Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
194 Гэтая падзея адбывалася 16 ліпеня I 831 г. У фондах Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве захаваўся тэкст справаздачы,
складзенай Яўстафіем Янушкевічам Нацыянальнаму ўраду. Гл.: AGAD. WCPL. Nr 279. К. 99-103.
105 Адольф Янушкевіч быў паранены і трапіў у палон. Сначатку яго адвезлі ў Вятку, а потым у снежні 1831 г. у Кіеў. Паводле рашэння ваеннага суда ад 4 сакавіка 1832 г. ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання. ГІа канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 17 сакавіка 1832 г. пакаранне было замененае на бестэрміновую высылку ў Сібір на пасяленне з пазбаўленнем праў і канфіскацыяй маёмасці. Гл.: НГАБ. Ф. 561, Bon. 1. Спр. 5. Арк. 155; РДВГА. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 12031.4. II. Арк. 454._
196 Антоній Пашыц (13.06.1 792-1854) у паўстанні 1830-1831 гг. служыў у чыне падпалкоўніка, узначальваў 2-і конны полк кракусаў, 7 жніўня 1831 г. атрымаў прызначэнне ў вайсковы штаб Кракаўскага ваяводства. Гл.: Bielecki, R. Slownik biograficzny oficerow powstania listopadowego. Warszawa, 1998. T. 3. S. 268.
197 Янушкевіч мае на ўвазе Самуэля Рожыцкага (19.06.1 78102.02.1834), польскага генерала. На пачатку паўстання 1830-1831 гг. дзейнічаў у чыне палкоўніка, арганізатар 9-га палка лінейнай пяхоты. 6 ліпсня 1831 г. на чале корпуса быў накіраваны на Палессе, дайшоў да Белавежскай пушчы. 28 ліпеня 1831 г. пад Нараўкай аб’яднаўся з корнусам Генрыка Дэмбінскага, у складзе якога вярнуўся ў Варшаву. 4 жніўня 1831 г. атрымаў чын генерала брыгады. 28 верасня 1831 г. перайшоў межы Галіцыі. 9 мая 1832 г. эміграваў у Францыю. Ад 27 жніўня 1832 г. сябра Таварыства літоўскага і рускіх зямель. Памёр у Бёрне. Гл.: Rozecki, S. Zdanie sprawy Narodowi z czynnosci w roku 1831. Bourges, 1832; BPP. Rkps 406; PSB. T. 32. S. 538-542.
198 Драгічын — горад y Беластоцкай вобласці, размешчаны на правым беразе Буга, напад на які быў здзейснены Рожыцкім 22 ліпеня 1831 г.
199 Маецца на ўвазе Марыя Янушкевіч.
200 Янушкевіч мае на ўвазе ўспаміны брата Адольфа, апрацаваныя Феліксам Уратноўскім і ўпершыню выдадзеныя ім і братам Рамуальдам, а зболыйага менавіта ім самім у 1861 г. у двух тамах у Берліне. Zywot Adoifa Januszkiewicza і jego listy ze stepow kirgizkich. Berlin, 1861. Арыгінал згаданага дакумента паходзіць еа збораў Попеляў. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62; Zywot... S. 327.
201 Калюшын — мястэчка, якое знаходзіцца за 7 км на ўсход ад Варшавы ў напрамку Седліцаў.
202 Уладзіслаў Плятэр (07.11.1808 22.04.1889), брат Цэзара. Нарадзіўся ў Вільні, вучыўся ў Віленскім унівсрсітэце. На пачатку 1831 г. вярнуўся з-за мяжы і далучыўся да паўстання, увайшоў у склад корпуса Самуэля Рожыцкага, у чэрвені 1831 г. далучыўся да фарміравання Д. Хлапоўскага. Янушкевіч спаткаўся з Плятэрам дзесьці напрыканцы чэрвсня. Затым апошні ў складзе фарміравання Генрыка Дэмбінскага адышоў у Варшаву. 10 жніўня 1831 г. абраны паслом на варшаўскі сейм ад Вілейскага пав. Эміграваў у Францыю, жыў у Гіарыжы, потым перабраўся ў Англію. Выступіў адным з ініцыятараў заснавання Таварыства літоўскага і рускіх зямель, выконваў абавязкі сакратара. Ад I 832 г. сябра Гісторыка-літаратурнага таварыства. У эміграцыі адзін з набліжаных Адама Чартарыйскага. У 1833-1837 гг. разам з Юзафам Страшэвічам рэдактар штомесячніка «Le Polonais. Journal des Interets de la Pologne», y 1841-1848 гг. y Парыжы разам з Ф. Уратноўскім і Я. Каласоўскім рэдактар тыднёвіка «Dziennik Narodowy». 23 кастрычніка 1870 г. заснаваў Польскі нацыянальны музей у Раперсвілі (Швейцарыя). Памёр у Брольсбергу каля Цюрыха. Гл.: ВРР. Rkps 565, 1360, 1376, 1402; Гарбачова В. В. Удзельнікі паўстання... С. 274; PSB. Т. 26. S. 686-691.
203 Маецца на ўвазе канцылярыя ГІракураторыі Радзівілаўскай масы.
204 Янушкевіч мае на ўвазе выязнога рахункавода Станіслава Ягалкоўскага. Гл.: LVIA. F. 1280. Ар. 1. В. 1680. L. I.
205 Сустрэча Дэмбінскага і Рожыцкага ў Белавежскай пушчы адбылася 28 ліпеня. Генрык Дэмбінскі (16.01.1791 13.06.1864), польскі генерал, удзельнік кампаніі 18121814 іт. У паўстанні арганізатар узброеных сілаў у Кракаўскім ваяводстве, ад 29 красавіка 1831 г. генерал брыгады. На начатку чэрвеня яго атрад уступіў на тэрыторыю Віленскай губ. ГІасля няўдалага штурму Вільні 19 чэрвеня 1831 г. на чале асобнага фарміравання адышоў у Гродзенскую губ., пасля чаго — у Варшаву. Ад 7 жніўня 1831 г. губернатар Варшавы. 5 кастрычніка 1831 г. з корпусам Францішка Роланда перайшоў межы Прусіі. У эміграцыі спачатку знаходзіўся ў Дрэздэне, дзе апісаў падзеі літоўскай кампаніі. Ад восені 1832 г. перабраўся ў Парыж, падтрымліваў палітыку Адама Чартарыйскага. У 1834 г. уступіў у егіпецкую армію. Ад 1849 г. у венгер-
скай арміі. Пазней вярнуўся ў Францыю, намёр у Парыжы, пахаваны на могілках Манмарансі. Гл.: Гарбачова, В. В. Удзельнікі паўстання... С. 136.
2(1 6 Гірызначэнне Самуэля Рожыцкага кіраўніком паўстанцаў у Кракаўскім, Сандамірскім і Калішскім ваяводствах адбылося 9 жніўня 1831 г.
21, 7 Тут слова «кракусік» выкарыстанае ў памяншальнай форме ад прміна «кракус», які ўжываўся ў дачыненні польскіх жаўнераў лёгкай кавалерыі перыяду лістападаўскага паўстання.
208 Казімеж — мястэчка ў Слупсцкім павеце Калішскай губерні.
209 Солец — вёска ў Стопніцкім павеце Келецкай губерні.
2111 Апатаў — павятовы горад у Радамскай губерні.
211 Вінцэнт Шаптыцкі (1782-1836). палкоўнік, камандуючы 3-ім уланскім палком. У 1831 г. кіраваў любельскай гвардыяй, удзельнічаў у выправе Юзафа Двярніцкага, кіраваў Літоўска-Валынскім легіёнам.
212 Падзеі пад Ілжай адбываліся 9 жніўня 1831 г.
213 Пры і ык — вёска ў Радамскім павеце Радамскай губерні.
214 Францііпак Юзаф Абуховіч (1793-05.1844), паходзіў з ГІадляшша, ад 1809 г. на службе ў войску Варшаўскага княства. У верасні 1831 г. служыў у чыне палкоўніка Літоўска-Рускага легіёна. 19 верасня 1831 г. быў узнагароджаны крыжам Virtuti Militari. 26 верасня ў складзе корпуса Самуэля Рожыцкага перайшоў у Галіцыю, дзе быў інтэрніраваны аўстрыйцамі. У сакавіку 1832 г. прыбыў у Францыю. Гл.: Bielecki, R. Slownik. Т. 3. S 219-220.
215 Фёдар Рыдзігер (1783-1856), расійскі генерал, граф. У 1831 г. дзейнічаў супраць паўстанцаў на Валыні, Падляшшы і Любельшчыне.
2 1,1 Крыжановічы — вёска ў Ілжыцкім павеце Радамскай губерні.
217 Узгаданы факт мсў месца каля в. Крыжановічы. якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад г. Ілжа.
218 Маецца на ўвазе Самуэль Рожыцкі.
219 Залатым крыжам 1'irtnti Militari Янушкевіч быў узнагароджаны 7 верасня 1831 г. Між тым гэты факт не згадваецца ў выданні, падрыхтаваным С. Тарноўскім. Гл.: Ksi^ga pamiatkowa w 50-letnia rocznicij powstania roku 1830, zawieraj^ca spis imienny dowodcow i sztabsofice-
row tudziez oficerow, podoficerow i zolnierzy annii polskiej w tymze roku krzyzem wojskowym «Virtuti Militari» ozdobionych. Lwow, 1881.
220 Маецца на ўвазе кніга Рожыцкага, выдадзеная ў 1832 г. Гл: Rozecki, S. Zdanie sprawy Narodowi z czynnosci w roku 1831. Bourges, 1832. Трэба адзначыць, што надрукаваная справаздача генерала складаецца з 73 старонак, з якіх згаданым падзеям прысвечана каля 45. Сярод змешчанага матэрыялу ў кнізе знаходзіцца шэраг афіцыйных загадаў, адрасаваных Рожыцкаму. Тым не менш значная колькасць крыніц па гэтай тэме так і не была ўведзеная ва ўжытак і да сёння захоўваецца ў фондах Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Гл.: ВРР. Rkps 406. Раріегу Sztabu Glownego wojska polskiego z 1831. T. 20. Akta odnosz^ce si? do korpusu gen. Samuela Rozyckiego.
221 У штабе генерала Самуэля Рожіцкага Я. Янушкевіч меў пасаду ад’ютанта, аднак на самай справе выконваў абавязкі шэфа штаба, якія лічыліся за Юзафам Рожыцкім (1795-1871). Апошні ў перыяд паўстання служыў у чыне капітана ў 9-м палку лінейнай пяхоты. Гл.: Saletra, W. Pami?tnik z dzialan korpusu gen. Samuela Rozeckiego w Kieleckim w r. 1831 // Studia Historyczne. Kwartalnik. R. XXV. Krakow, 1982. Z. 1. S. 99.
222 Кракаўскага, Сандамірскага i Калішскага ваяводстваў.
223 Шпіцрутэн — доўгі гібкі прут ці палка для цялесных пакаранняў пераважна салдатаў.
224 Янушкевіч апісвае падзею, якая адбылася каля 21 жніўня ў в. Міраў Радамскага пав.
225 Адыход корпуса Самуэля Рожыцкага, які налічваў 1400 чалавек і меў на ўзбраенні шэсць гармат, у Галіцыю адбыўся каля г. Хшанаў 28 верасня 1831 г. Гл.: Callier, Е. Bitwy і potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831. Poznan, 1887. S. 356.
226 Mexay — павятовы горад y Келецкай губерні.
227 Олькуш — павятовы горад у Келецкай губерні.
228 Хшанаў — павятовы горад у Галіцыі.
229 Асвенцім — мястэчка ў Бяльскім павеце ў Галіцыі.
2311 Бобрык — вёска ў Хшанаўскім павеце, якая знаходзіцца за 6 кіламетраў ад Асвенціма.
231 Затор — горад у Вадовіцкім павеце, які знаходзіцца на адлегласці 14 кіламетраў ад Вадовіц.
232 Чэрнусь — абразлівая мянушка.
233 Размова ідзе пра Кальварыю Забржыдоўскую, мястэчка, якое знаходзіцца на адлегласці каля 40 кіламетраў ад Кракава.
234 Пётр Шэ.мбек (14.12.1788-21.06.1866), генерал дывізіі польскіх войскаў. На вайсковай службе ад 1807 г. Ад 4-16 снежня 1830 г. выконваў абавязкі губсрнатара Варшавы, кіраваў 4-й пяхотнай дывізіяй. Удзельнічаў у бітвах пад Грохавам і інш.
235 Ян Непамуцен Умінскі (05.02.1778—1 85 1), польскі генерал, удзельнічаў у паўстанні 1794 г. Сябра Патрыятычнага таварыства, за што ў 1826 г. трапіў на 6 гадоў у вязніцу. 3 пачаткам паўстання ў 1830 г. збег і далучыўся да паўстанцаў. Кіраваў 1-м корпусам кавалерыі, браў удзел у бітве пад Астроленкай, абараняў Варшаву. Пасля паразы паўстання апынуўся ў эміграцыі ў Францыі, дзейнічаў на баку кн. А. Чартарыйскага. Адзін з заснавальнікаў Польскага літаратурнага таварыства.
236 Янушкевіч мае на ўвазе другі сшытак (таксама знаходзіцца ў фондах Ягелонскай бібліятэкі), дзе ўтрымліваюцца вытрымкі з карэспандэнцыі і нататак, распачатых ім 29 лістапада 1831 г. і даведзеных да жніўня 1851 г. Гл.: BJ. Rkps przyb. 256/69. Eustachy Januszkiewicz. Wyjatki z korespondencii z lat 1831-1871.
237 Палітычна-літаратурны часопіс «Польскі пілігрым» выдаваўся Янушкевічам у Парыжы ад лістапада 1832 г. да снсжня 1833 г., рэдактарамі з’яўляліся Адам Міцкевіч і Багдан Яньскі. Гл.: Pielgrzym Polski. Paryz, 1832-1833.
238 Аляксандр Ялавіцкі (18.12.1804—15.04.1877), грамадскі дзеяч, рэдакгар, кнігавыдавец. Паходзіў з Украіны, сын Вацлава і Ганараты Ярашынскай, брат Эдварда. Скончыў гімназію ў Вінніцы, ад 1821 г. вывучаў філасофію ў Ягелонскім універсітэце, ад 1824 г. — права ў Варшаве. У 1831 г. дзейнічаў у чыне падпаручніка падольскага паўстання, нотым выконваў абавязкі ад’ютанта генерала Калышкі.