Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
На 1831 г. за сям’ёй Янушкевічаў заставаўся спадчынны маёнтак Дзягільна. На працягу ўсяго судовага працэсу па справе Янушкевічаў ён знаходзіўся ў стане забароны"*.
Распрацоўка спосабаў пакарання за ўдзел у паўстанні жыхароў заходніх губерній Расійскай імперыі пачалася загадам Мікалая 1 ад 22 сакавіка 1831 г., у адпаведнасці з якім сенатам быў зацверджаны парадак «аб асуджэнні і выкананні прысудаў над мяцежнікамі»*“\ Гэтым дакументам была закладзеная
* Гл.: Odrowqz-Pieniqzek. J. Mickiewiczowski Adolf//Januszkiewicz, A. Listy z Syberii / wybor, oprac. i przepisy H. Geber. przedm. J. Odrow^z-Pieniqzek. War­szawa. 2003. S. 19.
** НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Cnp. 5. Арк. 155.
AGAD. MMK. Nr 36. K. 51 v. Забарону перш за ўсё трэба разглядань як адзін з відаў пакарання. які ўжываўся да маёмасці ўдзельнікаў паўстання. Яна выступае прамежкавым этапам на шляху да канчатковай канфіскацыі маёмасці. Працэдура выкарыстання гэтага пакарання з'яўляецца ў рускім маёмасным праве з канца XVIII ст. і распрацоўваецца на працягу першай паловы XIX ст. Шляхам увядзення забароны ўлады накладалі пэўныя абмежаванні на правы ўласніка на распараджэнне сваёй маёмасцю: продаж. дарэнне, закладанне маёнтка ці правядзенне з ім іншых аперацый. Пры налажэнні забароны маёнтак апісваўся. а чысты даход з яго паступаў у прыказ грамадскай апекі. Сам уладальнік не адхіляўся ад кіравання маёнткам. аднак за яго дзеяннямі ўсталёўваўся пільны нагляд з боку мясповай цывільнай адміністрацыі. Гл.: Радзюк. A. Р. Канфіскацыя прыватнай уласнасці на Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.: дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск. 2006. С. 28.
Полное собранпе законов Росспйской нмперпн (далей — ПСЗ). II. Т. VI. № 4444.
аснова падзелу паўстанцаў на асобныя групы з адпаведнымі пакараннямі. Прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя, якія са зброяй удзельнічалі ў паўстанні, належала судзіць ваенным судом паводле палявога крымінальнага ўлажэння і прысуды выконваць на месцы «з зацвярджэння Асобнага Атраднага Начальніка», а нерухомую маёмасць забіраць у казну.
ГЬўныя ўдакладненні ў сістэму пакаранняў унесла пастанова ад 17 ліпеня 1831 г. Гэты загад прывёў, па сутнасці, да рэарганізацыі папярэдніх карных органаў’ і заснавання на беларуска-літоўскіх тэрыторыях асобных следчых камісій у Мінскай. Гродзенскай і Віленскай губернях, што тлумачылася перш за ўсё неабходнасцю распрацоўкі дакладных правілаў правядзення секвестраў і канфіскацый.
У адпаведнасці з палажэннямі ад 17 ліпеня пад секвестр і канфіскацыю маглі трапіць не толькі зямельныя ўладанні. Упершыню ў расійскай заканадаўчай сістэме былі названыя ўсе тыпы маёмасці. якія могуць быць канфіскаванымі. У гэтую катэгорыю трапляла як нерухомая маёмасць (зямля. населеныя пункты, разнастайныя пабудовы), так і рухомая, а таксама капіталы. Акрамя гэтага, адчужацца маглі маёнткі на арэндным, закладным і іншым праве". 3 гэтымі мэтамі ў 1831 г. на тэрыторыі дзеяння губерскіх следчых камісій былі ўтвораныя часовыя аддзяленні па прыёме ў казну і кіраванні канфіскаванымі маёнткамі, якія працавалі пры казённых палатах’".
Трэба адзначыць, што працэсу канфіскацыі маёмасці папярэднічалі некалькі этапаў. Спачатку следчыя камісіі вызначалі ступень віны асобаў, што мелі дачыненне да падзей паўстання. У выпадку. калі асоба трапляла да першай ці другой катэгорый. камісіяй выдавалася распараджэнне аб пошуку маёмасці. Самі камісіі непасрэдна не займаліся вырашэннем праблемаў з маёмасцю паўстанцаў. Пастановы камісій накіроўваліся ў ведамст-
’ ПСЗ. П.Т. VI. №4535. 4711.
” Ibid. № 4711.
*** Гл.: Радзюк. A. Р. Канфіскацыя прыватнай уласнасці... С. 63.
ва губернскага кіравання і казённых палат, якія прызначалі чыноўнікаў для прыёму і вопісу маёнтка. Пасля апісання, вылічэння даходаў, вызначэння прыналежнасці маёнтка ён лічыўся секвестраваным. Далей інфармацыя аб прысудах перасылалася камісіямі ў вышэйшыя інстанцыі для вынясення канчатковай канфірмацыі, а таксама накіроўвалася ў адпаведныя органы суседніх губерній. што было звязана з магчымасцю знаходжання на іх тэрыторыях маёмасці пакараных’.
Тая сістэма, нягледзячы на сваю знешнюю распрацаванасць і дакладнасць, спарадзіла шмат блытаніны. непаразуменняў і бюракратыі*’. У некаторай ступені гэта тлумачыцца адсутнасцю сярод найвышэйшых дзяржаўных дзеячаў Расійскай імперыі адзінага падыходу да вырашэння спраў паўстанцаў і іх маёмасці. Значная частка расійскага чынавенства падтрымлівала палажэнні, скіраваныя на змякчэнне пакарання былым паўстанцам. Непаслядоўнасць прасочваецца нават у дзеяннях самога імператара. які з фармулёўкай «манаршай ласкі» вяртаў пэўным асобам і нават цэлай катэгорыі былых паўстанцаў іх маёмасць”’. А гэта, у сваю чаргу, уплывала на дзейнасць губернскіх уладаў. Пэўныя складанасці ў адпаведных органаў паўставалі таксама ў сувязі са спецыфікай мясцовай юрыдычна-прававой базы па захаванні маёмасных правоў шляхты.
Прадбачліва складзены Міхалам Янушкевічам тастамент, які прадугледжваў пераход да сыноў толькі ягонай часткі маёнтка і неабходнасць выплаты з яго дочкам Соф’і і Касільдзе сумы. якая значна перавышала сваімі памерамі сярэднія па
* Гл.: Радзюк. A. Р. Канфіскацыя прыватнай уласнасці... С. 63.
** Канчаткова паслядоўнасць працэсу ажыішяўлення канфіскацыі была замацаваная толькі ў 1842 г.. калі ўказам ад 29 мая было загадана на маёмасць асобаў. якія абвінавачваліся ў бунце альбо іншых палітычных злачынствах, разам з прыцягненнем іх да следства перш накладаць забарону. а секвестр толькі пасля прызнання віны. Гл.: ПСЗ. Іі. Т. XVII. № 15697.
ПСЗ. II. Т. VI. № 4841; Т. VII. № 5631: Радзюк. A. Р Канфіскацыя прыватнай уласнасці... С. 71.
губерні’, ствараў пэўныя абмежаванні пры рэалізацыі пастановы ад 17 ліпеня 1831 г. у дачыненні да спадчыннага маёнтка Дзягільна. У такіх абставінах ніхто не мог прэтэндаваць на маёнтак Тэклі Янушкевіч. Адзінае пакаранне, якое магло быць накладзенае на паўстанцаў Янушкевічаў, гэта пазбаўленне іх спадчынных правоў. Яшчэ адной акалічнасцю стала адсутнасць рашэння следчай камісіі. Так. у дачыненні да Яўстафія Янушкевіча загад аб яго пошуку і накіраванні ў Вільню быў перасланы да часовага падольскага і валынскага генерал-губернатара В. В. Левашова толькі 3 жніўня 1831 г.**. У выніку 18 жніўня 1832 г. Мінская казённая палата прыняла пастанову аб прыпыненні прэтэнзій з боку казны ў дачыненні маёнтка Дзягільна і засценка Садкоўшчына з паведамленнем аб прынятым рашэнні Мінскаму губернскаму праўленню’".
Недакладнасць расійскай прававой сістэмы ў выпадку правядзення канфіскацыі патрабавала далейшай распрацоўкі гэтага пытання. Пэўныя змены адбыліся на пачатку 1832 г., яны павінны былі паскорыць прыняцце рашэнняў па пытаннях зямельнай уласнасці паўстанцаў 1831 г. У адпаведнасці з 5-м пунктам пастановы ад 24 студзеня 1832 г„ прынятай Камітэтам па справах Заходніх губерній, пад секвестр і канфіскацыю трапляла маёмасць тых бацькоў, якія самі не лічыліся ўдзельнікамі паўстання. аднак мелі дзяцей-паўстанцаў ці дзяцей. што перабраліся ў перыяд паўстання ў Каралеўства Польскае. Гэты загад распаўсюджваўся таксама і на тых асобаў, месцазнаходжанне якіх на момант разгляду іх справы было невядомым
Паводле тастамента. спадкаемцы Дзягільна павінны былі выплаціць Соф'і і Касільдзе Янушкевічам па 30 тыс. злотых. У тых абставінах пазначаную суму сёстры меліся атрымаць да моманту перадачы маёнтка ў казну. Праведзеныя чыноўнікамі падлікі паказалі. што ў гэтым выпадку дзяржаве прыйдзецца заплаціць ім па S47 руб. за рэвізскую душу. што. у сваю чаргу. удвая перавыпіала вызначаную па Мінскай губерні суму продажы маёнткаў. Гл.: AGAD. ММК. Nr 36. К. 55 v.
" L.V1A. I-'. 437. Ар. I. 13. 457. L. 7. 7 v.
AGAD. ММК. Nr 36. К. 27.
следчым органам. Саміх паўстанцаў дадзеная пастанова пазбаўляла права на валоданне спадчыннымі ўладаннямі*.
Адносна маёнтка Дзягільна Мінская губернская следчая камісія канстатавала, што «не предвйдйтся для казны от такого прнобретенйя пользы, но еіце явный убыток», і на падставе гэтага вынесла рашэнне пакінуць маёнтак Дзягільна ва ўласнасці Тэклі Янушкевіч і яе сына Януарыя’*.
Разам з тым прынятая адносна маёнтку Дзягільна пастанова не сведчыла аб канчатковым прыпыненні дадзенай справы. 31 жніўня 1833 г. Мінская губернская следчая камісія падчас вынясення рашэння па справе Яўстафія і Рамуальда Янушкевічаў, у выніку чаго іх аднеслі да 2-га разраду злачынцаў*’’, вырашыла зняць з Дзягільна забарону. Рэзалюцыя была выкананая 27 кастрычніка 1833
Пазней афіцыйныя ўлады на працягу некалькіх гадоў рабілі неаднаразовыя намаганні змяніць сітуацыю вакол маёнтка Дзягільна на карысць дзяржавы. У маі — чэрвені 1834 г. гэта яскрава выявілася як у дзейнасці мясцовай адміністрацыі — Мінскай губернскай следчай камісіі, мінскага цывільнага губернатара, так і на найвышэйшым узроўні — у дзейнасці Камітэта па справах Заходніх губерній*””. Так, у дакуменце на імя віленскага ваеннага губернатара ад 17 мая 1834 г., было выказанае меркаванне аб несапраўднасці тастамента Міхала Янушкевіча, прадстаўленага на разгляд губернскай следчай камісіі. Гэта, у сваю чаргу, было падставай для адмовы мінскага цывільнага губернатара зацвердзіць рашэнне. вынесенае па дадзенай справе губернскай камісіяй. Губернатар прапаноўваў канфіскаваць тую частку маёнтка Дзягільна, якая з’яўлялася спадчынай Адольфа,
• AGAD. ММК. Nr 36. К.. 53.
” Ibid. К. 55 V.
•*’ НГАБ. Ф. 561. Bon. I. Спр. 5. Арк. 155 адв. — I57:AGAD. ММК. Nr21. К. 35.
*•" AGAD. ММК. Nr 36. К. 56.
Ibid. К. 67-71. 72.
Яўстафія і Рамуальда Янушкевічаў, а грашовыя прэтэнзіі. якія паўстануць у гэтай сувязі, скіраваць на вырашэнне Мінскай ліквідацыйнай камісіі’.
Пасля разгляду маёмаснай справы Янушкевічаў у Камітэце па справах Заходніх губерній 6 мая 1834 г. была вынесеная пастанова, зацверджаная Мікалаем I і скіраваная для паведамлення ў Сенат і міністру фінансаў: 1) зацвердзіць рашэнне Мінскай губернскай камісіі аб пазбаўленні удзельнікаў паўстання братоў Янушкевічаў спадчыннага права; 2) высветліць сапраўднасць тастамента Міхала Янушкевіча. утрымліваючы да гэтага моманту належную яму частку маёнтка Дзягільна пад казённым напіядам**; 3) пры ўмове вынясення станоўчага рашэння адносна тастамента дазволіць сыну М. Янушкевіча, які не браў удзелу ў паўстанні, карыстацца 1/4 часткай маёнтка, а іншыя тры часткі канфіскаваць***.