Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Пасля пераходу ў кастрычніку 1813 г. застаўнага права на Вусава да Тэклі Рэйтан Янушкевічы перабраліся на новае месца жыхарства — у фальварак Слуцкага павета Ганусоўшчына, які належаў ім да 1816 г. Наступнымі ўладаннямі М. Янушкевіча сталі фальваркі Паледзе і Малышкоўшчына, атрыманыя на падставе дагавораў аб арэндзе, аформленых ад 14 сакавіка і 12 ліпеня 1816 г".
У 1821 г. Міхал і Тэкля Янушкевічы набылі маёнтак Дзягільна Мінскага павета, які складаўся з вёсак Малое і Вялікае Дзягільна і засценка Садкоўшчына. Датуль Дзягільна з’яўлялася ўласнасцю князя Дамініка Радзівіла і перайшло да Янушкевічаў падчас вырашэння маёмасных спраў пазначанага роду***.
26 красавіка 1821 г. была складзеная купчая на маёнтак Дзягільна, a 29 красавіка акт продажу быў засведчаны ў судзе Радзівілаўскай камісіі****. 5 мая 1821 г. адміністратар Койданаўскіх уладанняў кн. Стафаніі Радзівіл Юзаф Пашкоўскі, які дзейнічаў ад імя Пракураторыі Радзівілаўскай масы*****, і супругі Янушкевічы падпісалі пратакол актыкацыі аб пераходзе маёнтка Дзягільна з засценкам Садкоўшчына ў іх уладанне***’**. Дзягільна
* AGAD. AR. XIV. Т. 60 (Michal Januszkiewicz). К. 13. 25-26, 87-89. Ha 1808/09 г. налог на Вусава складаў 16 тыс. 214 злотых і 20 грошаў. пасля згаданага загаду ў 1812/13 г. ён склаў ужо 11 тыс. 533 злотых і 10 грошай.
** AGAD. AR. XIV. Т. 60 (Michal Januszkiewicz). К. 394-395, 402. 421.
*** AGAD. Zbi6r materialow Miriskiego Kola Warszawskiego Towarzystwa Opieki nad Zabytkami Przeszlosci (далей — MMK). Nr 36. K. 8 v.
**** AGAD. MMK. Nr 36. K. 29; НГАБ. Ф. 319. Bon. 2. Cnp. 3756. Арк. 26 адв.
***** Пад «масай» маецца на ўвазе комплекс уладанняў Антонія і Стафаніі Радзівілаў.
****** AGAD. MMK. Nr 36. К. 19.
дасталася Янушкевічам за суму 16 981 рублёў і 13 капеек срэбрам, што было прызнана сапраўдным 29 красавіка 1821 г. і ўнесена ў акты Мінскага павятовага суда 6 сакавіка 1822 г.*.
Наступным этапам стала замацаванне пазначанай уласнасці ў спадчыну сям’і Янушкевічаў. 14 лютага 1822 г. быў складзены акт аб пераходзе маёнтка Дзягільна ў адвечнае ўладанне Янушкевічаў. Прадстаўніком у гэтай справе ў інтарэсах кн. Стафаніі Радзівіл выступіў галоўны пракуратар Радзівілаўскай масы Міхал Залескі’*. 4 мая 1822 г. купчая была здзейсненая ў Радзівілаўскай камісіі. a 6 ліпеня гэтага года па ёй была выкананая інтрамісія на імя сужэнцаў Янушкевічаў***.
3 лютага 1826 г., незадоўга да смерці, Міхал Янушкевіч склаў тастамент, дзе была вызначана воля ў дачыненні да спадчыны*“'. Прадбачлівы гаспадар распарадзіўся толькі сваёй часткай маёнтка. У адносінах жа да другой часткі ён пазначыў, што яна пераходзіць у поўнае распараджэнне жонкі Тэклі з роду Сакалоўскіх. Паводле тастамента, палова маёнтка Дзягільна павінна была перайсці да яго чатырох сыноў — Адольфа, Яўстафія, Рамуальда і Януарыя толькі пасля смерці маці. Акрамя гэтага, ён прадпісаў неабходнасць выплаты сёстрам Соф'і і Касільдзе па 30 тыс. злотых. Што тычыцца яшчэ адной дачкі — Юліі, то яна пабралася шлюбам да 1826 г. і ўжо атрымала пэўную суму ў пасаг, што пазбаўляла яе магчымасці атрымання такой самай сумы па тастаменце***".
3 1816 г. Яўстафій Янушкевіч распачаў школьную адукацыю. Спачатку ён трапіў ў Нясвіжскую дамініканскую школу, заснаваную ў 1 809 г.*”*”. Бацькі накіравалі туды адначасова двух сыноў — Адольфа і Яўстафія. У школе, якая складалася
’ AGAD. ММК. Nr 36. К. 10 v.
•• Ibid. К. 21-24.
Ibid. К. 50 V.
Міхал Янушкевіч памёр у Вільні 14 лютага 1826 г. Гл.: AGAD. Nr 36. К. 28.
***“ AGAD. ММК. Nr 36. К. 51.
	LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 719. L. 59 v.
з шасці класаў, Адольфа прынялі ў трэці клас, а Яўстафій, які меў няпоўных адзінаццаць гадоў, у 1816/17 н. г. быў залічаны ў другі клас. Ён быў адным з самых малодшых у сваім класе. Розніца ва ўзросце з найстарэйшымі вагалася да сямі гадоў*. I тым не менш Яўстафій вылучаўся поспехамі ў навучанні. У адпаведнасці з пасведчаннем за другі клас па лацінскай мове, літаратуры, граматыцы (польскай мове), арыфметыцы, геаграфіі і маралі ён меў адзнакі «добра». Па французскай і нямецкай мовах, у адрозненне ад большасці вучняў класа, у яго пазначана «працягваючы ўзровень». Такіх вучняў у класах сустракалася ўсяго па некалькі чалавек”. Большасць нават пры заканчэнні школы не ведалі еўрапейскіх моў нават на пачатковым узроўні*’*. За пяты клас, які стаў для Яўстафія Янушкевіча апошнім у Нясвіжскай школе, ён атрымаў па лаціне, літаратуры, геаметрыі, алгебры, фізіцы, натуральнай гісторыі, сусветнай гісторыі і праве адзнакі «добра», а па французскай і нямецкай мовах — «выдатна». Што тычыцца вывучэння рускай мовы, якая ў Нясвіжскай школе выкладалася ў другім паўгоддзі ў першым — чацвёртым класах, то Янушкевіч ведаў яе на «здавальняюча»*’*’.
Падчас навучання ў Нясвіжы браты Янушкевічы жылі ў доме мясцовага кандытара***". Выгляд вучнёўскага жылля магчыма ўявіць на падставе апісання Антонія Эдварда Адынца: «...з сяней направа і налева [адыходзіла] два асобныя памяшканні, кожнае з якіх складалася не болей чым з двух асобных пакояў, раздзеленых паміж сабой як сянямі, так і кухняй ці пякарняй,
* LVIA. Е 567. Ар. 2. В. 693. L. 204 v„ 205.
** Колькасць вучняў другога класа складала не меней за 30 чалавек. Для прыкладу. у 1820 г. у другім класе Нясвіжскай школы вучыліся 37 вучняў. Гл.: НГАБ. Ф. 497. Bon. 1. Спр. 4. Пасведчанні аб поспехах і паводзінах вучняў Нясвіжскай дамініканскай школы за 1819-1832 гг. Арк. 1-3.
*** НГАБ. Ф. 497. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 7-13.
**** В.І. Przyb. rkps 33/62. У пятым і шостым класах руская мова не вывучалася.
***** 3 1819/20 н. г. да іх далучыўся трэці брат — Рамуальд.
у якую [чалавек] трапляў адразу з сяней. Гэтая частка дома з ’яўлялася заўсёды месцам знаходжання гаспадыні, уякой жылі студэнты, незалежна ад таго, ці яна была ўласніцай гэтага дома, ці толькі арандатаркай. У апошнім выпадку ўласнікі жылі ў асобнай ад дома хаціне. Такім чынам, гэтыя два пакоі ў кожнай частцы выкарыстоўваліся для здачы вучням, якіх магло быць столькі, колькі ложкаў змятчалася каля сцяны»'.
Для нагляду над вучнямі абіраўся наглядальнік. якога інкш называлі гувернёрам. Што тычыцца братоў Янушкевічаў, то яны знаходзіліся пад апекай Захароўскага. Цяпер складана дакладна назваць імя іх наглядальніка. У Нясвіжскай школе ў 1817 г. гэтым займаліся два сыны Феліцыяна Захароўскага — Серафін і Аляксей, якія з'яўляліся навучэнцамі выпускнога шостага класа. Кожны з іх меў адпаведна па сем і восем падапечных". «Бывалі выпадкі, калі на абедзве часткі [дома, уякім жылі вучні] быў толькі адзін гувернёр, сустракалася, што v кожнай быў асобны. Група вучняў, якая мела аднаго гувернёра, мела агульную назву пансіён таго-та і таго. Пансіёны, як і краіны, былі большымі і меншымі, але ніколі не маглі ахопліваць двух дамоў; панаванне нават над абедзвюма паловамі [дома] аднаго [гувернёра] з 'яўлялася прывілеем гувернёраў-эмерытаў, значыць тых, хто сам закончыў ужо школу і працаваў там настаўнікам»"*.
Увесь дзень школьніка быў дэталёва распісаны. А палове 7-й гадзіны раніцы гучаў званок на школьную імшу, затым а 7-й гадзіне снедалі. Ад 8-й да 10-й гадзіны адбываліся заняткі па класах, якія затым працягваліся папоўдні ад 14-й да 17-й гадзіны, з якіх апошняя гадзіна адводзілася на заняткі мовамі. Пасля гэтага школьнікі разыходзіліся па сваіх дамах. Астатнюю частку дня яны маглі адпачываць і рабіць урокі***’.
Odyniec. Л. Е. Wspomnienia z przeszlosci opowiadane Deotymie. Warsza­wa. 1884. S. 34.
*’ LVIA. F. 567. Ap. 2. B 693. L. 196 v.. 197. B. 719. L. 69 v.. 70.
*** Odyniec, A. E. Wspomnienia. S. 34-35.
Ibid. S. 41-42.
Выкладчыкаў у павятовай школе звычайна было 6-7 чалавек. У Нясвіжскай школе на момант навучання Яўстафія Янушкевіча працавалі шэсць настаўнікаў. Так, на снежань 1817 г. прэфектам школы з’яўляўся ксёндз Раймонд Стасюлевіч’. фізіку і натуральную гісторыю выкладаў Яцэк Тарлецкі’*. гісторыю, права, атаксама французскую мову — Станіслаў Снарскі’**, які змяніў на гэтай пасадзе Дамініка Гутаровіча’**’. што чытаў гэтыя дысцыпліны да мая 1817 г. Арыфметыку і геаграфію вёў Фелікс Петрусевіч*””, лацінскую і нямецкую мовы — Карнелій Нецікоўскі”*"*,
Стасюлевіч Раймонд (у 1815—33 г.), шляхецкага паходжання. з Упіцкага пав. Віленскай губ.. сын Стафана. каплан. 2 гады вучыўся ў Віленскім універсітэце. Да 1813 г. на працягу двух гадоў працаваў у Гродзенскай школе. У Нясвіжскай школе працаваў з 1813 г.. выкладаў матэматыку і малюнак. Гл.: LV1A. F. 567. Ар. 2. В. 578. L. 78 v., 79; В. 693. L. 198 v.. 199; В. 719. L. 61 v„ 62.
’* Тарлецкі Яцэк (у 1817-29 г.), з Себежскага пав. Віцебскай губ., сын Тамаша. Адукацыю атрымаў у магілёўскіх школах. У Нясвіжскай школе працаваў з 1813 г„ выкладаў фізіку і натуральную гісторыю. Папярэдне на працягу года выкладаў фізіку ў Навагрудскай школе. Гл.: LV1A. F. 567. Ар. 2. В. 578. L. 78 V., 79; В. 719. L. 61 v„ 62.
Снарскі Станіслаў (у 1817-24 г), у манастве Геацынт. з Дрысенскага пав. Віцебскай губ.. сын ІОзафа. Адукацыю атрымаў у Забельскай школе, пасля чаго прыняў духоўны сан. У Нясвіжскай школе працаваў з 1817 г, выкладаў гісторыю. права і французскую мову. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 719. L. 61 v., 62; Kalendarzyk polityczny na rok przest^pny 1820 dla Wydzialu Uniwersytetu Imperatorskiego Wileiiskiego. Wilno, 1820. S. 110.
*“* Гутаровіч Дамінік (y 1815-28 r.), шляхецкага паходжання. з Лепельскага пав. Віцебскай губ., сын Шымона. каплан. выкладчык права і гісторыі. Адукацыю атрымаў у Полацку. Папярэдне 2 гады выкладаў ва Ушацкай школе арыфметыку. геаграфію і рускую мову. Выкладчыкам права і гісторыі стаў ад 1815 г. Гл.; LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 578. L. 78 v„ 79; В. 693. L. 198 v„ 199.
***** Петрусевіч Фелікс (у 1817-30 г.). шляхецкага паходжання, з Расіенскага пав. Віленскай губ.. сын Тамаша. каплан. настаўнік геаграфіі і арыфметыкі. Адукацыю атрымліваў у Крожах і Расіенах. 2 гады выкладаў арыфметыку і геаграфію ў Навагрудскай школе. у Нясвіжскай школе працаваў ад 1816 г. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 693. L. 198 v„ 199; В. 719. L. 61 v„ 62.
Нецікоўскі Карнелій (у 1817-35 г.). шляхецкага паходжання. з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ.. сын Роха. настаўнік граматыкі і нямецкай мовы. Вучыўся ў Шчучынскай школе. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 693. L. 198 v., 199; В. 719. L. 61 v., 62.