Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
[с 116]/ калена
1.	Адам Мерла Янушкевіч (1642-1647).
// калена
2/1. Аляксандр. у Казлоўшчыне і Закорах294 у Полацкім [ваяводстве], 1-я жонка NN., 2-я ж[онка] Гальшка Рыхліцкая.
3/1. Ян, дзедзіч Павірынце, + перад 1676 г.. ж[онка] Юстына Семяновічаўна.
4/1. Рэгіна за Гушчай, 2-і шлюб за Міхалам Хадзінскім.
Шкалена
5/2. Кшыштаф, паручнік у войску Р[эчы] П[аспалі]тай.
6/2. Казімір, ж[онка] Канст[анцыя] Брацішэўская.
7/2. Якуб. намеснік у войску Р[эчы] П[аспалі]тай, таст[аментам] ад 1714 г. прызначыў апекунамі малалет[няга] сына брата Казіміра, пляменніка Караля Мацея і Храпавецкага, ж[онка] Марыянна Брацішэўская.
8/3. Міхал.
9/3. Якуб.
10/3. Андрэй.
11/3. Марыянна, тастам[ентам] ад 1696 г. адпісвае мужу 500 зл[о]т[ы]х, забяспечаных на маёнтках Свольна і Доўгае ў Полацкім [ваяводстве].
IV	калена
12/5. Караль Мацей, таварыш харугвы панцырнай к[нязя] Радзівіла, падк[аморыя] В[ялікага] К[няства] Л[ітоўскага], па прывілеі Аўг[уста] 11 ад 1697 г. валодае зямлёй у Старой Вёскі295 ў Берасцейскім [ваяводстве], а з 1720 скарбнік брэсцкі, ж[онка] Магдалена Касцюшка.
13/7. Адам, ротмістр войска Р[эчы] П[аспалі]тай, + 1760, ж[онка] Тэадора Валовічаўна.
[с. 117-118] Vкалена
14/13. Міхал, н[ароджаны] 19 лют[ага] 1731 г., дзедзіч Маркава і.Казлоўшчыны ў Полацкім [ваяводстве]296.
15/13. Тамаш. н[ароджаны] 28 лют[ага] 1733 г., у адпаведнасці з падзелам 1761 г. 3-га пар[аграфа] дзедзіч Старой Вёскі ў Берасцейскім [ваяводстве], ж[онка] Ганна Брадзінская.
VI калена
16/15. Ігнацій. патануў у дзяцінстве ў Мухаўцы297.
17/15. Міхал. н[ароджаны] 28 студзеня 1772 г.. дзедзіч Дзягільна ў Мінскім |павеце], + 26 лютага 1826 г., пахаваны на могілках кс[яндзоў] бернардзінцаў у Вільні, ж[онка] Тэкля Сакалоўская. дачка Андрэя і Францішкі Галецкай298 + 13 кастрычніка 1860 г. ва ўзросце 82 гадоў, пахавана на могілках у Дзягільна.
VII калена
18/17. Адольф, н[ароджаны] 28 мая 1803 г. + 18 чэрвеня 1857 г., пахаваны ў Дзягільна (гл. «Жыццё Адольфа» Ф. Уратноўскага).
19/17. Яўстафій Напалеон Севярын Стан[іслаў] Костка, н[ароджаны] 26 лістапада 1805 г.299, ж[онка] Яўгенія Паўліна Алаізія Люцыя бар[анеса] Ларыс, [v.] 5 жніўня 1851 г.
20/17. Рамуальд, н[ароджаны] 1809 г. + 31 сакавіка 1865 г. у Нантэры пад Парыжам і там ляжыць на могілках, ж[онка] Марыя Летрон.
21/17. Януарый, дзедзіч Дзягільна ў Мінскім [павеце]300, ж[онка] Марыя Булгарына. Памерлі чацвёра дзяцей, бяздзетныя.
22/17. Юлія за Міхалам Кавалеўскім301.
23/17. Соф'я за Казімірам Пясецкім, уладальнікам Шырвінт302.
24/17. Касільда за Міхалам Канткоўскім303.
25/17. Каміла, + маладой.
26/17. Валерыя, + маладой.
VIII калена
27/19. Марыя Ганна Тэкля Леаніла, н[ароджаная] 19 ліпеня 1853 г. у Атэй пад Парыжам.
28/20. Тадэвуш, старэйшы, + у дзяцінстве ў Нантэры.
29/20. Караліна. другая, + дзяцінстве ў Нантэры.
30/21. Міхал Вітольд Адольф.
31/21. Станіслаў Яўстафій.
32/21. Касільда. + 1857.
[с. 120]
У парафіяльным Асецкім касцёле ў 1869 [годзе] пакладзены магільны камень на памяць аб змешчаных там праху:
Максіміліяны Ларыс, + 20 сакавіка 1815 [года] ва ўзросце 23 [гадоў],
Алаізы з гр[афаў] Збароўскіх баранесы Ларыс, + 11 студзеня 1847 [года] (бабулі Яўг[еніі]),
Веранікі з гр[афаў] Сцыпіёнаў, генеральшы Грабоўскай, + 3 лютага 1851 [года] (бабулі Яўг[еніі]),
Караліны з гр[афаў] Грабоўскіх бар[анесы] Ларыс, + 11 лютага 1852 [года] (маці Яўгеніі)304,
Караля барона Ларыс, + 12 снежня 1853 [года] ва ўзросце 26 [гадоў], брата і
Караля бар[она] Ларыс, + 19 сакавіка 1869 [года] у Кракаве ва ўзросце 82 [гадоў], бацькі Яўгеніі '°5.
Справаздача Яўстафія Янушкевіча Нацыянальнаму ўраду ад 16 ліпеня 1831 г.
[s. 99] Галоўны Камітэт Літоўскага паўстання, які знаходзіцца ў Вільні, атрымаўшы вестку пра ўваход генерала Двярніцкага' на [тэрыторыю] Валыні, палічыў неабходным выслаць да яго эмісара2. які праінфармаваў бы аб становішчы ў Літве, а таксама дапамог бы навязаць сталую з ёй сувязь. Калі дайшло да мяне гэтае даручэнне Камітэта3, то я знаходзіўся ў Валыні, у мястэчку Уладзімірцы. Адбывалася гэта 4 мая, якраз ужо на момант пераходу г[енера]ла Двярніцкага ў Галіцыю, а часовае паўстанне на [тэрыторыі] Валынскага Палесся, было задушанае фармаваннямі корпуса Рыдзігера пад кіраўніцтвам ген[ера]ла Гельвіга4. 3 атрыманнем звестак аб пачатку выступлення ў Падоллі і Украіне пастановай [Камітэта] я павінен быў накіравацца ў гэтыя мясціны, тым болей што чутка аб уваходзе г[енера]ла Двярніцкага ў Камянец Падольскі5, хоць і фальшывая, здавалася, надавала майму падарожжу падвойную карысць. Збег неспрыяльных падзей не даў спраўдзіцца маім надзеям; і калі выкананне даручанага мне стала немагчымым, то, прынамсі. я вырашыў скарыстаць магчымасць. каб пра сучаснае становішча Падолля. пабярэжжа, часткі Украіны і Валыні. як сапраўдны сведка падзей, прадставіць Нацыянальнаму ўраду дакладны рапарт.
Маё з'яўленне ў Валыні на некалькі дзён (1 мая) апярэдзіла нешчаслівае паражэнне надстыржанскіх братоў6 пад
Уладзімірцам. Адначасова з гэтым поспехі кавалерыйскага атрада пад Ковелем7, [якія адбыліся] пасля адыходу г[енера]ла Двярніцкага, з-за адсутнасці ў далейшым кіраўнікоў паўстання, не змаглі падняць заняпалага духу, аб’яднаць і ўтрымаць хоць і раздробленыя. але яшчэ значныя сілы. У хвіліны няшчасця нясвоечасовы адчай навёў моладзь і кіраўнікоў паўстання на думку прыпыніць як найхутчэй справу, якой папярэдне аддаваліся з такім запалам, і адправіцца прыватным чынам у Луцк8, нібы для ўдзелу ў пахаванні памерлага тады мітрапаліта Цецішоўскага9, [с. 100] каб такім спосабам схаваць ад захопнікаў сваю прыналежнасць да паўстання. Гэты няўдалы крок стаў падставай для зняволення кіраўнікоў [паўстання]: Рагазінскага, Ліпскага, двух братоў Журомскіх, а таксама іншых у колькасці каля дваццаці чалавек, якія былі схоплены на землях Я[го] В[ялікасці] Быстрага і былі пачаткова дастаўлены ў Дубна'0, а ў далейшым у Жытомір. Генерал Гельвіг са сваім атрадам, пераправіўшыся 6 мая праз Стыр, увайшоў у мястэчка Дамбровіцу, дзе быў ветліва прыняты гр[афам] Плятэрам", і гасціў [там] да 12 мая. А высланыя атрады казакаў то хапалі жыхароў, якія спакойна сядзелі па сваіх дамах, то ўчынялі ўсюды забойствы і знішчэнні, то абражалі самым лютым спосабам жыхароў абодвух палоў і рознага стану. Аднак такія паводзіны забойцаў, на погляд вышэйшага ўрада, падаваліся яшчэ занадта людскімі. Г[енера]л Гельвіг. выкліканы ў Жытомір. [праязджаючы] дарогай на Роўна12 і Звягель, спакушаў нешчаслівых ахвяраў для пераканання сваіх начальнікаў у дарэмна чыненых яму абвінавачаннях. He толькі Луцкі, Ковельскі, Уладзімірскі, Ровенскі паветы былі поўнасцю знішчаныя, гэтае бедства закранула і рэшту правінцыі. Турмы запоўніліся тысячамі жыхароў; маёнткі і вёскі былі спустошаны. Следчыя камітэты ў Жытоміры, Радзівілаве і Тульчыне1 ’ пад кіраўніцтвам генералгубернатара Левашова заняліся допытам вязняў. шпіёнствам у правінцыі, [высвятляючы] не толькі намаганні высакародна
Справаздача Яўстафі я Янушкевіча Нацыянальнаму ўраду ад 16 ліпеня 1831 г. 105 думаючых грамадзянаў, але, нават іх пачуцці. [Між тым] вытанчанае варварства не здолела знішчыць нацыянальны дух. Помста за крыўды, нанесеныя братам, намер вызваліць іх з ярма няволі запалілі нанова ў сэрцах жыхароў Радамысльскага і Оўруцкага паветаў, вольнага некалі народа, іскру незадушанага жыцця. Маршалак Галавінскі14 [і] дэпутат галоўнага суда Бараноўскі далі заклік да паўстання. На заклік «за Вольнасць і незалежнасць» [пачалі] збірацца адусюль жыхары; разрозненыя надстыржанскія браты паспяшаліся ім на дапамогу. I хоць пачатковы захоп расійскімі войскамі Оўруча15 і [там] крывавая рэзь жыхароў [с. 101] маглі аслабіць сілы і дух, з іншага боку, смелае адступленне Рожыцкага, з’яўленне яго каля Мяжырыч16, удалыя сутыкненні пад Беразніцай17 і Ковелем, аб’яднанне паўстанцаў Мазырскага і Пінскага паветаў павялічылі сілы аўручанаў, якія ад гэтага часу паспяхова дзейнічалі супраць ворага. Да тых чатырох гармат, якія былі здабыты папярэдне, 13 чэрвеня дабавіліся яшчэ дзве, адабраныя ў непрыяцеля. Пры невялікай колькасці [тут] расійскіх войскаў частка з дасланых атрадаў дабілася перамогі, а перавага маральнай сілы братоўзмагароў у краіне, размешчанай сярод лясоў, балот і рэк, забяспечвала ім магчымасць утрымання да пэўнага часу, пакуль не арганізуецца нанова паўстанне ў Валыні і Падоллі. якое здолее нанесці ворагу апошні ўдар. У ваколіцах Крамянца18, Новаград-Валынска19 і Луцка паўстанцы збіраюцца ў невялікія атрады і, не запужаныя перавагай сіл непрыяцеля, на прыклад іспанскіх герылясаў* смела нападаюць на партыі рэкрутаў, якія праходзяць, узброеныя толькі аднымі палкамі, адбіваюць жыўнасць і амуніцыю, якая дастаўляецца для расійскіх войскаў з Кіева і Падолля, непакояць гарнізоны. застаўленыя ў гарадах. Паўстанне паветаў Чэгрынскага і Багуслаўскага, пра што мне паведамілі ў Тульчыне, і спадзяванне атрымаць адтуль дапамогу
Герыляс — назва іспанскіх партызанаў, узнікшая ў 1808-1814 гг. падчас барацьбы іспанцаў супраць французскай акупацыі.
ў колькасці 16000 [чалавек] падаецца мне беспадстаўным. Генерал Рот20, корпус якога налічвае да 6000. складзены пераважна з конніцы. мае галоўную кватэру ў Камянцы Падольскім. Навіна аб паўстанні ў Валашчызне21, уцёкі з-пад Прута22 г[енера]ла Кісялёв[а]23, часткова на ўзроўні сцвярджэння, большая частка войск з корпуса Рота, размяшчаная каля Днястра. У Ольгапольскім і Балцкім паветах24, аднак, войска няма. У Ямпольскім павеце. у мястэчку Краснае. [знаходзіцца] 780 [чалавек] пяхоты, ад 75 да 90 старых салдатаў і столькі ж зброі; астатнія з рэкрутаў маюць толькі пікі. У Вінніцы [стаяць] два эскадроны бугскіх уланаў. У Тульчыне [знаходзяцца] генералы Мантрэзор25 і Левенштэрн26, эскадрон уланаў, 200 [чалавек] пяхоты і 4 гарматы. У Бярдзічаве27 [размешчаны] эскадрон уланаў і 2 гарматы. У Жытоміры — батальён пяхоты з восьмай дывізіі і 4 гарматы; другі батальён і 8 гармат [знаходзяцца] у міле ад Жытоміра; за дзве вярсты ад горада, на [с. 102] гары, якая называецца Сакалова, закладзены дзве міны. У розных атрадах, высланых супраць аўручанаў, налічваецца да 3000 [чалавек]. У Астрогу28 [знаходзяцца] два эскадроны конных уланаў, якія раз ва ўланскіх, а другі ў гусарскіх мундурах ці мундурах конных стральцоў, перамяшчаюцца праз розныя часткі паветаў, каб такім чынам прадставіць больш значнымі свае сілы. У Дубне пастаўляюць рэкрутаў, якіх, сабраных адусюль, налічваецца да 6000 [чалавек]. войска рэгулярнага, значыць узброенага, не набярэцца і двух батальёнаў, таму што рэшта занятая толькі капаннем [зямлі] каля горада Шанцы. Жах апошніх дзён чэрвеня, які ахапіў Дубна, стаў падставай для ўцёкаў значнай колькасці рэкрутаў. Распавядаюць, што п[ан] Свацкі. расійскі консул у Бродах29, памылкова уведамлены, што нейкі атрад польскіх войскаў, які налічвае 10 000 [чалавек], хаваецца ў лясах Галіцыі і мае намер напасці на Дубна, хутка паведаміў пра тое мясцовым уладам. і тыя актыўна заняліся абаронай горада (дзе размяшчаліся склады