• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II

    Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі

    выпуск II

    Памер: 322с.
    Мінск 1998
    74.5 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пацярпеўшыя ад злачынства, як правіла, на пасяджэнні не выклікаліся. Сугнасць заявы (скаргі) дакладваў адзін з членаў падполыіага партыйнага оргапа або адзін з членаў кіраўніцтва антыфашысцкай групы, які праводзіў на справе расслсдавапне або папярэднюіо праверку. Выкапанкс прыгавора (рашэння) падполыіага партыйнага органа або кіраўніцтва групы антыфашыстаў даручалася прывссці ў выкананнс камунебудзь з члснаў указаных органаў. 3 развіццём партызанскага руху пад ■ полыіыя партыйныя органы, калі была магчымасць, асоб, якія ўчынілі злачыксзвы, накіроўвалі або дастаўлялі для ажыццяўлення правасуддзя ў партызанскія атраДы.
    Напрыклад, Ірма Леіізер ажыйняўляла сувязь Мінскага падполля з партызанскім атрадам. Вудучы затрыманай СД, яны выдала ўсё вядомас ёй і дала падпіску аб зіодзс стаць агснтам СД. Члсн Мінскага падполля загадаў I. Лсйзср адправіцца ў партызанскую брыгаду і пра ўсё расказаць (“прызнацца ва ўсім і аддаць сябе на суд партызапам”. Яна выканала гэты загал.8
    Населыіііпва рэспублікі кспасрэдна звярталася да партызан за абаронай парушапых правоў або з просьбай спыніць залчыкную -дзеіінасць нскаюрых асоб. Так, да камандзіра групы, якая была сфарміравака ў ГІадмаскоўі і накіроўвалася праз акупіраваную Веларусь да мссца выканання задашіяў ў тыл ворага, звярнуліся жыхары аднаго з беларускіх пасёлкаў з просьбай прыцягнуцв да адказнасні старасту, сыны якога служылі ў паліцыІ. Яны "бясчынсгвуюць. здзекуюцца над аднавяскоўйамі... уварваліся ў дом да былога брыгадзіра калгаса і ій за што пры малых дзенях і жоішы па-зверску забілі яго...выдалі немцам аднаго няжка параненага партызана”.
    Партызаны вырашылі, улічваючы просьбу населыйцтва, “учыніць справядлівы суд”. Здраднікі Радзімы былі затрыманы. дапытаны і асуджаны. Прыгавор быў наступпым: “За здрадніптва, кроў нявінных людзей, службу акупантам і рабаванне народа іменем савецкай улады вы прыгавораны да расстрзла”.9
    А вось іпшы прыклад, які паказвае, што расследаванне нават відавочных злачынстваў праводзілася старанна. Напрыклад, калгаенікі Шклоўскага раёна сустрэлі ў лесе партызан і наведамілі ім пра “агранома, які
    актыўна працуе на акупангаў” і папрасілі пазбавіць аднавяскоўцаў ад “гэтага ірада”. Аднак народныя мсціўцы, перш чым выкапань просьбу, старанна расследавалі сутнаспь просьбы. У выніку аказалася, ніто аграном прапаваў па заданню партызан, таму справа адносна яго была спынена.10
    Нязначпыя канфлікты, якія мелі месца паміж партызанамі, вырашаліся камандаваннем атрадаў, партызанскімі таварысцкімі судамі і судамі камандзірскага гопару. Да разглядаемых імі спраў адносіліся: спрэчка з камандзірам, самаўпраўства, зневажанне гонару і годнасці іншага партызаііа, спрэчка з-за трафейнай маёмасці і гэтак далеіі.
    Крымінальныя справы аб цяжкіх злачынствах вырашаліся, як правіла, камандаваннем партызанскіх атрадаў калегіяльна ў саставе 3—5 чалавек: камандзір атрада або яго намеснік, камісар, начальнік штаба, сакратар партыйнай арганізаныі атрада, началыіік асобага аддзела.
    Напрыклад, чатыры партызаны брыгады імя Ракасоўскага ўкралі карову ў жыхара вёскі Ляпёшкі Федарэнкі. Партызанскі суд расследаваў справу і прыняў рашэнне: “улічваючы іх просьбу аб прадастаўленні ім магчымасці выправіць сваю віну ў баях з нямецкімі акупантамі... арыштавань на дзесяць сутак”. Акрамя таго, камашаванню паргызанскім атрадам, у якім былі вінаватыя, загадвалася “даць магіымасць у першым баі на самым адказным участку выправіць сваю віну”.
    Подпісы “Камбрыг Раманаў, ваенкам Машэраў, началыіік штаба брыгады Дарменеў”.11
    Разгляд крымінальных спраў праводзіўся, як правіла, у адкрытым судовым пасяджэнні. Гэта забяспечвала публічнасць працэсу, мела вялікае папераджалыіае ўздзеянне. Нанрыклад, калі партызан С. украў у жыхаркі невялікага ляснога пасёлка Магучы Быхаўскага раёна мех сухароў, то камандзір партызанскага атрзда “аддаў загад аб прызначэнні суда”. Суд быў эдкрытым, прысутнічалі ўсе партызаны і мірнае насельніцтва пасёлка.12
    Рашэнні або прыгаворы, партызанскіх судоў камандзірскага гонару і таварыскіх судоў уступалі ў сілу пасля зацвярджэння каманлаваннем атрада або групы. Пры гэтым ва ўсіх выпадках прыгавор падпісваўся, a значынь і зацвярджаўся нават у тых выпадках, калі справа вырашалася ў іншым складзе, камандзірам, камісарам і начальнікам штаба партызанскага атрада. У судовай практыны ажыццяўлення правасуддзя ў партызанскіх атрадах, а пазней і ў брыгадах, мелі месца выпадкі вырашэння крымінальных спраў на агульных сходах асабовага складу партызанскіх фарміраванняў. Асабліва гэта практыкавалася тады, калі па сваёй палігычнай значнасці справа мела агульнапублічнае значэнне.
    Напрыклад, на сходах асабовага складу партызаііскіх атрадаў разглядаліся крыміналыіыя справы па абвіпавачванню камандзіраў падраздзя-
    ленняў або атрада ў злачынствах супраць мірнага насельніцтва, падначаленых. Прадстаўнікі камандавання, партыйных органаў дакладвалі сходу фабулу крымінальнай справы. Сход высветляў абставіны справы, задаючы пытанні падсуднаму, сведкам. Прыгавор выносіўся шляхам адкрытага галасавання.
    У тых выпадках, калі ўчыненае дзеянне па свайму характару мела прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства, што не ўяўляла вялікай грамадскай небяспекі, камандзір партызанскага атрада, улічваючы абставіны і характар учыненага дзеяння, асобу вінаватага, віну і вынікі, што наступілі ў выніку ўчыненага дзеяння, вырашаў пытанне аб тым, перадаць матэрыял на вінаватага органам расследавання (дазнання) у партызанскі таварыскі суд, або ў суд камандзірскага гонару, або абмяжоўваўся дысцыплінарным спагнаннем. Рашэнне камандзіра партызанскага атрада магло быць апратэставана толькі вышэйшым камандзірам партызанскага фарміравання ў парадку падпарадкавання. або падполыіымі партыйнымі ці савецкімі органамі (райкамамі !<П(б)Б, райвыканкомамі).*3
    Аднаасобпы разбор і назначэнне пакаранняў злачынцам у перыяд Вялікай Айчынная вайны партызанамі, камандзірамі падраздзялснняў, партызанскіх часцей і злучэнняў заўсёды разглядалася як грубае парушэпне прынцыпу законнасці, і вінаватыя павінны былі адказваць за ўчыненае. Аб гэтым не раз указвалася ў дырэктыўных пісьмах кіруіочых органаў партызанскім рухам.
    Так, у рашэнні ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці і кіраўніцтва Клічаўскага аператыўнага цэнтра ад 13 сакавіка 1943 года паведамлялася аб забароне партызанам і партызанскім камандзірам сваёй уладай прымяняць мсры пакарання да асоб, якія супрацоўнічалі з фаші істамі, паліцэйскімі і бургамістрамі. Іх прадпісвалася перадаваць органам НКУС або следчым атрадам спецыяльнага прызначэння для расследавання спраў аб злачыпствах з далейшым судовым разборам.14
    Напрыклад, у баі па авалоданню гарнізонам, размешЧаным у нассленым пункцс Пратазы (Ларыдкі раён), былі ўзяты ў налон ваеннаслужачыя лчмецка-фашысцкай арміі і паліцэйскія (здраднікі Радзімы).
    Як іііша Ф. Папоў, “з пагардай глядзелі на іх партызаны, але самасуд ніхто не чыніў”.15
    Ідэяіі захавання законнасці прасякнута распараджэнне камандзіра партызанскаіа злучэння А.Ф. Данукалава ў сувязі з замахам на яго. Будучы цяжка параненым, А.Ф. Данукалаў забараніў па-засудовую расправу над асобай, што зрабіла на яго замах. Вось як гэты эпізод ашсваецца ў мемуарнай літаратуры: “Насустрач ішоў перакладчык. Нядаўна ёц апынуўся ў брыгадзе... У некалвкіх кроках ад камбрыга ён выхапіў
    пісталет і ва ўпор стрэліў у Данукалава раз, другі... Ад'ютант выбіў пісталет з рук здрадніка, мсдыкі накінуліся і скруцілі рукі ворагу...
    Аляскей Фёдаравіч прадухіліў самасуд.
    — Ём павінен адказаць перад партызанскім судом, — безапеляцыйна заявіў камбрыг...
    Расследаванне справы паказала, што страляў у камбрыга здраднік Вольфман, які перайшоў у партызаны з РОА. 24 красавіка ён паспеў перадаць дадзеныя пра брыгаду, асабовы склад і ўзбраенне... Па рашэнню партызанскага суда здраднік быў расстраляны”.16
    Вынадкі незаконнага затрЫмання, вобыскі, а таксама іншыя такога роду дзеянні, калі яны не прыводзілі да цяжкі.х вынікаў, разглядаліся як адміністрацыйны або дысцыплінарны ўчынак. Напрыклад, партызаны П. і Л. ішлі на баявую аперайыю і ў “аднаго селяніна самавольна зрабілі вобыск”. Гэтыя дзеянні партызан былі расцэнены як дысцыплінарны ўчынак.17
    Трэба адзначыць, што партызанскія судовыя органы нярэдка лрымянялі вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання нават асоб, якія ўчынілі цяжкія злачынствы. Вызваленне ад пакарання асоб, якія сталі на шлях здрады Радзіме, але не ўчынілі грамадска-небяспечных дзеянняў, мела вялікае значэнне ў прыцягненні на бок партызан грамадзян, якія здрадзілі Радзіме пад пагрозай расстрэлу або ў выніку шантажу, падману. Такая практыка шырока прапагандавалася. Гэтым самым партызанскія судовыя органы прадугадалі прыняцце часткі II арт. 61 КК БССР I960 года.
    Напрыклад, асобы, якія служылі ў паліныі акупацыйных улад і потым выказалі жаданне выправіць сваю віну, вызваляліся ад крымінальнай адказнасці і пакарання і залічваліся ў партызанскія атрады або проста адпускаліся з умовай спыніць службу ў адміністрацыйлых установах ворага.
    А. Асіпенка апісвае выпадак, калі партызаны захапілі ў палон чатырох паліцэйскіх. Сабраўшы насельніцтва вёскі, камандзір спытаў, ці ёсць прэтэнзіі і скаргі на дзеянні паліцэйскіх. Скарг у насельніцтва не было.Загад камандзіра быў такім: “Пусціце іх на ўсе чатыры бакі... Прыйдунь нашы, няхай судзяйь. А вы глядзіце, яшчэ раз возьмеце ў рукі вінтоўкі — дрэнна будзе”.,х
    Нярэдка партызаны накіроўвалі папярэджванні аб недапу-шчальнасці злачынных паводзін канкрэтным асобам. У пісьмах, адрасаваных здраднікам Радзімы, прама падкрэслівалася аб алказнасць за іх злачынствы. У гэтым сэнсе паказальным з’яўляецйа пісьмо начальніку паліныі горада Барысава Кабакову. у якім гаварылася, што ўпаўнаважаны ЦК КПБ “гарантуе цвёрдае хадайніцтва перад савецкім судом аб змякчэнні пакарання за вашы цяжкія злачынствы”, калі той пяройдзс са сваім атрадам
    на бок партызан.19 Папярэджванню злачынстваў садзейнічаў і друк. У газетах і лістоўках, што друкаваліся падполышмі партыйнымі органамі і партызанамі, нярэдка ўтрымліваліся заклікі і растлумачзнні аб недапушчальнасці ўчынення злачынстваў, перш за ўсё, такіх небяспечных, як здрада Радзіме і іншыя.