Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
разнастайнай амуніцыі). Фельдмаршал Сакен30 з рэзервовымі палкамі, якога ўжо некалькі месяцаў чакаюць у Жытоміры, не спяшаецца туды, а праводзіць час у Кіеве. Адміністрацыйныя ўлады, дапаўняючы распараджэнні свайго манарха, накладаюць секвестр на землі паўстанцаў, але [у выпадках], калі тыя складаюць амаль што ўсё насельніцтва павета, паўстае новая праблема, пачынае бракаваць тых асобаў, якіх можна прызначыць урадавымі адміністратарамі. Аднак гэта не перашкаджае саветнікам і страпчым рэвізаваць маёнткі і адбіраць у жыхароў уласнасць. Цар Мікалай сваім новым указам загадаў, каб сялянам з секвестраваных маёнткаў зменшыць зямельныя падаткі; памешчыкам і шляхце. маючым зямлю, зменшыць аплату, каб такім чынам выклікаць іх прыхільнасць. Акрамя гэтага, з-за боязі новага паўстання [цар] абвясціў праз генёрала Сакена, што сяляне маюць права выдаваць сваіх паноў, западозраных у падрыхтоўцы паўстання, [а таксама] выдаваць нават тых, хто ездзіць з аднаго маёнтка ў другі без афіцыйнага дазволу. Аднак гэты крок не прынёс ніякай карысці. Калі селянін і даведваўся аб гэтай прытворнай царскай ласцы, то з боку гэтага ж урада адчуваў [с. 103] большы ўціск. Акрамя безупыннага рэкруцтва на сялянаў, прыцягнутых у якасці паганятых, зваліўся абавязак па пастаўцы рэквізіцый. [Урад жа, у сваю чаргу.] атрымаў новы галаўны боль, каб яны не разбегліся. Распаўсюджванне чутак, што такія асобы будуць забірацца ў войска, павялічвае нянавіць да гэтых новых паноў і садзейнічае таму, што пагоншчыкі адбягаюць ад вазоў і далучаюцца да паўстанцаў. Астатнія жыхары, якіх пужаюць чуткай, што іх паны будуць знішчаны (прыклад чаго, хоць і частковы, меў месца ў Ковельскім павеце), гатовы сёння падзяліць лёс паноў, няшчаснае становішча якіх абуджае ў іх літасць. Ураджаі ў Валыні, Падоллі і Украіне суцяшаюць і земляроба, і тых, хто яшчэ думае пра будучыню. Аднак жа кошт на збожжа ў Падоллі, дзе знаходзяцца яго значныя запасы, напалову, а нават і болей, ніжэйшы за кошт
у Валыні. I калі карэц аўса каштуе ў Падоллі 4 зл[отых], то тут даходзіць ад 8 да 14 зл[отых].
Складаючы Нацыянальнаму ўраду ніжэйшы рапарт, а з ім дакументы, якія пацвярджаюць мой побыт і падарожжа [у межах] Валыні, Падолля і Украіны, суцяшаю сябе прынамсі тым, што не выканаў даручанага мне з-за немагчымасці, [аднак спадзяюся], што Літоўскі камітэт знойдзе апраўданым выкарыстанне мяне на працягу гэтых некалькіх месяцаў.
Яўстафій Янушкевіч,
жыхар Мінскага в[аявод]ства
У	Варшаве,
дня 16-аліпеня 1831 г[од]а
Ліст Яўстафія Янушкевіча да Іаахіма Лялевеля ад 10 жніўня 1830 г.
[арк. 42] 10 жніўня 1830 [года], Вільня
Сярод праблемаў сённяшніх маіх заняткаў рэдка ў мяне выпадаюць вольныя хвіліны, якія я мог бы, адарваўшыся ад радзівілаўскіх спраў, прысвяціць прыемнейшай для мяне працы. Адразу, як бачу складанасці ў спазнанні значнай з’явы. пачынаю ўсё ўскладняць, беспарадак выклікае ў мяне зварот да бесперапыннага пошуку сапраўднага стану, каб ясна зразумець, не блытацца і добры запас звестак падрыхтаваць. Так атрымалася, што пасля свайго вяртання з Пазнані' я не займаўся ніякай навуковай працай. Сорамна мне было і паведамляць Вам, добры пан, аб гэтым, але зараз, калі з'явілася надзея на адпачынак і часовы. прынамсі, перадых, можа, і адважуся ўзгадаць лепшыя часы, калі са слабымі сіламі няўмела імкнуўся адужаць Ансільёна.
Паўстаў зараз праект перавыдання Літоўскага Статута. Ці можа ён быць такім, як быў да гэтага? Ці мусіць быць страчана праца Ліндэ2 і шэрагу іншых, служыць толькі для гістарычна-навуковых патрэбаў і зусім не ўплываць на яго ўдасканальванне? Каму з нашых патронаў3 вядомыя вытокі права, якім зараз карыстаемся, гісторыя яго? Але ж кожны, узяўшы ў рукі няякасную працу. шукае ў аўтара парады. і кожны з нас, хто займаецца Статутам. можа заручыцца, што ці абыякава да гэтага адносіцца. ці называе аўтарам Льва Сапегу, таму што толькі аўтарам належыць права прысвячэння. He ведаю, як здарылася. што гэтае пытанне захапіла мяне. ці не рады быў бы заняцца выданнем новага Статута, але гэта ж спекуляцыя, бо абвешчана пажаданне ўнясення ў яго такія змены. якія магчыма
параўнаць з тым, як ставяцца нашыя дамы да ўбрання на прыклад гаспадынь модных крамаў, пажадана [даданне] гісторыі Статута, даданне Канстытуцый4, указаў, а ў канцы спыніліся на змене самога фармату. Выдавец мае права распарадзіцца ў адпаведнасці з уласным жаданнем. Настолькі мы ўдзячныя Ліндэ за праведзеную работу, што шчыра быў бы рады заняцца працай, якая адпавядала б маім сілам. Папярэджваю аб гэтым загадзя і для гэтага наперад прашу аб зычлівай дапамозе. Ліндэ напрыканцы [сваёй] працы распавядае: «Калі гэтае выданне ў такім сваім выглядзе не пераканае, што Літоўскі Статут патрабуе такога новага выдання, якога заслугоўвае на самай справе». Урэшце прыступаем мы да новага выдання. Як гэта здзейсніць? Ці пакінуць польскі тэкст без зменаў, як гэта ёсць зараз, ці прынамсі вярнуць яго да старажытнага выгляду, да першых выданняў Статута (1614-1619), ці правіць у адпаведнасці з дакладным вымаўленнем духу права Статута 1588 [года]. Першае [выканаць] лягчэй. Месцы, недастаткова зразумелыя, можна ў падрадковых каментарах па-руску растлумачыць. Па-другое. ці дастаткова асабістага жадання? Асабліва, калі некаторыя ўжо раней выступалі супраць гэтага, а нястрымны рэцэнзент Ліндэ, аўтар заўваг у «Вілен[скім] дз[ённіку]», [змешчаных] у 1829 [годзе]5, выразна папярэджвае: «Хто бы зараз хацеў змяняць выразы, а тьш больш праявіць непавагу, паступілі бы, як той праўнук, ці праўнучка (бо і гэта важная справа), якія загадалі бы сямейныя партрэты сваіх прадзедаў і прабабак псаваць падмаляваннем, абразіў [арк. 42 адв.] бы веліч старажытнасці, якая паважаецца і не кранаеі/ца, схаваў бы сутнасць характару літоўскага народа, ягоных хуіпкіх учынкаў у цывілізацыі, ягонай гісторыі звычаяў, нораву і пісанага права, пазней сцісла аб ’яднаных і ўзгодненых з польскімі, і заўсёды выводзіўшых слаўны свой род ад першых славянскіх плямёнаў». Я гэтага ўсяго не разумею.
Дваісты можа быць падыход у выданні новага Статута. Калі ён будзе з’яўляцца толькі інструментам, прыдатным для нашых
праўнікаў, то ў такім выпадку размова павінна ісці аб тым, каб дакладна перадаць ягоны змест, каб памылка не стала прычынай для пені, каб патрон знайшоў у Статуце толькі тое, што мог бы выкарыстаць для абароны справы, — адпаведныя канстытуцыі, адпаведныя ўказы і г. д. [Калі] павінен быць наш Статут гістарычнай навуковай працай. для гэтага мусіць праводзіцца іншая праца, іншы павінен быць ягоны склад. Пачатковай маёй думкай было імкненне аб’яднаць гэтыя дзве мэты ў адзінае. Гэтага ж намеру прытрымліваюся я і сёння. Патлумачу яго хоць коратка. Пачынаючы ад назвы, на маю думку, у вядомых выданнях яна галоўным чынам недакладная і застацца не можа, нядрэнна было б [назваць] Земскі Статут В[ялікага] К[няства] Л[ітоўскага], затым у форме ўступу ці ўводзінаў прадставіць гістарычны вобраз часу, калі ствараўся наш Статут, адным словам XVI стагоддзя. Нядрэнна было б звярнуць увагу на ўзровень заканадаўства, якім кіраваліся іншыя народы ў гэты час, а пераходзячы да самога Статута, распавесці па чарзе пра ягоныя выданні і дайсці аж да нашых часоў. Прывілеі каралёў’. прысвячэнне Льва Сапегі змясціць паслядоўна, а не так, як гэта выглядае зараз. Ці патрэбныя прысвячэнні польскіх выдаўцоў, радкі і г. д., дадаткі? Радзіў бы напрыканцы паказаць крыніцы літоўскага заканадаўства, навуковы апарат, словам, усё, што толькі здолеў бы зрабіць для азнаямлення нашых суайчыннікаў з заканадаўствам і яго гісторыяй. Затым ідзе сам Статут. Ці патрэбна перад ім змяшчаць прывілеі в[ялікіх] к[нязёў], Статут Казіміраў? Падаецца мне, што яны істотна павялічаць працу? I тут нараджаецца думка падзелу [выдання] на дзве часткі, аднак гэтая вялікая праца не для мяне. Тэкст захаваць польскі такім, як быў, з дабаўленнем унізе рускага тэксту для складаных месцаў, з дабаўленнем тлумачэнняў для розных аб’ектаў, для чаго як крыніца можа быць выкарыстана [кніга] Чацкага «Аб літ[оўскім] і поль[скім] праве»6. Затым Трыбунал, Канстытуцыі, але толькі фрагменты. бо навошта патрэбны звесткі, не
* Павінна бьшь напісана князёў літоўскіх.
прыдатныя да сістэмы права, такія як аб пошлінах, мытных падатках і г. д., і ў канцы змест мытных пастаноў.
Ужо некалькі тыдняў, як падышоў я да гэтай працы, як толькі меў дастаткова часу чытаў тое, што мне пад рукі хутчэй магло трапіць. Шчыра шкадаваў Бандтке7, [арк. 43] што шмат бязглуздзіцы напісана ў Бянткоўскага8 і небарака Ліндэ напісаў прыдумак, ці экзэмпляр поль[скага] Статута. дадзены яму Хруцкім9, не з’яўляецца выданнем 1588 г. На сёння асвядомлены я ў наступным:
1529 [год] — першы Статут. Хто пісаў [яго], адзін [чалавек] ці некалькі, я не ведаю, хутчэй, менавіта да гэтага адносяцца словы прывілея Жыгім[онта] III: «аб’яднаннем як мага большай колькасці самых адукаваных, дасведчаных у праве асобаў, клопатам, руплівасцю, працай і стараннасцю».
He ведаю, што азначае гэтае тлумачэнне з лацінскай мовы, а таксама і таго, навошта Гаштаўт10 у Чацкага фігуруе.
1564 [год] — на вальным сейме ў Бельску11 [прыняты] другі Статут.
Маю копію прывілея Жыгім[онта] Аўг[уста] ад 30 снежня 1565 [года], якім зацвярджае Статут, дадзены ў мінулым годзе12.
1566 [год] — дадаткі.
1588 [год] — трэці Статут (да гэтай пары ніколі не быў друкаваны — можна прысягнуць — значыць, да 1588 [года]).
28 студзеня, прывілей Жыгімонта.
11 лютага, [прывілей Жыгімонта] для друкавання «мовамі польскай і лацінскай у друкарні».
13 ліпеня Леў Сапега пачаў друкаваць Статут па-руску. У мяне ёсць арыгінал яго ліста да Крыштафа Радзівіла, пісаны ён д[ня] 13 ліпеня 1588 [года ] з Мяжырыч і ў ім наступныя словы: «Ужо загадаў друкаваць новы Статут па-руску, хацеў бы яго і па-польску выдаць, але калі б меў яго даслоўны пераклад, v адпаведнасці з рускімі словамі і сентэнцыямі, вельмі было б недапікатна, а іншым чынам не смею, значыць, каб ні словы, ні сентэнцыі не змянялі сэнс, таму што і без прычыны людзі
знойдуі^ь, за што штрафаваць, а таксама баюся, каб гэта каму-небудзь не перашкодзіла, асабліва з-за мяне. Быў бы рады ў гэтым парады і погляды В[ашай] К[няжацкай] М[іласір] даведацца, прашу парады мне В[аша] М[іласць] падаць. Bvdy таксама рады выдаць пры гэтым жа Статуце прывілеі, але не ўсе маю на руках. У адным добры пачатак, сярэдзіна дрэнная. У другім сярэдзіна добрая, а пачатак ці канец злы. I таксама не ведаю, ці пагаджацца прапускаць тое, што пашкоджана, ці не»':\