Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
вацца да канкрэтна-тістарычных абставін, пільна і ўдумліва сачыць за падзеямі і выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах спрыяльныя ўмовы. Пасадзіўшы ў Смаленску свайго стаўленіка і падтрымліваючы яго, без чаго ён, вядома, не мог бы ўседзець, Полацк атрымаў магчымасць уплываць на палітыку гэтага княства і ў значнай меры падначальваць яе сваім інтарэсам. Аднак аб поўным падначаленні Смаленска Полацку наўрад ці можа ісці гаворка. Бо сцвярджаць так было б раўназначным паўтараць тую самую памылку, якую дапускалі і дапускаюць многія даследчыкі ў адносінах падначалення Полацка то Кіеву, то Чарнігаву, то Смаленску, то Літве. Вельмі доўга жыў Полацк самастойным дзяржаўным жыццём, каб мог адразу страціць сваю палітычную самабытнасць і поўнасцю ў адзін раз падначаліцца камунебудзь. Тое самае і ў адносінах Смаленска. Праўда, яго самастойная палітычная гісторыя была непараўнальна карацейшая за полацкую, але ўжо дастаткова працяглая, каб быць трывалай і здольнай абараняць сябе. Таму Полацк у 1232 г. не мог адразу разбурыць смаленскую незалежнасць. Самае большае, што ён мог зрабіць у дадзеным выпадку, дык гэта ўплываць на справы Смаленска праз свайго стаўленіка з роду Расціславічаў, што смаленцы не пацярпелі б, калі б у іх быў пастаўлены хто-небудзь з полацкай дынастыі.
Толькі праз сем гадоў у летапісе была адзначана яшчэ адна падзея, якая хоць і ўскосна, але трохі прасвятляе поўную невядомасці полацкую гісторыю гэтага часу. У Наўгародскім I летапісе пад 1239 г. сказана: «Оженнся князь Александр, сын Ярославль в Новегороде, поя в Полотьске у Брачнслава дчерь, н венчася в Торопце; ту кашю чннн, а в Новегороде другую»755. Як бачым, полацкім князем у гэты час быў Брачыслаў, але чыім сынам ён з’яўляўся, засталося невядома. Тое, што дачка Брачыслава (па звестках В. Тацішчава яе імя — Параскевія, па іншых — Аляксандра) выходзіла замуж за вядомага наўгародскага князя Аляксандра Неўскага, можа нейкім чынам сведчыць аб палітычным збліжэнні Полацка і Ноўгарада, хутчэй за ўсё на грунце агульнай барацьбы з нямецкай і шведскай агрэсіяй. У сувязі з гэтым можа быць невыпадковым знаходжанне ў войску Аляксандра Неўскага Якава Палачаніна, аднаго з шасці найбольш выдатных герояў, якія вызначылі пераможны зыход для наўгародцаў Неўскай бітвы 1240 г. Пра яго сказана, што ён, наехаўшы на полк (варожы) з мячом і «мужествовав много»756. He зусім зразумела, чаму шлюб адбываўся ў Тарапцы. В. Данілевіч гэта тлумачыў далейшай залежнасцю Полацка ад Смаленска, і таму, маўляў, «дачка Брачыслава па жаданню смаленскіх князёў жыла ў Тарапцы, і гэта змушала
міжволі Брачыслава падначальвацца Смаленску»757 . Але тады становіцца незразумелым, чаму яна павінна была жыць у Тарапцы, а не ў самім Смаленску. Цяжка меркаваць, каб княская дачка і жонка была ў поўным сэнсе гэтага слова заложніцай. Наогул, аб нейкай залежнасці Полацка ад Смаленска пасля 1232 г. і гаварыць не прыходзіцца. Смаленск пасля гэтага надоўга застаўся ў палітычным заняпадзе.
I хоць падзеі 1232 г.— факт вельмі красамоўны для пацверджання палітычнай моцы Полацка ў гэты час, тым не менш прыводзіцца яшчэ адзін аргумент у пацверджанне полацкага бяссілля. Гэта — шматлікія набегі «літвы», якія яна ажыццяўляла на рускія землі праз нібыта аслабелую і падначаленую ёй Полацкую зямлю. Але і гэта з’яўляецца вынікам даволі тэндэнцыйнага асвятлення падзей.
Мы ўжо ведаем, што яшчэ ў канцы XII ст. Літва была саюзніцай Полацка і адным з тых рэзерваў, адкуль ён чэрпаў вайсковыя сілы, як гэта было ў 1180 г. у барацьбе са Смаленскам і ў 1198 г. у паходзе на Вялікія Лукі супраць Ноўгарада. Такім чынам, ужо ў XII ст. выявілася значэнне Літвы для Полацка як адной з ударных сіл яго супроць суседніх земляў. У 1216 г., як пасведчыла «Хроніка Лівоніі», Літва была саюзніцай Полацка і ў барацьбе супроць крыжацкай агрэсіі. Праўда, у ёй гаварылася і аб пагрозе летонаў (калі пад імі разумець «літву») полацкім удзелам у Ніжнім Падзвінні і самому Полацку, аднак ніводнага факта нападу іх на полацкія ўладанні яна не зарэгістравала.
Часта спасылаюцца на паведамленне Я. Длугаша, што ў 1216 г. літоўскія дружыны ўварваліся ў ваколіцы Полацка і што яны былі разгромлены і выгнаны смаленскім князем Мсціславам Давыдавічам758. Аднак апошні ў той час у Смаленску не быў князем. Малаверагодныя і звесткі Лаўрэнцьеўскага летапісу пра напад «літвы» ў 1235 г. побач з Наўгародскай і Смаленскай землямі і на Полацкую'59, бо ў Акадэмічным спісе гэтай крыніцы'60 і ў Наўгародскім I летапісе пра напад на апошнюю не гаворыцца7 .
Даследчыкі, як правіла, асабліва завастраючы ўвагу на шматлікія набегі «літвы» на рускія землі, поўнасцю замоўчваюць той факт, што амаль усе яны заканчваліся паражэн нем, як гэта было ў 1200,1225, 1229,1234, 1245,1248 і 1253 гг. Відавочна, што пры такім сумным зыходзе яны яўна не маглі спрыяць узбагачэнню літоўскіх феадалаў, як звычайна сцвярджаецца. Набегі «літвы» маглі быць толькі ў інтарэсах Полацка, які іх інспіраваў супроць суседніх земляў і якія ажыццяўляліся праз Полацкую зямлю.
У сувязі з так званымі літоўскімі набегамі нельга абмінуць яшчэ адзін факт, зафіксаваны ў Суздальскім летапісе
пад 1239 г.: «Того же лета Ярослав нде Смолнньску на Лнтву, н Лнтву победн н князя нх ялт>, а Смольняны уряднв, князя Всеволода посадн на столе, а сам co множеством полона с велнкою честью отнде в своясн»762 П. Галубоўскі, грунтуючыся на гэтым запісе, лічыў, што Літва сапраўды захапіла Смаленск, карыстаючыся міжусобнай барацьбой смаленцаў, незадаволеных Святаславам Мсціславічам, і што ім на дапамогу з’явіўся ўладзімірскі князь Яраслаў Усеваладавіч, які і задаволіў іх, прагнаўшы Святаслава . Аднак гэты аўтар пакінуў без увагі той факт, што Яраслаў «князя іх (г. зн. «літвы».— М. Е.) ят>>. Дык хто быў прагнаны: Святаслаў ці невядомы па імені літоўскі князь? На думку I. Бяляева, пад «князем Літвы» трэба разумець Святаслава Мсціславіча. I з гэтым можна пагадзіцца. Намі ўжо ўказваліся факты, калі ў пазнейшых летапісах палачане падмяняліся літвою, як гэта было з паказам у Ніканаўскім летапісе падзей, звязаных з паходам Андрэя Багалюбскага на Кіеў у 1167 г. I гэта зразумела. Паняцце «палачане» ў пазнейшы час забылася і падмянілася зразумелым тады паняццем «літва». Вось тое ж самае магло адбыцца і са Святаславам Мсціславічам, які ў 1232 г. стаў князем у Смаленску з дапамогай палачанаў і, па ўсім відаць, з іх жа дапамогай і правіў. Цалкам магчыма, што ён і разумеецца ў Суздальскім летапісе як літоўскі князь, а палачане, якія былі з ім, як «літва», тым болып што яна магла быць у іх войску. Аднак нельга катэгарычна сцвярджаць, што тут да гэтага часу сядзеў Святаслаў, бо гэта не пацвярджаецца крыніцамі. Больш за тое, ёсць меркаванне, што ў Смаленску з 1235 г. быў князем Уладзімір Рурыкавіч, які нібыта памёр у 1239 г., пасля чаго пачаліся тут розныя звадкі, што і выкарыстала літва для захопу Рослаўля, Рудні і самога Смаленска. А гэта, у сваю чаргу, прымусіла ўмяшацца Яраслава Усеваладавіча. Але ўсю гэту гісторыю трэба паставіць пад сумненне, бо цяжка ўявіць, каб мог уладзімірскі князь у 1239 г., у разгар татарскага нашэсця, якое асабліва спустошыла яго зямлю, ісці на дапамогу Смаленску.
3 разгледжанага намі бачна, што няма ніводнага факта, зарэгістраванага ў крыніцах, які сведчыў бы аб палітычным разладзе ў Полацкай зямлі і яе залежнасці. Наадварот, як рускія летапісы, так і заходнія хронікі гавораць аб іншым. Полацкія ўдзелы працягвалі існаваць, жылі ў згодзе, адчуваючы агульныя інтарэсы, Полацк не толькі змог пераадолець палітычнае прыцягненне свайго галоўнага суперніка — Смаленска, але і падначаліць яго свайму ўплыву. I гэта ня гледзячы на страту ім у той час Ніжняга Падзвіння. Аднак апошняе мела ўсё ж вельмі істотныя вынікі. Яно прымушала
Полацк усё болыпую ўвагу пераносіць з Падзвіння ў Панямонне, у Літву, якая пасля страты Ніжняга Падзвіння стала важнейшай яго апорай. Але тут Полацк сустрэўся з сваім новым і магутным супернікам — Новагародкам. Так, цэнтр палітычнага жыцця Беларусі ў сярэдзіне XIII ст. паступова пераходзіць з Падзвіння ў Панямонне, якое станавілася ядром збірання асобных беларускіх земляў у адзінае цэлае.
ЦЯЖАР БАРАЦЬБЫ ПРЫПАДАЕ НА ШНСК
3 пачатку XIII ст. стала яўна выяўляцца вядучае месца Пінска ў далейшым жыцці Тураўскай зямлі. Ужо раней адзначалася, што яе залежнасць ад Кіева адразу стала замяняцца залежнасцю ад галіцка-валынскіх князёў, з якой таксама не жадала мірыцца Тураўшчына. Асабліва гэта заўважаецца ў Пінску. Аб гэтым і пасведчыла першае ж летапіснае паведамленне ў XIII ст.— пад 1204 г. Праўда, яно вельмі кароткае і таму не зусім яснае. У ім ідзе гаворка аб тым, што валынскі князь Аляксандр у гэтым годзе «яша Володнмера Пнньского»764. Прычыну гэтага можна ўгледзець у тым, што, выкарыстаўшы напад ляхаў на Уладзімір Валынскі, пінскі князь Уладзімір, па ўсім відаць, захапіў нейкую тэрыторыю суседняга княства, за што і быў пакараны. Гэты факт яскрава паказвае, што галоўны цяжар барацьбы з Валынню падае на Пінск. I гэта зразумела, бо яго тэрыторыя непасрэдна межавалася з Валыншчынай, што яшчэ больш узвышала значэнне Пінска, бо барацьба з Валынню станавілася сталым фактарам палітычнага жыцця зямлі.
У той жа час Тураў і Пінск па-ранейшаму вымушаны былі ўдзельнічаць у бясконцых спрэчках у барацьбе за кіеўскі пасад. У 1207 г. іх войскі знаходзіліся пад г. Трыпалем у стане чарнігаўскіх Ольгавічаў, якія выступілі супроць Рурыка Расціславіча. А гэта азначала ў параўнанні з папярэднім палітычную пераарыентацыю турава-пінскіх князёў: іх пераход з саюзнікаў у праціўнікі смаленскіх Расціславічаў. Відаць, на іх погляд, Расціславічы трацілі сваю моц і таму не было патрэбным прадаўжаць саюз з імі.
На жаль, пасля 1207 г. наступіў 20-гадовы прагал у летапісах пра Турава-Пінскую зямлю. Усё гэта гаворыць за тое, што кіеўскія і галіцка-валынскія летапісцы мала ўдзялялі ёй увагі і толькі тады яна трапляла ў поле іх зроку, калі закранала інтарэсы іх княстваў. Менавіта гэта і здарылася ў 1227 г., калі зноў вельмі выразна высветлілася імкненне
Камянецкая, або Белая, вежа. XIII ст.
Пінска павялічыць сваю тэрыторыю за кошт Валыні, дзеля чаго выкарыстоўвалася ўсялякае ў ёй замяшанне. Так здарылася і тады. Паміраючы, луцкі князь Мсціслаў (Нямы) завяшчаў свой удзел Данілу Раманавічу разам з апекай над малалетнім сынам. Аднак пляменнік Мсціслава Яраслаў Інгваравіч, лічачы, што толькі яму павінна належыць спадчына дзядзькі, захапіў Луцк, а за аказаную яму дапамогу аддаў пінскаму князю Расціславу Чартарыйск. Вядома, Даніла Галіцкі гэтага не мог сцярпець, асабліва перадачы Чартарыйска Пінску, што выявілася ў яго словах: «Не подобает Пнняном держатн Черторнйска, яко не могу нм терпетн766 . 3 гэтага відаць, што Чартарыйск быў горадам,