Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
2011
УДК 94(438+476)" 1805/1831"
ББК 63.3(4Пол)
Я65
Серыя заснавана ў 2011 годзе
Выказваем шчырую падзяку за дапамогу ў выданні Польскаму Інстытуту ў Мінску
Укладанне. пераклад з польскай мовы. уступны артыкул. каментары. паказальнікі
В В Гарбачовай
Навукова-выдавецкая рада:
Аляксеіі Каўка, Вітаўт Кіпель, Адауі Мальдзіс, Мікола Нікалаеў, Віталь Скалабан. Алесь Смалянчук, Захар Шыбека, Лявон Юрзвіч
Навуковае рэдагаванне:
доктар гісторыі. ад'юнкт Інстытута навуковай інфармацыі і бібліятэказнаўства Педагагічнага ўніверсітэта ў Кракаве Лілія Коўкель
Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук. дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая кандыдат гістарычных навук. дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Аркадзевіч Сосна
ISBN 978-985-6968-15-3
© Гарбачова В. В., укладанпе, пераклад па бел. мову, уступны артыкул, камептары. паказалыіікі. 2011
© ТАА «Лімарыус», 2011
УВОДЗІНЫ
Яўстафій Янушкевіч належыць да тых знакавых дзеячаў XIX ст., каму не патрэбна асобнае прадстаўленне. Сябра Адама Міцкевіча, Юліуша Славацкага, Іаахіма Лялевеля, Фрыдэрыка Шапэна, Фелікса Уратноўскага, Мікалая Маліноўскага, Леана Рагальскага. Ужо толькі гэта ўпісвае ягонае імя ў польскую і беларускую гісторыю. Вядомы ён і як паўстанец 1831 г., эміграцыйны дзеяч, заснавальнік Польскай кнігарні і друкарні ў Парыжы, выдавец рукапісаў Міцкевіча, Славацкага, Красінскага, Махнацкага. Янушкевіч стаіць таксама ля вытокаў эмігранцкай перыёдыкі. Згаданыя кірункі прасочаны ў даследаваннях Л. Гадона, А. Грабскага, В. Захароўскага, С. Траяновіч, А. Баршчэўскай, А. Класоўскага і інш.*. Разам з тым дапаўстанцкі перыяд жыцця Янушкевіча (1805-1831) застаецца амаль па-за ўвагай гісторыкаў. Па сутнасці, адзінай інфармацыйнай крыніцай, дзе разглядаецца гэты час, з’яўляецца некралог Браніслава Залескага, напісаны ім для штогодніка Гісторыка-літаратурнага
Гл.: Gadon. L. Z zycia Polakow we Francji. Rzut oka na 50-letnie koleje Towarzystwa Historyczno-Literackiego w Paryzu 1832-1882. Paryz, 1883; Grabski, A. F. Z dziejow ksi?garstwa polskiego w Paryzu // Roczniki Biblioteczne. Wroclaw, 1960. Z. 1-2. S. 151-207; Barszczewska. A. Rola Towarzystwa Litewskigo i Ziern Ruskich w popularyzacji wiedzy o Litwie i Bialorusi na emigracji (18311836) // Zeszyty naukowe Uniwersytetu Lodzkiego. Nauki Humanistyczno-Spoleczne. Seria I. Z. 53. Lodz. 1967. S. 45-67; Barszczewska-Krupa. A. Emigracja i kraj. Wokol modernizacji polskiej swiadomosci spolecznej i narodowej. 18311863. Lodz, 1999; [Klossowski, A.] Historia ksi?garni Polskiej w Paryzu przez jej wspolwlasciciela Eustachego Januszkiewicza spisana // Roczniki Biblioteczne. 1966. Z. 3(4). S. 505-528; Trojanowiczowa, Z. Ksicgamia polska Eustachego Januszkiewicza. Par? przypomnien i uzupelnien // Fakty i interpretacje. Szkice z historii literatury i kultury polskiej. Warszawa, 1991. S. 196-210; Zachorowski. W. Ksi?garnia Eustachego Januszkiewicza // Przeglad Biblioteczny. Krakow, 1938. S. 19-21.
таварыства*. Гэты досыць аб’ёмны артыкул публіцыстычнага стылю не выклікае вялікай зацікаўленасці ў даследчыкаў.
Невялікую інфармацыйную вартасць мае выданне, здзейсненае эмігранцкім сябрам Янушкевіча Юльянам Клячкам’*. Брашурка, якая выйшла адразу пасля смерці Янушкевіча, мае адпаведную з некралогам мэту. Ю. Клячка ацэньвае дзейнасць свайго героя ў выдавецкай галіне, а таксама спрабуе развеяць некаторыя стэрэатыпы, якія замацаваліся за Янушкевічам у эмігранцкім асяроддзі. He змяняе ўспрымання асобы Янушкевіча дапаўстанцкага перыяду і артыкул Адама Левака’**, што абумоўлена слабой распрацаванасцю дакументальнай спадчыны перыяду 1805-1831 гг.
Змяніць такую сітуацыю павінна апрацоўка і даследаванне каштоўных матэрыялаў са збору Попеляў (Ягелонская бібліятэка), у тым ліку і друкаваных ніжэй успамінаў, дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Літвы, Польскай бібліятэкі ў Парыжы і шэрагу іншых сховішчаў.
Яўстафій Напалеон Севярын Станіслаў Костка Янушкевіч нарадзіўся 14 (26) лістапада 1805 г. у в. Прусы Слуцкага павета Мінскай губерні. 19 лістапада гэтага ж года ён быў хрышчаны ксяндзом К. Сумарокам у парафіяльным Цімкавіцкім касцёле’”*. Па-
* Гл.: Br. Z. Januszkiewicz Eustachy. Zmarli na wychodztwie od 1873 do 1878 roku II Rocznik Towarzystwa Historyczno-Literackiego w Paryzu. Rok 1873— 1878. T. 2. Poznan. 1878. S. 303-331.
Гл.: Klaczko. .1. Eustachy Januszkiewicz. Krakow. 1875.
Гл.: Lewak. A. Eustachy Januszkiewicz// Polski slownik biograficzny (далей — PSB). T. 10. Wroclaw — Warszawa — Krakow. 1962-1964. S. 595-597.
Метрычныя кнігі за гэты год не захаваліся. і намі выкарыстаны выпіс ад 12 верасня 1847 г. з метрычнай кнігі Цімкавіцкага парафіяльнага касцёла са збораў аддзела рукапісаў Ягслонскай бібліятэкі. Дакумент складзены на падставс прашэння маці Тэклі Янушксвіч. Гл.: Biblioteka Jagiellohska (далей — В.І). Przyb. rkps 33/62. Teka papierow osobistych i korespondencji Eustachego Januszkiewicza (1805-1874). (Справа не пагінавана.) Адначасова з птым у радаводнай справе Янушкевічаў занатавана. йіто Яўстафій быў хрышчаны 19 снежня. аднак у адпавсдным дакуменце можа змяшчацца памылка ў пазначэнні месяца.
ходзіў Яўстафій Янушкевіч з вядомага шляхецкага роду, пачатак якога ідзе ад XVI ст. У адпаведнасці з выпіскай з вывадовых кніг Мінскай губерні, складзенай на падставе паседжання Мінскай губернскай дваранскай вывадовай дэпутацыі ад 23 снежня 1802 г., яго бацька, Міхал Янушкевіч (хр. 28.01.1772-14.02.1826), сын Тамаша і Ганны, прызнаны карэнным польскім шляхціцам і запісаны ў першую частку дваранскай кнігі Мінскай губерні*.
Міхал Янушкевіч спачатку знаходзіўся на вайсковай службе і даслужыўся да падпалкоўніка польскіх войскаў. 14 ліпеня 1794 г. у абозе пад Макатовам ён атрымаў з рук Тадэвуша Касцюшкі патэнт на пазначаны чын**. Пасля паразы паўстання М. Янушкевіч пакінуў вайсковую справу і перайшоў на службу да князёў Радзівілаў. Спачатку ён выконваў абавязкі галоўнага рахункавода (бухгалтара) ва ўладаннях віленскага ваяводы Міхала Радзівіла, а з 1796 г. трапіў на службу да ардыната нясвіжскага і алыцкага князя Дамініка Радзівіла, ва ўладаннях якога з 28 чэрвеня 1807 г. выконваў абавязкі эканамічнага архівіста і наглядальніка (кантралёра) з правам накладання пячаткі, дадзеным яму ад 5 мая 1812 г.*“. Каля 1813 г. Міхал Янушкевіч пераехаў для прадстаўлення інтарэсаў Радзівілаў у Вільню і працаваў на гэтай пасадзе да сваёй смерці. А ў 1821 г. пасля набыцця ў спадчыну маёнтка Дзягільна М. Янушкевіч быў абраны межавым суддзёй Мінскага павета*"*.
Напрыканцы XVIII ст. Міхал Янушкевіч узяў шлюб з Тэкляй Сакалоўскай (каля 1778-13.10.1860), якая па лініі сваёй маці,
Гл.: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Справа Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні роду Янушкевічаў. Арк. 26 адв.
* НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 51-52.
“ Ibid. Арк. 26.
*** Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie (далей — AGAD). AR.. XXI, J 45 (Michal Januszkiewicz). K. 10. 92. За выкананне пазначаных абавязкаў Міхалу Янушкевічу была прызначаная гадавая аплата з магчымасцю паквартальнага атрымання Ютыс. польскіх злотых.
НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 26 адв.
Францішкі Галецкай, знаходзілася ў сваяцкіх сувязях з родам Касцюшкаў’. Ад гэтага шлюбу ў іх нарадзіліся чатыры сыны — Адольф**, Яўстафій, Рамуальд’". Януарый*’" — і пяць дачок — Соф'я’**’*, Юлія*'***’, Касільда*"’’", Каміла і Валерыя. Дзве апошнія сястры Яўстафія Янушкевіча памерлі ў маленстве.
У дзяцінстве Яўстафію Янушкевічу даводзілася досыць часта пераязджаць са сваёй сям’ёй з месца на месца. На момант, калі яму яшчэ не споўнілася і двух гадоў, бацька набыў у арэнду фальварак Вусава Слуцкага павета, і сям'я каля кастрычніка 1807 г. пакінула Прусы і перабралася на новае месца, дзе яны пражылі да кастрычніка 1813 г.
НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 26 адв.; BJ. Przyb. rkps 33/62.
** Янушкевіч Адольф Міхал Валяр'ян Юльян (28.5.1803. Нясвіж — 18.6.1857. Дзягільна), хрышчаны 3 красавіка 1804 г. Гл.: НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 26 адв. Біяграфічныя звссткі аб жыцці А. Янушкевіча гл.: Гарбачова. В. В. Удзельнікі паўстання 1830 -1831 гадоў на Беларусі: біябібліяграфічны слоўнік. 2 выд. Мінск. 2006. С. 380-381; PSB. Т. 10. Wroclaw — Warszawa. 1962-1964. S. 592-593.
”* Янушкевіч Рамуальд Цэзарый Міхал (31.3.1808-31.3.1865. Нантэр), хрышчаны 30 мая 1812 г. Ва ўспамінах Яўстафій Янушкевіч пазначае. што брат нарадзіўся ў 1809 г. Гл.: НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 26 адв.
* ” Янушкевіч Януарый. хрышчаны 30 студзеня 1816 г._ малодшы з сыноў Міхала і Тэклі. Навучаўся ў Віленскай (Мінскай?) гімназіі. з 1830 г. распачаў навучанне ў Віленскім універсітэце. Пасля паўстання 1830-1831 гг. адзіны застаўся разам з маці ў Дзягільне. Ажаніўся з Марыяй Булгарынай. меў чатырох дзяцей. якія памерлі ў маленстве: Станіслаў Яўстафій (1847-1850). Вітольд Адольф (н. 1844). Міхал і Касільда (1842-1854). Гл.: НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 26 адв.: Lietuvos valstybinis istorios archyvas (далей — LV1A). F. 437. Ap. 1. B. 457. L. 5 v.; BJ. Przyb. rkps 33/62.
Янушкевіч Соф я (п. 1876). 17 чэрвеня 1830 г. пабралася шлюбам з уласнікам маёнтка Шырвінты. былым сябрам таварыства філаматаў і філарэтаў, віленскім адвакатам Казімірам Пясецкім (1798-1882). з якім мсла дачок Паўліну. Казіміру і сына Вацлава. Гл.; BJ. Przyb. rkps 33/62.
****** Янушкевіч ІОлія пабралася шлюбам з Міхалам Кавалеўскім. з якім мела дачок Міхаліну. Марыю і сына Багдана. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62.
Янушкевіч Касільда. малодшая з дачок. якая пабралася шлюбам збылым сябрам таварыства філарэтаў удзельнікам паўстання 1830-1831 гг. Міхалам Канткоўскім. ад якога мела сына Густава і дачку Ізабэлу. Гл.. BJ. Przyb. rkps 33/62.
Дакументы сведчаць, што Міхал Янушкевіч прыкладаў шмат намаганняў для ўладкавання свайго фальварка. Так, ён адрамантаваў дах жылога дома, пабудаваў 3 хлявы, сховішча і склеп. У выніку гэтых дзеянняў кн. Дамінік Радзівіл загадам ад 30 чэрвеня 1810 г. абвясціў пра выдзяленне яму ільготаў і істотнае змяншэнне падаткаў*.