Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
У 1827 г. у «Віленскім дзённіку» ў раздзеле «Краязнаўства» з'явіўся зроблены Янушкевічам пераклад невялікага твора хрысціянскага дзеяча Вальха*", прысвечанага апісанню звычаяў амаль невядомага для тагачасных еўрапейцаў народа — халдзеяў. У тым жа годзе ў Янушкевіча выйшаў яшчэ і пераклад фрагмента ўспамінаў графа Пекіа перыяду яго знаходжання ў Грэцыі. Пекіа выехаў адтуль у 1825 г., а ў 1826 г. у англійскім часопісе «The New Monthly Magazine» былі надрукаваныя ягоныя матэрыялы, прысвечаныя становішчу Грэцыі ў XIX ст.’*”. Публікацыя згаданых тэкстаў поўнасцю адпавядала новым кірункам дзейнасці «Віленскага дзённіка». Новыя змястоўныя
* Гэты падыход ідзе з папярэдніх перыядычных выданняў. Так. на пачатку XIX ст. у «Літоўскім кур’еры» як працаўнікі. так і рэдактары не пазначалі сваіх прозвішчаў. Адсутнічала пазначэнне таксама і віду прадстаўленай працы. Гл.: Ciechowski, W. Czasopisma polskie na Litwie// Kwartalnik Litewski. R. 1. Petersburg. 1910. T. 2. S. 4142.
** Гл.: Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. T. 7. Romantyzm /oprac. pod kier. 1. Sliwinskiej i S. Stupkiewicza. Warszawa. 1972. S. 489; BJ. Rkps 4435 III. T. V. Listy Leona Rogalskiego z r. 1825-1830. List z 3 kwietnia 1827 r. K. 498.
Гл.: Niektorze szczegoly o chrzescijanach zwanych chaldejczykami przez doktora Walsz (Walch) / tlum. E.fustachego] J.[anuszkiewicza] // Dziennik Wilenski. T. 3. Historia i literature. 1827. S. 41-46. Ha жаль. нам складана адказаць. каму дакладна належыць пазначаны твор. Верагодней за ўсё, аўтарам з’яўляецца адзін з прадстаўнікоў сям'і Вальх, сярод якіх багаслоў, прафесар філасофіі Ёган Георг Вальх (п. 1775), яго брат, прафесар філасофіі Хрысціян Вільгельм Франц Вальх (п.1784) і іх пляменнік, прафесар старажытных моў Георг Людовік Вальх (п. 1838).
Гл.: Obraz teraznieyszego stanu Grecyi / tlum. Eust. Januszkiewicza // Dziennik Wileiiski. T. 5. Historia i literature. 1828. S. 87-115, 264-283. 369-391.
звесткі пра невядомыя звычаі і традыцыі згаданых народаў на думку выдаўца, павінны былі зацікавіць чытачоў.
Адна з публікацый Яўстафія Янушкевіча ў «Віленскім дзённіку» — гістарычны нарыс, прысвечаны дзейнасці марскіх піратаў XVII ст. Матэрыял пра карсараў, ці флібусцьераў, выйшаў у 1827 г. у раздзеле «I історыя»*. Як адзначаў сам Янушкевіч, гэтую публікацыю немагчыма аднесці да аўтарскіх навуковых даследаванняў". Яна ўяўляе з сябе апрацаванне трох франкамоўных выданняў XVIІ-ХVIII стст., а менавіта твора падарожніка і пісьменніка Аляксандра Аліўе Эксквемеліна (каля 16451707) пад назвай «Гісторыя марскога пірацства»*”, кнігі нямецкага гісторыка і пісьменніка Ёгана Вільгельма Архенгольца (1743-1812) пад назвай «Гісторыя флібусцьераў»*’*’ і працы французскага гісторыка і сацыёлага Гіёма Томаса Франсуа Рэйналя (1713-1796) «Філасафічная і палітычная гісторыя аб установах і камерцыі еўрапейцаў у абедзвюх Індыях»***”. Тым не менш прадстаўлены Янушкевічам тэкст не з'яўляецца звычайнай кампіляцыяй. Аўтар не толькі прывёў асобныя факты, але і асэнсаваў разгляданую з'яву ў кантэксце гісторыі XVII ст.
Гл.: Januszkiewicz, Eust. Wiadomosc historyczna o Korsarach morskich. zwanych Flibustijerami // Dziennik Wileriski. T. 4. Historia i literatura. 1827. S. 1743. 59-87.
B.I. Rkps 4435 111. T. 11. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 29 czerwca I827r. K. 38 v.
*“ Гл.: Oexmelin. A. O. Histoire des avanturiers [ou] flibustiers, qui se sont signalez dans les hides contenant ce qu'ils ont fail de remarquable depuis vingt annees avec la vie les moeurs & les coutumes des boucaniers & des habitans de S. Domingue & de la Tortue... I Par Alexandre Olivier Oexmelin. Paris. 11699]. T. 1-2.
Гл.: d'Archenholtz. .1. W. Histoire des flibustiers. Paris. 1804. Гэты твор быў досыць папулярным. што садзейнічала з'яўленню яго перакладаў на розныя мовы. у тым ліку і на рускую. Гл.: Архенгольц, 14. В. фон. Нсторня морскнх разбойнпков Среднземного моря н океана. Ч. I. Нсторня флнбустьеров. морскнх разбойннков, опустошавшпх Нспанскую Амернку в XVII столетпп. СПб., 1848.
Гл.: Raynal, G.-T. F. Histoire philosophique et politique des etablissements et du commerce des Europe ens dans les deux Indes. Geneve. 1780.
Адначасова з працай у «Віленскім дзённіку» Янушкевіча цікавіла даследаванне гістарычных крыніц. У многім гэта абумоўлена перамяшчэннем у Вільню Радзівілаўскага архіва*. які адразу трапіў пад увагу гісторыкаў і інтэлектуалаў. Яны пачалі актыўна выкарыстоўваць фамільныя. грамадска-палітычныя і гісторыка-літаратурныя матэрыялы. Наведвальнікам архіва выдавалі справы ў часовае карыстанне пад распіску. Сярод такіх асобаў згадваюцца Нямцэвіч, Лялевель, Клюкоўскі і інш.‘‘.
Пра свае архіўныя пошукі Яўстафій Янушкевіч стала інфармаваў Лялевеля. У чэрвені 1827 г. ён капіяваў у Радзівілаўскім архіве лісты Арцішэўскага, справу Збароўскіх з Замойскім. Паведамляў Лялевелю, што шмат каштоўных дакументаў, датаваных 1554-1705 гг., у ліку якіх прыватныя лісты польскіх манархаў, Сапегаў, Радзівілаў і г. д., знаходзіцца ў аддзеле публічных актаў.*" Цікавасць да гістарычных дакументаў Радзівілаўскага архіва зрабілася ў Янушкевіча яшчэ больш заўважнай, калі ён атрымаў да яго доступ у адпаведнасці са сваімі новымі працоўнымі абавязкамі ў Пракураторыі Радзівілаўскай масы. У гэты час архіўныя пошукі Янушкевіч праводзіў разам з Мікалаем Маліноўскім, архівістам Пракураторыі’’**. Як паве-
На ўвазе маецца архіў з Нясвіжа, Алыкі і іншых уладанняў Радзівілаў, які на працягу 1818-1838 гг. знаходзіўся ў Вільні і складаў аснову генеральнага архіва Пракураторыі Радзівілаўскай масы. Ён размяшчаўся ў будынку Кардыналіі. насупраць касцёла Святога Яна. У 1838 г. архіў вярнуўся ў Нясвіжскі замак. месца сталага захоўвання.
** Як пазначае А. Латушкін. частка пазычаных у перыяд 1818-1838 гг. даследчыкамі дакументаў так і не вярнулася ў Радзівілаўскі архіў. Гл.: Латушкін. A. М. ІІясвіжскі архіў князёў Радзівілаў у канцы XVIII — першай палове XX ст.: дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск. 2007. С. 81.
*“ B.J. Rkps 4435 III. Т. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 29 czerwca 1827 r. K. 38 v.. 39; List z 12 listopada 1827 r. K. 40.
**** Мікалай Маліноўскі прызначаны на пасаду архівіста 1 лістапада 1828 г. У 1829 г. па яго ініцыятыве была падрыхтаваная інструкцыя аб парадку выдачы дакументаў. упарадкаванні і апісанні архіва. у выніку чаго да сярэдзіны 1830 г. ім было сфармавана і ўпарадкавана чатыры аддзслы: 1) публічныя справы; 2) справы роду; 3) справы ўласнасці; 4) справы па рахунках. Акрамя гэта-
дамляецца ў лісце да Лялевеля ад Ю жніўня 1830 г., у зборах старажытных дакументаў яны выявілі «тры невядомыя да гэтай пары дыпломы»*. Разумеючы каштоўнасць гэтых дакументаў, Янушкевіч зрабіў не проста копіі, а факсіміле гэтых прывілеяў і быў гатовы выслаць іх свайму настаўніку.
Як і іншыя віленскія навукоўцы, Яўстафій Янушкевіч цікавіўся прававой спадчынай Вялікага Княства Літоўскага. Напачатку XIX ст. выйшла некалькі новых выданняў Статута 1588 г. (у 1811 г. у Санкт-Пецярбургу выдадзены на польскай і рускай мовах, у 1819 г. у Вільні ў друкарні А. Марціноўскага — яшчэ адзін польскамоўны варыянт), пасля чаго ў навуковым асяроддзі распачалася досыць вострая палеміка. прысвечаная як праўдзівасці. так і навуковай каштоўнасці гэтых выданняў**.
га. у архіве распачынаецца капіяванне каштоўных дакументаў. рэстаўраванне пашкоджаных спраў. замена фасцыкулярнай сістэмы на папкі (тэкі). Маліноўскі актыўна карыстаўся матэрыяламі архіва ў навуковых мэтах. вынікам чаго сталі працы «Лёс маёмасці Радзівілаў» («Losy fortuny Radziwillowskiej») і даследаванне пра Януша Радзівіла. Маліноўскі сабраў таксама каштоўны збор рукапісаў і копій. якія цяпер захоўваюцца ў бібліятэцы Польскай Акадэміі навук у Курніку. Гл.: Латушкін. A. М. Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў. Дадатак.
* Янушкевіч мае на ўвазе прывілей ад 15 мая 1363 г.. падпісаны польскім каралём Казімірам III Вялікім (1333-1370) у Львове. і два прывілеі — ад 23 жніўня 1442 г. і ад 12 мая 1443 г. — за подпісам Уладзіслава III Варнскага, прысвечаныя маёмасным пытанням. Гл.: BJ. Rkps 4435 III. Т. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 10 sierpnia 1830 r. K. 43 v.
Па згаданым пытанні сярод іншых пісалі Ігнацій Даніловіч. Ігнацій Алдакоўскі, ЛюдвікСабалеўскі. Юзаф Ярашэвіч, Адам Паўстанскі. Іаахім Лялевель і інш. Гл.: LV1A. F. 721. Ар. I. 13. 273; Linde. S. 13. О Statucie Litewskim ruskim j^zykiem i drukiem wydanym. Warszawa. 1816; A. P. Sprawdzenie textu polskiego. rozdzialu I4go Statutu Litewskiego. podlug exemplarza ruskiego. 1588 r. drukowanego. przy Metrykach Litt, w St. Petersburgu z nayduj^cego si?, raczej podlug kopii wiemey w roku 1816 z tegoz exeplarza i rozdzialu starannie tamze spisaney // Dziennik Wilenski. 1829. T. 7. S. 15-31; A. P. Uwagi, odnoszqce sie do bibliografii Statutu Litewskiego II Dziennik Wilenski. 1829. T. 7. S. 65-96. 153-205. 278-312. 369—107; Z listow do Joachima Lelewela o Statucie Litewskim (1815-1830) /Zebrala L. Sadowska //Ateneum Wilenskie. R. VI. Z. 1-2. Wilno. 1929. S. 610-634.
Даследаванне гісторыі статутаў, пошукі рукапіснай спадчыны, іх датычнай, супастаўленне розных выданняў Статута, а таксама праекты друку новай версіі Статута займалі і Янушкевічавы думкі. Так, у лісце да Лялевеля ад 10 жніўня 1830 г. даследчык дакладна вызначыў сваё бачанне новай версіі: «Дваісты можа быць падыход у выданні новага Статута. Калі ён будзе з ’яўляцца толькі інструментам, прыдатным для нашых праўнікаў, тоўтакім выпадку размова павінна ісці аб тым, каб дакладна перадаць ягоны змест, каб памылка не стала прычынай для пені, каб патрон знайшоў у Статуце толькі тое, што мог бы выкарыстсць для абароны справы — адпаведныя канстытуцыі, адпаведныяўказы і г. д. [Калі] павінен быць наш Статут гістарычнаіі навуковай працай — для гэтага павінна праводзіііца іншая праца, іншы павінен быць ягоны склад. Пачатковай маёй думкай было імкненне аб ’яднаць гэтыя дзве мэты ў адзінае. Гэтага ж намеру прытрымліваюся я і сёння». Трэба падкрэсліць, што Лялевель меў вялікую цікавасць да гісторыі статутаў і збіраў усё, што было з імі звязана’*.
Меў Яўстафій Янушкевіч і ўласнае меркаванне адносна структуры новага выдання і падыходу ў апрацоўцы Статута. У першую чаргу малады даследчык успрымаў Статут як помнік прававой думкі Вялікага Княства Літоўскага і прапаноўваў адлюстраваць гэта. Ен падкрэсліваў неабходнасць уключэння ў новае выданне крыніц і разнастайных дадаткаў, а таксама агляду гісторыі прававой думкі ВКЛ, умоваў з’яўлення Статута ў кантэксце гісторыка-культурных працэсаў XVI ст. Такі падыход выяўляе навуковае ўспрыманне Янушкевічам гістарычнага помніка.