Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Цяпер, калі чытаю «Песні аб польскай зямлі» Поля, паўстаюць гэтыя сапраўдныя карціны гасціннасці:
Часам чалавек верыць,
Што хата невялікая — а тут госць уваходзіць:
I хатка павялічваецца,
I з’яўляецца дзесьці месца129.
Я пачынаю ўзгадваць, як гэта адбывалася і ў нас у Святым Двары. калі суседзі і не толькі суседзі з'язджаліся на імяніны маці с[вятой] Тэклі 23 верасня і святкавалі звычайна цэлы тыдзень, каб затым святкаваць імяніны бацькі на с[вятога] Міхала 29 верасня. Колькі было коней, колькі слугаў! Аднак жа [с. 31] усім хапала месца, дзе размясціцца, дзе паесці. і як весела гэта адбывалася. Моладзь і дзяўчаты цэлы дзень танчылі, а ўночы адпачывалі. Нікому не прыходзіла да галавы думка, што ў сваім доме яму было б зручней. Раз'язджаліся толькі са смуткам і страхам, ці атрымаецца ва ўсіх на наступны год зноў прыехаць на імяніны, ці смерць не звузіць кола нашых слаўных і шчырых суседзяў. Цяпер ужо патрэбныя большыя намаганні, цяпер на вёсцы коней адсылаюць у карчму. таму што сена і авёс дарагія. А ў С[вятым] Двары столькі было лугоў, якімі маглі карыстацца сяляне. Бацька заўсёды клапаціўся аб гэтым, што мог размясціць хоць эскадрон уланаў і задарма дазволіць карыстацца сенажаця.мі.
Я і Рамуальд былі ў Вільні падчас доўгай хваробы бацькі і яго смерці. Памёр ён 14/26 лютага 1826 [года]. Ён жыў у Кардыналіі, так званым палацы, пабудаваным [с. 32] к[сяндзом] кардыналам Радзівілам130. У адпаведнасці са звычаямі трэба было паклікаць на пахавальнае шэсце прадстаўнікоў усіх законаў, а праз тое, што Кардыналія знаходзіцца недалёка ад бернардзінскага касцёла, увечары, у адпаведнасці са звычаем, труна была перанесеная туды, а назаўтра a 11-й [гадзіне] адбылося жалобнае набажэнства. I вось, з прычыны, што на гэтай адлегласці немагчыма было размясціць усіх ксяндзоў, [ксёндз], які праводзіў пахаванне, хацеў зрабіць з іх вялікае кола. Я. які ніколі не імкнуўся да якога-небудзь праслаўлення. прымірыўся з гэтым і ледзь здолеў вытрымаць увесь гэты камізм. Аднак адбыўшаяся спрэчка выклікала ў мяне нейкую абыякавасць.
што, калі я прыйшоў у касцёл і стаў каля катафалка побач з Рамуальдам, то пазіраў на ўсё спакойна. I тады я пачуў, як нейкая баба збоку звяртаецца да другой: «Бачыш гэтага паніча! Ані слязінкі не ўроніць, [с. 33] так задаволены з бацькоўскай спадчыны».
Дык вось ад чаго залежыць людское меркаванне! Але трэба прызнаць, што смерць бацькі была для мяне менш балючай, чым мой прыезд да маці і паведамленне, што яго ўжо няма ў жывых. Іншыя тады былі часы, і з Вільні да С[вятога] Двара, размешчанага на адлегласці 34 мілі, не такі просты быў даезд.
Бацька быў пахаваны на могілках віленскіх а[йцоў] бернардзінаў. На магіле мы [змясцілі] вялікі камень з надпісам. Канткоўскі131 паведаміў мне зараз, што ён не знішчаны. Што за шкода, што ён не ляжыць у Дзягільна, дзе пахаваныя маці, Адольф132, чацвёра дзетак Януарыя133! А якое гэта прыгожае месца для вечнага адпачынку! За былым домам, у якім мы жылі, бо цяпер Януарый пабудаваў каля сада новы, працякае па ўскрайку саду да става вялікі гаючы ручай. А цясніны зараслі бярозамі і піхтамі. [с. 34] 3 другога боку [саду] уздымаецца капліца, якая цяпер апусцела, бо Маск[оўскі] урад забараняе яе аднаўленне, а не даходзячы да яе сярод дрэў ляжаць магілы. Дай Божа, каб гэтае каханае Дзягільна не перайшло ў Маскоўскія ру[к]і. што можа і здарыцца, бо Януарый, прызнаючы яго сваім, стомлены, змучаны турботамі, якія на працягу столькіх гадоў клапацілі Дзягільна. не надта яго любіць. Справядлівей было б, каб Дзягільна дасталося Тадэвушу134, сыну Рамуальда, адзінаму мужчыну ў нашай радні. Пяцьдзясят гадоў [маёнтак] належыць нам. Hi я. ні Рамуальд не мелі дачынення да кіравання [ім], няхай жа пасля смерці Януарыя. Тадэвуш атрымае яго ў спадчыну. Гэтагажадаў і пра гэта пісаў да сястры Соф’і і яе дачкі і [...] раіўся. як схіліць да гэтай думкі Януарыя.
[с. 35] Цудоўны быў у мае часы звычай, моладзь мела кнігі, сёння называныя альбомамі, у якія ўпісвала прыгожыя, а часцей патрыятычныя вершы135. Адзін [малады чалавек] пазычаў іх
другому, і можна было скамплеетаваць цэлы збор такіх вершаў. Пасля майго прыезду ў Вільню нейкі Квяцінскі пазычыў мне свой альбом, дзе напачатку знаходзілася яго аўтарскае двухрадкоўе:
У вольны ад працы час меў я звычай уздыхнуць над славай бацькоў і маці магілай.
Той быццам уздых павінен быў адносіцца да перапісвання ў вольныя ад працы часы, і ў гэтым выпадку мой настаўнік Эльяшэвіч звярнуў зараз маю ўвагу на недарэчнасць гэтай сентэнцыі і на яе недакладны выгляд. Так, пазней здзіўляў мяне пачатак паэмы Казьмяна «П[ольскія] памешчыкі», які пачынаўся з наступных [с. 36] радкоў:
Шчаслівы! Хто па смутным айчыны падзеле
Асеў у вясковай сядзібе і ў полі сваім працуе...136
Тут таксама [аўтар], напісаўшы гэта, не адчувае ўжывання падобнай недарэчнасці.
Калі адзін з сяброў Кар[аля] Сянкевіча137 паехаў у Мацяёвіцы138 да сваяка і, не застаўшы яго дома, быў вымушаны некалькі дзён яго чакаць, і, распавядаючы аб гэтым, дадаў, што пазяхае з нуды, Сянке[віч] адпісаў яму:
Над гробам Польшчы пазяхаць
Нягодна для паляка;
Калі не мог над ім спяваць.
Чаму над ім не плакаў.
У Вільні мы мелі дакладныя звесткі аб магчымым пачатку ў любы момант рэвалюцыі ў Варшаве. Брат Адольф, вяртаючыся ў верасні 1830 [года]139 у Варшаву праз Італію [с. 37] і Парыж, сустракаўся з Іаах[імам] Лялевелем, і той даверыў яму таемна, каб патрыёты ў розных частках Польшчы былі падрыхтаванымі нібы з-за французскай ліпеньскай рэвалюцыі, якая можа ўскалыхнуць усю Еўропу. У любы момант мы чакалі вы-
ступлення. I нарэшце яно пачалося. Як сёння памятаю, гэта адбылося ў панядзелак, у поўдзень першыя навіны аб гэтым паведаміў мне на дзядзінцы палаца Кардыналіі жыд фактар*.
Створаны ў Вільні тайны камітэт140 адгаворваў літоўскую моладзь ад намеру рушыць у Каралеўства, ён, наадварот, патрабаваў, каб кожны заставаўся на месцы і чакаў закліку да паўстання. Каля Божага Нараджэння прыбыў у Вільню з Падолля з адрасам падольскіх жыхароў, далучыўшыхся да Варш[аўскай] рэв[алюцыі], мой брат Адольф. [с. 38] Пад Коўна ўдалося шчасліва пераправіць яго на другі бок Нёмана. Паступова рыхтаваліся да арганізацыі паўстання ў Літве.
У сакавіку 1831 [года] нарэшце пачаліся мінскія кантракты. Я паехаў туды ў інтарэсах іншых асобаў разам з многімі ўраднікамі радзівілаўскай Пракураторыі, а [таксама з мэтай] паразмаўляць з мясцовымі пра тое, што нам зараз трэба рабіць. Пасля атрымання ў Слуцкім павеце гарантыі, што калі выступлю разам з імі, то ўсе ўзброяцца, я паспяшыў у Вільню. Прыхаваўшы ў архіве факт збору арэнднай платы і спісаўшы акт гэтага ўкрыцця, выплаціўшы трохмесячны заробак усім ураднікам, на наступны ж дзень я выехаў разам з поштай з Вільні, забраўшы з сабой маладога гімназіста Каржанеўскага141. Гэтая спешка была [с. 39] выкліканая атрыманнем звестак аб магчымасці маёй высылкі ўглыб Расіі, а яшчэ з прычыны таго, што ўсе размешчаныя на ўсход ад Вільні паветы ўжо былі ахопленыя паўстаннем.
Мая дарога пралягала праз Ашмяны. Ледзь я апынуўся там каля апоўдня, моладзь і палестра142 пачалі заклікаць мяне як сведку дзеянняў Віленскага камітэта, каб я прымусіў маршалка Тышкевіча143 даць заклік [да выступлення], бо ўсё ўжо падрыхтавана, бо гарнізон у Ашмянах можа быць лёгка раззброены і гэтым спосабам паўстанцы змогуць атрымаць нямала зброі, запасаў сукна, у той час як далейшая адмова [ад выступлення] нічога не палепшыць і сілаў нашых не павялічыць, а маскалі
* Фактар — пасярэднік.
[тым часам] могуць выйсці ў напрамку Мінска і забраць усё з сабой.
Такім чынам, назаўтра а 4-й гадзіне раніцы некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на вуліцы144. Апісанне гэтага дня знаходзіцца ў зборы ўспамінаў аб паўстанні [с. 40] у Літве Ф[елікса] Уратноўскага. выкананых 1гн[аціем] Клюкоўскім145. [Ён сцвярджае], што нікто ў Ашмянах мяне не ведаў, і была распушчана чутка, што я з’яўляюся нейкім вайскоўцам, прысланым спецыяльна з Варшавы, і толькі гэта падбадзёрыла мясцовых жыхароў, якія гэтыя хвіліны перамогі пазней акупілі сваёю крывёй146.
3 Ашмянаў я паехаў у Баруны, дзе моладзь, якая вучылася ў базыльянаў, ужо збівала сняжкамі рас[ійскага] арла, вісеўшага над школьным будынкам. У касцёле я абвясціў Акт паўстання і пасля выканання Те Deum* выехаў далей у Валожын, рэзідэнцыю старога Тышкевіча147. Хоць там яшчэ гаспадарыла маскоўская ўлада, я смела насіў на сурдуце польскую какарду і прысутнічаў у касцёле на набажэнстве. Яно адбывалася ў нядзелю, і людзей было шмат, аднак ніхто не пасмеў замахнуцца [с. 41] на мяне, хоць за мной не было відаць узброенай сілы.
Потым я прыехаў да сваёй маці ў Дзягільна і, атрымаўшы яе блаславенне. накіраваўся ў Слуцкі павет; аднак. як толькі моладзь пачула аб маім прыездзе, паўцякала з дамоў. Убачыўшы такі баязлівы настрой, я вярнуўся ў Навагрудскі [павет]. дзе здаўна патрыятычны дух ажыўляў мясцовае насельніцтва.
[Там] я звязаўся з Кашыцам148, Мержаеўскім149 і іншымі. Дзень паўстання прызначаўся і зноў адкладаўся; а я, даведаўшыся, што ў Мінскім [павеце] мяне ўжо шукае паліцыя, і баючыся быць схопленым, пастанавіў вярнуцца да бліжэйшага паўстання ў Ашмяны ці Завілейскага, а для гэтага выехаў з Карэлічаў150 у Дакудава151, [размешчанага] над Нёманам. і [с.42] пераправіўся на другі бок у Дзялятычы152. Аднак жа мой клунак з рэчамі і падрыхтаванымі пракламацыямі пакінуў
* 7е Deum (лац.) — «Цябе. Божа. праслаўляем». каталіцкі гімн.
у радзівілаўскага надляснічага. бо ўжо стала вядома, што ашмянскае паўстанне разбіта153. Дзеля гэтага ж папрасіў яго, каб пад вечар ён прыслаў да Дзялятычаў лодку, бо калі ўбачу немагчымасць далейшага падарожжа, то вярнуся і буду старацца прабірацца да Вільні праз Ліду.
У Дзялятычах стаяў перапалох. Жыхары Ашмянскага п[аве]та ўцякалі ад забойстваў кабардзінцаў, якія прымусілі значную частку ашмянскіх жыхароў хавацца ў лясах і балотах каля Нёмана. Адзін з іх упрасіў мяне купіць у яго каня за невялікія грошы. Навошта я тады купіў каня, увогуле не зразумеў, але зараз ён мне спатрэбіўся. Пад вечар чакаў на беразе Нёмана свайго падлоўчага Хржаноўскага. Праходзіла гадзіна за гадзінай, [с. 43] але ніхто не паказваўся з другога боку. Нарэшце ў прыцемках выплыла лодка, і Хржаноўскі, прыпыніўшыся каля берага. патлумачыў мне сваё спазненне тым, што навагрудскі капітан іспраўнік154 прыбыў з аддзелам казакаў у падлавецтва, акружыў казакамі дом і там начуе.