• Газеты, часопісы і г.д.
  • Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

    Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 256с.
    Мінск 2011
    59.31 МБ
    3 чаго тут распачаць? Давяраючы сваёй зорцы, паехаў я ў падлавецтва, а Хржаноўскі дапамог прывезці купленага каня, якога я папрасіў на ўсялякі выпадак трымаць асядланага недалёка ад дома. [Я ўваходжу ў дом і] вітаю капітана іспраўніка, той загадвае падаць вячэру, пасля гарбаты ідзем спаць покатам на зямлі. 3 размовы я не заўважыў, каб ён меў супраць мяне нейкія намеры. Нараніцу пасля снядання ён адклікаў мяне ўбок і кажа, што жадае паразмаўляць са мной. Я ж у гэты момант думаю: стой і не хвалюйся. Маю [пры сабе] 200 зл.[отых] [с. 44], калі ён захоча мяне арыштаваць, то я адкуплюся. А ён звяртаецца да мяне з просьбай: што ён ахоўвае радзівілаўскія ўладанні. наколькі хапае сілаў, і заслугоўвае таго, каб я выдаў яму за гэта якую-небудзь узнагароду. Тады сядаю я за стол, падпісваю асігнацыі на некалькі сотняў злотых і [выдаю] троху збожжа. А даючы яму, пытаюся, навошта ён прыехаў. [Іспраўнік адказвае, што] атрымаў загад усе паромы і чолны сцягваць на той бераг Нёмана і парушыць камунікацыю з боку Ашмянскага
    [павета]. Развітаўся я з ім паважліва. [Затым] ён з сакратаром сеў у павозку, якую акружылі казакі, і ўсе разам пакінулі падлавецтва. А я, не чакаючы ні хвіліны, ускочыў на каня і рушыў у Карэлічы.
    Пазней, ужо ў Парыжы, даведаўся я ад навагрудчанаў, што кап[ітан] іспр[аўнік], вярнуўшыся ў Навагрудак, атрымаў загад знайсці мяне ў павеце і даставіць у Мінск. Але было [с. 45] ужо позна. I казаў ён, смеючыся, што гэтай ноччу яшчэ спаў разам са мной.
    3 Карэлічаў я паехаў да свайго дзядзькі Сакалоўскага155 ў Зацерава156 і разам з цёткай, прыбраны ў шлюбнае аддзенне, з Нясвіжа паехаў у Краснадворцы157 да яе брата п[ана] Булгарына. Там дамовіўся з радзівіл[аўскім] афіцыялістам Пякарскім, што ён будзе ўночы чакаць мяне з возам за гумном.
    Калі ён убачыў мяне, то пачаў хрысціць, бо не паверыў сваім вачам, што бачыць мяне. Таму што хтосьці, прыбыўшы нядаўна з Пагоста158, кляўся. што маскалі павесілі мяне ў Лідзе.
    Ён адвёз мяне на бераг Морачы159, што на Палессі, і ўначы мы апынуліся перад хатай надляснічага. [Прывяду] невялікі выпадак. Жонка падлоўчага, якая мяне ведала, прысніла, што бачыла мяне ў Палессі, і калі мы ўвайшлі ў хату, перапалохалася ад здзіўлення. [с. 46] Яна ўспрыняла [маё з’яўленне] як вялікую таямніцу. А сувязі з тым, што здарылася гэта на Вялікі тыдзень, то далі мне ў човен пірагоў і мяса розных гатункаў. Выплыўшы на Случ пасля паўтарадзённага падарожжа. апынуўся я ў Леніне'60, дзе незнаёмаму мне зноў падлоўчаму сказаў, што з'яўляюся рахункаводам, высланым з Вільні за рахункамі адміністрацыі Лахвы161.
    У Леніне я даведаўся, што мясцовы non распавядаў, што п[ан] Януш[кевіч]162 павінен знаходзіцца дзесьці на Палессі. Як гэтая навіна магла так хутка распаўсюдзіцца, я не зразумеў да сёння, але гэта было для мяне сігналам як мага хутчэй пакінуць Ленін. У суботу папаўдні я накіраваўся ў Сітніцу163, куды загадаў прыехаць адм[іністратару] Лахвы п[ану] Кулешу164.
    Раніцай у Сітніцы апошні раз пачуў, як дочкі Пяткевічаў іграюць на гітары і спяваюць:
    W okropnych cieniach pieczarow podziemnych...165
    [c. 47] Кулеша правёз мяне праз Лахву якраз у час рэзурэкцыі’ да Высоцкага166, якога ведаў па ўніверсітэце. Той адаслаў мяне да Солтана, а апошні зноў адвёз мяне ў Дамбровіцу167.
    У Сітніцы я ўзяў у рахункавода Пшыбароўскага ягоны пашпарт і далей ехаў ужо пад прозвішчам Пшыбароўскага168. Дабіраўся я пераважна чоўнам, праз равы і Стыр169.
    У Дамбровіцах я заехаў у кляштар піяраў, дзе знаходзіўся знаёмы мне па Вільні к[сёндз] Львовіч, пра якога Адам узгадвае ў «Дзядах»170. Ад яго я даведаўся, што маскалі, разбіўшы паўстанцаў пад Уладзімірцам171, спалілі Чартарыйск172 Пацея і могуць у любую хвіліну апынуцца ў Дамбровіцах. А таксама аб тым, што к[сяндзы] піяры баяцца страшных наступстваў.
    Падышоў маскоўскі аддзел, я адважыўся падысці да камандуючага з маім пашпартам [с. 48] і распавесці яму, што еду ў інтарэсах фельдмарш[ала] Вітгенштэйна і жадаю, каб ён завізаваў мой пашпарт для падарожжа ў Кулкі173. Калі добра памятаю, гэты маскоўскі г[енера]л ці палк[оўнік] па прозвішчы Хёніг прыняў мяне як найлепей, падпісаў пашпарт і дапамог наняць фурманку да Уладзімірца.
    Прыехаўшы ў мястэчка, прыпыніліся мы ў карчме, дзе я знайшоў чалавека, які паклапаціўся аб кані. Ажыццявіць гэта было вельмі складана, бо ўсе паўцякалі разам з жывёлай і конямі ў лясы. Падчас абеда ў блізкай размове даведаліся мы болей адзін пра другога. [Атрымалася], што ён Рудніцкі, брат майго калегі па ўнів[ерсітэце]174, ехаў з Мазырскага [павета] да ген[ерала] Двярніцкага175, які ў гэты момант уступаў на тэрыторыю Валыні176. А я? Па волі лёсу шукаў дарогу да Варшавы ці якога-небудзь паўстанцкага атрада.
    Рэзурэкцыя — у касцёле назва святочнай службы, якая адбываецца на Вялікдзень у суботу ўвечары ці зранку ў нядзелю.
    [с. 49] Перад выездам вырашылі мы ехаць адной павозкай, забяспечаныя галоўным чынам маім пашпартам. Даведаліся мы таксама, што тут ужо некалькі дзён знаходзіцца нейкі чалавек з Парыжа. Я напісаў яму некалькі слоў і [перадаў] п[раз] пасланца, папрасіўшы, каб ён сустрэўся са мной за вёскай на гробельцы.
    Калі мы прыехалі на месца сустрэчы, то я назнаў у гэтым чалавеку Станіслава Казакевіча177, адваката, які пазней пакутаваў за [дачыненне] да справы Канарскага і быў сасланы ў Сібір. Віленскі камітэт выслаў яго да Нацыянальнага ўрада. Аднак, будучы чалавекам няспрытным, ён, выехаўшы з Вільні, вандраваў тры тыдні і завяз ва Уладзімірцы. Я сказаў яму, што ён не мае неабходнасці ехаць туды, бо я ведаю болей, чым ён. Ен заручаўся, што паўстанне хутка распачнецца, а я паведаміў яму, што ўсё ўжо ахоплена паўстаннем. параіў яму таксама, каб ён вяртаўся як можа, а я вазьму на сябе дастаўку яго вуснага рапарта. Ён перадаў мне [с. 50] знак, па якім пазнавалі сапраўдных эмісараў [Віленскага] камітэта. Гэта была медная капейка выпуску 1812 г[ода] з выцертай каронай, якую пазней, у чэрвені, прыбыўшы ў Варшаву, я аддаў к[нязю] Ад[аму] Чартарыйскаму178.
    Развітаўшыся з Казакевічам, паехаў я разам з Рудніцкім у Кулкі, дзе адміністратарам гэтых земляў Вітгенштэйнаў быў знаёмы мне п[ан] Валодзькі179. Я, выконваючы ролю рахункавода Пшыбароўскага, павінен быў выйграць час і агледзецца, што трэба рабіць пасля таго. як Двярніцкі ўступіў у Галіцыю і мяжа ахоўваецца маскоўскім войскам180.
    Тады ўзнікла цікавая сітуацыя. Яўрэі-прапінатарьГ мястэчка Кулкі. даведаўшыся, што прыбыў рахункавод з Вільні, адразу пазбягаліся да мяне са сваімі прэтэнзіямі, [скардзячыся], што паўстанне прынесла ім вялікія страты і г. д. А якраз у гэтым [с. 51] годзе, некалькі тыдняў раней, яны афармлялі на кантрак-
    Прапінатары — ад слова «прапінацыя» — манаполія на вытворчасць гарэлкі.
    тах у Мінску ў мяне кантракт на арэнду, і зразумела, што не маглі мяне не ведаць. Калі ж яны ўбачылі мяне пад прозвішчам Пшыбароўскага, то вельмі здзівіліся. Пайшлі да Валодзькі і, акружыўшы яго, пытаюцца, ці гэта я сам прыехаў па нейкіх прычынах, ці гэта п[ан] Пшыб[ароўскі] на мяне падобны як дзве кроплі вады.
    Зноў дрэнна, гэтая роля мне доўга ўжо не паслужыць, і распавялі аб паўстанні на Падоллі. [У такой сітуацыі] трэба разлічваць на ўдачу. Еду да капітана іспраўніка для таго, каб ён завізаваў мой пашпарт, і прыбываю ў тую самую хвіліну, калі ён памёр. [У гэтых абставінах] выйшаў найсуровейшы загад, каб нікому без важных прычын не выдаваць пашпартоў, аднак п[ан] сакратар на свой страх і рызыку падпісаўся за нябожчыка, які ўжо ніколі свайго подпісу не паставіць. I, адкупіўшыся парай дукатаў, еду ў нанятай у яўрэя [павозцы] у Жытомір.
    [с. 52] У Жытоміры, падахвочаны тым, што ў мяне да тае пары так удала ўсё атрымліваецца, прадставіўся губ[ернатару] Корсакаву181, патлумачыўшы яму, што еду да фельдмаршала Вітгенштэйна ў Каменку182, размешчаную над Дняпром, і атрымліваю новы пашпарт для праезду ў Кіеўскую і Падольскую губерні. Корсакаў запрасіў мяне на абед, дзе я пажадаў яму здароўя, але, відаць, не шчыра, бо пры вяртанні яго ўжо пры жыцці не застаў, а толькі потым купіў на памяць аб ім вельмі прыгожы шарачковы плашч, падшыты шоўкам.
    Думаю пра сябе: буду прабірацца па Падоллі і дзе-небудзь знайду паўстанцаў. Ехаў я паштовой павозкай і дастаткова хутка, аднак мае паўстанцы яшчэ хутчэй далі сябе пабіць і перабраліся ў Галіцыю.
    Прыехаўшы ў Каменку, я атрымаў ад старога Вітг[енштэйна] рэкамендацыйны ліст [s. 53] да генерал-губер[натара] Левашова183 і вярнуўся з ім назад у Жытомір.
    Левашоў прыняў мяне вельмі ветліва, аднак у выдачы пашпарта за мяжу адмовіў, бо не меў на гэта права. Між тым ён прапанаваў мне наступны варыянт: у ваенны час фельдмаршал мае
    права на выдачу пашпартоў. Няхай яго міласць дашле на тое згоду, і тады ён выдасць мне [пашпарт]. Я пасылаю ў Каменку эстафету, пасля чаго атрымліваю неабходны адказ. [Тым часам] бываю на вечарах у Левашова і іграю з яго ад’ютантамі ў карты. Адбывалася гэта ў той момант. калі Караль Рожыцкі184 са сваім аддзелам рушыў у напрамку Замосцья185. Пра гэта ў горадзе размаўлялі ціха, аднак ад'ютангы пры мне гаварылі без асцярогі, як пры сваім, бо як яны маглі толькі падумаць, што сярод іх знаходзіцца паўстанец, якога шукаюць у Літве, каб павесіць на першай шыбеніцы.
    [с. 54] Праз 4 ці 5 дзён прыйшоў станоўчы адказ фельдмаршала, і я, чакаючы, калі мне выдадуць замежны пашпарт, хадзіў вакол губернатарскага парку. Нарэшце я атрымаў пашпарт і, заходзячы ад радасці ў карчму. выпадкова штурхнуў нейкага старога інваліда, былога расійскага афіцэра. Я запытаўся ў арандатара гэтай карчмы: «Хто гэта?» А той мне адказвае, што гэта нейкі дурны маскаль, які прыйшоў даведацца, хто я такі, бо бачыў, як я ўвесь час хадзіў вакол парку, і падумаў, што я шпіён. «I што ты на гэта?» — «Ну, я яму адказаў, каб маўчаў, бо такі пан, які ў яго светласці г[енерал]-губер[натара] бывае на прыёмах, можа за такую балбатню добра адтузіць».
    За час свайго шматдзённага знаходжання ў Жытоміры пазнаёміўся я з прафесарам гімназіі Мойшам Орсам Ошмічыцам. Атрымалася гэта [с. 55] з прычыны, што ягоны брат працаваў рахункаводам у [Пракураторыі] Радзівілаўскай масы. Такога арыгінала і дзівака рэдка можна спаткаць. Месца, дзе ён жыў, складалася з некалькіх хат. і ў кожнай хаце [па сценах] размяшчаліся паліцы, на якіх стаялі. як у натарыуса, апраўленыя фаліянты. Цікавым было іх прызначэнне. Ён мне патлумачыў, што калі возьме ў рукі якую-небудзь кнігу і яна яму спадабаецца, то замест таго, каб яе чытаць, ён пачынае яе перапісваць ад пачатку да самага канца.