• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    Трапіўшы ў цяжкае становішча, Міндоўг, каб аблегчыць яго, вырашыў перацягнуць на свой бок Ордэн. Дзеля гэтага ён перайшоў у каталіцтва і прыняў каралеўскую карону ад рымскага папы. Аднак гэта не дапамагло, і ён запрасіў у Данілы міру. Відаць, прапанаваныя ім умовы міру былі непрымальныя для галіцкага князя, які таму зрабіў яшчэ адзін паход «на Лнтву, на Новогородок»800, што і прымусіла Новагародак заключыць каля 1254 г. мір на ўмовах, прадыктава ных Данілам Галіцкім.
    Як бачым, вайна 1248—1254 гг. была выклікана захопам Літвы Новагародкам, што прывяло да пашырэння тэрыторыі і ўмацавання Новагародскай дзяржавы. Таму галіцка-валынскія князі, якія вялі барацьбу з Новагародкам, мелі галоўнай мэтай прымусіць яго адмовіцца ад Літвы, чаго яны і дамагліся. Вось таму роля Міндоўга, які фігуруе ў гістарычнай літаратуры як заснавальнік Вялікага княства Літоўскага, яўна перабольшаная. Ён аказаўся дрэнным палітыкам, яго дзеянні выклікалі вялікія варожыя сілы супроць Новагародка, што нанесла яго зямлі вялікія спусташэнні і разбурэнні. Асабліва няўдалым быў яго саюз з Ордэнам, які фактычна нічым не дапамог яму, а ў той самы час развязаў рукі крыжакам для наступлення на Жамойць. Пасля крыжакі, карыстаючыся гэтым, пісалі ад імя Міндоўга розныя дарчыя граматы, паводле якіх ён дараваў Ордэну розныя літоўскія землі. Менавіта на падставе гэтых падробак і з’явілася ўяўленне пра аб’яднанне Міндоўгам літоўскіх земляў. I нягледзячы на тое, што пазней даследчыкі ўстанавілі нссапраўд насць гэтых грамат, думка аб Міндоўгу як аб’яднальніку Літвы засталася неперагледжанай. Мяркуючы з таго, што сын Міндоўга Войшалк, будучы пасля новагародскім князем,
    вызначаўся праваслаўным фанатызмам, можна думаць, што новагародцы былі незадаволеныя пераходам Міндоўга ў каталіцтва, а гэта побач з іншым і прывяло да адхілення яго ад княскага пасада ў Новагародку, і ён мусіў у далейшым задаволіцца толькі роляю князя Літвы.
    ВОЙШАЛК
    Пацярпеўшы першую няўдачу, Новагародак, аднак, не адмовіўся ад заваявання Літвы, і яму па-ранейшаму патрэбен быў князь-літвін, які б мог з’явіцца туды як законны гаспадар. Вось чаму новагародцы (вядома ж, не ўсе яны, а іх магутная сацыяльная верхавіна) і ўзялі на княскі пасад сына Міндоўга — Войшалка. Стаўшы новагародскім князем у 1254 г., калі яму быў 31 год, ён на працягу амаль дзесяці гадоў выяўляў, у адрозненне ад свайго бацькі, палітычную дальнабачнасць і дыпламатычную абачлівасць і ў той жа час, як і Міндоўг, быў непераборлівы ў сродках для дасягнення пастаўленай мэты. Да канца адданы інтарэсам Новагародка, ён дзейнічаў дзе трэба асцярожна, а дзе трэба жорстка і рашуча дамагаўся свайго.
    Першай буйной яго дзяржаўнай справай было заключэнне міру з Галічам і Валынню8 . Ведаючы, што яны з’яўляліся галоўнымі знешнімі праціўнікамі Новагародка, Войшалк, каб забяспечыць апошняму на некаторы час мірнае жыццё і даць яму акрыяць, ідзе на смелы дыпламатычны крок: аддае сыну Данілы Галіцкага Раману Новагародак і іншыя гарады802. I цяпер і пазней ён добра бачыў немінучы ўпадак Галіцка-Валынскай зямлі, заняволенай татарамі і ўцягнутай у розныя міжкняскія канфлікты, і таму смела ішоў на часовае падначаленне ёй, ведаючы, што не ў яе сілах будзе ўтрымаць Новагародак. Але яе князі не выпускалі з-пад сваёй увагі і Літву, разумеючы яе важнае стратэгічнае становішча, адкуль адкрываліся шляхі для пашырэння ўлады на іншыя землі. Нездарма ж сам Даніла Галіцкі быў жанаты з сястрой вядомага ўжо нам літоўскага князя Таўцівіла. Можна думаць таму, што Даніла настойваў, каб Войшалк аддаў сваю сястру замуж за Рамана, хочучы гэтым самым зрабіць яго прэтэндэнтам і на валоданне Літвой. Аднак, відаць, Войшалк разгадаў гэты манеўр і, пайшоўшы на кампраміс, аддаў сваю сястру за другога сына Данілы — Шварна803, гэтым самым пасеяўшы зерне варожасці паміж сынамі галіцкага князя ў іх дамаганнях на Новагародак і Літву.
    Заключыўшы мір, Войшалк пайшоў у Галіцкую зямлю да Данілы804. Была выказана думка, што ён выправіўся туды
    як заложнік805, што цалкам верагодна, бо гэтым гарантавалася бяспека Рамана ў Новагародку. Адчуваючы падазронасць да сябе з боку Данілы, Войшалк усё робіць для таго, каб замаскаваць свае палітычныя намеры, а менавіта вярнуць сабе Новагародскую зямлю і заваяваць Літву. I ён вырашыў, што найлепш будзе для гэтага надзець на сябе маску богабаязнага манаха. 3 гэтай мэтай ён ідзе ў Палонінскі манастыр, прымае мніскі чын і знаходзіцца там тры гады806. Але ўсё гэта было патрэбна яму для іншага. Адну з прычын, якая перашкаджала паспяховаму далучэнню Літвы да Новагародка, ён бачыў у яе язычніцтве і таму лічыў неабходным у далейшым яе хрышчэнне. Аднак патрэбных рэлігійных сіл у Новагародскай зямлі для гэтага ў той час не было, і таму вырашыў ён заснаваць там манастыр. Знаходзячыся ў Палоніне, ён, відаць, і збіраў манахаў для здзяйснення гэтай мэты. Магчыма, каб завербаваць іх яшчэ болып, ён пайшоў у Грэцыю, але, з прычыны вайсковых дзеянняў, дайшоўшы да Балгарыі, вярнуўся назад. Паверыўшы ў жаданне Войшалка аддацца выключна служэнню богу, пра што добра сведчылі манахі, якія былі з ім, Даніла адпускае яго на радзіму. А гэта Войшалку толькі і патрэбна было.
    Але па вяртанні ён не адразу раскрывае свае палітычныя намеры. Войшалк сапраўды заснаваў манастыр «на реце на Немне, межн Лнтвою н Новымгородком»807. Дарэчы, гэта летапіснае паведамленне таксама высвятляе месцазнаходжанне летапіснай Літвы. Як вядома, заснаваны Войшалкам манастыр знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Лаўрышава, на паўночны ўсход ад Наваградка. Такім чынам, далей у гэтым кірунку, г. зн. у кірунку на Менск, і знаходзілася Літва, паміж Новагародскім і Менскім княствамі.
    Заснаваўшы манастыр і пражыўшы ў ім некаторы час, Войшалк прыступіў да ажыццяўлення сваёй галоўнай мэты — вызвалення Новагародка і яго зямлі з-пад галіцкай улады. Вядома, аднаму яму гэта было не пад сілу, і ён уступае ў саюз з Таўцівілам, які к гэтаму часу стаў князем у Полацку. З’яўленне яго тут не было выпадковым. Полацк, страціўшы Ніжняе Падзвінне, павінен быў яшчэ болып умацоўваць свае пазіцыі ў Літве, якая была даўнім яго саюзнікам. Бачачы, што яна дажывае апошнія дні свайго болыпменш самастойнага існавання, палачане па прыкладу Новагародка і ўзялі сабе Таўцівіла, які б у выпадку захопу ім Літвы мог таксама з’явіцца там законным гаспадаром. Прымалася пад увагу і тое, што, як пасведчыў летапіс, Таўцівіл меў немалы ўплыў у Літве: «Лнтовьская земля в руку бе нх»808. Узяўшы Таўцівіла князем да сябе, Полацк адразу атрымаў вайсковую падтрымку ад яго, аб чым свед-
    чыць паход палачанаў супольна з літвой на Смаленск809.
    Вядома ж, беручы Таўцівіла ў саюзнікі, Войшалк найперш мог указаць яму на ўмацаванне галіцка-валынскіх князёў за кошт валодання Новагародскай зямлёй і як на пагрозу для Полацка. Апроч таго, Войшалк выкарыстаў і асабістую крыўду Таўцівіла на Данілу Галіцкага, які пасля заключэння міру з Новагародкам страціў усялякую цікавасць да свайго найбольш актыўнага саюзніка ў барацьбе з Міндоўгам. Ды летапіс ясна гаворыць пра гнеў Данілы на Таўцівіла810. Усё гэта разам узятае і дало магчымасць Войшалку перацягнуць Таўцівіла на свой бок і з яго дапамогай у 1258 г. заняць Новагародак, схапіць Рамана, які, магчыма, быў забіты811, гэтым самым стаць паўнапраўным гаспадаром сваёй зямлі.
    Даніла Галіцкі не пакінуў без пакарання гэтыя дзеянні Войшалка. Ён зрабіў паход на Новагародскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, шукаючы тут Войшалка і Таўцівіла, паслаў атрады на Зэльву і Горадзен812. Але падначаліць сабе зноў Новагародскую зямлю ён не меў сілы, бо сам усё болып занявольваўся татарамі.
    Менавіта ў гэты час адбылося першае ўварванне татараў на чале з Бурундаем, які прымусіў ісці з сабой і галіцка-валынскіх князёў, на тэрыторыю Беларусі, а дакладней, на землі Літоўскую (Верхняе Панямонне) і Нальшчанскую (паўночны захад Беларусі)813. Нельга пагадзіцца з думкай, што тут пад Літоўскай зямлёй трэба разумець Новагародскае княства814, бо ў той час Новагародак не атаясамліваўся з Літвой, пра што сведчыць летапіснае паведамленне аб заснаванні Войшалкам манастыра паміж Літвой і Новагародкам.
    Перад Войшалкам пасля вяртання сабе Новагародскай зямлі паўстае другая важная задача: заваяванне Літвы. I гэта не праходзіць міма ўвагі яго бацькі Міндоўга. I таму заканамерна, што паміж імі ўзнікае варожасць. Праўда, у летапісе гаворыцца, што яна ўзнікла на рэлігійнай глебе, паколькі Міндоўг дакараў Войшалка за яго манаскае жыццё815. Аднак пад гэтай рэлігійнай абалонкай хавалася абвастрэнне адносін паміж Новагародкам і Літвой. Міндоўг не мог не бачыць, што заснаваны Войшалкам манастыр якраз на мяжы з Літвой быў прызначаны і для яе хрышчэння, што магло адбыцца толькі пасля заваявання яе.
    Войшалк добра бачыў нетрываласць становішча Міндоўга як князя Літвы, хоць знешне здавалася, што ён моцна трымае ўладу ў сваіх руках, асабліва пасля таго, як яго ўладу над сабой прызналі Жамойць і яе князь Транята, каб гэтым самым аб’яднаць сілы ў барацьбе з Ордэнам. Праўда, ён быў змушаны перайсці з хрысціянства зноў у язычніцтва. Фактычна Міндоўг тут таксама быў выкарыстаны як наёмнік,
    Аклад Лаўрышаўскага евангелля з выявай Лаўрыша-Войшалка
    і таму пасля паспяховых дзеянняў супроць Ордэна пачынаецца ўзаемная варожасць паміж ім і Транятам, што і прывяло да змовы супроць Міндоўга і забойства яго ў 1263 г.816. Гібель яго азначала крах намераў аб’яднання балцка-літоўскіх земляў вакол Літвы.
    Транята, які стаў княжыць пасля смерці Міндоўга «во всей земле Лятовьской н Жемотн»817, не мог адчуваць сябе спакойна, ведаючы, што ў Полацку і Новагародку сядзяць яшчэ два прэтэндэнты на Літву — Таўцівіл і Войшалк. Таму ён і вырашыў расправіцца з імі. Таўцівіл, якога ён выклікаў да сябе пад выглядам «делнть землю н набыток Мнндовгов»818, прыехаў з такім самым намерам у адносінах Траняты: забіць яго, а пасля завалодаць Літвой. Дзеля гэтага ж яго і ўзялі князем у Полацк. Нездарма ж яго тут суправаджаў цэлы почт полацкіх баяраў, якія вельмі добра адчувалі ўсю адказнасць для Полацка надыходзячага моманту: вырашалася пытанне лёсу Літвы — гэтай найважнейшай для яго апоры пасля страты Ніжняга Падзвіння. Яшчэ год назад Таўцівіл разам з палачанамі і літвой хадзіў пад Юр’еў для дапамогі Ноўгараду і Пскову ў іх барацьбе з крыжакамі819. Аднак Таўцівіл з-за здрады свайго баярына Пракопа быў апярэджаны Транятам і забіты ім820. Яго баяры былі захоплены, і, каб выратаваць іх, Полацк павінен быў прыняць да сябе стаўленіка Траняты. Усё гэта азначала, што Полацк