Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
Але хоць Новагародская зямля і была дамінуючай у дзяр-
жаве і забеспячэнне яе ўнутраных і знешніх інтарэсаў з’яўлялася галоўнай задачай Трайдзеня, аднак пад уладай яе знаходзіліся іншыя землі і іх інтарэсы таксама нельга было ігнараваць, тым больш што ўлада над імі не была яшчэ тры валай, як, напрыклад, у Нальшчанах, дзе прыйшлося распраўляцца з непакорнымі феадаламі. Адзін з іх — Суксе — уцёк у Ордэн, дзе прыняў каталіцтва і скора быў выкары станы рыцарамі для барацьбы са сваімі былымі суайчыннікамі. Дзесьці ў прамежку 1272—1274 гг. ён прыняў удзел у паходзе на землі Аўкштайціі і Нальшчанаў, дзе і загінуў877. Менавіта крыжацкая агрэсія заставалася галоўнай пагрозай для паўночна-заходніх земляў дзяржавы. Рыцары імкнуліся ўсё глыбей па Дзвіне пранікнуць на ўсход. Асабліва гэта выявілася са збудаваннем імі крэпасці Дынабург (Дзвінск, лат. Даўгаўпілс), у якім засеў моцны гарнізон. Усё гэта не магло не выклікаць рашучых дзеянняў з боку новагародскага ўрада. I вось недзе каля 1277 г., паводле Рыфмаванай хронікі, Трайдзень са сваім войскам аблажыў нямецкую крэпасць. Асабліва тут вызначыліся беларускія стралкі (russen Schutzen), якія перабілі многіх рыцараў, што абаранялі крэпасць. Аднак яна была так добра ўмацавана, што аблога, якая цягнулася чатыры тыдні, не была паспяховай, і Трайдзень вымушаны быў адступіць8'8. Забягаючы наперад, зазначым, што пазней, у 1281 г., Трайдзень змог захапіць Герцыке (колішнюю полацкую крэпасць у Ніжнім Падзвінні) і гэтым самым адрэзаў Дынабург ад Лівоніі, што і прымусіла Ордэн абмяняць захопленую ў яго крэпасць на Дынабург. Праўда, у 1313 г. рыцары зноў вярнулі яго сабе. I ўсё ж нягледзячы на няўдачу дзеянні Трайдзеня прынеслі немалую шкоду крыжакам, і яны вырашылі адпомсціць яму ўварваннем зімою 1278 г. у сучасныя літоўскія землі. Ім удалося пранікнуць аж да Кернава (на беразе Вяллі). Горад крыжакамі не быў узяты, але тэрыторыя вакол яго была страшэнна спустошана. Супраціўлення ніякага не было, і ордэн скія атрады ішлі ад вёскі да вёскі і знішчалі ўсё, што траплялася на іх шляху. 3 вялікай здабычай у лютым 1279 г. пайшлі крыжакі назад. Але яны не былі пакінуты без пакарання. Мясцовыя насельнікі, сабраўшыся ў вялікае войска і пайшоўшы ўслед за рыцарамі, 5 сакавіка 1279 г. пад Ашэрадэнам нанеслі ім паражэнне. На жаль, гэты поспех не быў замацаваны далейшымі ўдарамі па крыжаках, што і выратавала іх гэтым разам ад катастрафічнага разгрому.
Крыніцы ў асноўным данеслі да нас звесткі аб вайсковай дзейнасці Трайдзеня. Але ў іх мы знаходзім і паведамленні, праўда, адзінкавыя і вельмі цьмяныя, пра яго дыплама-
тычныя захады. Так, можна меркаваць па ўскосных сведчаннях, што ім у прамежку 1273—1278 гг. быў заключаны гандлёвы дагавор з Ордэнам879. Вядомы таксама і яго дагавор 1279 г. з плоцкім князем Баляславам, што ўстанавіла мір паміж ім і Мазовіяй і дало магчымасць яму ўзмацніць барацьбу з Ордэнам.
Як бачым, перыяд князявання Трайдзеня (1270—1282 гг.) быў часам умацавання Новагародскай дзяржавы, якое пра ходзіла і ў барацьбе з унутранай рэакцыяй і асабліва ў пераадольванні знешняй пагрозы, якая ішла з поўдня ад галіцкавалынскіх князёў і з захаду — ад Ордэна. Усё гэта і не дало магчымасці Новагародку значна пашырыць тэрыторыю сваёй дзяржавы ў параўнанні з тым, што было зроблена пры Войшалку. Толькі з позняга Васкрасенскага летапісу мы даведваемся, што Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў яцвягаў880. I гэтаму можна верыць. Далучэнне часткі яцвяжскай тэрыторыі непасрэдна павялічвала тэрыторыю Новагародскай зямлі, забеспячэнне інтарэсаў якой было, як мы бачылі, галоўным клопатам Трайдзеня.
ЗАНЯПАД НОВАГАРОДКА I НОВАЕ ЎЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА
У далейшай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, асабліва ў дзесяцігоддзе пасля смерці Трайдзеня, маецца таксама нямала цёмных месц. Мы нават не можам упэўнена сказаць, хто змяніў Трайдзеня на велікакняскім пасадзе. У П. Дусбурга пад 1291 г. упамінаецца пра Лютувера, князя літоўскага, як бацьку Віценя881. 3 гэтага можа вынікаць, што ён пасля смерці Трайдзеня стаў вялікім князем. Аднак у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 г. паведамляецца: «Тогда же Лнтов скнй князь Будпкнд н брат его Буднвнд даша князю Мстнславу город свон Волковыеск, абы с ннм мнр держал»882. Дык вось другі з гэтых князёў Будзівід выступае ў некаторых нямецкіх крыніцах пад імем Путувера883. У сваю чаргу Лютувера некаторыя нямецкія крыніцы называюць Путуверам884. Усё гэта дае пэўную падставу атаясаміць з Будзівідам Лютувера і лічыць яго побач з Будзікідам вялікім князем, што змяніў Трайдзеня. Нічога нельга сказаць, ці належалі гэтыя князі да яго роду. Бясспрэчна толькі, што як яго, так і іх імёны сведчаць пра іх славянскае паходжанне. Застаецца незразумелым, чаму Ваўкавыск быў уступлены ад імя двух братоў, чым тлумачыцца такі дуумвірат. 3-за адсутнасці інфармацыі на гэтыя пытанні немагчыма знайсці адказ.
Больш пэўнае меркаванне можна выказаць пра факт перадачы Ваўкавыска валынскаму князю Мсціславу. Прызначэнне гэтай ахвяры ясна ўказана: для ўстанаўлення мірных адносін з Валынню, якая побач з Галічам была да гэтага часу заўсёдным праціўнікам Новагародка. I што самае важнае, уступка была зроблена за кошт яго зямлі. А гэта ўжо сімптаматычна, бо магло азначаць паступовую страту ёю свайго дамінуючага значэння, што ў далейшым яскрава і выявілася.
Калі Будзікід і Будзівід з’яўляюцца найменш вядомымі нам князямі, то іх наступнік Віцень належыць да ліку самых вядомых і славутых імёнаў у нашай гісторыі. Мы ўжо ведаем, што гаварыў пра яго паходжанне П. Дусбург. Аднак у іншых крыніцах пра гэта гаворыода інакш. Так, у летапісах XVI ст., прасякнутых ідэяй услаўлення жамойцкіх князёў, Віцень таксама адносіцца да іх роду. Тут даводзіцца, што нібыта яго, яшчэ малога, убачыў Трайдзень, праязджаючы праз належачую яму Эйраголу, разгледзеў яго розум і кемлівасць і ўзяў да сябе, дзе ён вызначыўся сваёй рупнасцю, дабрачыннасцю і ўмельствам, за што і быў пастаўлены маршалкам, а пасля смерці свайго патрона заняў яго месца885. Заслугоўвае здзіўлення тое, што ў гэтых летапісах пасля такога дэталёвага апавядання аб перадгісторыі Віценя нічога не гаворыцца пра яго справы як вялікага князя. Тлумачылася гэта тым, што Новагародскі летапіс заканчваўся часам Трайдзеня, і таму складальнікі пазнейшых летапісаў не мелі патрэбных звестак пра Віценя886. Але з гэтым нельга пагадзіцца, бо пра Трайдзеня звесткі браліся не з Новагародскага, а з Галіцка-Валынскага летапісу, як і ўсё пра ранейшых вялікіх літоўскіх князёў. Менавіта таму, што апошні летапіс абрываўся 1292 г., г. зн. часам, калі Віцень не быў яшчэ вялікім князем, і тлумачыцца, чаму ў складальнікаў пазнейшых летапісаў не было нічога пра Віценя, і яны змаглі выдумаць толькі яго перадгісторыю. Праўда, у Густынскім летапісе, у якім адбіўся і пазнейшы час, мы знаходзім паасобныя звесткі пра Віценя, але яны запазычаны з замежных крыніц. Для складальнікаў летапісаў XVI ст. важней за ўсё было паказаць у інтарэсах тых магнатаў, якія адносілі сябе да роду Калюмнаў, што з гэтага роду паходзіць Віцень і ўсе далейшыя за ім вялікія князі. Выдуманая гісторыя пра паходжанне Віценя і з’явілася падставай для многіх даследчыкаў лічыць яго пачынальнікам новай дынастыі вя лікіх літоўскіх князёў. Але ж фактычна новая дынастыя пачалася з Трайдзеня, і таму невыпадкова складальнікі летапісаў XVI ст. імкнуліся нейкім чынам звязаць з ім і Віценя, толькі прыпісаўшы яму жамойцкае паходжанне.
Зазначым таксама, што ў «Сказаннн о князьях Владнмнрскнх», складзеным у першай палове XVI ст. у Маскоўскай дзяржаве, Віцень (яго імя тут «Віцянец») паказаны як адзін са смаленскіх князёў, якому ўдалося выратавацца ад татарскага пагрому і ўцячы ў Жамойць (так тут называецца Літва)887. Беларускія гісторыкі XIX ст. М. Без-Карніловіч888 і А. Кіркор889 выказвалі думку, што Віцень, як і Гедымін, быў сынам полацкага князя Гердзеня. Пры такой разнастайнасці звестак і думак аб паходжанні Віценя зноў-такі вырашальнае значэнне мае яго славянскае імя890.
У адносінах Віценя, як і Трайдзеня, вельмі мала захавалася сведчанняў пра яго ўнутраную палітыку. Дарэвалюцыйныя гісторыкі (Б. Антановіч, М. Дашкевіч, М. Любаўскі) супрацьпастаўлялі нібыта літоўска-язычніцкай палітыцы Трайдзеня руска-хрысціянскую палітыку Віценя і Гедыміна. Але і тыя адзінкавыя факты без ніякага выключэння гавораць, што Віцень, як і ранейшыя князі, змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы, праціўнікамі чаго былі феадалы балцка-літоўскіх земляў, у прыватнасці Жамойці. Нямецкія крыніцы захавалі і прозвішча аднаго з заклятых ворагаў Віценя — Пялюзы. Ен як быццам з’яўляўся нават сынам Трайдзеня, скінутым з княскага пасада Лютуверам (па іншых звестках ён быў сынам Даўмонта, што больш верагодна). Па сля гэтага ён у 1286 г. уцёк да крыжакоў і на працягу многіх гадоў рабіў свае разбойніцкія напады на пагранічныя землі былой радзімы. У адзін з такіх набегаў у Нальшчанах ён захапіў і забіў 70 старэйшын, якія сабраліся на вяселле. Важна падкрэсліць, што справа тут не ў асабістых амбіцыях Пялюзы, але, і гэта галоўнае, у падтрымцы яго з боку жамойцкіх вярхоў. Яму нават удалося схіліць да здрады трох вайсковых начальнікаў (Драйка, Спуда і Світрыла), якія здалі свае крэпасці крыжаносцам. Толькі ў 1314 г. Пя люза быў захоплены Гедымінам і пакараны смерцю891. Або вось яшчэ больш яскравы факт. У 1294 г. у час нападу крыжакоў яа Жамойць яе старэйшыны схілялі народ да саюзу з немцамі і паднялі паўстанне супроць Віценя. Хоць яно і было задушана, аднак Віценю так і не ўдалося схіліць жамойтаў да згоды і супольнай барацьбы з крыжакамі892.
Як бачым, па меры далейшага прасоўвання Новагародскай дзяржавы ў глыб балцка-літоўскіх земляў працягвалася і іх супраціўленне. У той жа час як пры Міндоўгу, Войшалку, Трайдзені, так і пры Віцені мы не знаходзім у крыніцах ніводнага факта супраціўлення ўладзе вялікіх князёў у беларускіх землях.
Паколькі дзейнасць (і выключна вайсковая) Віценя адбілася толькі ў заходніх крыніцах, то мы ведаем у цэлым
толькі пра яго барацьбу з крыжакамі і часткова з палякамі. Менавіта першае ўпамінанне пра Віценя ў 1291 г., калі ён не быў вялікім князем, і гаворыць пра яго паход на Польшчу. Там сказана, што Лютавер паслаў яго супроць палякаў у зямлю Брэсцкую893. Цяжка сказаць, чаму тут ідзе гаворка пра паход на Полыпчу, калі Берасце ў гэты час знаходзілася ва ўладзе валынскага князя Мсціслава894. Трэба зазначыць, што ён перад гэтым вёў упартую спрэчку са сваім пляменнікам Юрыем Львовічам за Берасце. Жыхары гэтага горада выказалі былі сваю сімпатыю да яго суперніка, і яны былі за гэта пакараны. Мсціслаў, не хочучы праліваць іх крыві, вырашыў абкласці іх цяжкой данінай, аб чым і загадаў пісцу запісаць у летапіс: «...уставляю ловчее на Берестьяны п в векы за пх коромолу: co ста по две лукне меду, a no две овце, a no пятпнадесять десятков льну, a no сту хлебов, a no пятп цебров овса, a no пятн цебров ржп, a no 20 куров, a no горожаны 4 грпвны кун, а кто моё слово порушпть, а станет co мною перед богом. А вопсал есмь в летоппсець коромолу пх»895. Вядома, усё гэта не магло выклікаць прыхільнасці берасцянаў да валынскіх князёў і ў далейшым побач з іншым мела ўплыў на ўваходжанне Берасцейскай зямлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Іпацьеўскі летапіс пад 1291 г. апавядае аб дапамозе Льва Галіцкага польскім князям Баля славу, Кандрату, Лакотку пад Кракавам, але там Віцень не ўпамінаецца. Аднак магчымасць барацьбы Віценя за Берасце нельга выключыць. Берасцейская зямля, у склад якой уваходзілі апроч Берасця Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, клінам урэзвалася паміж Мазовіяй і новагародскімі ўладаннямі, і таму барацьба за яе была жыццёва неабходнай для дзяржавы. Да таго ж гэтая зямля была адгароджана ад Валыні балотамі і пушчамі. Усё гэта аблягчала яе ўключэнне ў склад Вялікага княства Літоўскага, што і адбылося ў 1315 г. Цікава, што ў познім Васкрасенскім летапісе ў заслугу Віценю, які там называецца сынам Трайдзеня (Прайдзеня), і ставіцца якраз тое, што ён «прнбавнл землн Лптовскпе много п до Бугу»896. Магчыма, што далучэнне Берасцейскай зямлі было найбольшым тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя. На жаль, крыніцы не даюць магчымасці ўстанавіць, ці пашыралася ўлада Віценя на Тураўскую і Пінскую землі.