Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Гэтае маё становішча дапамагло мне трохі разабрацца ў радзівілаўскіх справах. У лютым 1826 [года] я страціў бацьку92. Некалькі месяцаў [пасля] я гасціў у доме маці ў С[вятым] Двары93, а вярнуўшыся ў Вільню, [пачаў] старанна вучыцца ў Карчэўскага.
У 1828 г. у Вільню прыбылі Вітгенштэйны, [с. 18] Людвік94 і яго жонка к[няж]на Стафанія Радзів[іл]. Першы раз я яе ўбачыў, калі быў у іх з пракуратарам Яго Міласцю Міх[алам] Залескім, стар[астам] швянтоўскім.
Да гэтага часу не бачыў я прыгажэйшай за яе. Знайшоў яе нават прыгажэйшай за сваю сястру Юлію, якая ў нашых краях лічылася самай цудоўнай прыгажуняй.
У ліпені 1828 [года]. а мабыць і раней, прыбыў у Вільню ад к[нязёў] Ві гг[енштэйнаў]. на той час яшчэ толькі графаў, для разбору іх спраў Антоній Кажухоўскі95. У яго быў да мяне ліст ад Алякс[андра] Верашчынскага96, і такім чынам паміж намі паўстала спачатку знаёмства, а потым шчырае сяброўства, якое абарвалася толькі з ягонай смерцю. Калі Пракураторыя адмовіла яму ў выдачы справаздачы аб стане спадчыны, аргументуючы, што [для адказу на гэтае пытанне] патрэбна некалькі гадоў працы. я. будучы маладым і дастаткова рашучым,
* lolumina Legum (лац.) — «Валюміна Легум», іпматтамовы зборнік заканадаўчых актаў. якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы і ВКЛ да 1795 г.
узяўся гэта зрабіць. [с. 19] На працягу некалькіх месяцаў мне былі выдадзены [патрэбныя?] кнігі і два памочнікі з канцылярыі. Дзесьці ў канцы кастрычніка ўсе табелі былі падрыхаваныя, а таксама быў складзены рапарт да маці імператрыцы апякуншы Стафаніі97. Эмануэль Глюксберг98 пераклаў яго на фран[цузскую] мову.
Гэта адбілася на маім здароўі. таму што на працягу 4 месяцаў амаль не выходзіў з дома і нават не траціў часу на пераапрананне. Скончыўшы гэтую працу, ледзь трымаўся на нагах, і доктар параіў, каб я выехаў на адпачынак у вёску.
Цэлую зіму правёў я ў вёсцы Семяновічы ў сваёй маці, не ведаючы, што буду рабіць далей, і, калі ўжо вырашыў для сябе, што займуся гаспадаркай, атрымаў з П[ецяр]б[ур]га ад Вітг[енштэнаў] у якасці падарунка гадзіннік і пярсцёнак, а таксама прапанову неадкладна прыехаць у Вільню.
Ледзь я дабраўся да Вільні, прыбыў [туды] і [с. 20] Кажухоўскі. Адбылася змена ў складзе Пракураторыі. 1 ў новым яе складзе я быў прызначаны сакратаром" з правам накладання veto на рашэнні пракуратара Сальмановіча100. Я быў занадта маладым, каб імкнуцца атрымаць тытул пракуратара, але з'яўляўся ім на самай справе. Сальмановіч адразу выехаў у Пазнань для працы ў к[нязя] Ант[онія] Радзівіла, каб скончыць шматгадовы працэс з аладыяльнымі ўладаннямі101, а я з Кажухоўскім у сакавіку выехаў на кантракты ў Мінск, а адтуль праз Варшаву апынуліся мы перад Велікоднымі святамі ў Пазнані.
Перамовы з к[нязем] Ант[оніем] Радз[івілам] мелі добры вынік, адсюль радасць у асяроддзі сяброў намесніка ці валадара Пазнані і яго сям’і102. Святкавалі гучна і па-сапраўднаму радасна. К[сёндз] Валіцкі103, які ў той час быў арцыбіскупам, [с. 21] арганізаваў вялікі прыём, а даведаўшыся ад Сальмановіча, што я знахожуся ў сваяцкіх адносінах з сям’ёй Касцюшкаў, а ён быў вялікім патрыётам, службу [маю ўхваліў], тост мне прысвяціў і ўсіх прысутных так запаліў, што яны пачалі бясконца мяне абдымаць і цалаваць.
У красавіку мне патрэбна было з’ездзіць з Варшавы ў П[е]ц[ярбур]г, а якраз у гэты час павінен быў выехаць за мяжу Міцкевіч104. Сустрэўшы сумнага Адынца105, які зайздросціў мне ў такім шчасці, я прапанаваў яму забраць яго з сабой, а затым адвезці назад у Баруны106 ці прынамсі ў Вільню. Нейкім чынам выехалі мы разам з Варшавы і па дарозе прыпыніліся ў маёй маці, дзе Адынец пакінуў на памяць верш пра бусла. які сядзеў у сваім гняздзе ў садзе.
[с. 22] 3 П[е]ц[ярбур]га мы вярнуліся ў канцы мая. Адынец выехаў у Варшаву, а я з гэтага часу без перапынку працаваў у радзівіл[аўскай] Пракур[аторыі].
Аднак жа заставаўся ў мяне час на забавы і быццам на літаратурную працу. Я быў абраны адным з гаспадароў рэсурсы107 і мусіў прысутнічаць на кожным яе бале, а будучы наймаладзейшым і належачым да кіраўніцтва, амаль заўсёды распачынаў першы танец, з гэтай прычыны ўсе пані і паненкі ставіліся да мяне з павагай, і не было вечара, на які мяне не запрасілі б. Бывала, узімку вяртаўся далёка за поўнач і сутыкаўся з незадавальненнем майго шчырага Антонія, які непакоіўся пра маё здароўе.
Радзівілам належаў тэатр, з гэтай прычыны ў мяне быў абавязак займацца пратэкцыяй прыбываючых труп. У працэсе заахвочвання іншых да наведвання [тэатра] я сам не мог ад гэтага адмовіцца, [с. 23] дый у цэлым не імкнуўся да гэтага, таму што на той час мне самому падавалася, што няма на свеце лепшых, чым віленскія, акцёры. Яны ж самі ставілі драму, трагедыю, камедыю і оперу.
Марціноўскі108 выдаваў «Віленскі дзённік»109 і ганарыўся гэтым, хоць штогод страчваў на ягоным выданні. Мы ўтварылі суполку супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам Леана Рагальскага110, і колькі хто мог пісаў для гэтага дзённіка. Мы ўкладалі Каляндар, а Фелікс Уратноўскі дзеля заробку займаўся перакладам з фран[цузскай] мовы раманаў Купера111.
Такім чынам адбывалася ўсё аж да лістапада 1830 [года]. Так прайшла чвэрць веку майго жыцця на радзіме. Неаднойчы
заахвочвалі мяне ажаніцца то з п[ані] Станіславай Васіковіч, то з Александровіч, то з Ласкарыс"2, але гэта не займала маіх думак і сэрца. Я імкнуўся, [с. 24] як папярэдне мы дамовіліся з гр[афам] Вітг[енштэйнам], скончыць яго справу і, атрымаўшы абяцаную ўзнагароду, толькі тады знайсці для сябе жонку і асесці ў вёсцы. [Тады] я атрымліваў заробак у памеры толькі 1000 рублёў ср[эбрам], чаго хапала хіба на неабходнае, а нават і не хапала, і маці дамагала мне грашыма. Спадзяванне, што напрыканцы я атрымаю адразу значную суму ў памеры каля мільёна пол[ьскіх] зл[о]т[ых]. адсоўвала на другі план усе іншыя акалічнасці.
Калі неўзабаве ўсё ўрэшце скончыцца і трэба будзе пачаць жыццё вандроўца, тыя ўспаміны, што засталіся ў мяне з краіны ад мінулых часоў, у гэтым месцы запішу для памяці.
Наш бацька заўсёды раіў нам. што было б добра пабачыць іншыя замежныя краіны, але перадусім трэба добра ведаць сваю ўласную. 3 прычыны гэтага мы рэдка праводзілі канікулы на вёсцы ў маці. Адно з самых прыемных падарожжаў адбылося, як мне падаецца, [с. 25] у 1824 г. па Украіне, Валыні і Падоллі113. На Украіне ў Моржні жыў к[сёндз] Сакалоўскі, брат маёй маці. Ён выконваў там абавязкі пробашча. Моржне знаходзілася недалёка ад Чаркасаў і Дняпра, амаль на ўскрайку былой Польшчы. Па дарозе я наведаў Кіеў і Канеў114, а накіроўваўся на Падолле, Багуслаў115, Умань116 і прыгожую Сафіеўку117. Менавіта калі я быў у Сафіеўцы, адбыўся вялікі пажар у Умані. Частка мястэчка згарэла, а ўсполах [ад пажару] асвятляў прыгожыя сады і каналы гэтага так званага малога Версаля. Папраўдзе, мэтай далейшага падарожжа было наведванне Краснага, дзе ў далёкага нашага сваяка палкоўніка Янушкевіча118, на той час вінніцкага падкаморыя, жыў Адольф119.
3 Хдольфам я ездзіў у Ямполь120, Магілёў121, наведаў усіх бліжніх і далёкіх суседзяў і атрымаў магчымасць пазнаёміцца з часткай [с. 26] гэтага прыгожага краю, пра які яшчэ Трэмбіцкі122 пісаў, што ёсць краіна, дзе льецца мёд і цякуць малочныя
рэкі, а Гацлаўскі123 прысвяціў ёй цэлую паэму пад назвай «Падолле». пазначаючы:
Што і сонца над Падоллем яснейша свеціць, Бо ягонаму бляску дадаюць падалянак вочы124.
У канцы жніўня праз Валынь я вярнуўся дадому, у Святы Двор, размешчаны на адлегласці трох ці чатырох міль ад Нясвіжа. Мне трэба было праехаць па палескіх лясах і балотах, [а затым] пясчанай дарогай да Клецка125. За дзве паштовыя станцыі да яго, каля чацвёртай гадзіны папаўдні ў паветры настала абсалютная цішыня. He чуваць было аніводнага шэпту лісця. аніводнага павеву ветру. Было гэта прадвесцем надыходзячай навальніцы, якая мясцовымі жыхарамі завецца Рабінавай ноччу; і, сапраўды, увесь гарызонт пакрыўся тоўстай цемрай, пачало блішчаць і грымець. і маланка паласавала за маланкай, [с. 27] а дождж быў такі моцны, што коні не маглі ісці далей. Амаль навобмацак даехалі мы да нейкай карчмы, такой малюткай, што ледзь мой кошык там мог змясціцца, да таго ж там стаяла ўжо нейкая павозка са збожжам.
Размясціліся мы ў карчме. Мой слуга Юзаф умеў трохі гатаваць. Ён пачаў штосьці варыць у печы, калі пачулі мы груканне ў дзверы. Яўрэйка шынкарка падышла да вакна, каб запытацца, хто там стукае, і паведаміць, што гумно ў карчме ўжо поўнасцю занята. На гэтае сваё пытанне яна пачула голас, які быў добра ёй вядомы: «Я табе пакажу, хто там! Адчыняй!»
Яўрэйка адскочыла ад вакна, закрычаўшы: «Ай! Вай!» To быў... не памятаю ўжо прозвішча папа, які, стаўшы на чале банды, займаўся разбоем па дарогах. Мой Юзаф пабег да экіпажа, выняў пісталет і, натуральна, толькі каб спалохаць, [с. 28] выстраліў у напрамку дзвярэй, у якія ламіўся гэты палескі Рынальда126. Што рабіць? Яўрэйка крычыць: «Уцякайце. спадарства, бо ён вернецца сюды са сваёй бандай, ён тут і на вёсцы ведае імёны сваіх. Бедная мая галава, бедная!» Шляхціц з экіпажам не вытрымаў, і толькі Бог ведае, у які бок ён
накіраваўся ўначы. I мы пасля агульнага абмеркавання, забяспечыўшыся стрэльбай і пісталетам і паклаўшыся на волю лёсу, выехалі дарогай у напрамку Клецка. Па якіх дарогах і бездарожжах блукалі мы, як доўга без дарогі ехалі, адказаць на гэтае пытанне былі мы не ў стане, але дакладна, што станцыя. на якой апынуліся, размяшчалася ў дзвюх мілях ад Клецка, і напэўна, што мы знаходзіліся ўжо недалёка ад самога мястэчка, куды зноў належала ехаць.
Пазбегнуўшы небяспекі сустрэцца з разбойнікамі, а астатняе [у параўнанні з гэтым] было ўжо нічым, прыбылі мы ў Клецк, а пасля вячэры спакойна [с. 29] выехалі мы далей. Прабіла ўжо поўнач, калі мы праехалі апошнія дамкі. Паштовая дарога была цудоўная, як у лесе. Пасля навальніцы месяц прыгожа яе асвятляў. 3 левага боку прасціралася лугавіна, а на ўзгорку, па правым [боку], знаходзіліся мясцовыя могілкі. Ад гэтага ўсе былі здзіўлены абставінамі, што наш экіпаж рухаецца назад. Возчык, Юзаф і я не маглі зразумець, чаму коні адмаўляюцца ісці далей. як раптам убачылі мы два белыя цені, якія, узяўшыся ў абдымкі. плылі праз дарогу ад садоў да могілак. Адзіны раз за сваё жыццё ўдалося мне ўбачыць такую з’яву. Гэтыя цені, духі ці вырабленыя з нейкіх празрыстых аблокаў постаці, павольна праплылі перад нашымі вачыма і спусціліся за гару на могілках. Доўга яшчэ коні не жадалі ісці ўперад. Калі ўсё знікла... паехалі мы ў бок Нясвіжа. I трэба прызнацца, што, вітаючыся з дарогі, не без нейкага [с. 30] страху распавядаў пра тое, што я ўбачыў, маёй каханай Тэклі'27. Мой Юзаф заўсёды даказваў, што гэта была пара каханкаў якія ўтапіліся ад кахання. Але дзе? Напэўна, дзесьці далёка ад Клецка, бо там, папраўдзе, няма ракі. а Лань'28 толькі выходзіць са сваёй крыніцы.