Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
прайграў у барацьбе за Літву, што з’явілася для яго пасля страты Ніжняга Падзвіння другім моцным ударам, які пазбавіў яго той вядучай ролі, што ён меў дагэтуль у гісторыі Беларусі.
Нешчаслівы лёс чакаў і Войшалка. Аднак ён добра прадбачыў намер Траняты і ўцёк у Пінск. Але не адзін страх, як гаварыў летапісец821, накіроўвае яго туды, што ўбачым далей. 3 Пінска ён уважліва сачыў за падзеямі ў Літве. Ведаючы, што яна не змірыцца з жамойцкім панаваннем, ён, можна думаць, раздзімаў гэтую варожасць. I чакаць доўга гэтага моманту не прыйшлося. Праз некалькі месяцаў пасля забойства Міндоўга быў забіты і Транята822, што азначала крах справы аб’яднання балцка-літоўскіх земляў і вакол Жамойці. Вось гэтыя падзеі яшчэ раз пераканаўча абвяргаюць сцверджанні пра аб’яднанне балцка літоўскіх земляў у адзінай Літоўскай дзяржаве, чаму, маўляў, садзейнічала моцная манархічная ўлада Міндоўга823. Як бачым, нічога гэтага не было, ні ўлада Міндоўга, ні ўлада Траняты не маглі ўтрымаць ад развалу аб’яднанне балцка-літоўскіх земляў, якое толькі пачалося, але не змагло ажыццявіцца з прычыны непрымірымага антаганізму паміж феадаламі Літвы і Жамойці. Патрэбна была сіла, якая б змагла пераадолець гэтую варожасць. I такая сіла прыйшла з Новагародка.
Войшалк, апынуўшыся ў Пінску, прадбачыў зыход барацьбы ў Літве, старанна рыхтаваўся да гэтага моманту. Ведаючы, што яму спатрэбіцца немалая вайсковая сіла, ён прыцягнуў на свой бок пінянаў. Ужо раней выяўляліся вайскова-палітычныя сувязі Новагародка і Пінска. Нездарма ж у 1227 г. новагародцы выступілі на баку Расціслава Пінскага. А цяпер прыйшла чарга Пінска стаць на бок Новагародка. I вось мы бачым, што Войшалк, даведаўшыся пра безначалле ў Літве, што сталася пасля забойства Траняты, беспамылкова вырашыў, што наступіў той найбольш спрыяльны момант, калі трэба рашуча дзейнічаць, каб ажыццявіць галоўную мэту, дзеля чаго ён быў пастаўлены князем у Новагародку — заваяванне Літвы. I ён, ўзяўшы пінянаў, а пасля і новагародцаў, прыйшоў у Літву княжыць, і Літва прыхільна сустрэла свайго «господнчнча»824. На гэта ж і разлічваў Новагародак, калі браў да сябе князя-літвіна. Аднак такое было, відаць, толькі ў «Літве Міндоўга», г. зн. у левабярэжнай Літве. Але калі Войшалк стаў княжыць «ва ўсёй зямлі Літоўскай», то карціна поўнасцю змянілася. Феадалы Літвы ўбачылі, што Войшалк прыйшоў да іх для таго, каб служыць інтарэсам Новагародка, а не ім, і яны пачалі супраціўляцца яму. I таму зразумела, што Войшалк «поча ворогн свое нзбнватн, нзбн нх бесчнсле-
ное множество, а друзнн розбегошося камо кто вндя»825. На жаль, паасобныя даследчыкі апускаюць гэтае месца летапісу, як і тое, што Войшалк прыйшоў у Літву з новагародцамі і пінянамі826, і гэтым самым скажаюць сутнасць падзей, звязаных з утварэннем Вялікага княства Літоўскага. Менавіта гэтыя летапісныя сведчанні яскрава паказваюць, што як пры Міндоўгу, так і пры Войшалку ўтварэнне гэтай дзяржавы пачыналася не з заваявання Літвой Чорнай Русі, а, наадварот, з заваявання Літвы Новагародкам. Толькі ўжо ў адрозненне ад Міндоўга Войшалк у асобе галіцка-валынскіх князёў меў не ворагаў, а сваіх памочнікаў у далейшым заваяванні балцка-літоўскіх земляў. 3 дапамогай Шварна і Васілька Войшалк заваёўвае Нальшчаны (паўночны захад сучаснай Беларусі) і Дзяволтву (частка ўсходу сучаснай Літвы), дзе таксама «ворогн свон нзбнв»827. Зноў-такі мы не бачым, каб дзе-небудзь Міндоўгу ці Войшалку было аказана супраціўленне ў Чорнай Русі, ім супраціўляюцца толькі ў балцка-літоўскіх землях (Літве, Налыпчанах, Дзяволтве), дзе і мела месца бязлітаснае вынішчэнне ворагаў Новагародскай дзяржавы. А гэта ў сваю чаргу яшчэ раз абвяргае сцверджанне, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Як паказваюць прыведзеныя факты, яны былі галоўнымі ўнутранымі ворагамі ўтварэння гэтай дзяржавы.
Нельга пагадзіцца і з тым, што «Войшалк не рабіў замаху на язычніцтва ў Літве»828. Галоўнай мэтай пасля заваявання Літвы Войшалк лічыў яе хрышчэнне. Для таго і быў заснаваны ім Лаўрышаўскі манастыр. Але, відаць, магчымасцяў гэтага апошняга дзеля хрышчэння Літвы было недастаткова. Таму Войшалк у 1265 г. увайшоў у зносіны з пскоўскім князем, які абяцаў яму прыслаць святароў з Пскова, бо яны больш за іншых знаёмыя з мовай і звычаямі Літвы829. Войшалк, вядома, не атрымаў іх, бо ў 1266 г. пскоўскім князем стаў Даўмонт, былы нальшчанскі князь, які ўцёк у Пскоў, ратуючыся ад Войшалка. Вось чаму хрышчэнне Літвы ці, магчыма, нейкай часткі яе ў праваслаўе зацягнулася да 1405 г., калі толькі верыць Т. Нарбуту8^1’, звесткі якога не заўсёды вызначаюцца праўдзівасцю.
НОВАГАРОДАК I ПОЛАЦК
Заваяванне Літвы для Новагародка было не толькі трамплінам для падначалення сабе іншых балцка-літоўскіх земляў, але і для пашырэння сваёй улады на беларускія землі, у першую чаргу на Полацк.
л а н у a /*4 к ” 11 Ол ° * * іГк еп П / n is Мм1 t t т е р ю н ігд,«к
ы ь к г<ін^ t н pjTb mi act г о р о о • ч о л OTf
С Ю> • м і £f < КІ О Д но fc'ITb Ц В t A X fc С “ R %' Чл • н йк
С ЛШ HVK А СХ ді 1»МН5Л О Д Н Ь • цД I С u «L^AH
flu к^-гіЛа^Дк^^-л н>ко Яі nr/{ -r н кмн^ «Ц 1'1 ккі м лр ь п £ в к н^^п«ло*Д(. ІгДі П ОЛО но глк VН^к 6'л л-ноклі Е о Д П 0 е'таргч К^МЬ^НІян^е N^rj ь М^д roKbtj f4 ру'дежД n e 2ti ^уг •<«
11 ’'^‘ лс-| by A Th Egг\гг fp eR ^спже Н0ГО
кеп(і(уж_нК^ T н £ <с о му п р д Н о т-у. .,, е-РАс A . ” р Г X v н " 'м fr°ж м• "Х ° * ® т,^“ н 4
К1|і Ц ^t. v я о; hdpук е ■ п р от о a 4 пЛІ н е *лл н н н н А н 4 f^ti^^'^Et-veroc лч (. 'с f cS £ т у гг н я н к 1 р Н.г^ b Kv о ■*• у U *|»Л N f п р н н 11^\| к.4'гмг,гіЛг1,А'е1" ! NhbJ^TK
Kf^”In»AKZG-b КН НГ^<\К ^.согонхжі^-
Грамата князя Ізяслава Полацкага і Віцебскага 1265 г.
Полацкая гісторыя пасля забойства Таўцівіла вельмі заблытаная. Адной з прычын гэтага з’яўляецца і тое, што ў крыніцах не ўказана імя князя, які быў пастаўлены ў Полацку Транятам. Як і заўсёды ў такіх выпадках, даследчыкамі выказваюцца розныя меркаванні. Адны з іх (М. Любаўскі, Энгельман і Банэль) лічылі, што гэтым князем быў Гердзень, іншыя (В. Данілевіч), што Канстанцін. I другая думка больш пераканаўчая. Сапраўды, з граматы Гердзеня, дадзенай ім 22 снежня 1264 г., відаць, што яго папярэднікам быў Канстанцін, які адступіўся ад часткі полацкіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні на карысць Ордэна, і што зноў пацвердзіў сам Гердзень, аддаўшы ў дадатак яшчэ і Латыгольскую зямлю831. У грамаце не ўказаны час, калі князь Канстанцін заключыў сваю ўмову, але пацвярджальная грамата папы Урбана IV ад 20 жніўня 1264 г. на гэты дарчы запіс яскрава сведчыць, што Канстанцін быў непасрэдным папярэднікам Гердзеня і хутчэй за ўсё і з’яўляўся тым, каго на патрабаванне Траняты палачане паставілі сваім князем. Гэта паказвае, што і цяпер у вельмі крытычны момант для Полацка ён згадзіўся ўзяць князя толькі свайго роду, пра што сведчыць імя «Канстанцін». Пазней у Полацку таксама княжыў князь Канстанцін (магчыма, той самы), а віцебскім князем быў Міхаіл Канстанцінавіч, верагодней за ўсё сын гэтага полацкага князя.
Па ўсім відаць, Ордэн выкарыстаў цяжкія абставіны палітычнага жыцця Полацкай зямлі і стаў прымушаць яе да канчатковага адступлення з Ніжняга Падзвіння. На пэўныя ўступкі ў гэтым і пайшоў Канстанцін. Аднак ён быў князем не болып чым некалькі месяцаў. 3 забойствам Траняты, стаўленікам якога ён з’яўляўся, ён быў пазбаўлены полацкага пасада.
В. Данілевіч меркаваў, што Канстанціна змяніў Ізяслаў832. Аднак цяжка растлумачыць, чаму ён, зноў-такі пракняжыўшы некалькі месяцаў, павінен быў уступіць месца Гердзеню. Таму больш упэўнена можна меркаваць, што менавіта апошні стаў полацкім князем пасля Канстанціна. Гэта тым больш пераканаўча, што грамата Ізяслава ў Рыжскім архіве ляжала пасля граматы Гердзеня833. К. Нап’ерскі, знайшоўшы апошнюю, пры публікацыі яе нямецкага варыянта перад словамі «Fiirsten Gerden» (князь Гердзень) ад сябе паставіў у дужках «lithauischen»834, г. зн. літоўскі, што дало ў далейшым падставу ўсім даследчыкам лічыць Гердзеня літоўскім князем у Полацку. Аднак гэта несумненна домысел. Яшчэ В. Юргевіч паказаў, што гэтае імя славянскае835. Васкрасенскі летапіс паказвае прыналежнасць Гердзеня да роду полацкіх князёў836. У гэтых адносінах звяртае на сябе ўвагу і тое, што жонка яго звалася Еўпраксіяй, а адзін з сыноў — Андрэем83'. Цікава адзначыць, што жонка Гердзеня была цёткай Даўмонта 838, а гэта значыць, што ён па крыві не з’яўляўся чыстым балтам, а можа, і наогул быў славянінам.
Магчыма, як меркаваў В. Данілевіч, Гердзень быў раней князем у якім-небудзь з полацкіх удзелаў, а пасля перайшоў у Полацк. Аднак гэты даследчык яўна памыляўся, калі лічыў, што Гердзень, як і Даўмонт, быу ворагам Войшалка і ў барацьбе з ім заваяваў сабе Полацк*39. Якраз наадварот, можна больш упэўнена гаварыць, што менавіта з дапамогай Войшалка Гердзень узышоў на полацкі пасад. Тут дарэчы будзе нагадаць, што ў адной падробленай Ордэнам дарчай грамаце Міндоўга ўпамінаецца Гердзень як нальшчанскі князь840. Але такім ён мог стаць толькі пасля выгнання з Нальшчанаў Даўмонта, які вымушаны быў уцякаць у Пскоў, дзе яго паставілі князем. Менавіта асаблівая яго варожасць, калі ён стаў пскоўскім князем, да Гердзеня можа найперш тлумачыцца тым, што Войшалк аддаў апошняму Налыпчанскую зямлю, якая раней належала Даўмонту.
Але каб былі больш зразумелымі пазнейшыя падзеі, разгледзім грамату Гердзеня, датаваную 22 снежня 1264 г. Адрасаваная рыжскаму біскупу і Лівонскаму ордэну, яна найперш засведчыла далейшае адступленне Полацка з Ніжняга Падзвіння. Паколькі ў грамаце гаворыцца пра «пакость»,
якая тварылася ў час размір’я, можна думаць, што палачане, незадаволеныя ўступкай князя Канстанціна Ордэну нейкай часткі ніжнядзвінскай зямлі, сталі адваёўваць яе. Вось чаму Гердзень і абавязваўся «не понскнватн» тую зямлю, якую аддаў Канстанцін. Апроч таго, Полацк павінен быў адступіцца і ад Латыгольскай зямлі. А гэта азначала, што ордэнскія ўладанні падышлі непасрэдна да карэннай Полацкай зямлі. Са свайго боку лівонцы абавязваліся адступіцца ад яе, г. зн. не прэтэндаваць болып на якую-небудзь яе частку. Побач з мірнай грамата ўтрымлівала ў сабе гандлёвую ўмову, паводле якой вызначаліся правы нямецкіх купцоў у Полацкай зямлі і полацкіх купцоў у Рызе.