Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

Старажытная Беларусь

Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
120.71 МБ
на ўладанне якім прэтэндаваў Пінск, лічачы яго сваім па праву, чаму быў і перададзены Расціславу. Апошні, відаць, не згадзіўся з прысудам трацейскага суддзі, якім быў Мсціслаў Удалы, вярнуць Чартарыйск, і Даніла Галіцкі на вялікдзень 1228 г. заняў гэты горад, узяўшы адначасова ў палон і дзяцей Расціслава. Аднак гэта не паклала канец барацьбе, а, наадварот, яшчэ больш распаліла яе. Як паказвае летапіс, Расціслаў «не престояіце клевегца — беша бо детн его нзымаша»767. Захады мітрапаліта Кірылы прымірыць праціўнікаў былі безвыніковыя. He збаяўшыся магутнасці Данілы Галіцкага, які ўваходзіў тады ў славу, Расці слаў пачаў падбіваць супроць яго іншых князёў. Трэба сказаць, што тут выявілася яго дыпламатычнае ўмельства паказаць усім і кожнаму паасобку неабходнасць барацьбы з Данілам. Найперш ён разгадаў далёка ідучыя планы галіцкага князя на дамінуючае становішча сярод іншых князёў і аб’яднанне іх пад сваёй уладай, пра што сведчыла заняцце Луцка і Паніззя. Папярэджанне аб гэтым, зробленае Расціславам, не магло, вядома, не ўздзейнічаць на многіх князёў. Яму нават удалося прывабіць да сябе і полаўцаў, якім было ўказана на шырокую магчымасць парабаваць Галіцка-Валынскую зямлю. Энергічныя захады Расціслава далі бліскучыя вынікі. Яму ўдалося схіліць на свой бок кіеўскага князя Уладзіміра Рурыкавіча, чарнігаўскага Міхаіла, палавецкага князя Кацяна, куранаў, тураўцаў і новагародцаў (наваградцаў). Удзел апошніх асабліва паказальны. Ен сведчыў аб умацаванні ваенных сувязей, якім, бясспрэчна, папярэднічалі эканамічныя і палітычныя, з Новагародскай зямлёй, а разам з гэтым у перспектыве і з усімі беларускімі землямі. Гэта быў паваротны момант у гісторыі Турава-Пінскай зямлі. Калі на працягу ўсёй ранейшай гісторыі перамагалі сілы (найперш Кіева), якія супрацьдзейнічалі збліжэнню гэтай вобласці з іншымі земля мі Беларусі і таму былі няўдалыя спробы з боку Полацка і Менска прыцягнуць іх да сябе, то цяпер у новых гістарычных умовах яна сама знайшла рэальныя шляхі збліжэння. Яна як бы адчула прыцягненне новага дзяржаўнага ядра, што пачало фармавацца паблізу, убачыла яго рэальную сілу і таму папрасіла ў яго дапамогі. Звяртае на сябе ўвагу і ўдзел тураўцаў у гэтай кааліцыі, што красамоўна пасведчыла аб з’яднанні Тураўскай зямлі, нягледзячы на наяўнасць у ёй удзелаў.
Але вернемся да падзей 1228 г. (а магчыма, і 1229 г. ці нават 1230 г. бо храналогія іх заблытаная). Усе ўдзельнікі кааліцыі накіраваліся да Крамянца і аблажылі яго, што з’явілася вялікай небяспекай для Данілы. Аднак ён, у сваю
чаргу, прыняў захады, каб раз’яднаць сілы праціўнікаў. Найперш яму ўдалося адвадзіць полаўцаў, якія, вяртаючыся назад, усё ж парабавалі паасобныя месцы Галіцкага княства, што змусіла варожую Данілу Галіцкаму партыю адмовіцца ад дапамогі яго праціўнікам. Аблога Крамянца зацягнулася. Апроч таго, Даніла з дапамогай палякаў рушыў на Кіеў, у выніку чаго кіеўскі і чарнігаўскі князі ўвайшлі ў перагаворы з ім. Хоць выступленне аб’яднаных сіл супроць Данілы Галіцкага закончылася няўдачай, усё ж гэты факт пацвердзіў непрымірымасць Пінска, а разам з ім і Турава да галіцка-валынскіх князёў і іх улады над імі. А што яна і далей працягвалася, гаворыць наступнае летапіснае паведамленне, з якога мы даведваемся, што галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька пакінулі ў 1229 г. пінскага князя Уладзіміра сцерагчы разам з уграмі і берасцянамі Берасце ад яцвягаў76 . Як бачым, варожасць да галіцкавалынскіх князёў не прайшла дарэмна для Расціслава, ён быў, па ўсім відаць, заменены на пінскім пасадзе Уладзімірам, магчыма, тым, якога ў 1204 г. «яша» валынскія князі за напад на іх зямлю. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што Галіч і Валынь выкарыстоўвалі суперніцтва пінскіх князёў за свой пасад і дапамагалі ўмацавацца на ім таму, хто абяцаў большую пакорлівасць. Паколькі Расціслаў болей не ўпамінаецца ў крыніцах, можна думаць аб магчымасці яго знішчэння.
Але вернемся да летапіснага паведамлення 1229 г. Яно каштоўнае для нас і тым, што паказвае варожасць яцвягаў да галіцка-валынскага ўладання. Берасце было аплотам яго. I таму зразумела, чаму менавіта на яго нападалі яцвягі. Трэба зазначыць, што гэты летапісны запіс не зусім ясны. У ім адначасова гаворыцца і пра тое, што літва ваявала ляхаў, і таму далей становіцца незразумелым, хто прыйшоў да Берасця — літва ці ляхі — і каго з іх «нзбнша» Уладзімір Пінскі.
Аднак з’яўленне на пінскім пасадзе больш пакорнага князя ніколькі не азначала канчатковага прымірэння Пінска з галіцка-валынскай уладай. Наадварот, яе ўзмацненне выклікала яшчэ большае супрацьдзеянне. Мы ўжо адзначалі, што падзеі 1228 г. паказалі на сувязь Пінска з Новагародкам. Тут жа ў Верхнім Панямонні Пінск знаходзіць і яшчэ аднаго саюзніка — Літву, якая была яго паўночным суседам . Упершыню ў навуцы звярнуў увагу на гэта А. Грушэўскі769. Убачыўшы гэта, ён быў вельмі блізкі да правільнага разумення месцазнаходжання тагачаснай Літвы. Але, як і іншыя даследчыкі, ён лічыў Верхняе Панямонне заваяваннем Літвы, якую атаясамліваў з сучаснай Літвой.
Ваўкавыск. Касцяны ігольнік. XII ст.
Паколькі пісьмовыя крыніцы занатавалі літоўскія набегі на Валынь толькі ў 40-я гады XIII ст. (гэта, вядома, не выключае, што яны былі раней, але ў летапісы не трапілі), можна думаць, што ідэю выкарыстання літвы ў барацьбе з Валынню Пінск запазычыў у Полацка, які ўжо ў XII ст. выкарыстоўваў яе ў барацьбе са сваімі суседзямі — Смаленскам і Ноўгарадам. Гэтак жа як і Полацк, Пінск даваў магчымасць «літве» свабоднага праходу праз сваю тэрыторыю. У 1246 г. (дата гэта не зусім дакладная) набег на валынскую Перасопніцу зрабіў Айшвно Рушкавіч. Як і ўсе набегі «літвы», і гэты ў пачатку быў паспяховы: з нарабаваным дабром і захопленым палонам атрад Рушкавіча вяртаўся назад праз Пінскую зямлю, дзе яго перанялі і разбілі Даніла і Васілька, а Рушкавіч «умале утекшю»770. У Пінску з вялікай радасцю была адсвяткавана Данілам і Васількам гэтая перамога. Тут не ўпамінаецца імя пінскага князя, які, вядома, павінен быў крывадушна падзяляць іх радасць У гэтым і выяўлялася падвойная гульня пінскіх князёў: з аднаго боку — нацкоўваць Літву на Валынь і даваць магчымасць нападаць на апошнюю, а з другога боку — прыкідвацца пакрыўджанымі ёю і «радавацца» перамозе над ёю галіцка-валынскіх князёў, што асабліва добра выявілася ў наступным, 1247 г. Гэтым разам атрад «літвы», узначалены Ланкгвенем, напаў на Мельніцу і Лякоўню. Захапіўшы вялікі палон, ён, як і трэба было чакаць, вяртаўся праз Пінск.
Ваўкавыск. Медальён. XII ст.
I тут ужо летапісец непасрэдна гаворыць пра дапамогу князя Міхаіла, якую ён аказаў «літве», папярэдзіўшы яе аб пагоні Данілы і Васількі. Адначасова «літва» ведаючы аб крывадушшы пінскіх князёў у адносінах да яе, не паверыла Міхаілу. Вось чаму, спачатку «осекшнся» ў лесе, г. зн. умацаваўшыся, яна пасля выйшла са сваіх станаў і стала лёгкай здабычай Данілы і Васількі. Многія былі перабіты, палон адабраны, і толькі Ланкгвеню, як і раней Айшвно Рушкавічу, удалося ўцячы. Як і ў папярэдні раз, усё закончылася вялікай урачыстасцю пераможцаў у Пінску771.
Набегі атрадаў «літвы» на Валынь праз Пінскую зямлю, як і намеры Рурыка Расціславіча ў 1190 і 1193 гадах ісці з Пінска на Літву, красамоўна пацвярджаюць месцазнаходжанне апошняй на поўнач ад Пінскай зямлі ў Верхнім Панямонні.
3 разгледжанага таксама бачна, што гэтыя набегі не з’яўляліся вынікам самастойнага рашэння Літвы, а былі інспіраваны, як і ў выпадку з Полацкам, пінскімі князямі ў мэтах аслаблення Валыні і вызвалення ад яе залежнасці. Зноў-такі гэтыя набегі, як і набегі праз Полацкую зямлю на наўгародскія і смаленскія ўладанні, заканчваліся жорсткімі паражэннямі, і, такім чынам, Пінск, як і Полацк, заграбаў жар чужымі рукамі. Само сабой зразумела, што гэта вяло да знясільвання Літвы, яе разлажэння і ў канчатковым выніку да яе заваявання.
НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА
У сярэдзіне XIII ст. па сваім эканамічным і культурным развіцці сярод іншых беларускіх земляў на першае месца выходзіць Новагародская зямля, якая пазней часамі называлася Чорнай Руссю. На вялікі жаль, гістарычная навука вельмі мала ўдзяляла ўвагі гэтай вобласці і разглядала і працягвае разглядаць яе толькі як аб’ект заваёўніцкіх намаганняў для яе суседзяў. Так, У. Пашута характарызаваў яе толькі як вельмі істотны фактар гісторыі Літвы7'2. Таму не дзіўна, што пытанне ролі Новагародскай зямлі ў гісторыі Беларусі, у аб’яднанні беларускіх земляў навукай не распрацавана.
У адрозненне ад Полацкай і Тураўскай земляў Новагародская зямля была параўнаўча новым палітычным утварэннем Беларусі, якое ўзнікла на левым беразе Верхняга Нёмана. Дадзеныя археалогіі сведчаць, што ўжо ў канцы I і пачатку II тысячагоддзяў н. э. славянскае насельніцтва тут было дамінуючым, дрыгавіцка-крывіцкім. Фармаванне Новагародскай зямлі пачалося з часу заснавання Новагародка, што адбылося, як ужо адзначалася, у 1044 г., калі Яраслаў Мудры пасля паходу на Літву залажыў гэты горад як аплот валодання Кіева над ёю. Паколькі Полацк таксама меў свае інтарэсы ў Літве, то збудаванне Новагародка завязала яшчэ адзін вузел полацка-кіеўскіх супярэчнасцей, што і прывяло да нападу ў канцы 1066 г. Усяслава на Новагародак. Аднак апошні па-ранейшаму заставаўся пад уладай Кіева. Нездарма ж спроба Глеба Менскага ў 1119 г. заваяваць гэту «вобласць Уладзіміравых дзяцей» выклікала рашучыя дзеянні Уладзіміра Манамаха. Відаць, пасля заваявання самастойнасці Турава-Пінскім княствам і Новагародак выйшаў з-пад улады Кіева, але трапіў пад уплыў галіцка-валынскіх князёў, які для яго быў непрымальны. Гэтым і тлумачыцца выступленне новагародцаў у 1128 г. на баку Расціслава Пінскага. I ўсё ж палітычны ўплыў галіцкавалынскіх князёў на Новагародак працягваўся, аб чым сведчыць тое, што каля 1237 г. Даніла Галіцкі накіраваў супроць Кандрата Мазавецкага разам з «Літвой Міндоўга» і Ізяслава Новагародскага. Аднак у сярэдзіне 40-х гадоў XIII ст. Новагародак на пэўны час вырваўся з-пад палітычнага прыцягнення Валыні, што і дало яму магчымасць прыступіць да ажыццяўлення сваіх дзяржаўных мэтаў.
К гэтаму часу Новагародская зямля дасягнула высокага сацыяльна-эканамічнага развіцця, чаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развітае земляробства, якому спрыяла ўрадлівая глеба, чаго не мелася ў Падзвінні. Нова-