Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
Гэтыя словы вельмі добра сведчаць аб тым, што Полацк каардынаваў сваю знешнюю палітыку з усёй дзяржавай, з якой ён наўрад ці перарываў еднасць з часоў Войшалка. Апроч таго, нельга не ўбачыць, што наладжванне мірных і асабліва гандлёвых сувязяў з Рыгай было найперш у карысць Полацка, звязанага з ёю сваёй галоўнай жыццёвай
«Пагоня» — дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага. Малюнак 1575 г.
дарогай па Дзвіне. А гэта не магло не ўказваць на ўсё большы ўплыў Полацка на палітыку ўсёй дзяржавы. Вышэй ужо ўказвалася, што перадача Будзікідам і Будзівідам Ваўкавыска ўказвала на паступовае змяншэнне ролі Новагародскай зямлі ў дзяржаве. Праўда, У. Пашута лічыў, што гэтага патрабавала найперш барацьба з Ордэнам, які разгарнуў наступленне на Жамойць9|‘. Аднак супраціўленне Ордэну было пастаяннай жыццёвай неабходнасцю новай дзяржавы, чым побач з іншым дыктавалася яе ўтварэнне. Дарэчы, у гэты час, як мы бачылі, і Новагародская зямля нямала цярпела ад крыжацкіх нападаў. Таму перадачу Ваўкавыска Валы ні побач з прыязнымі адносінамі епіскапа Якава да Віценя больш дакладным будзе лічыць выяўленнем узрастаючага значэння Полацка ў дзяржаве. Выяўленнем гэтага можа быць тое, што ў 1285 г. «лнтва Ловоть воеваша»913. А гэта значыць, што сілы дзяржавы паступова пераключаюцца на ўзнаўленне ранейшай палітыкі Полацка ў адносінах да суседніх усходніх земляў, вынікам чаго ў далейшым і з’явіцца пашырэнне тэрыторыі дзяржавы на ўсход. Праўда, сам Полацк не стаў сталіцай усёй дзяржавы, але ёй стане другі даўні цэнтр крывіцкай каланізацыі ў балцка-крывіцкіх землях — Крыві ч горад — Вільня. Так закончыўся новагародскі перыяд нашай гісторыі.
Тое, што Новагародак у другой палове XIII ст. заняў дамінуючае значэнне ў нашай гісторыі, не было, як мы ба-
чылі, выпадковасцю. Гэтаксама і тое, што ён стаў першай сталіцай новай дзяржавы, добра тлумачыць яе назву як Літоўскай. Звычайна ў гістарычнай літаратуры гэта тлумачыцца як вынік заваявання Літвой (у дадзеным выпадку пад ёю разумеецца тэрыторыя сучаснай Літвы) беларускіх земляў, і ў першую чаргу Новагародка і яго зямлі. Але, як мы бачылі, ніводнага факта ў карысць гэтага не было прыведзена, што і зразумела, бо ўсё адбывалася наадварот. He Літва заваёўвала Новагародак, а ён яе заваяваў, як гэта было намі паказана на аснове гістарычных матэрыялаў. I калі беларускія землі далучаліся да Новагародка мірна, на глебе іх эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння, то балцка-літоўскія землі падначальваліся гвалтоўна, аказваючы моцнае супраціўленне новагародскай аб’яднаўчай палітыцы. Яшчэ рускі гісторык Н. Надзеждзін адзначыў у 1843 г., што перамагла не Літва, а яе назва914. I гэта так. Старажытная Літва, як сведчаць гістарычныя крыніцы і тапаніміка, знаходзілася ў Верхнім Панямонні, на тэрыторыі Беларусі. I хоць яна была заваявана суседнім Новагародкам, яна, аднак, захавала сваю назву і ў далейшым нават пашырыла яе. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што яна займала цэнтральнае месца сярод беларускіх гістарычных абласцей: Полацкай, Тураўскай і Новагародскай. 3 назвай Літвы атрымалася прыблізна тое самае, што і з назвай другой балцкай зямлі — Прусіі. Размешчаная на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, паміж вусцяў Нёмана і Віслы, яна ў канцы XIII ст. была заваявана нямецкім ордэнам, але таксама не страціла сваёй назвы і стала пашыраць яе на захад аж да Берліна.
I вось як пад балцкай назвай «Прусія» існавала буйная нямецкая дзяржава, так і пад балцкай назвай «Літва» хавалася буйная ўсходнеславянская дзяржава. Як усходнія немцы называліся прусакамі, якіх нельга блытаць з прусамі, так панямонскія беларусы называліся літвінамі, якіх нельга блытаць з літоўцамі. Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай, аднак па гісторыі свайго ўтварэння на тэрыторыі Беларусі, дзе знаходзілася яе ядро, па панаванні ў ёй беларускай культуры і мовы яна была найперш беларускай дзяржавай. Нездарма ж яшчэ ў летапісах XVI ст. гаворыцца аб «Новогородской державе, над Немном лежачее»,якой належалі Горадзен, Драгічын, Берасце і ў якую ўваходзілі «всн кранны русскне от Внлны аж до жродел (вытокаў) Неменовых, где ся за Копылем начннаетсяк15. I нездарма ж у летапісах XVI ст. у Новагародак заднім чыслом саджаліся жамойцкія князі, якія з гонарам насілі тытул Вялікага князя Новагародскага916.
Вялікае значэнне Новагародка ў нашай гісторыі падкрэсліваецца і тым, што яго герб «Пагоня» — коннік з мячом над галавой917 — стаў дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага. І,зрабіўшыся пасля сталіцай, Вільня пераймае гэты сімвал, а за ёй і многія беларускія гарады. 3 гэтага часу «Пагоня» становіцца выяўленнем дзяржаўнай самабытнасці Беларусі, выйсковай доблесці яе мужных барацьбітоў за волю радзімы. Усё адзначанае пераканаўча паказвае, што Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XIII ст. і пачатку XIV ст. існавала як Новагародская дзяржава.
КРЫНІЦЫ I ЛІТАРАТУРА
1 Кочубвнскнй A. А. Террвторня доксторнческой Лнтвы // Журн. Мнн-ва народн. просв. (ЖМНП). 1897. № 1. С. 66.
2 Маркс К., Энгельс Ф. Соч., нзд. 2-е. Т. 22. С. 19.
3 Архяв К. Маркса н Ф. Энгельса. Т. 5. С. 348.
4 Ленннскнй сборннк. Вып. XXX. С. 30.
5 Ленян В. Я. Полн. собр. соч. Т 30. С. 90.
6 Тамсама. Т. 34. С. 299.
7 Вестннк Наркомпроса (Мннск). 1921. № 1. С. 4—5.
8 Очеркн по археологнн Белоруссня. Ч. 1. Мн., 1972. С. 10.
9 Тамсама.
10 Загорульскяй Э. М. Древняя нсторпя Белорусснн. Мн., 1977. С. 25.
" Тамсама. С. 29—31.
12 Тамсама. С. 55
13 Шахматов A. К вопросу о фннскокельтскнх я фянско-славянскнх отношеняях // Нзв. Нмп. АН. 1911. VI серня. Т. 5. С. 711.
14 Загорульскнй Э. М. Цнт. соч. С. 31—32.
15 Тамсама. С. 47.
16 Седов В. Славяне Верхнего Поднепровья я Подвннья. М., 1970. С. 54.
17 Барсов Н. Очеркн русской ясторнческой географнв. М., 1885. С. 43.
18 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. М., 1966. С. 23; Седов В. Цвт. соч. С. 24.
19 Ермоловнч Н. Н. Где была летопнсная Лнтва? // Тез. докл. к конф. по археологнн Белорусснн. Мн., 1969. С. 233—238.
20 Советская археологня. 1964. № 4. С. 36—50.
21 Фасмер М. Этнмологнческнй словарь русского языка. Т. 2. М., 1967. С. 466.
22 Полное собранне русскнх летопнсей (ПСРЛ). Т. 2. М„ 1962. С. 736. Варнант 41.
23 Головацкяй Я. Географнческнй словарь западнославянскях н югославянскнх земель. Внльно, 1884. С. 177.
24 Временннк Московского об-ва ясторвя н древностей росснйскнх. Кн. 10. М„ 1851. С. 113.
25 Slownik geograficzny ziem pol skich. T. 5. Warszawa, 1884. S. 330.
26 Ярмоловнч B. C. Спнсок населенных мест Мннской губерннн. Мн., 1909. С. 102—105.
27 Загорульскнй Э. М. Цнт. соч. С. 70.
28 Мвтрофанов А. Железный век средней Белоруссяя. Мн., 1978. С. 151 — 153.
29 Булкнн В. А. н др. Археологнческне памятнякн Древней Русн. Л., 1978. С. 7—8.
30 Карскяй Е. Белорусы. Кн. I. Внльно, 1904. С. 63.
31 Третьяков П. Н. Фннно-угры, бал ты н славяне на Днепре я Волге. М., 1857. С. 284.
32 Ляпушкнн 14. Н. Славяне Восточной Европы. Л., 1968. С. 21—22.
33 Шафарнк П. Славянскне древностн. М., 1848. Т. 2. Кн. 3. С. 185.
34 Завятневпч. В. Область дреговнчей // Тр. Кяев. духовн. академнн. 1886. Т. 11. № 5—8. С. 572.
35 Морошкян М. Славянскнй ямено слов. СПб., 1867. С. 76.
36 Карскнй Е. Цнт. соч. С. 69.
37 Седов В. Цнт. соч. С. 80.
38 ПСРЛ. Т. 2. СПб., 1843. С. 236.
39 Седов В. Цйт. соч. С. 81.
‘° Завйтневяч В. Цйт. соч. С. 590.
41 Цыт. паводле кн.: Грвнблат М. Белорусы. Мн., 1968. С. 118.
42 БелСЭ. Т. 4. С. 293.
43 Сапунов А. Спйсок населенных мест Вятебской губ. Вйтебск, 1906. С. 108—136.
44 Рапановіч Я. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Мн., 1978. С. 130.
45 Грвнблат М. Цйт. соч. С. 54.
46 Тамсама.
47 Андрняшев В. Очеркя нсторнн Волынской земля. Кйев, 1889. С. 43.
48 Шахматов А. Древнне судьбы русского племеня. Петроград, 1919. С. 94.
49 БелСЭ. Т. 2. С. 518, 530; Т. 4. С. 310, 311.
50 Тамсама. Т. 11. С. 217.
51 Шахматов А. Древнне судьбы... С. 25.
52 Каганец К. Творы. Мн., 1979. С. 126—129.
53 Очеркя по археологнн Белоруссйй. Ч. 2. Мн., 1972. С. 6.
54 Алексеева Т. Н. Этногенез восточных славян. М., 1973. С. 272.
55 Забелнн й. Нсторня русской жйзнй. Ч. 2. М., 1879. С. 53—56, 59, 74—75.
56 Шафаряк П. Цйт. соч. Т. 2. Кн. 1. С. 159.
57 Всесоюзная конференцяя по топонймнке СССР. Л., 1965. С. 81.
58 Седов В. Цйт. соч. С. 105—108.
59 Седов В. Крчвйчй н словене. М., 1954. С. 10.
60 Забелян Н. Цйт. соч. С. 75.
61 Седов В. Славяне... С. 107.
62 Тамсама. С. 91.
83 Авдусян Д. Археологня СССР. М., 1977. С. 212.
64 ПСРЛ. Т. 2. С. 10.
65 Голубовскнй П. Нсторйя Смоленской земля. Кяев, 1896. С. 44.
66 Седов В. Славяне... С. 105.
67 Авдусян Д. Цйт. соч. С. 212.
68 Грянблат М. Цйт. соч. С. 99—100.
69 Шафарнк П. Цнт. соч. Т. 2. Кн. 3. С. 184—185.
70 Slownik geograficzny. Т. 4. S. 806, 811, 813, 815.
71 Ibidem. S. 661, 807, 814 і inne.
72 Ibidem. S. 666, 803, 806, 808.
73 Головацкяй Я. Цйт. соч. С. 161— 163.
74 Барсов Н. Цйт. соч. С. 313.
75 Седов В. Славяне... С. 97.
76 Неделя. 1976. № 18. С. 10.
77 Slownik geograficzny. Т. 10. S. 735.
78 Грннблат М. Цйт. соч. С. 102.
79 Гошкевйч Н. Полный спйсок населенных мест Внленской губ. Вйльно, 1905.
80 Slownik geograficzny. Т. 4. S. 661, 666.
81 Ibidem. S. 808.
82 Голубовяч В., Голубовнч Е. Крйвой город — Вйльно // Кр. сообіц. Ннст. нсторнй матер. культуры. 1945. № 11. С. 123.
83 Slownik geograficzny. Т. 4. S. 666, 814.
84 Барсов Н. Цйт. соч. С. 175.
85 Семенова М. Ф. Нз топонймйкй Латгалнй // Уч. запнскй Латв. гос. унта. Т. 11. Ряга, 1956. С. 222—223.
86 Барсов Н. Цйт. соч. С. 175, 177.
87 Касторскнй М. Начертанйя славянской мйфологйй. СПб., 1841. С. 64—67.
88 Кяркор А. Этнографяческйй взгляд на Вчленскую губернчю // Вест. Нмп. Геогр. об-ва. Ч. 21. 1858. С. 295.
89 Фасмер М. Цйт. соч. Т. 2. М., 1967. С. 375.
90 Тупяков Н. Словарь древнерусскнх лйчных собственных ймен. СПб., 1809. С. 207.
91 Petrus von Diisburg. Chronica terrae Prussiae. Leipzig, 1861. IV. S. 301—304.
92 Шафаряк П. Цйт. соч. T. 2. Кн. 1. С. 175.
93 Энцнклопедйческйй словарь Брокгауза й Эфрона. Т. 6. Кн. 11. С. 822.
94 Семенов П. Жйвопнсная Россйя. СПб., 1882. Ч. 3. С. 54.