Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
40-я гады XIX ст., калі ў Вільні выйшлі дзевяць тамоў працы Т. Нарбута «Дзеі старажытныя народу літоўскага», якая грунтавалася на канцэпцыях М. Стрыйкоўскага, «Кроніка» якога таксама была перавыдадзена ў той час. 3 гэтых кніг у далейшым і чэрпалі ў цэлым матэрыялы для сваіх даследаванняў пра Вялікае княства Літоўскае, асабліва пра яго ўтварэнне, гісторыкі. I хоць такія відныя вучоныя, як Б. Ан тановіч, М. Дашкевіч, К. Любаўскі, у сваіх працах па гісторыі Вялікага княства Літоўскага адзначалі вельмі важныя асаблівасці, якія праўдзіва характарызавалі гэтую дзяржаву, а адзін з іх, М. Дашкевіч, нават усумніўся ў праўдзівасці заваявання Літвой Новагародка, аднак і яны не толькі не здолелі пераадолець і адкінуць тэзіс аб літоўскім заваяванні беларускіх земляў, але і, бяздоказна паўтараючы яго, гэтым самым яшчэ больш замацоўвалі яго ў гістарычнай навуцы.
На вялікі жаль, пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага і ў савецкай гістарыяграфіі не было перагледжана. Больш за тое, пад уздзеяннем сцверджання аб бездзяржаўнасці Беларусі ў мінулым асабліва шмат у нашай гістарычнай літаратуры гаворыцца пра «ўладарніцтва літоўскіх феадалаў» над Беларуссю. Найбольш поўнае выяўленне гэтага мы знаходзім у працах Л. Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (1969) і У. Пашуты «Образованне Лнтовского государства» (1959), у якіх Беларусь выступае не інакш як «падуладная Літве», «заваяваная Літвой» і да т. п. Але нават У. Пашута, кніга якога асабліва прычынілася да ўмацавання ў савецкай гістарыяграфіі тэзіса аб літоўскім заваяванні Беларусі, не быў упэўнены ў праўдзівасці шэрагу сваіх палажэнняў, звязаных з утварэннем і далейшай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, калі вымушаны быў адзначыць: «Далейшыя поспехі нашай навукі, верагодна, прывядуць да перагляду прапанаваных тут аргументаў і вывадаў. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым лепш»780. Сапраўды, гісторыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага патрабуе ўважлівага асвятлення, якое б знаходзілася ў поўнай адпаведнасці з гістарычнымі сведчаннямі.
МІНДОЎГ
3 часу М. Стрыйкоўскага і па сённяшні дзень ва ўсіх даследаваннях і падручніках па гісторыі князь Міндоўг выступае ў ролі заснавальніка Вялікага княства Літоўскага. Гэта ён, маўляў, спачатку аб’яднаў літоўскія землі (разумеецца, што ў межах сучаснай Літвы), а пасля захапіў Чорную Русь
і некаторыя іншыя беларускія землі781. Але ўсё гэта толькі сцвярджаецца, а не даказваецца.
Бясспрэчна, што Міндоўг у адрозненне ад Монтвіла, Мінгайлы і іншых міфічных жамойцкіх князёў — сапраўдная гістарычная асоба. Ен быў князем з Літвы, што сядзеў у Новагародку. Вось гэта апошняе і дало падставу для сцверджання аб заваяванні ім Новагародка і ўсёй яго вобласці, хоць нават у «Хроніцы Быхаўца» гаварылася, што Міндоўг атрымаў Новагародак у спадчыну ад свайго бацькі Рынгальта782. Аднак ці азначае з’яўленне таго ці іншага князя з Літвы ў якім-небудзь старажытнарускім горадзе вынікам заваявання яго? Вось гэтага пытання даследчыкі і не ставілі перад сабой, у той час як адказ на яго прасвятляў сапраўдны стан палітычнага жыцця Старажытнай Літвы, якую нельга атаясамліваць з сучаснай Літвой, бо менавіта гэта побач з іншымі беспадстаўнымі сцверджаннямі зацямняла карціну ўтварэн ня Вялікага княства Літоўскага да непазнавальнасці. Летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, дзе пакінула свае «аўтографы» ў выглядзе назваў вёсак «Літва», якія мы знаходзім і цяпер у Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах. Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з’яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі783. Такое яе геапалітычнае становішча з’яўлялася перашкодай для аб’яднання беларускіх земляў, эканамічнае, куль турнае і этнічнае збліжэнне якіх яскрава выявілася ўжо ў той час. I таму яе заваяванне той ці іншай суседняй вобласцю было непазбежным.
Ужо і раней сілы Літвы выкарыстоўваліся Полацкам, Пінскам, Валынню для нападу на сваіх праціўнікаў, што значна яе аслабляла. Яе князі і феадалы, пацярпеўшы паражэнне ў міжусобнай барацьбе, уцякалі ў суседнія землі, дзе выкарыстоўваліся для набегаў на Літву. Асабліва паказальным у гэтых адносінах з’яўляецца прыклад Даўмонта. Выгнаны ў 1265 г. Войшалкам, ён уцёк у Пскоў, дзе пасля хрышчэння (а магчыма, перахрышчэння, што больш верагодна) быў абраны князем і пасля гэтага адразу стаў рабіць напады на Літву784. Такім чынам, з’яўленне князёў з Літвы было выяўленнем не сілы Літвы, а яе палітычнага разлажэння. Гэтыя князі там з’яўляліся не стаўленікамі, а ворагамі Літвы.
Вось жа адным з іх таксама быў Міндоўг. З’яўленне яго менавіта ў Новагародку не было выпадковым, паколькі яго ўладанне («Літва Міндоўга») знаходзілася ў левабярэжжы верхняга Нёмана ў суседстве з Новагародскай зямлёю. На гэта межаванне можа ўказваць і летапіснае ўпамінанне аб
супольным паходзе на Кандрата Мазавецкага Літвы Міндоўга і Ізяслава Новагародскага785. Зусім слушную думку выказаў беларускі гісторык XIX ст. А. Ельскі, які лічыў, што ўпомнены ў летапісе горад Міндоўга Варута знаходзіўся на месцы сучаснага мястэчка Гарадзішча786 (Баранавіцкі р-н).
Заслугоўвае ўвагі тое, што Міндоўг ва ўсіх звестках пра яго да з’яўлення ў Новагародку выступае ў ролі наёмніка. Такім мы яго бачым упершыню ў літоўска-валынскім дагаворы 1219 г., дзе ён у ліку іншых балцкіх князёў абавязваецца галіцка-валынскім князям ваяваць з палякамі787 . У такой самай ролі мы яго бачым пад 1237 г., калі ён разам з Ізяславам Новагародскім з волі Данілы Галіцкага ідзе супроць Кандрата Мазавецкага 788. У 1245 г. ён зноў дапамагае Данілу Галіцкаму ў яго міжусобнай барацьбе789. Пасля гэтага, дзесьці ў канцы 1245 ці ў пачатку 1246 гг. ён быў запрошаны куршамі для барацьбы з Ордэнам, але пры аблозе крэпасці Амботэн пацярпеў паражэнне і вымушаны быў адступаць. Услед за ім пагналіся крыжакі, уварваліся ў яго ўладанні і хоць самога горада, у якім абараняўся Міндоуг, не ўзялі, аднак нанеслі яго зямлі вялікае спусташэнне7 . Вось гэта паражэнне, якое значна аслабіла пазіцыі Міндоўга ў Літве, выкарысталі яго праціўнікі, распачаўшы супроць яго барацьбу, у выніку чаго Міндоўг, выгнаны з Літвы, мусіў уцякаць «з многімі сваімі баярамі» ў суседні Новагародак. Што гэта было так, пацвярджае летапіс, дзе гаворыцца, што пазней Міндоўг выгнаў сваіх праціўнікаў з Літвы «вражбою... за ворожьство с ннмн»791.
Новагародак к гэтаму часу дасягнуў значнай эканамічнай магутнасці і выйшаў з-пад палітычнага ўплыву галіцкавалынскіх князёў. Усё гэта стварыла спрыяльныя ўмовы для пашырэння яго ўлады на іншыя беларускія землі. Аднак першай перашкодай на гэтым шляху была Літва, якая адгароджвала яго ад іх. Таму заваяванне яе стала першачарговай справай для Новагародка. I для яго беглы Міндоўг аказаўся добрай знаходкай. Менавіта ў новагародскай знаці, якая найперш была зацікаўлена ў гэтым, і зарадзіўся арыгі нальны намер зрабіць Міндоўга сваім князем і гэтым самым выкарыстаць яго для заваявання Літвы (у далейшым, як убачым, гэта стала прыкладам для Полацка і Пскова). Новагародцы, вядома, улічвалі багаты вопыт Міндоўга як наёмніка, які мог аддана змагацца за інтарэсы сваіх гаспадароў. Яны таксама ўсведамлялі, што заваяванне Літвы Міндоўг будзе ажыццяўляць з асабістай зацікаўленасцю, помсцячы за нанесеныя яму там крыўды.
Неабходнай умовай для абрання Міндоўга новагародскім
князем быў яго пераход з язычніцтва ў хрысціянства. Паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. Міндоўг з многімі сваімі баярамі «прня веру Хрнстову от Востока»792 (г. зн. прыняў праваслаўе). Аб праўдзівасці гэтага запісу, які, на жаль,, абмінаецца даследчыкамі, сведчыць тое, што і іншыя падзеі, паказаныя ў ім, такія, як гібель аўстрыйскага герцага Фрыдрыха, смерць князя Яраслава Усеваладавіча (бацькі Аляксандра Неўскага), пасольства ад рымскага папы да татараў — адбываліся таксама ў 1246 г. Тое, што Міндоўг прыбыў у Новагародак з многімі баярамі, з якімі ён разам ахрысціўся, характарызуе яго не як заваёўніка, а як перабежчыка, бо ўсё гэта было характэрна, у прыватнасці, для Даўмонта, які ўцёк у Пскоў таксама з вялікім почтам і пасля хрышчэння стаў там князем. 3 адзначанага бачна, што не Міндоўг зрабіў Новагародак сваёй сталіцай, заваяваўшы яго, як гэта сцвярджаецца ў гістарычнай літаратуры, а Новагародак паставіў яго сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй важнейшай дзяржаўнай мэты — заваявання Літвы. Да выканання яе і прыступіў Міндоўг недзе ў канцы 1248 ці ў пачатку 1249 гг. Выгнаўшы з Літвы яе князёў Таўцівіла, Эрдзівіла і Вікінта, ён «зане Лнтву»793. Як бачым, Міндоўг заваяваў не Чорную Русь, а Літву. Вельмі каштоўнае для нас далейшае летапіснае ўдакладненне, якое сведчыць, што Міндоўгам была «понмана вся земля Лнтовьская»794. Гэта значыць, што ён не валодаў ніякай часткай Літвы, нават сваёй, і мог захапіць яе ўсю не інакш як з Новагародка795. Толькі поўнасцю ігнаруючы гэтыя ясныя летапісныя сведчанні, можна было гаварыць, што Міндоўг, аб’яднаўшы літоўскія землі, стварыў Літоўскую дзяржаву, а пасля захапіў Чорную Русь і іншыя беларускія землі796. Усё гэта супярэчыць гістарычным фактам. Ніякай адзінай Літоўскай дзяржавы не было. Валынска-літоўскі дагавор 1219 г., на які спасылаюцца даследчыкі як на доказ існавання раннефеадальнай літоўскай манархіі, паказаў выключную раздробленасць балцка-літоўскіх земляў, у якіх толькі старэйшых князёў было звыш дваццаці. Мы ўжо не гаворым пра тое, што атаясамленне летапіснай Літвы з сучаснай у гістарычнай літаратуры да непазнавальнасці скажала працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага. А ён пачаўся з заваявання Новагародкам летапіснай Літвы, што і магло стаць ядром новай дзяржавы. Аднак цяжкія перашкоды не далі гэтаму збыцца.
Выгнаныя Міндоўгам князі, як і ўсе літоўскія перабежчыкі, сталі шукаць дапамогу па-за межамі Літвы, у дадзеным выпадку ў Галіцка-Валынскай зямлі, куды яны і ўцяклі. FaTax жа, як для Новагародка Міндоўг, так і для галіцка-ва-
лынскіх князёў Таўцівіл, Эрдзівіл і Вікінт аказаліся добрай знаходкай. Даніла і Васілька з трывогай успрынялі вестку пра захоп Літвы Новагародкам. Яны добра разумелі, што гэта адкрые яму дарогу для захопу іншых земляў, на што прэтэндавалі самі галіцка-валынскія князі. Убачыўшы ў Новагародку свайго небяспечнага канкурэнта, яны адразу ж прымаюць меры для стварэння кааліцыі супроць Новагародка, у чым важная роля ўскладвалася на беглых літоўскіх князёў. У выніку гэтага скора сабраныя Данілам Галіцкім войскі трыма кірункамі на Ваўкавыск, Здзітаў і Слонім «пондоста к Новогородку н понмаша грады многы н возвратншася в домы свон»7 . Хоць і гэта было моцным ударам па Новагародку, аднак толькі ім не абышлося. 3 ініцыятывы Таўцівіла галіцка-валынскія князі зрабілі і другі паход. У адрозненне ад першага ён ажыццяўляўся праз Пінск і быў адначасова накіраваны і на Літву, і на Новагародак799.