нанеслі яму шмат разбурэнняў. Галіцка-валынскія князі, убачыўшы, што ў Новагародку ім пасля татараў ніякай спажывы не будзе, вырашылі змяніць свой кірунак і пайшлі ў Горадзен. Мінуўшы Ваўкавыск, яны спыніліся ў адным месцы на ноч. I вось тут зноў, як і ў 1274 г., яскрава выявіліся супярэчнасці паміж галіцкімі і валынскімі князямі. Як раней Леў, так цяпер яго брат Мсціслаў і сын Юрый таемна ад валынскага князя Уладзіміра паслалі лепшых баяраў і слуг ваяваць у Гародню (так называецца тут Горадзен). Але іх напаткала няўдача. Аднойчы ноччу яны ляглі спаць, не наведаўшы сваё войска. А там варта, страціўшы пільнасць і зняўшы з сябе зброю, не заўважыла, як з войска ўцёк адзін перабежчык, які паведаміў гараднянам, што войска, якое ідзе на яго, знаходзіцца ў бязладдзі. Пачуўшы гэта, гарадняне паслалі прусаў і борцяў (яны год назад уцяклі ад немцаў, былі паселены тут Трайдзенем і, як бачым, з’яўляліся тут вайсковай сілай), якія ноччу напалі на варожае войска, адных пабілі, іншых узялі ў палон, у тым ліку і нейкага Цюіма, што ўзначальваў гэта галіцкае войска і быў паранены.
Даведаўшыся пра ўсё гэта ад сына Мсціслава Расціслаўкі, якому ўдалося выратавацца і які прыбег да іх голы і босы, Мсціслаў і Юрый вельмі засмуціліся «за своё безумье». У сваю чаргу Уладзімір Валынскі, даведаўшыся пра таемныя ад яго ўчынкі Мсціслава і Юрыя, «начаша собе промышлятн о взятьн города», г. зн. Горадна. Для іх больш за ўсё небяспечнай была перад брамай горада высокая камен-
ная абарончая вежа («столб»), у якой заселі прусы (зноў сведчанне выкарыстання іх як вайсковай сілы). Яна зачыняла ўваход у горад варожаму войску, і таму яно прыступіла да ўзяцця гэтай крэпасці, што яму і ўдалося зрабіць. Пасля гэтага гараднянаў ахапіў страх, і яны як бы змярцвелі ад яго. Аднак далей для іх усё склалася больш-менш спрыяльна. Справа ў тым, што галіцка-валынскія князі пачалі прымаць захады, каб вызваліць узятых у палон сваіх баяраў, аднак іх старанні не далі патрэбных вынікаў, і яны былі вымушаны пайсці на перагаворы з гараднянамі. Да згоды прывяла ўмова, што галіцка-валынскія князі не будуць браць горада і адыдуць са сваім войскам а гарадняне аддадуць ім іх баяраў, што і было зроблена8 .
Падзеі 1277 года зноў яскрава высветлілі цэнтральнае становішча Новагародка і яго вобласці ў Вялікім княстве.
Гэтым найперш і тлумачыцца, чаму супроць Новагародскай зямлі былі накіраваны паходы галіцка-валынскіх і та тарскіх войск. Па ўсім відаць, што мэтай іх тады з’яўлялася не заваяванне, а абрабаванне і гэтым самым знясіленне гэтай зямлі, што магло прывесці яе ў далейшым да ўпадку, у выніку чаго яна стала б лёгкай здабычай для іх. I хоць гэта апошняе, як убачым далей, не ажыццявілася, вайсковыя ўдары галіцка-валынскіх князёў, асабліва балючыя ў саюзе з татарамі, далі сябе знаць у страце Новагародскай зямлёй свайго цэнтральнага значэння ў дзяржаве. Падзеі 1277 года зноў пацвердзілі, што Горадзеншчына ўваходзіла ў склад Новагародскай зямлі і што Горадзен пасля Новагародка быў важнейшым горадам у дзяржаве і таму таксама з’яўляўся адным з аб’ектаў галіцка-валынскіх нападаў.
Аднак узаемаадносіны з Галіцка-Валынскай зямлёй былі хоць і галоўнай, але не адзінай знешнепалітычнай праблемай Новагародскай дзяржавы. На захадзе яе інтарэсы сутыкаліся з інтарэсамі Полыпчы. I таму зразумела, чаму ў 1278 г., калі не прадбачылася галіцка-валынскае ўварванне ў яго зямлю, Трайдзень робіць паход на ляхаў. Упамінанне (дарэчы, вельмі няяснае) яцвягаў у сувязі з гэтай падзеяй можа пэўным чынам сведчыць, што ў паходзе ўдзельнічалі і яны. Нездарма ж у пазнейшых беларускіх летапісах XVI ст. Трайдзень называўся яцвяжскім князем. Паход Трайдзеня і яго брата Сірпуція, накіраваны пад Люблін, прынёс вялікую ўдачу. Гэта перш за ўсё выявілася ва ўзяцці шматлікага палону876, што і з’яўлялася тады галоўнай мэтай паходу. Трэба ж было кампенсаваць страты, у тым ліку і людскія, нанесеныя ў 1274 і 1277 гг.