Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
У сувязі з тым, што на Валыні пошты не дзейнічалі, каб даехаць да Радзівілава186, я быў вымушаны наняць брычку ў яўрэя.
але ў дарозе, недалёка ад Алыкі'87 адбыўся шабас, і яўрэй далей ехаць не змог. У Алыцы, маёнтку Радзівілаў, адміністратарам быў Капроўскі. Я выправіў да яго пасланца з просьбай, каб ён прыехаў. Пад вечар спаткаў яго на дарозе, каб часам, убачыўшы мяне, той не выдаў сябе. I цэлую ноч правялі мы разам. [Гэтая сустрэча] была патрэбна мне для таго, [с. 56] каб хто-небудзь перад маім выездам у Польшчу пабачыў мяне жывым і супакоіў маіх родных, а таксама шчырага Валодзьку з Кулкаў, які ніколі не верыў, што ў мяне атрымаецца дастаць замежны пашпарт.
Нарэшце я мінаю маскоўскую мяжу і апынаюся ў Галіцыі, але клопаты на гэтым не спыняюцца. Перад Бродамі'88 трапляю ў каранцін ад халеры. Мяне адпраўляюць [туды], і я, які жадаў адным махам апынуцца за Віслай. быў вымушаны прасядзець тут дзевяць дзён. I хто мог заручыцца, што за гэты час мая таямніца не раскрыецца? 1 як выбрацца з гэтага затачэння? Думаю пра гэта, кладуся спаць і чую за сцяной, збітай з дошак, енчанне. Я пытаюся: «Хто там енчыць?» Мне ў адказ: «Гэта я, Балабан, яўрэй з Бродаў». — «А што ў цябе здарылася?» — «Ай, ай, мне так баляць вантробы, што не дам рады». — «Калі зможашь, [с. 57] дастань мяты, налі туды гарачай вады і выпі. I цёплым попелам абкладзі страўнік». Мой Балабан паслухаў парады. Назаўтра ён быў здаравюсенькі, а ў якасці ўдзячнасці, ад’язджаючы з каранціна, бо гэта быў яго апошні дзень, паабяцаў мне, што калі ў першы ж дзень не памрэ ў Бродах ад халеры, забярэ мяне з каранціна. Дзесьці на трэці дзень заязджае запрэжаная чатырма конямі брычка. і мой Балабан з радасцю паведамляе мне, што я магу ад’ехаць разам з ім у Броды. Там я, як славуты доктар, вымушаны быў яшчэ зрабіць лекарскія парады сыну вельмі знакамітага рабіна і пасля цудоўнага снядання ў рабіна выехаў з Балабанам у Львоў.
У Львове Камітэт пад кіраўніцтвам Пятрускага189 аддаў мяне пад апеку Драгаеўскага190, а той завёз мяне да сябе ў наваколле Самбара191, а адтуль у Дзікава192, дзе мы спадзяваліся [с. 58] пераправіцца п[раз] Віслу. Па дарозе завіталі мы да нейкіх
п[аноў] Двярніцкіх, дзе засталі шмат гасцей. Пані, убачыўшы ліцвіна, захацелі пакінуць штосьці аб ім на памяць, а ў сувязі з тым, што ён нічога пры сабе не меў, паадрэзвалі ў яго ад камізэлькі ўсе металічныя гузікі, замест якіх папрышывалі іншыя — з польскімі арламі.
У Дзікаве не ўдалося пераправіцца ў Каралеўства. але пазней, ужо не памятаю дзе, ведаю толькі, што нейкі чалавек абмануў мяне, прадаў мне днём каня за 50 дукатаў, а калі ўначы прыйшлося ўплаў пераплываць Віслу, падсунуў мне іншага, які не быў варты і 50 злотых. Я мусіў пакінуць яго ў Сандаміры.
Нарэшце я апынуўся на польскай зямлі, кіраванай Нацыянальным урадам. Трубка, ціха пагрымлівае паштовая павозка, і я еду з сябрамі ў Варшаву. Як толькі я прыбыў [на месца], адразу пабег да Лялевеля і знайшоў яго [с. 59] у роспачы. Адбывалася гэта пасля бітвы пад Астроленкай193. Аднак ён без перашкодаў правёў мяне туды. дзе засядаў Нацыянальны ўрад. Расказваю к[нязю] Чарт[арыйскаму], што я бачыў і чуў. Справаздача цягнулася каля гадзіны194. Даведаўся тады пра некаторых ліцвінаў, пра Адольфа, Гедройца і іншых. I мне паведамілі, бо Лялевель не хацеў засмучаць мяне, пра тое, што мой брат Адольф трапіў у няволю195.
У які полк уступіць? Выбраў для сябе другі полк кракусаў, які ўзначальваў Пашыц196. Запісаўся, і ледзь кравец паспеў пашыць мне аддзенне, як мяне выклікалі да Нац[ыянальнага] урада, дзе паведамілі. што палк[оўнік] Рожыцкі197 накіроўваецца ў Літву і ўжо знаходзіцца на дарозе да Драгічына198, і што я павінен далучыцца да яго і разам з ім арганізаваць паўстанне ў Літве.
[с. 60] 3 гэтай мэтай Нацыянальны ўрад выдаў мне адпаведны ліст, арыгінал якога я пакінуў Марыні'", а надрукаваны ён у «Жыцці Адольфа» на апошняй старонцы200.
3 якой радасцю ўзяў я гэты ліст, дзе змяшчаліся ўсе мае мары, і сеў у паштовую павозку! Ці магло мне нават прысніцца, што я некалі ад імя Нацыянальнага ўрада змагу дзейнічаць у Літве і звяртацца да маіх грамадзянаў? Дарога да Калюшына201 была
вольнай ад маскалёў, аднак далей да Драгічына ўжо неабходна было аб’язджаць галоўны іракт і з’ехаць на бездарожжа. Нарэшце я даехаў і Рожыцкага там не застаў, але ўвечары дагнаў яго.
Ідзем у Белавежскую пушчу. У аддзеле спаткаў Уладз[іслава] Плятэра202 і [с. 61 ] таксама некалькі дзясяткаў ліцвінаў. Пасярод пушчы затрымаліся мы каля нейкага лясніцтва, і на ўваходзе вітаецца са мной сваяк кантралёра з радзівілаўскай канцылярыі203 Ягалкоўскага204 і сын ляснічага. Папрасіў яго, як раней і Капроўскага, каб паведаміў, што бачыў мяне 2 ці 3 ліпеня ў форме кракуса.
На няшчасце, атрымалі сумную навіну падчас спаткання нашых аддзелаў з часткамі, што вярталіся з Літвы пад кіраўніцтвам г[енера]ла Дэмбінскага205. Ад яго мы даведаліся, што там ужо ўсё страчана і нашаму аддзелу няма сэнсу рушыць далей. Вяртаемся ў Варшаву. Палк[оўнік] Самуэль Рожыцкі атрымлівае чын генерала і прызначаецца камандуючым трох ваяводстваў — Сандамірскага, Калішскага і Кракаўскага206, а я з простага [с. 62] кракусіка207 [станаўлюся] яго ад’ютантам. Выехалі мы адразу да Казімежа208, Сольца204 і Апатава210. Рожыцкі ўзначаліў сабранае там пад камандай г[енера]л[а] Шаптыцкага211 войска, і мы рушылі ў Ілжу212. У горадзе нас атакавалі маскалі, а валынская конніца Караля Рожыцкага была атакаваная за горадам. [Наша] конніца разбіла полк драгунаў, і мы рушылі з горада. У полымі здолелі адысці мы без стратаў і накіраваліся да Прытыку213 на сустрэчу з атрадамі, якія выйшлі з Варшавы пад кіраўніцтвам палк[оўніка] Абуховіча214. Рыдзігер215 знаходзіўся ўжо на гэтым баку Віслы і атакаваў нас пад Прытыкам, дзе я. на няшчасце, быў паранены кавалкам карцечы ў нагу. 3 яго ласкі я не [с. 63] мог сядзець бяспечна на кані. Тым не менш на возе я ехаў толькі два першыя дні і ўжо пад Крыжановічамі216, дзякуючы маёй клячы, здолеў дагнаць чатырох маскалёў, раззброіць іх і забраць коней217. За гэта г[енера]л218 прадставіў мяне да ўзнагароды вайсковым крыжам219.
He апісваю далейшых вайсковых аперацый, бо пра гэта дзень за днём запісана ў «Справаздачы па нацыянальнай справе» г[енера]ла Рожыцкага, якая была выдадзена ў Буржэ220.
Хоць я з’яўляўся ўсяго ад’ютантам, аднак з-за слабасці здароўя шэфа штаба Юзафа Рожыцкага221 выконваў яго службовыя абавязкі, а таксама кіраваў адміністрацыйнай справай трох ваяводстваў222. Нягледзячы на тое што меў толькі поўных 25 гадоў, да працы і дзейнасці быў звыклы. Я быў гатовы працаваць за ўсіх, гэта мяне мабілізоўвала. а ўсіх пераконвала, што маю шмат вайсковых талентаў. [с. 64] А паміж тым за ўсю кампанію я ніводнага разу не выстраліў з пісталета [і] пікі [у руках] не трымаў. Праўда. заўсёды трымаў у руках шпіцрутэн223 і толькі адзін раз пад Міравам224 падчас реканесансу ўжыў шаблю, і тое толькі для таго, каб рубануць нашага люблінца. Забыўшыся, што люблінская конніца мела мундзіры і каптуры, якія засталіся ад маскалёў, і ўбачыўшы расійскі надпіс, прыняў яго за непрыяцеля.
У канцы пачалося адступленне ў Галіцыю225. У Мехаве226 атрымаў распараджэнне ўсіх маскальскіх г[енера]лаў, ураднікаў выпусціць на волю. У Олькушы227 развіталіся мы з тымі, хто вырашыў застацца ў краіне, і ўначы п[раз] кракаўскую Р[эч] П[аспалі]тую рушылі мы на Хшанаў228 да Асвенціма229. Адразу за Бобрыкам230 аўстрыйцы раззброілі нас [с. 65] на загад г[енера]ла Підольта. А назаўтра скіравалі нас у Затор231.
Цэлы тыдзень балюча ўспрымалі мы страту Айчыны, а затым у мяне балела рана, якая адкрылася на назе. А тут не было ні адзення, ні бялізны. Таму што ў дарозе з Олькуша да Хшанава мой лёкай чэрнусь232 знік з канём, клункамі і з грашыма.
У Затор прыязджалі жыхары з ваколіц і паміж імі Брандыс з Кальварыі233, таму што ўсе ведалі Рожыцкага і Шэмбека234, які таксама прыбыў у Затор. Брандыс прапанаваў адвезці мяне ў Асвенцім і Осек. 1 дзякуючы яму я пазнаёміўся з сям’ёй Ларысаў і маёй каханай жонкай, тваёй маці Яўгеніяй.
[с. 66] У сярэдзіне лістапада я выехаў разам з Умінскім2’5 праз Брно і Страсбург у Парыж. Падрабязнасці гэтага падарожжа ты знойдзеш у частках маёй карэспандэнцыі236.
У 1832 [годзе] з 4 лістапада пачаў выдаваць дзённік «Пілігрым»237. У 1833 [годзе] [да гэтай справы] далучыўся Адам Міцкевіч. і мы распачалі выдаваць больш сур’ёзны часопіс. Аднак працягвалася гэта нядоўга, таму што паводле загаду французскага ўрада ў 1833 [годзе] я мусіў выехаць з Францыі і хоць тайна затым вярнуўся ў Парыж, аднак доўгі час быў вымушаны хавацца пад замежным прозвішчам брусельскага адваката п[ана] Морсма. Нарэшце ў 1835 [годзе] заклалі мы з Аляк[сандрам] Ялавіцкім238 Польскую кнігарню і друкарню, якая дзейнічала [с. 67] да 1840 [года]. Гэта, як мне здаецца, было самым карысным, што я зрабіў у эміграцыі. У лістах да Яўгеніі я знайшоў нататку аб гэтай друкарні і кнігарні і далучаю яе тут.
[с. 67a] Гэта адлюстроўвае тое, што п[ан] Яўстафій рабіў ад ліпеня 1835 да 1 студзеня 1840 [года], на працягу 4 ’Л гадоў.
1 ліпеня 1835 [года] Алякс[андр] Ялав[іцкі]. Стаф[ан] Дэмбоўскі і Яўс[тафій] Януш[кевіч] склалі суму ў 15 000 ф[ранкаў] для заснавання Польскай кнігарні і друкарні. Калі за першы год выдалі 14 000 на пакупку шрыфта, друкарскага станка і г. д., то спатрэбілася пачатковы капітал павялічыць да 21 000 ф[ранкаў]. У наступныя гады ніколі сабраная сума не перавышала 30000 ф[ранкаў]. Значыць, з гэтымі запасамі трэба было і круціцца. і такі быў агульны рух гандлёвых аперацый.
у	1-ыг[од]да	1 ліпеня	1836.	ф. 187129,88
2.	7.	ф.	160897,50
3.	I крас[авіка] 8. ф. 199324,96
4.	9.	ф.	223906,04
5.	31 снеж[ня] 10. ф. 241399,29
ф. I 012 657,67
Агульныя касавыя прыходы і расходы (наяўнымі грашыма) г[од] 1. прыход ф.	70422,95 расход ф.	69651,35 рэшта 771,60
2.	.	ф.	35719,10	ф.	36144,95	345,75
3.	ф.	41092.75	ф.	40891,27	547,23
4.	ф.	29968,15	ф.	30261,45	253,95
5.	ф,	21825,02	ф.	21378,70	700,25
199027,97	198327,72
Продаж кніг:
за наяўныя
грошы г[од] 1.	8484,10	облігам239 9581,35
[год] 2.	9802,55	18204,90
[год] 3.	4799.85	25040,55
[год] 4.	4567,70	25885,40