Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Пасля вяртання ў Вусава, праз 2 ці 3 гады зноў адбыліся змены25. Залогавая сума была ці аплачаная. ці перанесеная на Ганусоўшчыну26 пад Нясвіжам. Гэта, да немалой нашай радасці, выклікала пераезд з Вусава. таму што замест Капыля мы атрымлівалі Нясвіж з замкам Радзівілаў; замест старога дома. у якім мы жылі. прасгорны дом з высокім дахам, а насупраць яго вялікі мураваны піўны бровар. Што быў за рух, якое жыццё! Колькі афіцыялістаў27, якія вазы бочак з півам везлі ў Нясвіж, а затым колькі суркоў вадзілася па дарозе да горада, што гэта была за забава лавіць іх, заліваючы ямы вадой! He было тут толькі, як у Вусаве, сада. А затым. затым... прыйшоў час, калі нам паведамілі, што нам трэба вучыцца і што нас выпраўляюць у [с. 7] Нясвіжскую дамініканскую школу з новым гувернёрам п[анам] Кабылінскім.
Перад тым як мы выехалі (а майго бацькі ўжо не было дома. таму што быў накіраваны для выканання інтарэсаў Радзівілаў у Вільню), адбылося наступнае здарэнне. Да Ганусоўшчыны належала Цагельня28, невялічкі авульс*. фальварачак, які называўся такім чынам з прычыны вырабу там цэглы. Селянін. які наглядаў за ім, папраўляючы страху, знайшоў там пакунак памятай тонкай паперы. Разумеючы, што яна можа быць прыдатнай для выпісвання квіткоў. прынёс яе да правінтовага пісара29. Пісар нават не запытаўся, адкуль гэтая папера, не ўлез на страху. не зацікавіўся. што гэта за папера: ён запісваў на гэтых картках асігнаванне збожжа. квіткі-і г. д.. пакуль аднойчы ўвечары, гуляючы ў карты з п[анам] Кабылінскім, адзін
Авульс (лац.) — адарваны. Малы фальварачак. які не меў вёскі і належаў да большай маёмасці. Тэрмін выкарыстоўваўся таксама для пазначэння зямсльнага надзела. нелегальна прысвоенага суседам, ці надзела-выспы. узніклага ў выніку падмыву рачнога берага.
з аркушаў, які выкарыстоўваўся для запісу прайграных сум, не трапіў на свет. і абодва зразумелі, што гэтая папера [с. 8] ад маскоўскіх асігнацый. Што тут рабіць! Столькі картак ужо трапіла ў бровар, у вёску. Знішчыць астатнія — але гэта нічога не зменіць. Хутчэй паехалі да гараднічага ў Нясвіж. як самай бліжэйшай паліцэйскай улады. і распавялі пра ўсю справу. [Гараднічы] загадаў ім маўчаць. а паліцыя пачала высвятляць, хто і калі жыў у Цагельні. Дзесьці ўжо на ўзбярэжжы яна трапіла на след Яна Цэйзіка [і] Корзуна30. У Мінску арыштавалі мастака Дамеля’1, і ўсіх прывезлі ў Ганусоўшчыну. Нам загадалі пакінуць залу, у якой мы вучыліся. На працягу тыдня яна выкарыстоўвалася для абвінавачаных. Колькі з’ехалася пракурораў, паліцмайстараў, спраўных капітанаў, [трэба дадаць], што і астатнія былі аднолькава спраўныя. Хто ведае, ці не імкнуліся яны знайсці не проста чыстыя карткі, а поўнасцю гатовыя асігнацыі. Наша маці з рана да вечара завіхалася каля гэтых няпрошаных [с. 9] гасцей. Яна, чым толькі магла дапамагала Цэйзіку32, забяспечвала яго бялізнай. падавала яму лепшую ежу. у сваю чаргу. калі Адольф апынуўся ў 1832 г[одзе] у Табольску і сустрэў Цэйзіка, што знаходзіўся там на пасяленні. знайшоў у яго гатоўнасць зрабіць любую паслугу33.
Адольф. я і Рамуальд у 1817 [годзе], наколькі магу згадаць. апынуліся ў Нясвіжскай школе34. Адольф паступіў адразу ў 3-і клас. Я ў 2-і35, а Рамуальд у 1-ы36. Маці наняла для нас флігель у доме кандытара Натмейра. Афіцыйна за намі наглядаў Захароўскі37, а па-мацярынску — шчырая старая служанка, якую ад імя яе мужа фурмана мы звалі Сымановай. Да яе абавязкаў належала ўтрымліваць дом і сачыць за лёкаем Мікалайкам.
Нясвіжская школа мела 6 класаў. К[сяндзы] дамінікане навучалі дастаткова добра. Прэфектам быў к[сёндз] Стасюлевіч38, фізіку выкладаў к[сёндз] Тарлецкі39, [с. 10] якога найбольш любіла моладзь, таму што ён кіраваў усімі забавамі на маёўках. [a] свой публічны экзамен прызначаў на дзень св. Пятра і Паўла, чым былі задаволены ўсе — і вучні. і іх бацькі. Акрамя гэта-
га, ён кіраваў тэатрам, у які пасля заканчэння экзамену сцягваў усіх прысутных. Апошняй п'есай, як памятаю, якую выконвалі ў мае часы. была «Gavvel na ksiezycu»40. Гісторыю выкладаў п[ан] Снарскі41, а літаратуру, ці так званае красамоўсі ва, к[сёндз] Зялёнка42, які потым у Сібіры стаў славутым апосталам слова Божага, суцяшальнікам усіх пакутнікаў.
Было нас каля 200 вучняў43. якія паходзілі збольшага з дробнай шляхты і адзін селянін па прозвішчы Савасцей44. Магчыма, з прычыны, што ён быў толькі адным [сярод нас], найболей з усяго класа захаваўся ў маім сэрцы. Я часта наведваў яго ў прадмесці. Мы [с. 11] утраіх, з аднаго боку, а з другога — дваіх Ёдкаў — Апалінарый і Кароль з Лапухоў45 — і Аляксандр з Пукава46 стваралі два асобныя лагеры, быццам два штандары, пад якія гарнуліся астатнія кожную хвіліну школьнага жыцця: у класе, у часе экзаменаў, шпацыраў, на маёўках, а асабліва пры выбарах прэфекта і віцэпрэфекта С[вятога] ружанца. Калі адзін з нас з’яўляўся прэфектам, то з другога абозу абіраўся намеснік віцэпрэфект. [Выкананне] гэтага абавязку лічылася за гонар, бо штодзённа на імшы, калі астатнія стаялі на каленях. [прэфект] сядзеў на лаўцы і гучна чытаў:
Salve Pugina Mater Miserecordiae*, a астатнія адказвалі Vita Dulcedo ex spes** i r. д.
A ў дзень с[вятога] Тамаша з Аквіна прэфект выступаў са святочнай прамовай на лаціне перад намі і прысутнай грамадскасцю, а затым сядаў за стол у рэфекторыі47 разам з запрошанымі на гэтае свята гасцямі.
Выбары прэфекта былі прадметам інтрыг саміх жа [с. 12] айцоў дамініканаў. Адзін год яны ўсё так заблыталі. што. не здолеўшы спалучыць агульных інтарэсаў і не жадаючы абразіць які-небудзь з бакоў. прэфектам быў абраны Карловіч48. Прэфект частаваў школу ў дзень выбараў, а затым на маёўцы павінен быў раздаць нямала булак і пернікаў.
* Salve Pugina Mater Miserecordiae (лац.). — Слаўся, Матка міласэрнасці.
** Vita Dulcedo ex spes (лац.) — Крыніца жыцця і надзеі нашаіі.
Бацька наш пастаянна знаходзіўся ў Вільні, выконваючы даручэнні радзівілаўскага боку. а бедная маці сама спраўлялася з усімі хатнімі клопатамі. Нам давялося аддаць Ганусоўшчыну, што адышла да ардынацыі49; [тады маці] узяла ў арэнду Малышкоўшчыну30 і запрасіла ў памочнікі колішняга нашага настаўніка Канячкоўскага, ды, маючы запас грошай, прыняла яшчэ С[вяты] Двор31, Літву32 ад Радзівілаў і Семяновічы33 ад Грабоўскіх. [3-за гэтага] у маці павялічылася працы і, аддаленая на некалькі міль далей ад Нясвіжа. яна ўжо не так часта магла нас наведваць. Мы прыязджалі да яе на Божае [с. 13] Нараджэнне, на Вялікдзень і на канікулы ад 1 ліпеня да 3 верасня.
У той час звярнуўся да нас Міхал Янушкевіч54, палкоўнік войска Р[эчы] П[аспалі]тай часоў Касцюшкі, які жыў у Красным53 на Падоллі. Ён быў бяздзетны і даволі заможны, і пажадаў, каб яму аддалі каго-небудзь з нас на выхаванне пры ўмове, што потым ён зробіць яго сваім нашчадкам. Лёс выпаў на Адольфа. і ён з 4-га ці 5-га класа паехаў туды і працягваў сваё навучанне ўжо ў Вінніцы56.
Нашаму бацьку таксама сумна было аднаму знаходзіцца ў Вільні. Пасля заканчэння 5-га класа ён паклікаў мяне да сябе на канікулы і на працягу двух месяцаў рыхтаваў мяне пад кіраўніцтвам Эльяшэвіча57 да экзамену ў VI гімназічны кл[ас]. Толькі тут я спасцігнуў. якая была розніца ў выкладанні навук у гімназіі і нашай школе [с. 14], Тады ж я пераканаўся, што ўмею няшмат, і што ўсё трэба вучыць нанова.
Экзамен прайшоў, аднак, нічога. але і я, і бацька, і мой настаўнік прадказвалі. што ў найлепшым варыянце мяне пакінуць у 5-м кл[асе]. Пры адкрыцці гімназіі мяне правялі ў 5-ы кл[ас]. Уваходзіць прэфект Скачкоўскі58 і чытае аб пераводзе з гэтага класа ў 6-ы: і напрыканцы дадае: з Нясвіжскай школы з 5-га кл[аса] у 6-ы пераводзіцца Яўст[афій] Ян[ушкевіч]. Ад непамернай радасці хацеў цалаваць ягоныя рукі — такой нечаканасцю гэта было для мяне.
У 6-м класе я сябраваў з Людвікам Шпіцнагелем59, які потым нешчасліва скончыў сваё жыццё. застрэліўшыся ад кахан-
ня да пані Рдултоўскай з пісталета60; Юльянам Карчэўскім61, знакамітым мастаком, які памёр у Рыме. А бываючы ў доме д-ра Шпіцнагеля62 і Бекю63, я пазнаў таксама і [с. 15] маладога Юліуша Славацкага64.
Закончыўшы гімназію з вельмі добрым дыпломам65 і пачынаючы 16-ы год свайго жыцця, мы са Шпіцнагелем66 былі падобныя да дзяцей і нас не жадалі прымаць ва ўніверсітэт. Нарэшце рэктар Малеўскі67. прагледзеўшы нашы дыпломы, даў дазвол. Я распачаў вывучаць права98.
Адбывалася гэта ў 1822 г., калі Лялевель69 вярнуўся на кафедру гісторыі. Мне ўзгадваецца, з якім запалам яго сустракала моладзь. Дзякуючы намаганням Чачота70 быў надрукаваны верш Адама. для выдання якога мы складаліся па 20 гр[ошай]71. Да цэнзуры72 ён быў адасланы пад прозвішчам Мік[алая] Маліноўскага73.
Тады я пазнаёміўся і з самім Адамам74, які жыў у канвікце каля кафедральнага сабора, ці ў так званай настаўніцкай семінарыі. Да яго мяне адвёў Чачот; праз Стэфана Зана73 я пазнаў яго брата Тамаша76 і, часта бываючы [с. 16] у яго, дзе жылі Слізні77, Пульяноўскі78 і ш[мат] і[ншых], быў пасвячоны ў справы тав|арыства] прамяністых79. На аддзяленні права ў найбольш сяброўскіх адносінах знаходзіўся я са Стан[іславам] Кубліцкім80. Ен і ягоны старэйшы брат Адольф81 знаходзіліся пад апекай Ёхера, аўтара «Бібліяг[афічнага| нарыса Польшчы»82. Моладзь вельмі любіла Лялевеля, і ён увесь быў адкрыты для яе. Таварыскі, ветлівы. сярдэчны, кожнага прымаў у сябе, даваў яму парады. накіроўваў на шляху да вышэйшай адукацыі, заахвочваў да спрабавання сілаў, і я пад ягоным уплывам распачаў пераклад 3-га т[ома] «Агляду» Ансільёна83. Што сталася з гэтым перакладам? Напэўна, знік у 1831 г.84.
На 3-і год навучання ва ўніверсітэце я стаў сведкам смутных хвілін працэсу філаматаў, філарэтаў, высылкі Лялевеля, Галухоўск[аг]а85; пераследавання студэнцкай моладзі Навасільцавым86.
[с. 17] Са ступенню кандыдата абодвух праў87 не было чаго рабіць на свеце88. У Літве яшчэ дзейнічаў Літоўскі Статут з дапамогай Vol[umina] Leg[um]*. Каб заняць якую-небудзь пасаду, я хацеў [спачатку] пазнаёміцца з практычным правам, і мой бацька ўладкаваў мяне практыкантам да адваката Сідаровіча89, а праз год, у 1827 [годзе]. я перайшоў да Карчэўскага90, адваката [Пракураторыі] Радзівілаўскай масы, якая дзейнічала пры судзе [Радзівілаўскай] камісіі, таму што адбываліся два важныя працэсы: з былым радз[івілаўскім] пленіп[атэнтам]90 п[анам] Камінскім і к[нязямі] ардынатамі91 аб аддзеле аладыяльных уладанняў.