Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
284	Аўтар памылкова называе прозвішча. Насамрэч згадваецца пра Яна Вахадлоўскага (Вахарлоўскага, Вархалоўскага), гаспадарскага баярына Віленскага пав., служэбніка троцкага ваяводы Мікалая Юр’евіча Радзівіла. Ён быў прыёмным сынам Станіслава Янушковіча і Соф’і Янаўны Яцковіч. (Інфармацыя Германа Брэгера.)
285	Паляны — маёнтак у Віленскім ваяводстве, размешчаны каля Смаргоні.
286	Маецца на ўвазе згаданы ў папярэднім дакуменце Ян Вартахоўскі.
287	Станіслаў Мікалаевіч Будзіла (? — пасля 1565), гаспадарскі зямянін Ашмянскага пав., валодаў айчызнымі маёнткамі Мерач, Свір, Мігаўка, ад жонкі атрымаў Бакшты, Паляны, Груздзеніцу. Жонка Ганна Мікалаеўна, дачка Мікалая Юр’евіча, сын Мікалай. (Інфармацыя Германа Брэгера.)
288	Анікей Крывец, сын Алехны Фёдаравіча, троцкага цівуна і гараднічага, і Ганны Сямёнаўны Жабянкі. Выконваў пасады служэбніка віленскага ваяводы Мікалая Янавіча Радзівіла, гаспадарскага двараніна. Валодаў маёнткамі Сцеркава, Панямонь, ІІадбярэззе, Анікшты. (Інфармацыя Германа Брэгера.)
289	Падбярэззе — маёнтак у Віленскім павеце.
290	Уладзіслаў IV Ваза (09.06.1565-20.05.1648), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1632-1648), сын Жыгімонта III Вазы.
291	Маюцца на ўвазе войны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-1618 гг., 1632-1634 гг. і вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-1629 гг.
292	Мастаўнічы — пасада ў ВКЛ, адказная за стан мастоў і перапраў.
293	Падрадковы каментар аўтара ўспамінаў: «У гэтым прывілеі ўпершыню сустракаецца прыдомак Мерла».
294	Хутчэй за ўсё, аўтар мае на ўвазе маёнтак Заскоркі ў Полацкім ваяводстве.
293	Напэўна, аўтар мае на ўвазе маёнтак Старое Сяло ў Берасцейскім ваяводстве, які пасля ўтварэння Кобрынскага навета ўваходзіў у яго склад.
296	Памёр у Рэчыцкім пав. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62.
297	Мухавец — рака, правы прыток Заходняга Буга.
298	На левым баку карткі запіс: «яе маці была дваюраднай сястрой Тад[эвуша] Касцюшкі. брат яе Франіфішак] Анджэй у падзеле з Касцюшкамі [спадчыны] узяў Жабінку, размешчаную каля Сяхновічаў у Кобрынскім [павеце]».
299	Дата пазначана паводле старога стылю.
300	Насупраць на левым баку карткі запіс: «Міхал — Віпюльд — Адольф. Станіслаў Яўстафій і Касільда + 1857». Насамрэч ў Януарыя было тры сына — Міхал, Вітольд Адольф і Станіслаў Яўстафій.
301	Ад шлюбу Юліі і Міхала Кавалеўскіх нарадзілася дачка Міхаліна. Яна пабралася шлюбам з Уладзіславам Палонскім (v. 1846), ад якога нарадзіліся Багдан і Марына. Марына была ў шлюбе з Уладзімірам Падбрэскім (v. 1869).
302	У Соф'і і Казіміра Пясецкіх нарадзіліся Вацлаў, Паўліна (удава ГІятроўскага) і Казіміра.
303	Касільда з Міхалам Канткоўскім мелі дзяцей: Густава, які памёр маладым у Сібіры, і Ізабэлу, якая пабралася шлюбам з Пяткевічам і памерла маладой.
304	Караліна Марыя Грабоўская (н. каля 1790). Гл.: http://www. sejm-wielki.pl/sejmwielki?p=eugenia;n=hr.+larysz+h.+larysza+glezyn — Дата доступу: 23.10.2010.
31)	5 Караль Юзаф (10.02.1788-10.03.1869). Гл.: http://www.sejm-wielki. pl/sejmwielki?p=eugenia;n=hr.+larysz+h.+ larysza+glezyn — Дата доступу: 23.10.2010.
Справаздача Яўстафія Янушкевіча Нацыянальнаму ўраду ад 16 ліпеня 1831 г.
Тэкст справаздачы выяўлены ў фондах Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве ў справе «Цэнтральныя ўлады лістападаўскага паўстання за 1830—1831 гг.». Рапарт, напісаны рукой невядомай асобы, напрыканцы ўтрымлівае ўласны подпіс Я. Янушкевіча. Да сёння гэты дакумент не друкаваўся. Рукапіс складаецца з пяці аркушаў. Польскамоўны тэкст запісаны на двух баках аркуша з полем з левага боку. Тэкст выкананы чорным атрамантам на паперы XIX ст. шэрага колеру. Гл.: AGAD. WCPL. №279. К. 99-103.
1	Юзаф Двярніцкі ўвесну 1831 г. на чале асобнага корпуса быў накіраваны ў Валынь для дапамогі мясцовым паўстанцам.
2	Згаданае даручэнне Віленскім камітэтам было ўскладзенае на Станіслава Казакевіча.
3	Паводле сцвярджэння Я. Янушкевіча, ён стаў эмісарам Цэнтральнага Віленскага камітэта на тэрыторыі Валыні пасля добраахвотнай перадачы яму гэтых паўнамоцтваў Станіславам Казакевічам. Гл. Янушкевіч, Я. Успаміны. С. 49-50.
4	Густаў Карлавіч Гельвіг (1776-1855), расійскі генерал-лейтэнант, удзельнік напалеонаўскіх войнаў і паўстання 1830-1831 гг.
5	Камянец Падольскі — горад, сталіца Падольскай губерні.
6	Надстыржанскія браты — жыхары Валынскай губерні ў цячэнні ракі Стыр.
7	Ковель — горад, цэнтр павета ў Валынскай губерні.
8	Луцк — горад, цэнтр павета ў Валынскай губерні.
9	Каспер Казімір Калумна-Цецішоўскі (05.01.1745-16.04.1831), польскі рэлігійны дзеяч, пісьменнік. 8 кастрычніка 1784 г. абраны кіеўскім біскупам. У 1798 г. прызначаны біскупам новаўтворанай ЛуцкаЖытомірскай дыяцэзіі. 28 лютага 1827 г. прызначаны магілёўскім арцыбіскупам і мітрапалітам Рымска-каталіцкай царквы ў Расіі.
Памёр у Луцку ў перыяд паўстання. Гл.: Wasilewski, J. Arcybiskupi і administratorowi archidjecezji Mohilewskiej. Pinsk, 1930. S. 7-9.
10	Дубна — горад, цэнтр павета ў Валынскай губерні.
11	Размова ідзе пра Уладзіміра ГІлятэра.
12	Роўна — горад, цэнтр навета ў Валынскай губерні.
13	Тульчын — мястэчка ў Брацлаўскім павеце Падольскай губерні.
14	Маецца на ўвазс Вільгельм Галавінскі.
15	Оўруч — горад, цэнтр павета ў Валынскай губерні.
"■	Мяжырычы — вёска ў Оўруцкім павеце Валынскай губерні.
17	Беразніца — мястэчка ў Ровенскім павеце Валынскай губерні.
18	Крамянец — горад, цэнтр павета ў Валынскай губерні.
19	Новаград-Валынск — горад, цэнтр павета ў Валынскай губерні. Да 1 793 г. меў назву Звягель.
20	Логін Восіпавіч Рот (1780—01.02.1851), генсрал-маёр (1813), генерал ад інфантэрыі (1828), генерал-ад’ютант (1835). У кастрычніку 1831 г. прызначаны камандзірам 6-га пяхотнага корпуса. Выконваў абавязкі памочніка і алоўнакамандуючага 1-й арміяй. Гл.: Отечественная война 1812 года: энцнклопедня. М., 2004. С. 625; Словарь русскпх гснералов, участннков боевых действнй цротіів армнн Наполеона Бонапарта в 1812-1815 п: II Росснйскнй архнв. Т. VII. М„ 1996. С. 539-540.
21	Валашчызна — гістарычная частка Румыніі, размешчаная паміж паўднёвымі Карпатамі і далінамі Дуная. У 1807-1812 гг., а потым у 1829-1833 гг. гэтая тэрыторыя кантралявалася Расіяй. Маецца на ўвазе няўдалае антытурэцкае паўстанне, здзейсненае ў міжваенны час.
22	Прут — рака ў паўднёва-ўсходняй Еўропе, левы прыток Дуная, які праходзіў па мяжы Румыніі з Малдавіяй.
23	Павел Дзмітрыевіч Кісялёў (19.01.1788—26.11.1 872), расійскі дзяржаўны дзеяч, граф, генерал ад інфантэрыі (1834), міністр дзяржаўных маёмасцяў (1837). У 1823 г. пажалаваны ў генерал-ад’ютан-
ты. У перыяд Руска-турэцкай вайны 1828 1829 гг. прызначаны камандуючым расійскіх войскаў у Дунайскіх княствах, якія пасля вайны знаходзіліся пад пратэктаратам Расіі. Да 1834 г. знаходзіўся ў Ясах.
24	Паветы ГІадольскай губерні.
25	Карл Лук’янавіч Мантрэзор (1786-1879), генерал ад кавалерыі (1856), член Ваеннага савета. Ад пачатку 1831 г. дзейнічаў супраць паўстанцаў, за што 21 снежня 1832 г. быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені.
26	Карл Фёдаравіч Левенштэрн (29.03.1771-12.07.1840), барон, генерал-маёр (1 806), генерал-лейтэнант (1818), генерал ад артылерыі (1829). У красавіку 1831 г. прызначаны начальнікам артылерыі Рэзервовай арміі. Ад чэрвеня 1832 г. член Ваеннага савета. Гл.: Отечественная война 1812 года: энцнклопедмя. М., 2004. С. 404; Словарь русскнх генералов, участннков боевых действнй протнв армнн Наполеона Бонапарта в 1812-1815 гг. // Росснйскнй архнв. Т. VII. М., 1996. С. 450-451; Залесскмй, К. А. Наполеоновскне войны. 1799-1815: бмографнческнй энцнклопеднческнй словарь. М., 2003. С. 319-320.
27	Бярдзічаў — горад, цэнтр павета ў Кіеўскай губерні.
28	Астрог — горад, цэнтр павета ў Валынскай губерні.
29	Броды — павятовае мястэчка ў Галіцыі, якое папярэдне ўваходзіла ў склад Валынскага ваяводства.
3	,1 Фабіян Вільгельмавіч Остэн-Сакен (20.10.1752—1837), расійскі генерал-фельдмаршал (1826), князь (1832). Удзельнічаў у задушэнні паўстання 1794 г., за што быў узнагароджаны залатой шабляй. У 1799 г. атрымаў чын генерал-лейтэнанта, ад 1825 г. фельдмаршал. У 1831 г. ліквідаваў паўстанне на тэрыторыі Кіеўскай, Надольскай і Валынскай губерняў, за што ў лістападзе 1832 г. атрымаў княжацкі тытул. Ад 1835 г. у адстаўцы, жыў у Кіеве.
Ліст Яўстафія Янушкевіча да Іаахіма Лялевеля ад 10 жніўня 1830 г.
Змешчаны ліст знаходзіцца ў аддзеле рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі ў зборы эпісталярнай спадчыны 1. Лялевеля перыяду 1806-1830 гг. Карэспандэнцыя Я. Янушкевіча, уключаная ў гэты збор, вылучана ў асобны фасцыкул, які складаецца з 10 рукапісных лістоў, датаваных 1825-1830 гг. Польскамоўны ліст ад 10 жніўня 1830 г. напісаны на двух аркушах з двух бакоў, з левага боку пакінута невялікае поле. Тэкст выкананы чорным атрамантам на паперы XIX ст., маюцца аўтарскія падкрэсліванні. Пагінацыя лістоў зроблена алоўкам (правы верхні кут аркуша) пры апрацоўцы збору Лялевеля. На адвароце другога аркуша прастаўлены парадкавы, дзясяты нумар друкаванага ліста.
Упершыню гэты ліст Янушкевіча быў надрукаваны Леакадзіяй Садоўскай у 1929 г. разам з іншымі эпісталярыямі, прысвечанымі праблеме Статута ВКЛ. Ён падаваўся ў скарочаным выглядзе ў мадэрнізаванай традыцыі друкавання гістарычных крыніц, выпрацаванай на пачатку XX ст. Гл.: Z listow do Joachima Lelewela o Statueie Litewskim (1815-1830) / zebrala L. Sadowska // Ateneum Wilenskie. R. VI. Z. 1-2. Wilno, 1929. S. 610— 634. Прадстаўлены намі тэкст упершыню падаецца ў поўным варыянце ў адпаведнасці з яго арыгінальнай версіяй. У публікацыі захоўваецца аўтарская лексіка, стылістыка і пунктуацыя. Гл.: В.І. Rkps 4435 111. Korespondencja Joachima Lelewela od r. 18061830. T. II. Listy Eustachego Januszkiewicza z r. 1825, 1827. 1829, 1830. List z 10 sierpnia 1830 r. K. 42-43 v.
1	Маецца на ўвазе вяртанне Янушкевіча з Пазнані, дзе ён прысутнічаў у красавіку 1829 г. пры заключэнні дамовы паміж Людвікам Вітгенштэйнам, Стафаніяй і Антоніем Радзівіламі аб падзеле маёмасці Дамініка.
2	Аўтар мае на ўвазе працу Самуіла Ліндэ, прысвечаную Статуту 1588 г. Гл.: Linde. S. В. О Statucie Litewskim ruskim j^zykiem i drukiem wydanym. Warszawa, 1816.
3	IІатрон — адвакат, натарыус ці суддзя, у якога праходзілі практыку асобы, якія рыхтававаліся да юрыдычнай дзейнасці. Тэрмін мог таксама ўжывацца ў дачыненні асобаў, якія выконвалі адвакацкія абавязкі.