Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Гл.: Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. T. 9. S. 98-99.
“ Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 71.
Гл.: Ropelewski. S. Wiersze Nal?cza. Paryz, 1836.
**** Гл.: Bibliograficzne szczegoly o S. Ropelewskim II Czas. 1865. Nr 233.
***** B.l. Przyb. rkps 257/69. Eustachy Januszkiewicz. Pami^tnik. S. 67а-67в.
дадзены ў «Бібліятэчным аглядзе»*. Гэты фрагмент не супадае з часам напісання са.міх успамінаў, ён адносіцца прыкладна да I 840 г. Як адзначыў сам Яўстафій Янушкевіч. папярэдне гэты аркуш, дзе змяшчаецца інфармацыя аб яго кнігавыдавецкай дзейнасці, знаходзіўся сярод карэспандэнцыі. адрасаванай жонцы, а ў тэкст успамінаў ён быў проста ўклеены падчас напісання іх у 1871 г.“. Прызнаючы першынства В. Захароўскага ва ўвядзенні гэтага матэрыялу ў навуковы ўжытак, неабходна адзначыць. што ў выдадзенай даследчыкам версіі ў некаторых месцах сустракаецца разыходжанне з арыгіналам.
Пачатак вывучэння ўспамінаў Яўстафія Янушкевіча можна звязваць з імем Браніслава Залескага, але ў дадзеным выпадку не было іх навуковай апрацоўкі. Першым, хто ўвёў іх у навуковы ўжытак, быў Эдвард Хвалевік. У сваім зборніку, выдадзеным яшчэ ў 1926 г., ён адзначыў наяўнасць дадзеных мемуараў у калекцыі Я. Попеля’”.
У даваенны перыяд у кнігазборы Попеля ў Вялікіх Чаплях працаваў з успамінамі Станіслаў Пігань, які натрапіў на ўспаміны Янушкевіча падчас збору матэрыялаў да біяграфіі Адама Міцкевіча**". Вывучэнне С. Піганем дзейнасці Міцкевіча абумовіла ягоны павярхоўны агляд матэрыялаў пра Янушкевіча. Сабраныя падчас гэтай навуковай экспедыцыі нататкі вядомага даследчыка нават не дайшлі да друку і да сёння захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі сярод іншых матэрыялаў гісторыка.
У межах даследавання гісторыі польскага кнігадрукавання перыяду паслялістападаўскай эміграцыі ў ГІарыжы да ўспамінаў
Гл.: Zachorowski. W. Ksi^gamia Eustachego Januszkiewicza // Przeglad Biblioteczny. Krakow. 1938. S. 19-21. S. 19-21.
BJ. Przyb. rkps 257/69. Eustachy Januszkiewicz. Pami^tnik. S. 67.
Гл.: Chwalewik. E. Zbiory Polskie. Archiwa, biblioteki, gabinety, galerye. muzea i inne zbiory pamiatek przeszlosci w ojczyznie i na obczyznie. WarszawaKrakow, 1926. T. l.S. 53.
B.l. Rkps 10523 111. Material) warsztatowe Stanislawa Pigonia do biografii Adama Mickiewicza. K. 71-80.
Янушкевіча звяртаўся гісторык Андрэй Грабскі’. У канцы 1850-х гг., калі даследчык працаваў над абранай тэмай, згаданыя ўспаміны яшчэ не мелі сталай сігнатуры, і наша сцвярджэнне аб выкарыстанні ім гэтай крыніцы падмацоўваецца толькі параўнаннем арыгінала з цытаваным тэкстам. Адначасова трэба адзначыць, што Грабскага цікавіла больш другая частка ўспамінаў Янушкевіча. прысвечаная жыццю ў эміграцыі. Гэтым абумоўлена павярхоўнасць выкарыстання матэрыялаў за 1805-1831 гг.
Напрыканцы 1880-х гг. пра ўспаміны Янушкевіча ўзгадвала Данута Камолава. якая ўнесла іх у даведнік рукапісных збораў, змешчаных у польскіх бібліятэках і музеях".
У цэлым, нягледзячы на тое што рукапіс можна разглядаць як чыставік (у ім сустракаюцца толькі нешматлікія праўкі, выкананыя ці шляхам закрэслівання і надпісу неабходнага тэксту над радком, ці выпраўленнем неабходнай літары), мемуары не прызначаліся самім аўтарам для выдання. Успаміны напісаныя для дачкі Марыі і маюць камерны характар. Янушкевіч распачаў іх напярэдадні шлюбу сваёй адзінай любімай дачкі, відавочна ведаючы пра яе хуткі пераезд з Парыжа ў Кракаў. Ён мэтанакіравана акрэсліў асноўныя кірункі сваёй дзейнасці і знакавыя падзеі асабістага жыцця, у тым ліку і не звязаныя з храналогіяй успамінаў, нібы падводзячы вынік пражытага. Уклейка ва ўспаміны фрагмента, прысвечанага друкарскай дзейнасці другой паловы 1830-х гг., дзе пададзена свайго роду фінансавая справаздача аб даходах і стратах, толькі падмацоўвае нашу думку. Як нам падаецца, менавіта дзеля гэтага Янушкевіч далучыў да ўспамінаў паэтычную спадчыну і генеалагічны дадатак пра свой род.
Падсумоўваючы, неабходна падкрэсліць, што каштоўнасць мемуараў Яўстафія Янушкевіча заключаецца не толькі ў па-
Гл.: Grabski, A. F. Z dziejow ksiegarstwa polskiego w Paryzu. S. 153. 155. etc.
** Гл.: Zbiory r?kopisow w bibliotekach i muzeach w Polsce / oprac. D. Kamolowa przy wspoludziale K. Muszynskiej. Warszawa. 1988. S. 87. 90.
шырэнні ведаў пра жыццё аднаго з самых вядомых дзеячаў Вялікай эміграцыі і ў цэлым XIX ст. 3-пад яго пяра паўстае апісанне побыту і звычаяў шляхты перыяду 1810—1830-х гг. у кантэксце найважнейшых гістарычных падзей эпохі, што паўплывалі на лёс вялікай колькасці людзей. Важным момантам, закладзеным у аснову гэтых успамінаў, выступае імкненне аўтара да захавання для нашчадкаў гістарычнай спадчыны. Ён паказваў слуцкія і віленскія рэаліі сваёй народжанай у эміграцыі дачцэ, якая ніколі не бачыла апісаных, такіх блізкіх і дарагіх яму самому мясцін.
ГІадчас падрыхтоўкі ўспамінаў да друку аўтар гэтай публікацыі неаднаразова сутыкаўся з зычлівасцю і дапамогаю калег-гісторыкаў і супрацоўнікоў архіўных, бібліятэчных і музейных сховішчаў і спецыяльных устаноў. Перш за ўсё трэба адзначыць. што з'яўленне дадзенай кнігі стала магчымым дзякуючы стажыроўкам, прадастаўленым фундушам Каралевы Ядвігі (Ягелонскі ўніверсітэт. Кракаў) і Касай імя Ю. Мяноўскага (Варшава), што дазволіла апрацаваць шэраг архіўных матэрыялаў і ўпершыню ўвесці іх у навуковы ўжытак. Словы шчырай удзячнасці хочацца выказаць дырэктару Польскага інстытута ў Мінску П. Казакевічу і саветніку Рэспублікі Польшча ў Мінску В. Раманоўскаму, доктару габілітаванаму, прафесару В. Цабану (Гуманістычна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Я. Каханоўскага, Кельцы), доктару габілітаванаму, прафесару В. Слівоўскай (Інстытут гісторыі ПАН. Варшава), доктару габілітаванаму, прафесару Т. Гансоўскаму (Ягелонскі ўніверсітэт), доктару гісторыі Р. Смігельскітэ-Стукене (Інстытут гісторыі Літоўскай Акадэміі навук. Вільнюс), кандыдату філалагічных навук A. 1. Фядуту(Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільнюс) за падтрымку навуковага праекта. За каштоўныя заўвагі і кансультацыі дзякуем навуковаму рэдактару доктару гісторыі, ад’юнкту Л. Коўкель (Педагагічны ўніверсітэт, Кракаў), нашым рэцэнзентам кандыдату філалагічных навук Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай (Белдзяржуніверсітэт) і кандыдату
62
гістарычных навук У. А. Сосна (Белдзяржуніверсітэт), доктару гісторыі, ад’юнкту Я. Пэзду (Ягелонскі ўніверсітэт), музіёлагу В. Кардачук (Музей літаратуры імя Адама Міцкевіча, Варшава), гісторыкам 3. Л. Яцкевічу (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі), A. А. Радаману (Акадэмія МУС РБ) і Г. М. Брэгеру. Асобную падзяку выказваем С. В. Кірпе і 3. В. Антановіч за дапамогу ў транскрыбаванні рукапісу.
Вольга Гарбачова
УСПАМІНЫ (1805-1831)
[с. 2] Для маёй каханай Марыні.
Пачынаю пісаць [гэтыя радкі] 23 красавіка 1871 [года]. Няхай тое, што мне прыйдзе на памяць, застанецца для яе згадкай, напамінам пра бацьку, які яе вельмі кахаў пры жыцці.
З'явіўся я на свет 14/26 лістапада 1805 [года]1 у маёнтку, размешчаным недалёка ад Цімкавічаў2, які называецца Прусы'. У Цімкавіцкім парафіяльным касцёле я быў ахрышчаны плябанам к[сёндзам] Крысцэнціем Сумарокам. Маімі хроснымі [бацькамі]. як чытаю ў метрыцы4, былі:
Вінцэнт Твардоўскі і Вільгафорціс [?] Армідэўская,
К[сёндз] Казімір Міцкевіч5. канонік мінскага кафедральнага сабора, і Іаанна Бургельская.
Альбін Бургельскі6 і Саламея Міцкевіч.
Генрык Златкоўскі [і] Францішка Масальская.
Я памятаю толькі аднаго з маіх хросных бацькоў — Твардоўскага. Ён займаўся справамі к[нязёў] Радзівілаў і некалькі разоў прыязджаў затым у дом [с. 3] маіх бацькоў. Ен заўсёды прывозіў з Чарнаўчыц7 славутыя ў гэтай мясцовасці абаранкі.
Mae бацькі, напэўна, у гэтым жа годзе перабраліся з Прусаў да Вусава8, у маёнтак. размешчаны недалёка ад Капыля”. Бо мне не споўнілася яшчэ і года, а я памятаю адзін дробны выпадак, як карміліца ці нянька пакінула мяне аднаго ў калысцы ў альтанцы10.
Вусаў належаў Радзівілам. а мой бацька арандаваў яго. 3 майго там побыту засталося ў памяці: прыезд нейкага п[ана] Калантая. якога з амбона праклінаў плябан, які пасварыўся з ім
з-за дзесяціны. [Плябан] заракаў, што з праклянёным не трэба гутарыць, і я, калі бачыў яго брыжу перад ганкам, уцякаў у сад. 2-е — гэта паездку да каноніка Шантыра" ў Келю12 і да добрай бясцэннай бабулькі п[ані] Арачэўскай13, якая жыла ў суседніх Васільчыцах. 3-е — п[ана] Грудзінскага, які вучыў нас чытаць, пісаць, а таксама нямецкай мове. [с. 4] 1, пад канец, камету і 1812 год.
Як толькі стала набліжацца вайна, маці і цётка наша ўдава пані Грынявецкая, забраўшы Адольфа14, Юлію15, Рамуальда16 і Соф’ю17, паехалі на Палессе да Узнохі18, [размешчанай] сярод багнаў і лясоў, а я разам з бацькам паехаў у Раманава19, дзе ён выконваў нібыта абавязкі намесніка прэфекта. Памятаю. што болей за ўсё размаўлялі там пра магазіны’; сумавалі небывала, і толькі часам, каб забавіць мяне, бацька выклікаў жыда з шарманкай20, які ўхваляў маскалёў, уцякаючых з краіны.
Перш чым мы выехалі з Вусава, прыехаў аднойчы зранку сябар майго бацькі п[ан] Ануфрый Ёдка21 з Пукава22. Кінуўся да яго ў абдымкі і паказаў «Літоўскі веснік»23, дзе паведамлялася аб пераходзе Нёмана французскімі войскамі, кляўся, што маскаль ніколі не вернецца, а мы станем, як і раней, палякамі.
[с. 5] Якая паўсюль была радасць, упэўненасць у перамозе Напалеона. [Паўсюдна] спявалі патрыятычныя спевы, болей за ўсё кракавякаў, і, як гэта бывае звычайна, не заўсёды разумных, напр[ыклад]:
Свеціцца Варшава, свеціцца і Кракаў
He для вас, сабак маскалёў, а толькі для палякаў.
Пасля святкавання імянінаў імператара Напалеона ў Слуцку, дзе я падчас абеда быў убраны анёлкам і трымаў літару Н, адаслаў мяне бацька да маці. За ўсю вайну толькі адзін раз два ўланы выпадкова трапілі да Узнохі. Гэта былі марадзёры, ад якіх лёгка пазбавіліся. Гэта найлепей паказвае, у якой глушы ляжаў фальварак Узноха, што належаў бацькам Каржанеўскага24, які
Магазін — тут: склад амуніцыі. боепрыпасаў і харчавання.
быў затым нейкі час нашым гувернёрам. Дзецям не дазвалялася выходзіць за межы фальваркавага дзядзінца. [Нас пужалі] не замежнымі жаўнерамі, бо іх дзятва не баялася. а русалкамі, [с. 6] якія. як нам казалі, падпільноўваюць дзятву ў жыце.