Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Акрамя Ягелонскай бібліятэкі матэрыялы са збору Попеляў трапілі таксама ў Гданьскую бібліятэку Польскай Акадэміі навук (30 адзінак захавання) і бібліятэку Польскай Акадэміі навук у Кракаве (40 адзінак захавання).
Рукапісныя мемуарныя матэрыялы Яўстафія Янушкевіча ўяўляюць з сябе два асобныя сшыткі ў скураной аправе і захоўваюцца ў асобных справах аддзела рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі. Гэтыя дакументы адрозніваюцца паміж сабой як часам стварэння, так і формай напісання. Аб’ектам нашага даследавання і ніжэйшай публікацыі з'яўляецца першы сшытак, які ўтрымлівае матэрыялы, якія з'явіліся ў 1871 г. і ахопліваюць час ад нараджэння аўтара да яго ад'езду ў эміграцыю*. Гэтая частка па форме напісання ўяўляе з сябе мемуары. Другая частка напісаная ў форме дзённіка, які складаецца з вытрымак з карэспандэнцыі і нататак, распачатых ад 29 лістапада 1831 г. і даведзеных да жніўня 1851 г.*‘.
* BJ. Przyb. rkps 257/69. Eustachy Januszkiewicz. Pamiftnik.
** BJ Przyb. rkps 256/69. Eustachy Januszkiewicz. Wyjatki z korespondencii z lat 1831-1871. Агульны аб’ём гэтага дзённіка складае 260 старонак. з якіх
Археаграфічныя асаблівасці ўспамінаў. Друкаваны рукапіс у археаграфічным плане ўяўляе з сябе нататнік памерам 10x15,5 см, які налічвае 130 старонак (s. 1-128, s. 67а-б). 39 старонак пакінуты чыстымі (s. 82-111, 119, 121-128). Нататнік мае скураную аправу зялёнага колеру з залатым цісненнем па краях. Польскамоўны тэкст успамінаў запісаны з двух бакоў аркуша. Ён выкананы чорным атрамантам на лінаванай паперы XIX ст. жаўтаватага колеру з аўтарскай пагінацыяй у правым верхнім рагу аркуша. Па тэксце сустракаюцца падкрэсліванні, якія тычацца пераважна геаграфічных назваў ці прозвішчаў. На старонку 68 прыклеены ліст накшталт тытунёвай паперы блакітнага колеру, запісаны з двух бакоў (s. 67a-b). Гэты дакумент мае іншае паходжанне і датуецца прыкладна 1840 г. Напрыканцы яго змешчаны асабісты подпіс Янушкевіча. Матэрыял, змешчаны на старонках 116-118. пададзены аўтарам у выглядзе генеалагічнай схемы.
Што тычыцца моўных і лексічных асаблівасцяў рукапісу, то яны адпавядаюць традыцыі правапісу XIX ст. У шэрагу месцаў аўтар апускае характэрныя для польскай мовы дыякрытычныя знакі і выкарыстоўвае рэгіяналізмы.
Рукапіс насычаны прозвішчамі. Трэба адзначыць, што напісанне некаторых з іх адрозніваецца ад напісання ў сучаснай практыцы. Так, ва ўспамінах Міхал Канткоўскі запісаны як Kqntkowski, у той момант як у сучасных тэкстах выкарыстоўваецца варыянт Kontkowski. Другім прыкладам можа выступаць Goclawski, тады як дакладнае напісанне гэтага прозвішча Goslawski. Аднак у гэтым выпадку адрозненне ў напісанні можна патлумачыць аўтарскай апіскай. Замежныя прозвішчы запісаны на мове арыгінала, а менавіта на французскай і нямецкай мовах. Сярод згаданых персаналій прысутнічае
27 старонак чыстыя. На старонцы 210а знаходзіцца партрэт Я. Янушкевіча. выкананы алоўкам. нсвядомага мастака.
пэўная колькасць асобаў, якіх нам не ўдалося ідэнтыфікаваць. Збольшага гэта датычыць людзей, дзейнасць якіх не знайшла адлюстравання ў мясцовым афіцыйным справаводстве першай паловы XIX ст., даследаваным намі ў беларускіх і літоўскіх архівасховішчах. а таксама ў мемуарнай і эпісталярнай спадчыне пазначанага часу.
Адпаведная сітуацыя склалася і ў дачыненні да назваў геаграфічных аб'ектаў. Большасць з іх Янушкевіч запісвае польскай мовай. Аднак падчас апрацоўкі генеалагічных матэрыялаў свайго роду і выкарыстання кірылічных дакументаў аўтар дапускае шэраг недакладнасцяў пры перакладзе, што ўдалося высветліць шляхам звароту да пачатковых крыніц. Так, Калодзезі і Жабчэ запісаны ў тэксце як Kolodna і Zabcia. Сустракаюцца ва ўспамінах таксама назвы французскіх гарадоў, якія запісваюцца ў адпаведнасці з традыцыяй арыгінальнай мовай.
Некаторыя тапаграфічныя аб’екты нам не ўдалося ідэнтыфікаваць. Пераважна гэта датычыць населеных пунктаў, размешчаных па-за Беларуссю, а таксама тых, згадкі аб якіх адносяцца да XV—XVI стст. Так. невядомым засталося нам дакладнае месца размяшчэння Ільгацішкаў, Гейтвілішкаў, Явілцішкаў і да т. п.
Па тэксце сустракаюцца разнастайныя скарачэнні. Янушкевіч выкарыстоўвае іх як у традыцыйных выпадках накшталт X[iqdz], P[an], P[ani], S[wi$ty], p[rzez], так i для агульназразумелых слоў: Rzqd Mosk[iewski], Januar[y], Pol[ski], rubli sr[ebrem], Prokurfatorja] Radziwill[owska]. У той жа момант y тэксце сустракаюцца варыянты, для разумення якіх патрабаваліся пэўныя намаганні. Напрыклад, Пецярбург напісаны як P[e]t[ersbur]g, пасада Мікалая Радзівіла — ГР К' В° В1 ГГ АР Рл расшыфроўваецца як «Правіл канцлер, ваявода віленскі пан Міколай Радзівіловіч». У тэксце скарачэнні расшыфроўваюцца ў квадратных дужках.
Выкарыстоўвае Янушкевіч і цытаванне. У шэрагу выпадкаў аўтар прыводзіць вольны пераказ. Гэта тычыцца фрагмента
з паэмы Станіслава Трэмбецкага, вольна цытуецца фрагмент з паэмы «Ziemianstwo polskie» Каэтана Козьмяна, тады як фрагмент з паэмы «Podole» Маўрыцыя Гаслаўскага прыводзіцца дакладна. У большасці выпадкаў Янушкевіч не пазначае дакладных назваў твораў, а часам і імёнаў аўтараў.
Акрамя польскай мовы ва ўспамінах сустракаюцца выразы ў іншых мовах. Шэраг фраз прыводзіцца на лаціне. Пераважна гэта ўстойлівыя словазлучэнні, як ex oficio, і выразы з літургікі — Salve Regina Mater Misericordiae. Акрамя гэтага, лацінская мова ўжываецца для пазначэння службовых пасадаў (notarius noster et tenutarius in Zyschmori) i пацвярджэння адукацыйнага ўзроўню аўтара — nil asperandum. Што тычыцца выкарыстання французскай і нямецкай моў, то гэта звязана з тапаграфіяй і анамастыкай.
Пры падрыхтоўцы рукапісу да выдання мы мелі на мэце аўтэнтычную падачу тэксту з адлюстраваннем усіх аўтарскіх лексічных асаблівасцяў, а таксама з захаваннем моўнай спецыфікі, характэрнай для беларуска-літоўскіх тэрыторый у XIX ст. Мадэрнізацыя закранула толькі пунктуацыю. Замест выкарыстаных напрыканцы сказаў злучкоў намі ставяцца кропкі, а таксама паводле сучасных моўных патрабаванняў падаецца тэкст, змешчаны ў двукоссі. Змены закранулі і генеалагічны матэрыял. Замест падачы яго ў выглядзе табліцы, як гэта зроблена ва ўспамінах, ён прыведзены намі ў тэкставым выглядзе з вылучэннем асобных пакаленняў (каленаў).
Даследаванне ўспамінаў і іх лёс. Нягледзячы на тое што ўспаміны Яўстафія Янушкевіча да сёння маюць толькі рукапісны выгляд, з імі ў пэўнай ступені даследчыкі ўжо знаёмыя. Па-першае, дзякуючы артыкулу Браніслава Залескага вядомы асноўны кантэкст мемуараў Янушкевіча. Можна адназначна сцвярджаць, што Залескі карыстаўся рукапіснымі нататкамі
апошняга, прыводзячы шматлікія падрабязнасці прыватнага характару з жыцця свайго сябра. Некаторыя фрагменты з успамінаў Янушкевіча трапілі ў друк. У большай ступені гэта датычыць паэтычных твораў, прысвечаных Яўсгафію Янушкевічу, якія апошні змясціў напрыканцы свайго рукапісу.
Адным з такіх вершаў, адрасаваных Янушкевічу і вядомых даследчыкам. з’яўляецца паэтычнае прысвячэнне Юліуша Славацкага. Гэты твор быў напісаны Славацкім у часе падарожжа на Усход. якое ён распачаў у верасні 1836 г. Падчас вяртання параходам з Трыпалі ў Еўропу паэт ад 16 чэрвеня 1837 г. адбываў трохтыднёвы каранцін у Ліворна, па заканчэнні якога накіраваўся ў Фларэнцыю. Верш пад назвай «Да Яўстафія Я...» Славацкі змясціў у лісце, адасланым Яўстафію Янушкевічу з Італіі. Упершыню ён быў надрукаваны ў месячным дадатку да часопіса «Час» у 1857 г.*. У 1875 г. верш у скарочаным выглядзе (апушчаны два слупкі) быў змешчаны Юльянам Клячкам у выданні, прысвечаным Я. Янушкевічу**. У 1960 г. быў зроблены пераклад гэтага верша на рускую мову. выкананы групай М. Зянкевіча. Пераклад увайшоў у двухтомнае выданне выбраных твораў Ю. Славацкага. У рускамоўным варыянце верш мае назву «Нз шісьма нздателю»’’’. Трэба адзначыць, што перакладчыкам удалося захаваць эквілініярнасць і эквіметрычнасць верша. аднак дадзены варыянт досыць істотна адрозніваецца ад арыгінала ў змястоўным сэнсе.
Наступныя два вершы, змешчаныя ў Янушкевіча, належаць польскаму паэту і літаратурнаму крытыку Станіславу Рапялеўскаму’*’’. Гэты паэт, які пасля паўстання 1830-1831 гг. эміграваў у Францыю і знаходзіўся там да 1848 г.. часу свайго
’ Гл.: Stowacki. .1. Do Eustachego J... П Czas. Dodatek miesi?czny. Krakow. I857.T. 8. Z. 22. S. 641-643.
” Гл.: Klaczko J. Eustach} Januszkiewicz. Krakow. 1875. S. 8-9.
Гл.: Словацкнй Ю. йзбранные сочннення: В 2 т. / под ред. М. Рыльского. М.. 1960. Т. I. С. 114-115: Gasowa Н. Juliusz Slowacki // Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. Wroclaw. 2000. T 11. S. 18. 50. 212.
**** Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 72-78.
вяртання на Пазнаншчыну. быў у сяброўскіх адносінах з Адамам Міцкевічам, Багданам Залескім і Яўстафіем Янушкевічам. Тым не менш у эміграцыі Рапялеўскі вылучыўся не так сваёй літаратурнай творчасцю, як супрацьстаяннем з Юліушам Славацкім. Адмоўна ставячыся да творчасці апошняга, што на працягу 1838-1839 гг. знайшло яскравае адлюстраванне ў рэцэнзіях Рапялеўскага, ён нават выклікаў Славацкага на дуэль. Паядынак не адбыўся, аднак сам факт яго абвяшчэння атрымаў досыць шырокі рэзананс у эмігранцкім асяроддзі. 3 Янушкевічам Рапялеўскага звязвалі не толькі сяброўскія адносіны, але і прафесійныя заняткі. Так, у 1838-1840 гг. яны разам рэдагавалі часопіс «Маладая Польшча»’.
Станіслаў Рапялеўскі прысвяціў Янушкевічу два вершы, першы з якіх датуецца 29 сакавіка 1836 г., а другі — 12 сакавіка 1841 г. Абодва вершы, як адзначыў Янушкевіч, адрасаваліся яму з нагоды імянінаў**, якія згодна з каталіцкай традыцыяй прыходзяцца на 29 сакавіка. Пры жыцці ў Рапялеўскага выйшаў толькі адзін паэтычны зборнік, у які пазначаныя творы не ўвайшлі***. Між тым верш, напісаны ў 1 836 г., нягледзячы на сцвярджэнне Янушкевіча, пасля смерці Рапялеўскага быў апублікаваны з некаторымі апушчэннямі ў 1865 г.“”. Можна меркаваць, што Янушкевіч проста не ведаў гэтага факта.
Яшчэ адзін фрагмент з успамінаў Янушкевіча трапіў у друк дзякуючы Вітольду Захароўскаму”*". Даследчык натрапіў на матэрыялы Янушкевіча яшчэ падчас іх знаходжання ў Вялікіх Чаплях. Аднак Захароўскага з усіх успамінаў зацікавіў толькі адзін аркуш з інфармацыяй аб перыядзе выдавецкай дзейнасці Яўстафія Янушкевіча — 1835-1839 гг. У 1938 г. фрагмент, прысвечаны дзейнасці польскай кнігарні ў Парыжы, быў вы-